Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

2. Задачы навучання пісьму і этапы фарміравання графічнага навыку




У перыяд навучання грамаце паралельна з чытаннем першакласнікі авалодваюць элементарным навыкам пісьма. За гэты час школьнікі павінны:

а) навучыцца правільна сядзець, трымаць сшытак, карыстацца ручкай, выконваць правілы гігіены пісьма, прытрымлівацца радка, захоўваць палі;

б) асэнсоўваць словы, успрынятыя на слых або зрокава, падзяляць іх на гукі (фанемы), пазначаць апошнія літарамі (графемамі);

в) сфарміраваць выразна дыферэнцыраваныя зрокава-рухальныя выявы пісьмовых літар;

г) навучыцца пісаць у адпаведнасці з «Пропісямі» ўсе літары беларускага алфавіта, маленькія і вялікія, суадносіць іх памеры, размяшчаць на радку,


злучаць літары паміж сабой, рабіць прабелы паміж словамі; пераводзіць друкаваны тэкст у пісьмовы;

д) умець запісваць словы і сказы з трох ці чатырох слоў пасля іх гука- літарнага аналізу з дапамогай настаўніка і без дапамогі;

е) спісваць, а таксама пісаць пад дыктоўку словы, напісанне якіх не разыходзіцца з вымаўленнем; правяраць напісанае, параўноўваючы з узорам, а таксама спосабам прагаворвання;

ж) запісваць уласныя сказы, узятыя з вусна складзенага апавядання. (методика обучения рус. яз. в нач. кл.: Львов М. Р., 1987 г., с. 69)

У фарміраванні графічнага навыку могуць быць вылучаны наступныя этапы:

а) заштрыхоўка фігур, абводка трафарэтаў і іншыя практыкаванні, накіраваныя на выпрацоўку ўмення захоўваць радок, патрэбным чынам размяшчаць і трымаць пісьмовыя прылады, весці прамую лінію і закругляць яе і г. д.;

б) пісьмо элементаў літар: лініі кароткай і доўгай, петляў, авалаў, паўавалаў і іншых элементаў;

в) пісьмо асобных літар — маленькіх і вялікіх — без злучэння з іншымі літарамі;

г) пісьмо спалучэнняў літар, складоў, пісьмо цэлых слоў з мэтай выпрацоўкі навыку злучэння літар.

Канчатковая мэта фармавання рухальнага боку графічнага навыку заключаецца ў выпрацоўцы плаўных і хуткіх, рытмічных рухаў кісці рукі, на якія накладваюцца дадатковыя мелкія рухі ў адпаведнасці з напісаннем кожнай асобнай літары.

Рухальны навык пісьма (як і арфаграфічны), у адрозненне ад навыку чытання, за гады пачатковага навучання не можа быць сфарміраваны; для гэтага патрабуецца 7—9 гадоў навучання

 

3. Для фарміравання правільнай і ўстойлівай паставы на ўроках пісьма вельмі важна навучыць дзяцей рыхтаваць працоўнае месца, правільна размяшчаць сшытак і іншыя вучэбныя прылады, а таксама навучыць правільна трымаць ручку і сшытак. Святло павінна падаць злева для большасці навучэнцаў класа, якія пішуць правай рукой, каб цень ад рукі не перашкаджаў працэсу пісьма.

Важнае значэнне для прытрымлівання гігіенічных патрабаванняў мае правільнае вызначэнне працягласці бесперапыннага пісьма. Так, працягласць бесперапыннага пісьма не павінна перавышаць: у I класе — 5 мін, у II класе —

8 мін, у III класе— 12 мін, у IV класе— 15 мін. Пры большым аб'ѐ ме і


працягласці пісьмовых прац у школьнікаў развіваецца стомленасць пад уплывам комплекснага ўздзеяння непасрэдна разумовай працы і статычнай нагрузкі. Гэта важна ўлічваць пры планаванні ўрокаў, прадугледжваючы рацыянальнае чаргаванне вусных і пісьмовых відаў прац. Пры выкананні практыкаванняў большага аб'ѐ му (у сілу неабходнасці) варта арганізоўваць кароткі адпачынак дзяцей, уводзіць практыкаванні для вачэй. Такі кароткі адпачынак важны і для карэкціроўкі паставы навучэнцаў.

Патрабаванні да леварукіх дзяцей значна адрозніваюцца ад патрабаванняў, якія ставяцца перад дзецьмі, якія пішуць правай рукой, і зводзяцца да наступнага:

1. Пасадка пры пісьме. Пры правільнай пасадцы леварукія дзеці павінны сядзець прама, не дакранаючыся грудзямі да стала. Ногі ўсѐ й ступнѐ й стаяць на падлозе, галава нахілена ўправа.

