1 група - самастойныя працы, якія маюць на мэце падрыхтоўку дзяцей да тлумачэння новага матэрыялу
1 група - самастойныя працы, якія маюць на мэце падрыхтоўку дзяцей да тлумачэння новага матэрыялу Знайсці вывучаемую літару ў неразрэзанай азбуцы, выразаць яе і запоўніць ѐ ю адпаведную кішэньку касы. Прачытаць выстаўленыя настаўнікам на дошцы склады, набраць іх на сваім наборным палатне і прачытаць. Саставіць словы з прапанаваных складоў. Настаўнік набірае на класным наборным палатне слова, дзеці чытаюць яго, потым кожны самастойна набірае яго на сваім наборным палатне. Пасля дзецям прапануецца замяніць адну літару ў слове так, каб атрымалася новае слова (напрыклад, мука - рука - рукі - ракі - рака). У набраных настаўнікам словах вучням прапануецца дадаць у пачатку або ў канцы літары ці склады, каб атрымаліся новыя словы, набраць гэтыя словы на сваім наборным палатне і прачытаць (луг – лугі - плугі, аса – раса - расада). Гэты від працы можа прадугледжваць не нарашчэнне, а скарачэнне слоў (расада - раса - аса). Запомніць загадку, адгадаць яе, саставіць на сваім наборным палатне слова-адгадку і прачытаць яго. Прыдумаць словы з 2-ма, 3-ма і больш складамі. Скласці знаѐ мыя дзецям словы па першай і апошняй літарах: м.... а (машына), с..... т (самалѐ т) 17
Прыдумаць сказ з трох слоў і набраць яго на наборным палатне. Скласці апавяданне са сказаў, запісаных на асобных палосках паперы.
– 4 сказаў). (Мама даіла карову. І наш Варкот тут як тут. Чаго ѐ н чакае? Ды малачка! ) 18
Самастойна паўторна прачытаць або словы ў слупках, або тэкст, або ўсю старонку буквара. Выбарачна прачытаць сказы з тэксту на старонцы буквара. Надрукаваць літару, з якой вучні ўпершыню пазнаѐ міліся, і адшукаць у незнаѐ мым тэксце словы з гэтай літарай. Разгледзець сюжэтны малюнак буквара і скласці па ім сваѐ апавяданне. Даць назвы прадметным малюнкам буквара і набраць гэтыя словы з літар разразной азбукі. 3 група - самастойныя працы, якія маюць на мэце праверыць веды дзяцей па матэрыялу папярэдняга ўрока або па ўсѐ й тэме Падрыхтаваць па малюнку вуснае апавяданне, з якога потым выдзеліць словы для гукавого аналізу і сінтэзу. Вывесіць на дошцы прадметныя малюнкі (набор малых малюнкаў раздаецца на партах вучням). Дзеці павінны падабраць да кожнага слова пачатковую літару і адкласці яе на парце. Гэты від працы можна пазней ускладніць, даючы дзецям заданне набраць усѐ слова, якім можна падпісаць малюнак. Настаўнік рыхтуе малюнкі, пад якімі надрукаваны словы з пропускам адной літары, складу і дае іх дзецям для самастойнай працы. Вучні самастойна павінны ўстанавіць, якія гэта словы, набраць іх з літар сваѐ й разразной азбукі, прачытаць і адкласці на парце прапушчаныя літары або склады. Падбор да малюнкаў, на якіх паказаны канкрэтныя прадметы (стол, парта), слоў з абагульняючым значэннем (мэбля). Віды самастойных прац па пісьму ў перыяд навучання грамаце.
Пісьмо складоў, слоў па ўзорах. Пісьмо слоў па памяці. Пісьмо па памяці вядомых дзецям галосных або зычных, складоў.
Набор слоў да малюнкаў і пісьмо гэтых слоў. Дапісванне літар і складоў да слоў, запісаных на дошцы. Напісаць усе вядомыя дзецям літары, у якіх ѐ сць названы настаўнікам элемент. Спісаць словы або сказы і падкрэсліць у іх літары, якія абазначаюць мяккія зычныя гукі. Спісаць словы ці сказы з друкаванага тэксту буквара. Пісьмо па памяці загадак, прыказак, прымавак, змешчаных у буквары або прапанаваных настаўнікам. Калі гаварыць пра ўдасканальванне працэсу навучання грамаце ў школах Беларусі, то трэба адзначыць, што ў наш час па заданні Міністэрства адукацыі рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца удакладненне праграмы па навучанні грамаце, распрацоўваюцца адпаведныя канцэпцыя і стандарт. Удасканальваюцца і падручнікі. У прыватнасці, А. Клышка вядзе дапрацоўку буквароў з улікам заўваг і пажаданняў настаўнікаў-практыкаў і бацькоў першакласнікаў (гэта датычыцца парадку вывучэння літар, аб’ѐ му і характару матэрыялу для чытання на старонках буквара). З наступнага навучальнага года ў школах з рускай мовай навучання разам з букваром А. Клышкі будзе выкарыстоўвацца буквар Надзеі Аляксееўны Сторажавай (дарэчы, настаўнікі са стажам памятаюць яе папярэдні буквар, які выдаваўся ў 80 -- 90-е г. г. ). Буквар Н. Сторажавай пабудаваны на аснове склада-гукавога метаду навучання грамаце, распрацаванага беларускім вучоным А. П. Шанько. Гэты метад шырока выкарыстоўваецца ў Рассійскай Федэрацыі (у прыватнасці, ѐ н рэалізаваны ў буквары В. Гарэцкага і В. Кірушкіна). Навучанне пачынаецца, я к і ў буквары А. Клышкі, з азнаямлення з асноўнымі моўнымі паняццямі (слова, сказ, склад, гук), з навучання дзяцей іх элементарнаму аналізу. Аднак, Н.
Сторажава прапануе знаѐ міць дзяцей спачатку з галоснымі гукамі, іх літарнымі абазначэннямі і правіламі выкарыстання галосных літар пасля цвѐ рдых і мяккіх зычных; навучаць знаходзіць у словах галосныя; засвойваць цвѐ рдыя і мяккія зычныя ў спалучэнні з усімі галоснымі.
Свой уклад у развіццѐ беларускай букварыстыкі унесла Е. Г. Шылец. Ёю створаны падручнік для беларускамоўных класаў, якія працавалі па праграме развіццѐ вага навучання, - ― Лемантар‖. Аднак ѐ н быў выдадзены як пробны на няякаснай паперы і ў чорна-белым варыянце. Безумоўна, настаўнікам-практыкам хочацца, каб на рынку адукацыйных паслуг з’явіліся альтэрнатыўныя і варыятыўныя падручнікі па навучанні грамаце (асабліва гэта датычыцца беларускамоўных школ). Гэта дасць магчымасць настаўніку і бацькам выбіраць той буквар, які дазваляе педагогу праявіць свой індывідуальны падыход да рашэння вучэбных задач, а бацькам задаволіць попыт на пэўныя адукацыйныя паслугі.
Напрыклад, у Расійскай Федэрацыі афіцыйна дзейнічае каля сямі праграм і ВМК па навучанні грамаце ( паказаць ВМК па навучанні грамаце па праграме “Школа-2100”, па навучанні грамаце на камунікатыўна-пазнаваўчай аснове ).
Воспользуйтесь поиском по сайту: ![]() ©2015 - 2025 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|