Літаратура
Літаратура: Найбольш каштоўнымі выданнямі па анамастыцы з’яўляюцца працы праф. А. В. Суперанскай А. В., якія прысвечаны тлумачэнню паходжанняў прозвішчаў. Напрыклад, “Имя через века и страны” (1990), “Словарь русских личных имен” (1999), ці шматлікія публікацыі ў часопісе “Наука и жизнь”. Імёны і іх тлумачэнне змяшчаюцца ў эжнцыклапедыях, слоўніках (Сарока Ю. Слоўнік асабовых імёнаў, Мн., 2001)
Нумізматыка. Нумізматычныя крыніцы дапамагаюць у краязнаўстве ў датаванні старажытных комплексаў. Так, знойдзеная манета ў храме, майстэрні, памяшканні дапаможа вызначыць прыблізны час іх існавання. Знаходкі манет сведчаць пра гандлёвыя сувязі з суседнімі і далёкімі народамі, узровень жыцця розных груп насельніцтва, пра шляхі зносін, якія праходзілі па мясцовасці. Асаблівую каштоўнасць у іх вызначэнні маюць скарбы. Якасць манет сведчыць пра макраэканамічныя працэсы, якія мелі месца ў гаспадарцы краіны. Напрыклад, аб пагаршэнні становішча жыхароў горада сведчаць знаходкі т. зв. “барацінак” – нізкапробных срэбраных манет, якія выбіваліся ў Рэчы Паспалітай ў ХVІІ ст. Значэнне маюць не толькі якасць, але вага. Так, “чашуйкі” (назва манеты, якая выкарыстоўвалася ў Маскоўскім царстве, але была ў карыстанні ў грашовай сістэме ВКЛ) – мелі вагу пры Іване Жахлівым 0, 58 г., пры Пятры І – 0, 28 г. Скарбы на Віцебшчыне. Асобны артыкул.
Геральдыка. Адной з найважнейшых спецыяльных гістарычных дысцыплін якія маюць цесную сувязь з краязнаўствам з’яўляецца геральдыка. Геральдыка дапамагае вырашаць задачы, якія ставіць перад вучоным лакальная гісторыя. Па гербу можна даведацца пра тое каму належала рэч ці ягоны цітул. Герб дапамагае ў датаванні артэфакта; герб дапамагае прасачыць лёсы рэчаў; па гербу можна даведацца пра заняткі яго гаспадара. Герб дапамагае вызначыць эканамічныя, культурныя, роднасныя сувязі. Выклікае цікавасць сучасная геральдыка. У СССР цікавасць да гарадской геральдыкі з’явілася ў 1960-я гг. Тлумачыцца гэта з разнявольваннем грамадскай свядомасцю, звязанай з хрушчоўскай “адлігай”, паваротам да гуманітарных ведаў. Пачалі ўносіцца змены ў элементы старых гербаў, а таксама складацца новыя гербы, прычым, як для новых гарадоў, так і старых. Неведанне правіл геральдыкі, ігнараванне іх па ідэалагічных матывах прывялі да таго, што шэраг новых гербаў маюць заганы: парушана важнейшае геральдычнае правіла – “метал на метал, фініфць на фініфць не накладваюцца”. Сімволіка гарадоў часта аднаабразна (шэсцярні, аўтамабілі, значкі атама). У гербах падаюцца назвы гарадоў, што вельмі непажадана. Не заўжды вытрымліваецца геральдычная накіравансць фігур.
У незалежнай Беларусі ў пач. ХХІ ст. геральдыка адтымана новае нараджэнне. Свае геральдычныя знакі атрымалі ўсе вобласці, сотні гарадоў і нават вёсак. Сваю сімволіку маюць установы, ведамствы, прадпрыемствы, нават прыватныя асобы. Асаблівую цікавасць уяўляе геральдыка Узброеных сіл і сілавых структур Рэспублікі Беларусь. Аднак, сустракаюцца некаторыя выпадкі, калі з трох галоўных чыннікаў складання герба: законы геральдыкі, веды і эрудыцыя стваральніка герба, жадання заказчыка, на жаль, часта прэваліруе апошняе. Сучасная геральдыка Беларусі У Дзяржаўны геральдычны рэгістр унесена 1 358 усіх такіх адзінак захавання розных відаў сімволікі. У прыватнасці, гэта гербы і сцягі 197 адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак: абласцей, раёнаў, гарадоў, гарадскіх пасёлкаў і вёсак. Па абласцях лічбы такія: па Брэсцкай — 43, па Віцебскай — 42, па Гомельскай — 32, па Гродзенскай — 28, па Мінскай — 30, па Магілёўскай — 22. Нагадаю, у большасці з іх маецца поўнае геральдычнае забеспячэнне — герб і сцяг. 150 найменняў у рэгістры — гэта эмблемы, сцягі, нагрудныя знакі дзяржаўных органаў і арганізацый, зацверджаныя ўказамі кіраўніка дзяржавы. Астатняя колькасць — знакі, эмблемы, штандарты дзяржаўных органаў, устаноў, арганізацый, якія яны заснавалі самастойна. У Віцебскай вобласці ў канцы зімы 2011 г. былі зацверджаны афіцыйныя геральдычныя сімвалы наступных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак: гербы і сцягі Віцебскага раёна, гарадскіх пасёлкаў Бягомль Докшыцкага раёна, Балбасава Аршанскага, Лынтупы Пастаўскага, Арэхаўск Аршанскага раёна; сцягі горада Верхнядзвінск і Верхнядзвінскага раёна, горада Гарадок і раёна, горада Докшыцы і раёна, горада Талачын і раёна, гарадскога пасёлка Ушачы і Ушацкага раёна, горада Дуброўна.
