Як даць імя
У беларусаў на першым месцы стаіць фанэтыка-псіхалагічны матыў (па гучанні, густавыя перавагі), на другім – імя сваяка ці знаёмага, на-трэцяе – прэцэндэнтнае імя. Значны ўплыў адыгрывае ідэалогія. Аднак, у наш час, з дэідэалагізацыяй былыя імёны страчваюць прывабнасць, нават становяцца незразумелымі. Усё больш выбіраючы чалавек арыентуецца на гараскоп, сэнсавае значэнне імя. Традыцыйна ўсходнія славяне абіралі імёны па царкоўных святках. На свята якога святога прыходзіўся дзень нараджэння дзіця, імя таго святога ці святой і надавалася новароджанаму. У святках некатлрыя імёны паўтараліся, так, 120 разоў згадваецца імя Іаана. Паарады. 1. дзявочыя імёны лепей надаваць не проаізводныя ад мужчынскіх – Владзіслаў – Владзіслава, Валерый – Валерыя, Клаўдзій – Клаўдзія. Максім, Багдан. 2. Імя хлопчыка надаецца на 8 дзень пасля нараджэння (па абразанні), а дзяўчынкі – 8 дзён да нараджэння.
Тапаніміка – 1) навука, якая займаецца вывучэннем паходжання і зменаў геаграфічных назваў. 2) сукупнасць назваў якой-небудзь тэрыторыі, ці пэўнай моўнай прыналежнасці. Назвы – тапонімы. Тапанімія – сукупнасць назваў пэўнай мясцовасці. Іншымі словамі кажучы – тапаніміка вывучае тапанімію. З аднаго боку тапаніміка – гэта раздзел лінгвістыкі, які звязаны з геаграфіяй, т. я. уключае ў сябе наментклатуру геаграфічных аб’ектаў, які вывучае геаграфія. З другога боку тапаніміка – спецыяльная гістарычная дысцыпліна, т. я. назвы заключаюць каштоўную гістарычную інфармацыю. Першым, хто ў айчыннац гістарычнай навуцы пачаў выкарыстоўваць жадзеныя тапанімікі быў З. Даленга-Хадакоўскі. У структуры тапанімікі можна вылучаль некаторыя раздзелы. Макратапоніміка (грэч. makros – вялікі) вывучае назвы вялікіх незаселеных аб’ектаў. Назвы мелкі аб’ектаў – урочышчаў, вуліц, ірвоў вывучае мікратапаніміка. Гідраніміка выувучае назвы водных аб’ектаў. Агаронімы (ад грэч. agora – плошча) вывучае назвы адкрытым месцаў, плошчаў, Гадонімы (грэч. hodos – шлях, дарога, вуліца) – назвы вуліц, Драмонімы (грэч. Dromos – бег, рух) – назвы шляхоў знос+н. Айконімы (грэч. oikos – жылішча, месца пражывання) – назвы населеных месцаў. Аронімы (грэч. oros – гара) – назвы гор. Урбанонімы (лат. urbanus – гарадскі) – назвы ўнутрыгарадскіх аб’ектаў.
Выкарыстанне дадзеных тапанімікі мае вялікую карысць для даследчыка мясцовай гісторыі. Напрыклад, дзякуючы аналізу геаргарфічных аб’ектаў можна вызначыць устанавіць месцазнаходжанне і памеры гарадоў, валадаранняў, археалагічных помнікаў. Доўгі час не было вядома аб тым, дзе знаходзіўся замак Горцаслаў (Gorcеslaw) у сучасным Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Пры аналізе мікратапонімаў наваколляў магчымага месца знаходжання ўдалося прыблізна ўстанавіць ягонае верагоднае месца знаходжання. (Шляхта, Маёўка). Мікратапонімы Гародна, Гарадняны, Гарадзішча ўказваюць на існаванне тут ў старажытнасці ўмацаванага паселішча. Замчышча, Замэчак – крэпасці, Цвінтар, Валатоўкі, Капцы – могілак, Цагельня – завода па вырабу цэглы. Кваліфікаваны аналіз паходжання і сэнсу назваў (паселішчаў, рэк, азёр, урочышчаў) асобнага раёна, краю, рэспублікі дае гэтым назвам сэнс, паказвае (хоць і прыблізна) калі было заснавана паселішча ці асвоена рака, які тут быў раней ланшафт, чым займалася насельніцтва і г. д. Дадзеныя тапанімікі выкарыстоўваюцца пры выяўленні цэнтра горада, калі яго ўжо даўно немагчыма выявіць. Доўгі час існавала тэорыя пра тое, што старажытны Менск (цяперашні Мінск) быў заснаваны на рацэ Менка, непадалёк ад сучаснага горада. Выяўленне ў тапаніміцы Мінска былога раёна Верхмень дала гісторыкам моцны аргумент таму, што ручай з назвай Мень, Менка існаваў і на тэрыторыі горада. А значыць і горад быў заснаваны на цяперашнім месцы. Назвы ўнутрыгарадскіх аб’ектаў дазваляюць рабіць вывады аб сацыяльнай тапаграфіі горада, размяшчэнні вуліц, некаторых гарадскіх аб’ектаўэтапах перабудовы замкавых умацаванняў. Напрыклад, Нарожная (Вуглавая) вежа ХIV ст. Ніжняга віцебскага замка ў ХVII ст. стала называцца Духаўскі круглік. Назвы іншых вежаў – Дамініканская, Надпрудная, Жыдоўская даюць шмат іншай цікавай інфармацыі
Дзякуючы дадзеным тапанімікі можна выяўляць гісторыю гарадской планіроўкі і забудовы, выявіць раёны, якія засялялі пэўныя катэгорыі насельніцтва. Напрыклад, назва вуліцы Казьмадзям’янаўская сведчыць пра тое, што на ёй сяліліся кавалі, т. я. яна атрымала назву ад цакрвы ў гонар Касьмы і Дзям’яна, якія з’яўляліся апекунамі кавальсвай справы. Капліца ці царква ў гонар Параскевы Пятніцы як правіла ставіліся каля святых крыніц, якія шанаваліся язычнікамі. У нашы дні, калі нават страчана сама капліца, тапонім (назва ўрочышча) Пяцінка, Параскева падкажа рупліваму даследчыку месца існавання сакральнай крыніцы, былой царквы. Для выяўлення старажытных шляхоў зносін, водных гандлёвых шляхоў, якія даўно не выкарыстоўваюцца асабліва важны дадзеныя тапанімікі. Так, назвы Волк, Волак, Перавалачня, Стаі, Стайкі сведчаць пра тое, ў старажытнасці тут было месца волака. Назвы Альгердава дарога, Баторыеў шлях, Кацярынаўскі бальшак, Велікалуцкі тракт дапамагаюць у вызначэнні старажытных дарог, транспартных артэрый. Назвы Край, Каранцін, Рубеж, Рубяжэвічы, Мяжа, Стоўпцы сведчаць пра старажытныя гістарычныя межы Дадзеныя тапанімікі дапамагаюць пры вызначэнні этнічнай ідэнтыфікацыі, устанаўлення арэалаў пражывання старажытных плямёнаў і народаў. Назвы Крывічы, Дулебы, Латыгаль, Ляхі, Шведы сведчаць аб лакальным месцы пражывання гэтых народаў і этнічных супольнасцяў. Назвы вёсак Сакольнікі, Пушкары, Псярцы, Жабенцяі сведчаць пра тое, што яны належалі пэўнай катэгорыі людзей сярэднявечнага горада і занятках іхных валадароў.
Воспользуйтесь поиском по сайту: ©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|