Час
| Дыдактычная задача настаўніка [i]
| Змест дзейнасці настаўніка [ii]
| Змест дзейнасці вучняў [iii]
| Метады і прыёмы [iv]
|
1 этап. АРГАНІЗАЦЫЯ ПАЧАТКУ ЎРОКА
|
| Падрыхтоўка вучняў да працы на ўроку.
| Прывітанне; вызначэнне адсутных; праверка гатоўнасці вучняў да ўрока; гатоўнасць наглядных дапаможнікаў, дошкі і г. д.
| Прывітанне; праверка ўласнай гатоўнасці да ўрока
| Гутарка.
|
2 этап. ПРАВЕРКА ВЫКАНАННЯ ДАМАШНЯГА ЗАДАННЯ
|
| Высвятленне правільнасці і асэнсаванасці выканання д/з усімі (ці большасцю) вучняў, ліквідацыя высветленых прабелаў; правядзенне ўдасканалення ведаў і ўменняў вучняў.
| Выяўленне ўзроўню ведаў вучняў па д/з; вызначэнне тыповых недахопаў у ведах і прычын іх з’яўлення, ліквідацыя прабелаў.
| Адказы на пытанні, выкананне заданняў, напісанне тэстаў і г. д.
| Гутарка, тэсты, заданні, чытанне, пераказ і г. д.
|
3 этап. ПАСТАНОЎКА МЭТ І ЗАДАЧ УРОКА
|
| Падрыхтоўка вучняў да таго віду вучэбна-пазнавальнай дзейнасць (ВПД), якая будзе дамініраваць на асноўным этапе ўрока. Актуалізацыя апорных ВУНаў, фарміраванне пазнавальных матываў.
| Вызначэнне трыадзінай мэты ўрока (адукацыйная, выхаваўчая і развіццёвая); арганізацыя дзейнасці вучняў па яе ўсведамленню.
| Вызначэнне з дапамогай настаўніка мэт і задач урока.
| Слова настаўніка, гутарка.
|
4 этап. ВЫВУЧЭННЕ НОВАГА МАТЭРЫЯЛУ
|
| Сфармуляваць у вучняў канкрэтныя ўяўленні аб фактах, падзеях, паняццях, іх сутнасці, вызначыць асноўнае, на аснове ведаў выпрацоўваць уменні.
| Тлумачэнне настаўнікам новага матэрыялу (ці самастойная работа вучняў); успрыманне вучнямі гэтага матэрыялу, яго асэнсаванне, сістэматызацыя, канкрэтызацыя.
| Слуханне, чытанне, самастойная работа.
| Слова (лекцыя) настаўніка, самастойная работа.
|
5 этап. ПЕРШАСНАЯ ПРАВЕРКА РАЗУМЕННЯ ВУЧНЯМІ НОВАГА ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ
|
| Высветліць асэнсаванасць засваення вучнямі новага вучэбнага матэрыялу: засваенне сувязей і адносін паміж фактамі, з’явамі, працэсамі; высветліць выяўленыя прабелы і на гэтай аснове вырашыць, ці можна пераходзіць да наступнага этапа.
| Праверка настаўнікам таго, ці зразумелі вучні, што з’яўляецца асноўным зместам урока, што трэба засвоіць; праверка цэласнасці і асэнсаванасці засваення новых ведаў.
| Адказы на пытанні.
| Гутарка.
|
6 этап. ЗАМАЦАВАННЕ ВЕДАЎ
|
| Арганізацыя дзейнасці вучняў па прымяненню атрыманых ведаў да вырашэння заданняў.
| Арганізацыя дзейнасці вучняў па ўзнаўленню, вызначэнню істотных прыкмет матэрыялу, канкрэтызацыя ведаў.
| Выкананне заданняў.
| Гутарка, чытанне, пераказ, самастойная работа, тэсты і г. д.
|
7 этап. АБАГУЛЬНЕННЕ І СІСТЭМАТЫЗАЦЫЯ ВЕДАЎ
|
| Засваенне сістэмы паняццяў па курсу.
| Арганізацыя дзейнасці вучняў па пераводу асобных ведаў і ўменняў у цэласную сістэму ўнутрыпрадметных і міжпрадметных.
| Слуханне, адказы на пытанні.