Асаблівасці геральдыкі Віцебшчыны 1. Геральдыка Віцебшчыны пачала распрацоўвацца і была прынятая адной з першых у незалежнай Беларусі. 2. Выкарыстанне гістарычных гербаў (віцебскі герб – аўтэнтычны, Полацк, Віцебскай вобласці, Лепель, Паставы, Браслаў, Орша, Дрыса (Верхнядзвінск) 3. Выкарыстанне рэлігійнай сімволікі: Віцебск – Спас, Орша – крыж, Ушачы – Св. Лаўрэн, Шуміліна – архангел Міхаіл, Мёры – Лебедзь (сімвал Збаўцы), Браслаў – Усебачачае вока, Відзы – пчала, сімвал Божай Маці, Падсвілле – рыбы, сімвал першых хрысціян 4. Выкарыстанне пры распрацоўцы герба геральдычных знакаў валадароў населеных пунктаў: Лёзна – Агінскія, Бешанковічы – Сапегі, Чашнікі – Валадковічы, Лапацінскія. 5. Пераважнае выкарыстанне іспанскага шчыта 6. Адлюстраванне ў геральдыцы значнай ролі гандлю і ракі Дзвіны: Полацк – карабель, баркі, лодкі – Бешанковічы, Дзісна, Друя, грошы – Багушэўск. 7. Выкарыстанне ў якасці знакаў і фігур жывёл і птушак: Гарадок – леў, Расоны - лось, Паставы – рыбы, Копысь – чорны заяц, пчала 8. Некаторая частка новаствораных гербаў выкарыстанне тэхнагенных сімвалаў: Навалукомль – ротарны вал
Літаратура 1. Адамушко В. И., Елинская М. М. Гербы и флаги Беларуси. – Мн.: Беларусь, 2006. – 256 с. 2. Гербы городов, губерний, областей и посадов Российской империи внесенные в полное собрание законов с 1649 по 1900 го. Составил П. П. фон-Винклер. – С-Пб, 1899 [репринтное издание]. – М.: «Планета», 1990. – 224 с. 3. Цітоў А. Геральдыка Беларусі (ад пачаткаў – да канца ХХ стагоддзя). – Мн.: Мінская фабрыка каляровага друку, 2007. – 128 с. 4. Леонтьева Г. А. Палеография, хронология, археография, геральдика: Учеб. пособие для студ. высш. учеб. заведений. – М.: Гуманит. изд. центр ВЛАДОС, 2000. – 200 с. 5. Историческое краеведение Белоруссии: учебное пособие для исторических факультетов вузов республики / Э. М. Загорульский [и др. ]; под ред. Э. М. Загорульского. – Минск: Изд. БГУ им. В. И. Ленина, 1980. – 263 с.
6. Інтэрнэт крыніцы Генеалогія – спецыяльная гістарычная дысцыпліна, якая вызначэннем і паходжаннем роднасных сувязяў той ці іншай асобы ці сям’і, вывучае гісторыію асобных родаў і іх ролю ў розных сферах жыцця грамадства пэўнай эпохі. Грэчаскае слова генеалогія літаральна азначае “радаслоўная”. У грэкаў існаваў нават асобны дзеяслоў – пералічваць (выводзіць) род, складаць радаслоўную. З мэтай даследавання генеалогіі, для аднаўлення радаслоўных найбольшую цікавасць уяўляюць наступныя віды дакументаў: метрычныя кнігі, рэвізскія сказкі, уліковыя дакументы розных ведамстваў і ўстаноў (розных саслоўяў, нацыянальнасцяў, веравызнанняў). Гэтыя дакументы пераважна захоўваюцца ў НГАБ у г. Мінску (тэрыторыі былых Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, часткова Гродзенскай губерній Расійскай імперыі) і НГАБ у г. Гродна (тэрыторыі Гродзенскай і часткова Віленскай губерняў). Некаторыя матэрыялы можна выявіць ў архівах ораганаў, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану (ЗАГСы). Інфармацыю можна шукаць самастойна, ці скарыстацца паслугамі спецыялістаў архіва. Архівы выконваюць некаторыя віды працы па замове: Біяграфічныя запросы: устанаўленне і пацверджанне даты нараджэння, шлюбу, смерці канкрэтных асоб. Для гэтага трэба запоўніць заўленне. Генеалагічныя запросы: правядзене даследаванняў па гісторыі сям’і. Тэматычныя запросы: правядзенне даследаванняў па гісторыі населенага пункта, установы, а таксама пацверджанне пражывання, вучобы, працы і іншых фактаў, састаўленне перачняў дакументаў пна розныя тэмы (гісторыя царквы, прыхода, святароў і інш. )
Воспользуйтесь поиском по сайту: ©2015 - 2025 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|