2. Палажэнне рук, кісці і прыѐ мы трымання ручкі. Пастава рук: рукі на стале ляжаць так, каб локаць левай рукі крыху выступаў за край стала і левая рука свабодна рухалася па радку, а правая ляжала на стале і знізу трымала ліст. Пастава кісці рук: кісць левай рукі большай часткай сваѐ й далоні павінна быць звернутая да паверхні стала. Апорай дя кісці служаць ногцевы фаланг некалькі сагнутага мезенца і ніжняя частка далоні. Прыѐ мы трымання ручкі: ручка кладзецца на сярэдні палец, на яго верхнюю ногцевую частку. Ногцевы фаланг вялікага пальца прытрымлівае ручку, а ўказальны палец лѐ гка кладзецца зверху ручкі на адлегласці 1, 5-2 см ад шарыка, які піша і кіруе рухамі пальцаў. У працэсе пісьма адбываецца рух злева направа (накіраванасць ручкі пры пісьме левай рукой – улева, а рух кісці і пальцаў – управа).

3. Палажэнне сшытка. Сшытак ляжыць з нахілам улева, так, каб правы вугал старонкі, на якой піша дзіцяці, быў накіраваны ў сярэдзіну яго грудзей. Па меры запаўнення старонкі правая рука перасоўвае сшытак уверх, пры гэтым ніжні вугал старонкі накіраваны ў сярэдзіну грудзей дзіцяці.

Леварукаму дзіцяці цяжка арыентавацца ў сшытку, у радку. Ён не можа адразу выявіць тую старонку, з якой трэба пачынаць пісаць, блытае накіраванасць. І гэта не выпадкова. У леварукіх дзяцей, у адрозненне ад праварукіх, вядучым з’яўляецца правае паўшар’е, а левае – падпарадкаваным. У правым паўшар’і закладзены механізмы, звязаныя з левай рукой, якія забяспечваюць добрае працяканне маўлення і разумовых працэсаў. Левая рука пры пісьме ўтварае рухі, сіметрычныя рухам правай рукі, г. зн. рухі пры пісьме справа налева. Для леварукіх дзяцей у пачатковы перыяд навучання пісьму патрэбны практыкаванні, якія непасрэдна будуць рыхтаваць руку да работы і арыенціроўкі на радку.


У шасцігадовага леварукага дзіцяці дрэна развіты рука, пальцы кісці рук, адсутнічае скардынаванасць рухаў, што робіць цяжкім дакладнае ўзнаўленне літар і іх злучэнняў па ўзорам.

Для замацавання і развіцця рукі і каардынацыі рухаў дзецям трэба прапанаваць наступныя практыкаванні: зашпільванне і расшпільванне гузікаў; завязванне і развязванне стужак; перакладванне маленькіх цацак трыма пальцамі; якія трымаюць ручку пры пісьме; усмоктванне і высмоктванне піпеткай вады са стакана; пляценне з нітак закладак, дываноў; завязванне вузельчыкаў і да т. п. Тут жа можна прапанаваць размінку для левай рукі:

Выпраміць кісць, шчыльна сціснуць пальцы і павольна сціскаць іх спачатку да трэціх суставаў, затым да плоскасці далоні;

Выпраміць кісць і па чарзе далучаць безыменны палец да мезенца, сярэдні да ўказальнага;

Руку шчыльна палажыць на стол і паслядоўна згінаць то сярэдні, то ўказальны, то вялікі пальцы, астатнія пальцы пры гэтым павінны паступова падымацца ўверх;

Пальцы разамкнуць як мага шырэй і павольна злучаючы іх, апускаць руку


ўніз;


 

Сціснуть пальцы ў кулак і вярцець рукой у розных кірунках.

Неабходна вылучыць наступныя патрабаванні да пісьма леварукага


дзіцяці:

1. Правільнае напісанне форм літар і іх злучэнняў.

2. Аднолькавая адлегласць паміж літарамі і словамі.

3. Захаванне лінейнасці і рытмічнасці.

4. Прамое пісьмо з невялікім нахілам у левы бок.

Назіранні за пісьмом леварукіх дзяцей, аналіз іх рабочых сшыткаў паказваюць, што самымі распаўсюджанымі з’яўляюцца такія памылкі: дзеці блытаюць падобныя па форме літары; выклікае цяжкасці іх размяшчэнне.

 

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...