Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Прынцыпы выкладання літаратуры




Прынцыпы выкладання літаратуры

 

 

РОД ЛІТАРАТУРНАГА ТВОРА

  ЛІРЫКА ЭПАС ДРАМА
Мэта Паказ асобы ў акаляючым свеце праз перажыванні і роздумы. Паказ асобы аб'ектыўна ва ўзаемаадносінах з людзьмі, падзеямі, прыродай, у асяроддзі прадметаў (інтэр'ер). Паказ асобы ў дзеянні, у канфліктах, сутычках з іншымі асобамі і абставінамі.
Прадмет Унутраны свет чалавека ва ўсёй яго складанасці, перажыванні, пачуцці, думкі асобы ў руху, зменах, развіцці. Аб’ектыўная, матэрыяльная рэчаіснасць, жыццё, розныя характары, побыт, прырода, матэрыаяльны і духоўны свет, зямныя з’явы. Аб’ектыўная рэчаіснасць ва ўспрыманні дзеючых асоб.
Змест Жыццё падаецца праз перажыванні чалавека, навакольны свет адыгрывае ролю стымула для роздумаў і перажыванняў. Суб’ектыўны ўнутраны свет, духоўнае жыццё паэта, чалавецтва, лірычнага героя. Характэрныя пачуцці, думкі, станы душы чалавека. Адзінства рэчаіснасці і яго творчага перасатварэння (абставіны і характары). Дэталёвы паказ жыцця чалавека, падзей з яго ўдзелам, узаемаадносінаў з грамадствам, прыродай, навакольным светам; цэласныя, аб’ёмныя карціны рэчаіснасці. Аналагічны эпічнаму, але не такі цэласны, бо слоўны тэкст, дзеянне дапаўняецца пантамімай (гульня актораў) і выяўленчым мастацтвам (дэкарацыі).
Функцыя мовы На першым плане пераноснае (ці іншасказальнае) значэнне слова. Вершаваная мова як форма больш эмацыянальнага і выразнага выказвання пачуццяў, перажыванняў. Значная роля рытарычных фігур, сродкаў паэтычнага сінтаксісу. Часцей за ўсё прадметнае значэнне слова. Апісальна-апавядальная (пераважна) структура тэксту. празаічная форма мовы (у рэдкіх выпадках – вершаваная). Падпарадкаванасць сродкаў і прыёмаў пісьма задачы раскрыцця характараў у пэўных абставінах. Дыялогавасць і маналогавасць мастацкай мовы, падпарадкаванасць апісальна-апавядальнай стыхіі дзеянню, волі, характарам актораў. Сцэнічны варыянт мовы, устаноўка на вымаўленае слова.

РОД І ЖАНР ЛІТАРАТУРНАГА ТВОРА

Роды

Лірыка

Эпас

Драма

Жанры фальк-лорны літара-турны фальк-лорны літара-турны фальклор-ны літара-турны
  Песні: каляндарна- абрадавыя, сямейна-абрадавыя, лірычныя, гістарыч-ныя, жартоўныя, калыханкі.   Лірычная паэма, ода, песня, балада, элегія, лірычны верш, гімн, эпіграма. Міф, паданне, казка, легенда, прытча, прыказка, прыкмета, павер’е, загадка.   Казка, легенда, паданне, жыціе, летапіс, апавядан-не, аповесць, навела, нарыс, эсэ, эпічная паэма, раман*, фельетон. Батлейка, школьная драма, інтэрме-дыя. П’еса-казка, камедыя, драма, трагедыя, фарс, вадэвіль.
Ключа-выя паняцці для аналіза мастац-кага твора

Лірычны твор. Лірычны герой і аўтар. Рытм і інтанацыя ў літаратурных творах. Рытм і інтанацыя. Паралелізм. Адухаўленне. Вобраз-перажыванне. Рыфма. Страфа. Вершаваныя памеры. Сродкі паэтычнага сінтаксісу. Мастацкія тропы.

Эпічны твор. Герой эпічнага твора. Мастацкі вобраз. Персанаж. Аўтар-апавядальнік і інш. Кампазіцыя, пейзаж, апісанне. Партрэт, эпізод, сцэна. Сюжэт (экспазіцыя, завязка, развіццё дзеяння, кульмінацыя, развязка, эпілог).

Драматычны твор. Дзеянне і канфлікт у п’есах. Дзейная асоба. Кампазіцыя драматычнага твора. Маналог. Дыялог. Рэпліка. Рэмарка. Грэчаская трагедыя. Драма і сродкі стварэння характару ў ёй.

Жанра-выя разна-віднасці (тыпа-логія па змесце)

Лірыка:

грамадзянская,

пейзажная,

інтымная,

філасофская,

публіцыстычная,

павучальна-дыдактычная, сатырычная.

Эпас (раманы і аповесці):

сямейна-бытавы, сацыяльна-псіхалагічны, гістарычны, філасофскі, дакументальны, любоўны, прыгодніцкі, лірычны, фантастычны.

Драма: сетыментальная, сямейна-бытавая, сацыяльна-псіхалагічная, гістарычная, філасофская.


Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...