Дыдактычная задача настаўніка
| Змест дзейнасці настаўніка
| Умовы станоўчых вынікаў
| Паказчыкі выканання дыдактычнай задачы.
| метады і прыёмы
|
1 этап. АРГАНІЗАЦЫЯ ПАЧАТКУ ЎРОКА
|
Падрыхтоўка вучняў да працы на ўроку.
| Прывітанне; вызначэнне адсутных; праверка гатоўнасці вучняў да ўрока; гатоўнасць наглядных дапаможнікаў, дошкі і г. д.
| Патрабавальнасць, сабранасць, добразычлівасць настаўніка; адсутнасць шматслоўя; выразнасць, яскрава выражаная накіраваная педагогіка.
| Кароткачасовасць аргмоманту, хуткае ўключэнне ўсіх вучняў у дзелавы рытм, поўная гатоўнасць класа і абсталявання да ўрока.
| гутарка
|
2 этап. ПРАВЕРКА ВЫКАНАННЯ ДАМАШНЯГА ЗАДАННЯ
|
Высвятленне правільнасці і асэнсаванасці выканання д/з усімі (ці большасцю) вучняў, ліквідацыя высветленых прабелаў; правядзенне ўдасканалення ведаў і ўменняў вучняў.
| Выяўленне ўзроўню ведаў вучняў па д/з; вызначэнне тыповых недахопаў у ведах і прычын іх з’яўлення, ліквідацыя прабелаў.
| Аператыўнасць настаўніка, якая забяспечваецца мэтанакіраванасцю; выкарыстанне сістэмы прыёмаў, якія дазваляюць праверыць выкананне задання ўсімі (ці большасцю) вучняў.
| Праверка настаўнікам за кароткі час ведаў і выяўленне тыповых недахопаў у ведах і па д/з, развіццёвы характар праверкі.
| гутарка, тэсты, заданні, чытанне, пераказ і г. д.
|
3 этап. ПАСТАНОЎКА МЭТ І ЗАДАЧ УРОКА
|
Падрыхтоўка вучняў да таго віду вучэбна-пазнавальнай дзейнасць (ВПД), якая будзе дамініраваць на асноўным этапе ўрока. Актуалізацыя апорных ВУНаў, фарміраванне пазнавальных матываў.
| Вызначэнне трыадзінай мэты ўрока (адукацыйная, выхаваўчая і развіццёвая); арганізацыя дзейнасці вучняў па яе ўсведамленню.
| Уменне настаўніка вызначаць і фармуляваць трыадзіную мэту ўрока; валоданне прыёмамі арганізацыі дзейнасці вучняў па ўсведамленні мэты.
| Фармуляванне мэты разам з вучнямі; актыўнасць кожнага вучня, г. зн. яго дзейнасць па ўсведамленню мэты.
| слова настаўніка, гутарка
|
4 этап. ВЫВУЧЭННЕ НОВАГА МАТЭРЫЯЛУ
|
Сфармуляваць у вучняў канкрэтныя ўяўленні аб фактах, падзеях, паняццях, іх сутнасці, вызначыць асноўнае, на аснове ведаў выпрацоўваць уменні.
| Тлумачэнне настаўнікам новага матэрыялу (ці самастойная работа вучняў); успрыманне вучнямі гэтага матэрыялу, яго асэнсаванне, сістэматызацыя, канкрэтызацыя.
| Апора на жыццёвы вопыт вучняў; індывідуальны падыход па дапамозе; арганізацыя вучняў на аперыраванне засвоенымі ведамі.
| Пры выкарыстанні тлумачальна-ілюстрацыйнага метаду выкладання крытэрыем поспеху будзе ўключэнне вучняў ў актыўную ВПДі якасць адказаў на наступным этапе.
| слова (лекцыя) настаўніка, самастойная работа
|
5 этап. ПЕРШАСНАЯ ПРАВЕРКА РАЗУМЕННЯ ВУЧНЯМІ НОВАГА ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ
|
Высветліць асэнсаванасць засваення вучнямі новага вучэбнага матэрыялу: засваенне сувязей і адносін паміж фактамі, з’явамі, працэсамі; высветліць выяўленыя прабелы і на гэтай аснове вырашыць, ці можна пераходзіць да наступнага этапа.
| Праверка настаўнікам таго, ці зразумелі вучні, што з’яўляецца асноўным зместам урока, што трэба засвоіць; праверка цэласнасці і асэнсаванасці засваення новых ведаў.
| Выкарыстанне настаўнікам пытанняў, якія патрабуюць мысленчай і практычнай актыўнасці вучняў; пастаянны зварот да класа; высвятленне прабелаў у ведах і поспехаў вучняў у ходзе праверкі.
