аб значэнні творчасці пісьменніка
⇐ ПредыдущаяСтр 62 из 62 аб значэнні творчасці пісьменніка 1. Месца пісьменніка ў развіцці беларускай літаратуры. 2. Месца пісьменніка ў развіцці сусветнай літаратуры. 3. Асноўныя праблемы эпохі і адносіны пісьменніка да іх. 4. Традыцыі і наватарства пісьменніка (у аспекце ідэі, тэматыкі, праблематыкі, творчага метаду і стылю, жанру). 5. Ацэнка творчасці пісьменніка класікамі літаратуры, крытыкамі.
Схема кароткага літаратуразнаўчага аналізу мастацкага твора 1. Агульная характарыстыка гістарычных абставін, у якіх быў напісаны твор. 2. Якое месца займае твор у літаратурнай творчасці пісьменніка: § да якога перыяду ён адносіцца? § ці працаваў аўтар у час напісання твора над іншымі творамі? 3. Характарыстыка: § часу, падзей, якія апісваюцца ў творы; § першаснае знаёмства з персанажамі; § асаблівасцяў сюжэта, кампазіцыі, стылю твора; § праблематыкі, канфлікту. 4. Характарыстыка ідэйнага зместу твора. 5. Вашы асабістыя адносіны да мастацкага твора. 6. Прывядзіце прыклады ўрыўкаў твора, у якіх ёсць пацверджанні вашым разважанням аб асблівасцях кампазіцыі, стылю, аб філасофскай канцэпцыі аўтара.
Асноўныя прынцыпы працы з літаратуразнаўчым і крытычным матэрыялам 1. Неабходна раскрываць ролю крытыкі ў развіцці літаратуры; 2. Вывучэнне крытычных артыкулаў адбываецца ў адзінстве з працай над літаратурнымі творамі (вучні чытаюць твор разам з крытыкам); 3. Азнаямленне з крытычнымі працамі вядзецца ва ўзаемасувязі з вывучэннем заканамернасцей і тэндэнцый развіцця літаратуры; 4. Крытыка — творчасць, якая спалучае ў сабе мастацтва і навуку.
Памятка-парада для падрыхтоўкі ўласнага выступлення 1. Знаходзячы ў дадатковай літаратуры неабходны для даклада матэрыял, імкніся занатаваць яго так, як бы ты яго рабіў у вуснай форме. 2. Рыхтуючы паведамленне, памятай: слухачам павінна быць цікава. 3. Абапірайся на правілы складання дакладу (пачатак павінен зацікавіць слухачоў; кампазіцыя залежыць ад тэмы і жанру выступлення; аргументуй свае думкі цытатамі; карыстайся праблемным спосабам выкладання; падтрымлівай цікавасць слухачоў на працягу ўсяго выступлення). 4. Умей зразумела выказаць сваё меркаванне: слухачам важна, як ты сам ставішся да гэтага пытання ці праблемы.
Памятка-парада для падрыхтоўкі і напісання эсэ 1. Эсэ перадае індывідуальнае бачанне і ацэнку, расказвае аб нечым праз уласнае “я”. 2. Эсэ можа ўтрымліваць як апісанне з’яў, падзей, так і разважанні аўтара, яго роздум. 3. Эсэ мае свабодную кампазіцыю, успрымаецца як плынь свядомасці, думак. 4. Эсэ пішацца вобразнай, арыентаванай на размоўную мовай. 5. Эсэ мае невялікі аб’ём.
Асноўныя патрабаванні да эсэ 1. Канкрэтная тэма. 2. Навукова-канкрэтная аснова. 3. Падкрэсленая суб’ектыўнасць выказвання. 4. Арыентаванасць на жывую гутарковую мову. 5. Права на дадумванне, фантазію, вымысел. 6. Свабодная кампазіцыя. 7. Камунікатыўнасць, адрасаванасць чытачу. 8. Праблемнасць. 9. Арыентацыя на мэту.
Памятка-парада для ацэнкі вучнёўскага выступлення
[1] Зяневіч І. Ц. Выдатны педагог-метадыст // Народная асвета, 1962 — № 10 – С. 79-85.
[i] Змест гэтага слупка карэктуецца ў адпаведнасці з тыпам ўрока, яго тэмай. [ii] Змест гэтага слупка ўтрымлівае словы і пытанні, а таксама тэсты, заданні настаўніка на канкрэтным этапе ўрока. [iii] Змест гэтага слупка ўтрымлівае адказы на пытанні настаўніка і алгарытмы правільнага выканання заданняў, для 9 і 10 этапаў не змяняецца. [iv] Указваюцца канкрэтныя метады і прыёмы на дадзеным этапе ўрока.
Воспользуйтесь поиском по сайту: ©2015 - 2025 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|