Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Что трэба рабіць для правядзення даследавання?




Что трэба рабіць для правядзення даследавання?

Асоба, ці ўстанова звяртаецца ў архіў з заявай на імя дырэктара. У заяве павінны быць наступныя звесткі Прозвішча, ініцыялы заявіцеля, грамадзянства, адрас пражывання, звесткі па сутнасці запыта, гарантыі аплаты даследавання. Трэба указаць населены пункт (па магчымасці сучаснага ці гістарычнага адм іністрацыйнага дзялення), пералічыць усе вядомыя асобы сям’і, інфармацыю пра якую вы шукаеце, прыблізныя гады нараджэння і смерці, веравызнанне, месца жыхарства (губерня, вобласць, уезд, раён, воласць, с/с), саслоўе ці род заняткаў (дваране, купцы, сяляне, мяшчане). Асобам і арганізацыям, якія праводзяць даследаванні для трэціх асоб (заказчыкаў), трэба пры звяртанні ў архіў прадставіць натарыяльна завераную даверанасць на правядзенне адпаведных мерапрыемстваў.

 

Літаратура

  1. Заливако А. Как составить свою родословную // АіС. – 2004. – № 1. – С. 101–103
  2. Всероссийское генеалогическое древо (http: //www. vgd. ru)

 


Краязнаўства і фальклор. Краязнаўства заўсёды звязана з фальклорам і этнаграфіяй. Легенды і паданні заўсёды маюць дачыненне да сучаснай рэчаіснасці і ўскосна дапамагаюць гісторыкам. За кожнай легендай стаяць падзеі мінулага жыцця, якія ў вуснай форме, часта неверагодна заблытана дайшлі да нашага часу. Трэба толькі зразумець коды і знакі, у якія закрыліся ад сучаснікаў падзеі сівой мінуўшчыны.

У якасці прыклада прывядзем вельмі рапаўсюджанае паданні пра царкву, якая быццам правалілася з прыхаджанамі за грахі пад зямлю. Гісторыку гэтае паданне скажа пра тое, што тут у сапраўднасці, як правіла ў старажытнасці жылі людзі, хутчэй за ўсё было гарадзішча ці паселішча.

Знаходзячы рэшткі матэрыяльнай культуры – кавалкі керамікі, косткі, рэчы людзі такім чынам тлумачылі іх паходжанне. Вядомы беларускі краязнаўца В. А. Ермалёнак прыводзіць цікавую гісторыю пра тое, што мясцовыя жыхары распавядалі яму легенду пра ўрочышча, у якім быццам бы па начах збіраецца нячыстая сіла на шабашы. Пякельныя пачвары ловяць праходзячых па дарозе людзей, смажаць іх на вогнішчы і ядуць. У выніку праведзенай археалагічнай разведкі ва ўрочышча аказалася, што на полі калісьці былі курганы, але іх разаралі. Курганы – гэта месца старажытных пахаванняў. У іх хаваліся ці нябожчыкі, ці, часцей адмысловыя пахавальныя урны, куды складвалі попел і рэшткі нябожчыка, ягоных рэчаў, якія аставаліся пасля абраду крэмацыі (трупаспалення). Пасля таго, як курганы раскапалі на паверхню зямлі трапілі чаропкі пахавальных урнаў, рэшткі абпаленых костак, якія запякліся ад полымя, рэчы. Мясцовыя жыхары, якія жылі тут сотні гадоў пазней тлумачылі знаходкі на свой розум тым, што людзей тут палілі і жэрлі. Хто ж мог такое рабіць – толькі нячыстая сіла. Вось і нарадзілася легенда, якая для краязнаўцы з’яўляецца каштоўнай інфармацыяй у пошуках помнікаў археалогіі.

Пра вялізны камень у Браслаўскім раёне распавядаюць, што пад ім знаходзіцца багаты скарб, але ён зачараваны і выкапаць яго можна толькі зрабіўшы спецыяльны рытуал. Так, для таго, каб узяць скарб, які закапаны пад каменем трэба злупіць скуру з каня і на ім узараць поле, на якім знаходзіцца камень. У выніку камень сам адкрые скарб. Гэтакі жудасны рытуал ніякага дачынення да жывадзёрства не мае. Проста гэты камень з’яўляўся сакральным, прысвечаным богу Вялесу, апекуну ската, да якога прыносілі розныя паднашэнні ў форме рэчаў, прадуктаў, срэбраных манет (якія асацыіруюцца ў сучасных людзей са скарбам). Тут жа прыносілі ахвяры, у тым ліку і коняў. У выніку, у людской памяці засталіся толькі абрыўкі ўспамінаў пра мінулыя абрады, аднак і традыцыі шанавання каменя, што і нарадзіла жахлівую легенду. Як казаў герой рамана Умбэрта Эка “Імя ружы” Вільгельм Баскервільскі, ідэя гары і ідэя золата ў людскім розуме аб’яднаўшыся нарадзілі ідэю гары золата.

У якасці прыкладаў прывядзем яшчэ некалькі цікавых месцаў, легенды пра якія сведчаць аб тым, што яны ўяўляюць цікавасць для краязнаўцаў. Напалеонаўская дарога, Французскія магілы, Дзявочая гара, Ваўкаўня, замчышча на воз. Езярышча, Камень Кахання, возера Бяздоннае, дзе жыве чорт, возера Княжае, месца, дзе людзі губляюцца ў часе, гара Змяівец, Бабынавіцкі пограб, паданні пра азёры, дзе схаваны скарбы Напалеона, Рагнедзіна гара, Х.. в лес, П…. полле і іншыя.

 


Тэма 6. Гісторыка-культурныя каштоўнасці

Гісторыка-культурная спадчына (менавіта так цяпер прынята называць помнікі гісторыі і культуры), гэта сукупнасць найбольш адметных вынiкаў i сведчанняў гiстарычнага, культурнага i духоўнага развiцця народа Беларусi, увасобленых у гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

Гiсторыка-культурныя каштоўнасцi – матэрыяльныя аб'екты (матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi) i нематэрыяльныя праяўленнi творчасцi чалавека (нематэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi), якiя маюць адметныя духоўныя, мастацкiя i (або) дакументальныя вартасцi i якiм нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi. складаецца з нерухомых помнікаў (помнікаў археалогіі, культавых помнікаў, помнікаў гісторыі, ваеннай гісторыі, паркаў), рухомых каштоўнасцяў (знаходзяцца ў рэлігійна-духоўных установах, музеях, архівах, прыватных калекцыях) і духоўнай спадчыны (традыцыі, дыялекты, фальклор, мастацкая дзейнасць, рамёствы, промыслы, этнаграфія і г. д. )

Аховай гісторыка-культурнай спадчыны на Беларусі ў пасляваенны час займаліся: Камітэт па справах культурна-асветніцкіх устаноў пры СНК БССР (1944), Інспекцыя па ахове помнікаў гісторыі і культуры пры СМ БССР (1967–1984), Дзяржаўная інспекцыя па ахове гісторыка-культурнай спадчыны (1992), Камітэт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны (1997), Дэпартамент па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі ў складзе Міністэрства культуры РБ (2002).

У адпаведнасці з законам аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны існуе пэўная класіфікацыя гісторыка-культурнай спадчыны. ГКК падзяляюцца на матэрыяльныя і нематэрыяльныя[9].

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...