| Ці выяўляюць слабыя і моцныя вучні ў ходзе апытання разуменне асноўнага зместу матэрыялу; ці дапаўняў і ацэньваў клас адказы вучняў; ці ліквідаваліся выяўленыя прабелы або нацэльваліся вучні на іх ліквідацыю на наступных этапах урока.
| гутарка
|
6 этап. ЗАМАЦАВАННЕ ВЕДАЎ
|
Арганізацыя дзейнасці вучняў па прымяненню атрыманых ведаў да вырашэння заданняў.
| Арганізацыя дзейнасці вучняў па ўзнаўленню, вызначэнню істотных прыкмет матэрыялу, канкрэтызацыя ведаў.
| Уключэнне вучняў у дзейнасць не толькі па ўзнаўленню, але і па аперыраванню ведамі; арганізацыя дзейнасці вучняў па ўключэнню атрыманых ведаў у сістэму раней вывучанага.
| Уменне вучняў распазнаваць і ўзнаўляць новы змест; прымяняць новыя веды да вырашэння заданняў; выяўленне і ліквідацыя прабелаў у ведах і ўменнях.
| гутарка, чытанне, пераказ, самастойная работа, тэсты і г. д.
|
7 этап. АБАГУЛЬНЕННЕ І СІСТЭМАТЫЗАЦЫЯ ВЕДАЎ
|
Засваенне сістэмы паняццяў па курсу.
| Арганізацыя дзейнасці вучняў па пераводу асобных ведаў і ўменняў у цэласную сістэму ўнутрыпрадметных і міжпрадметных.
| Уменне настаўніка задаваць пытанні, даваць заданні, накіраваныя на абагульненне і ўключэнне часткі ў цэлае.
| Веданне вучняў не толькі асобных фактаў, паняццяў, тэорый, але і сфарміраванасць у іх цэласнай карціны свету.
| слова настаўніка, гутарка
|
8 этап. КАНТРОЛЬ І САМАПРАВЕРКА ВЕДАЎ
|
Глыбокая і ўсебаковая праверка ВУНаў некалькіх вучняў; выяўленне недахопаў і прычын іх з’яўлення; стымуляванне вучняў на самаадукацыю.
| Праверка паўнаты, асэнсаванасці, дзейнасці і трываласці ВУНаў; высвятленне станоўчых і адмоўных бакоў у ведах; рэкамендацыі вучням па ліквідацыі прабелаў шляхам самастойнай работы або з дапамогай таварышаў.
| Пастаноўка дадатковых пытанняў для высвятлення асэнсаванасці і дзеснасці ведаў; выкарыстанне нестандартных (праблемных) сітуацый па прымяненню атрыманых ведаў. Апора на дапамогу вучням класа на аснове рэцэнзавання адказаў.
| Усебаковасць праверкі ВУНаў; рэцэнзаванне адказаў настаўнікам і вучнямі з выяўленнем адмоўнага і станоўчага ў ведах; канкрэтнасць прапаноў па ліквідацыі прабелаў.
| гутарка, чытанне, пераказ, самастойная работа, тэсты і г. д
|
9 этап. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ
|
Даць аналіз паспяховасці авалодання ведамі і спосабамі дзейнасці; паказаць тыповыя недахопы.
| Даць агульную характарыстыку работы класа; паказаць паспяховасць авалоданнем зместам урока; вызначыць недахопы і паказаць шляхі іх ліквідацыі.
| Уменне аператыўна вызначаць тыповае ў паспяховасці засваення ведаў і недахопы, уменне ўлічваць рэальныя магчымасці.
| Сцісласць і змястоўнасць аналіза, вызначэнне далейшых спосабаў работы з тымі, каму складана.
| слова настаўніка
|
10 этап. ІНФАРМАЦЫЯ ПА ДАМАШНІМ ЗАДАННІ, ІНСТРУКТАЖ ПА ЯГО ВЫКАНАННІ
|
На аснове выяўленых вынікаў засваення вучэбнага матэрыялу даць д/з, якое накіравана на развіццё і замацаванне ведаў, падрыхтоўку да далейшага навучання.
| Паведаміць д/з, даць інструктаж па яго выкананні.
| Уменне даваць метадычныя парады па выкананню д/з.
| Работа па інструктажу ў межах часу ўрока; запіс на дошцы заданняў.
| слова настаўніка
|
11 этап. РЭФЛЕКСІЯ
|
Дапамагчы вучням асэнсаваць сваю дзейнасць (паспяховасць або недахопы).
| Выкарыстаць метады рэфлексіі (Астравы, адказы на пытанні, Мішэнь, Шкала самаацэнкі і г. д. )
| Уменне карэктна фармуляваць пытанні, выкарыстоўваць дарэчныя метады.
| Павышэнне эфектыўнасці авалодання вучнямі ВУНамі, стварэнне ўмоў для ўнутранай матывацыі на дзейнасць.
| розныя метады
|