Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Формы краязнаўчай пазашкольнай працы




Формы краязнаўчай пазашкольнай працы

Больш актыўна краязнаўства выкарыстоўвалася ў пазашкольнай і пазаўрочнай працы. Такі від дзейнасці забяспечваў запатрабаванні і глыбокае задавальненне пазнавальных інтарэсаў школьнікаў у працэсе вывучэння асноў гуманітарных навук. Яно ажыццяўлялася праз дзейнасць

1. гурткоў розных накірункаў,

2. экскурсіі і паходы па родным краі,

3. работу школьных музеяў,

4. краязнаўчую працу навучэнцаў у складзе навуковых экспедыцый,

5. праз ахову помнікаў,

6. пошукавую

7. вечарыны

8. віктарыны

9. канферэнцыі

10. алімпіяды і іншыя віды дзейнасці.

На пачатку 1990-х небываламу ўзлёту школьнага краязнаўства спрыяла распрацоўка і правядзенне Усебеларускай экспедыцыі “Наш край”, якая стала своеасаблівым вынікам турысцка-краязнаўчай працы, праведзенай у папярэднія гады. Не гледзячы на падабенства назваў (“Наш край” – “Мая Радзіма – СССР”), гэта экспедыцыя вывела краязнаўчы рух на якасна новы ўзровень. Можна лічыць, што пастанова аб правядзенні Усебеларускай экспедыцыі “Наш край” аднавіла сапраўдны краязнаўчы рух у сучасным яго разуменні, вызваліла яго ад ухілу ў турысцка-аздараўленчую накіраванасць.

 

Краязнаўчыя вандраванні, падарожжы і экскурсіі

Усе віды падарожніцтва – экспедыцыі, падарожжы, экскурсіі і вандраванні – маюць надзвычайна важнае значэнне з краязнаўстве. Аднак, не ўсе з іх магчыма выкарыстоўваць у працы настаўніка. Адны з іх патрабуюць спецыяльнай падрыхтоўкі іх ўдзельнікаў і сродкаў. Экскурсіі найбольш простыя, не вымагаюць вялікіх грошай. Яны разлічаны на першапачатковае вывучэнне і пазнаванне краіны. Жаданне да вандраванне ў крыві чалавека. Яно. яшчэ ў 1925 г. малады віцебскі краязнаўца Марыновіч з сваім сябрам, вышайшы з Віцебска ранняй вясной, вярнуліся ўвосень, прайшоўшы па БССР каля 800 вёрст пехатою, нічога не маючы з сабою, акрамя дакументаў і запісных кніжак[3].

Новыя ўражанні выклікаюць у вандроўніка дапытлівасць, гадуюць здольнасць меркаванняў, параўнанняў, абагульненняў, наогул развіваюць інтэлект вандроўка сваімі ўражваннямі дае грунт для далейшага развіцця чалавека і разам з тым з’яўляецца найбагацейшай ілюстрацыяй да вед вандроўніка.

Акрамя культурнага і асветніцкага, мае і сялікае сацыяльнае значэнне. Яно выхоўвае грамадскія якасці і салідарнасць. Новыя знаёмствы і погляды новых знаёмых развіваюць уменні арыентавацца ў розных сацыяльных адносінах. Разам з тым, вандраванне, паказваючы ўсё новыя і новыя прыгажосці краю, развівае эстэтычныя погляды вандроўніка. Зразумела, вандраванні загартоўваюць вандроўніка фізічна.

 Але найбольш важнае значэнне вандравання – краязнаўчае. Вандроўца ўбачыць тое, што не зможа ўбачыць даследчык, які знаходзіцца ў кабінеце. У працэсе вандравання ён навучыцца быць даследчыкам.

Мэты пахода

Экскурсійныя (наведаць месцы, звязаныя з жыццём і дзейнасцю знакамітых людзей)

Выхаваўчыя     ()

Навуковыя (сабраць гербарый, этнаграфічныя ці фальклорныя звесткі, археалагічная разведка)

Аздараўленчыя

Вучэбныя (навучыць раскладваць вогнішча, ставіць намёт, арыентавацца на месцы)

Спартыўныя (прайсці маршрут, выканаць разрад)

Пазнавальны (пазнаёміцца з бытам і норавам людзей, пабачыць іншыя месцы)

 

Методыка складання маршрута

Першапачаткова трэба вызначыцца з аб’ектам пахода, паставіць мэту і задачы яго. Потым трэба азнаёміцца з картай мяркуемага маршрута. Трэба вывучць тэрыторыю побач з тым месцам, якое збіраецеся наведаць. Магчыма, каля таго аб’екта, ёсць іншыя цікавыя, вартыя наведавання. Для гэтага трэба вывучыць літаратуру пра помнікі гісторыі і культуры, якія знаходзяцца ў рэіёне. Лепей зрабіць гэта па пуцяводніку. Але такіх практычна няма. Найлепшым выданнем з’яўляецца кніга “Збор понімкаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць”. Не гледзчы на мінулы час (выдадзена ў 1985 г. ) кніга з’яўляецца найбольш грунтоўным выданнем, якое ўтрымлівае інфармацыю пра гісторыка-культурныя каштоўнаці вобласці.

Пры пракладанні ніткі маршрута трэба ўлічваць узрост удзельнікаў групы, іх фізічны стан, магчымае надвор’е. Трэба прадумаць пра месцы адпачынку, стаянак. Ведаць, дзе знаходзяцца крыніцы, калодзежы, дзе можна ўзяць ваду. Трэба паклапаціцца пра тое, каб ведаць расклад грамадскага транспарту і кошт праезду. Перад паходаі трэба праверыць гатоўнаць членаў групы да вандроўкі: наяўнасць асабістага і групавога рыштунку, дакументаў.

 

Спіс асабістага рыштунка

  1. Рукзак
  2. Спальныя прыналежнасці (спальны мяшок, дыванок турыстычны)
  3. Вопратка: штармоўка ці куртка, касцюм спартыўны, лёгкая плашч-накідка ці накідка ад дажджу, світар з воўны, змена бялізны, шкарпэткі з воўны, і бавоўны, капялюш
  4. Абутак: кеды ці красоўкі, гумовыя боты
  5. Міска, конаўка, лыжка (у поліэтыленавым мяшку).
  6. Асабістыя прыналежнасці: 2 рушніка (для рук і асобна для ног), зубная шчотка, зубная паста, мыла (туалетнае і гаспадарчае для сціркі), насоўкі, люстэрка, туалетная папера.
  7. Сшытак для дзённіка і вядзення назіранняў і запісаў, ручка, карандаш.
Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...