Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Сучасны гукавы аналітыка-сінтэтычны метад навучання грамаце




Паколькі навучанне грамаце – спецыфічны раздзел у навучанні мове, то ѐ н мае і свой спецыфічны метад навучання. Па традыцыі гэты асноўны метад называюць гукавым аналілыка-сінтэтычным. Але больш дакладна было б называць яго комплексным (А. П. Шанько ), таму што: 1) пры прачытанні і запісе слова вучань зыходзіць з графічнай формы слова, але побач з гэтым гукавая абалонка слова супастаўляецца з літарным саставам слова. Таму ѐ н (метад) гука-літарны і літарна-гукавы; 2) у аснову навучання чытанню і пісьму пры навучанні па сучасным метадзе кладзецца склад як найменшая вымаўленчая адзінка мовы. У гэтым сэнсе дадзены метад з’яўляецца складовым; 3) навучанне элементарнаму чытанню і пісьму па сучасным метадзе грунтуецца на ўменні вучняў ажыццяўляць склада-гукавы і склада-літарны аналіз слова.

 Традыцыйныя рысы метаду: 1) з пункту гледжання мэт фарміравання асобы: навучанне грамаце па аналітыка-сінтэтычным метадзе носіць выхаваўчы і развіццѐ вы характар, забяспечвае разумовае развіццѐ праз сістэму аналітыка- сінтэтычных практыкаванняў, праз маўленчыя практыкаванні, яно абапіраецца на сістэму назіранняў прыроды і навакольнага жыцця, на жыццѐ вы вопыт саміх дзяцей, патрабуе высокага ўзроўню свядомасці чытання і іншых відаў вучэбнай працы вучняў;

2) з пункту гледжання псіхолага-лінгвістычнага: а) навучанне грамаце абапіраецца на жывое маўленне вучняў, на маўленчы навык, які ўжо ѐ сць, на ўзорныя тэксты, уключае ў сябе сістэму развіцця маўлення саміх дзяцей. Развіццѐ маўлення і мыслення вучняў адбываецца пры рабоце над матэрыяламі пропісі і выкананнем спецыяльных практыкаванняў над словам (лагічныя практыкаванні тыпу групоўкі, абагульнення і класіфікацыі, назіранні над аманімічнасцю, мнагазначнасцю слоў, антонімамі, словаўтварэннем і словазмяненнем), сказам (складанне сказаў па малюнках, разгортванне сказаў па схемах і інш. ), над звязным маўленнем (складанне апавяданняў, пераказ тэксту па пытаннях);

б) за аснову аналітычнай і сінтэтычнай работы бярэцца гук (літара ўводзіцца як абазначэнне гука пасля знаѐ мства з гукам; адсюль – вялікая ўвага да выдзялення гукаў, гукавога аналізу і сінтэзу, артыкулявання гукаў, развіцця маўленчага слыху).

Ход азнаямлення вучняў з новай літарай і навучання чытанню з ѐ й складоў, слоў, сказаў можна паказаць так:


 

Сказ
Слова
Склад
Гук- літара

в) за адзінку чытання і пісьма бярэцца склад (складовы, або пазіцыйны, прынцып чытання, які вынікае са складовага прынцыпу беларускай графікі); адсюль – увага да складовай работы: чытанне складоў, іх вымаўленне, выкарыстанне складовых табліц.

3) з пункту гледжання арганізацыйнага: вызначаецца пэўная паслядоўнасць вывучэння гукаў і літар; выдзяляецца дабукварны (падрыхтоўчы) і букварны (асноўны) перыяды навучання (часам яшчэ паслябукварны); пісьмо не адрываецца ад чытання, а ідзе паралельна з ім (чытанне запіс). За кожным прачытаным і запісаным словам павінен стаяць сэнс, а для гэтага ўвага дзяцей прыцягваецца ў даступных для іх межах да розных бакоў роднай мовы – фанетычнага, лексічнага, граматыка-арфаграфічнага, арфаэпічнага, стылістычнага.

 Новымі рысамі і прынцыпамі метаду, якія сфарміраваліся нядаўна або знаходзяцца ў працэсе станаўлення, з’яўляюцца:

1) з пункту гледжання арганізацыі вучэбнага працэсу: дыферэнцыраваны і індывідуальны падыход да вучняў у працэсе навучання грамаце, што звязана са значнымі адрозненнямі і ў агульным развіцці, і ў гатоўнасці да чытання і пісьма дзяцей, якія прыйшлі ў 1 клас;

2) з пункту гледжання перспектыў навучання: сістэматычнае ўвядзенне прапедэўтычных элеметаў граматыкі, словаўтварэння, арфаграфіі, лексікалогіі – без тэарэтычных звестак – на практычнай аснове;

3) з пункту гледжання псіхолага-лінгвістычнага: не толькі выдзяленне гукаў, вызначэнне іх колькасці і паслядоўнасці, але і вызначэнне сувязей паміж імі: уводзіцца склада-гукавы аналіз слова. Для гэтага падбіраюцца такія словы, у якіх гукі знаходзяцца ў аптымальнай пазіцыі. Аналіз праводзіцца з апорай на схемы-мадэлі аналізуемых слоў. Апошнія дапамагаюць вучню вызначыць колькасць складоў у слове, устанавіць месца націску, выявіць колькасць гукаў у складах і ў слове ў цэлым, высветліць характар сувязей паміж гукамі, размежаваць адзіныя комплексы (ЗГ) і гукі, якія ў іх не ўваходзяць; выдзеліць, назваць і ахарактарызаваць той гук, які вывучаецца на дадзеным уроку. Пры чытанні першых жа букварных слоў увага дзяцей прыцягваецца да славеснага націску, да яго аб’ядноўваючай функцыі. Вучні падыходзяць да вывучаемых гукаў з розных бакоў: успрымаюць іх на слых, вымаўляюць, назіраючы за іх артыкуляцыяй, асэнсоўваюць гукі як фанемы, класіфікуюць галосныя і зычныя


гукі па іх характэрных прыметах. Сучасная методыка навучання грамаце будуе свае тэарэтычныя палажэнні і практычныя рэкамендацыі з улікам 4-ох састаўных частак фанетычнай структуры слова (складовай, гукавой, структуры звязанасці фанем і акцэнтна-рытмічнай). Паглыбленая работа над гукавым саставам слоў прыводзіць да больш выразнага разумення тых складаных суадносін, якія часта існуюць паміж гукамі і літарамі, папярэджвае іх змяшэнне.

4) з пункту гледжання метадаў навучання: увядзенне элементаў мадэліравання – мадэлі складоў, слоў, сказаў;

5) з пункту гледжання задач выхавання: выхаваўчая задача ўключаецца ў сістэму работы па буквары.

 

Перыяды навучання грамаце ( Арганізацыя і змест працы ў падрыхтоўчы перыяд навучання грамаце Арганізацыя і змест працы ў асноўны

перыяд навучання грамаце)

1. Задачы навучання грамаце. ВМК па навучанні грамаце.

2. Падыхтоўчы перыяд навучання грамаце.

3. Асноўны перыяд навучання грамаце.

4. Асноўныя віды заняткаў па навучанні грамаце.

5. Дыферэнцыраваны падыход пры навучанні грамаце.

 

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...