| Слова настаўніка, гутарка
|
8 этап. КАНТРОЛЬ І САМАПРАВЕРКА ВЕДАЎ
|
| Глыбокая і ўсебаковая праверка ВУНаў некалькіх вучняў; выяўленне недахопаў і прычын іх з’яўлення; стымуляванне вучняў на самаадукацыю.
| Праверка паўнаты, асэнсаванасці, дзейнасці і трываласці ВУНаў; высвятленне станоўчых і адмоўных бакоў у ведах; рэкамендацыі вучням па ліквідацыі прабелаў шляхам самастойнай работы або з дапамогай таварышаў.
| Адказы на пытанні, выкананне заданняў, самастойная работа.
| Гутарка, чытанне, пераказ, самастойная работа, тэсты і г. д
|
9 этап. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ
|
| Даць аналіз паспяховасці авалодання ведамі і спосабамі дзейнасці; паказаць тыповыя недахопы.
| Даць агульную характарыстыку работы класа; паказаць паспяховасць авалоданнем зместам урока; вызначыць недахопы і паказаць шляхі іх ліквідацыі.
| Слуханне.
| Слова настаўніка
|
10 этап. ІНФАРМАЦЫЯ ПА ДАМАШНІМ ЗАДАННІ, ІНСТРУКТАЖ ПА ЯГО ВЫКАНАННІ
|
| На аснове выяўленых вынікаў засваення вучэбнага матэрыялу даць д/з, якое накіравана на развіццё і замацаванне ведаў, падрыхтоўку да далейшага навучання.
| Паведаміць д/з, даць інструктаж па яго выкананні.
| Слуханне, запіс д/з.
| Слова настаўніка
|
11 этап. РЭФЛЕКСІЯ
|
| Дапамагчы вучням асэнсаваць сваю дзейнасць (паспяховасць або недахопы).
| Выкарыстаць метады рэфлексіі (Астравы, адказы на пытанні, Мішэнь, Шкала самаацэнкі і г. д. )
| Адказы на пытанні, выкананне заданняў.
| Розныя метады
|
Метады выкладання літаратуры
|
па крыніцы атрымання ведаў
|
па спецыфіцы ўнутранай сутнасці пазнавальнай дзейнасці вучняў і ступені іх самастойнасці
|
славесныя метады
| прыёмы
| творчага чытання
| прыёмы
|
чытанне
| выбарачнае; каменціраванае; чытанне і завучванне на памяць; па ролях
|
| выразнае чытанне настаўніка; чытанне майстроў мастацкага слова; навучанне выразнаму чытанню вучняў; каменціраванае чытанне; уступнае слова настаўніка, якое падводзіць да ўспрымання твора; гутарка, якая актывізуе непасрэдныя уражанні ад толькі што прачытанага; творчыя заданні, звязаныя з вучнёўскімі назіраннямі над жыццём
|
пераказ
| падрабязны; сціслы; выбарачны; творчы; мастацкае расказванне
|
гутарка
| рэпрадуктыўная; эўрыстычная; вольная; дыспут; прыём параўнання
|
лекцыя
| лекцыя (уводная, установачная, разавая, аглядная, падагульняючая);
слова настаўніка
|
наглядныя
| прыёмы
| рэпрадуктыўны
| прыёмы
|
ілюстрацыя
| вуснае славеснае маляванне; складанне кадраплана; мізансцэніраванне; інсцэніраванне; завочныя экскурсіі
|
| расказ пра жыццё пісьменніка; лекцыя пра творчы шлях мастака слова, аглядавая лекцыя з папярэднім планам, з выкарыстаннем наглядных дапаможнікаў і ТСН; заданні па падручніку
|
дэманстрацыя
| выкарыстанне ТСН
|
практычныя
самастойная работа вучняў
| прыёмы
план; тэзісы; канспект; рэферат; даклад
| эўрыстычны
| прыёмы
сістэма пытанняў, накіраваная на самастойнае атрыманне ведаў; сістэма заданняў па аналізе мастацкага твора або крытычнага артыкула, па гісторыка-літаратурных і тэарэтычных пытаннях, ілюстрацыйным матэрыяле; пастаноўка праблемнага пытання або задання; эўрыстычная гутарка
|
|
| даследчы
| прыёмы
|
| пастаноўка праблемных пытанняў; даследчых заданняў
|