Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Заканамернасці засваення мовы і прынцыпы навучання




Заканамернасці засваення мовы і прынцыпы навучання

Новыя прынцыпы дыдактыкі, сфармуляваныя ў сучаснай педагогіцы:

Прынцып антрапалізацыі адукацыі заключаецца ў развіцці базавых для чалавека інтэлектуальных і маўленчых здольнасцей, закладзеных у дзіцяці прыродай, іх удасканаленні ў працэсе сацыяльнай практыкі на аснове прызнання непаўторнай індывідуальнасці дзіцяці.

Прынцып успрымання вучэбнага прадмета з пазіцыі асобасных патрэб прадугледжвае вывучэнне мовы не толькі як знакавай сістэмы, але і сродку пазнання свету, матэрыялізацыі думкі. Таму мэта і змест моўнай адукацыі павінны адпавядаць асобасным і сацыяльна абумоўленым патрэбам чалавека – арыентавацца на маўленчую дзейнасць.


Прынцып развіццѐ вага навучання  грунтуецца на тым, што вучэбная дзейнасць скіравана не на засваенне гатовых ведаў, а на ўмене іх здабываць.

Прынцып педагагічнай кангеніальнасці і свабоды ў развіцці асобы прадугледжвае, што сумесная дзейнасць вучня і настаўніка як раўнапраўных суб’ектаў ажыццяўляецца не ў атмасферы дыдактычных імператываў, а асобага камунікатыўна-кагнітыўнага, крэатыўнага асяроддзя, дзе ѐ сць права выбару, пошуку, дыскусій.

Лігвадыдактычныя прынцыпы навучання мове:

Ужо ў другой палове ХХ стагоддзя вучонымі-метадыстамі былі абгрунтаваны прынцыпы методыкі мовы. Л. П. Федарэнка назвала шэсць прынцыпаў засваення мовы, маўлення:

1) прынцып увагі да матэрыі мовы для ўдасканалення навыкаў вымаўлен- ня (недаацэнка навыкаў вымаўлення прыводзіць да арфаграфічнай непісьмен- насці вучняў, абцяжарвае ўспрыманне і разуменне маўлення, парушае камунікатыўнасць);

2) прынцып разумення моўных значэнняў, які патрабуе ўмення суадно- сіць марфемы, словы, словазлучэнні, сказы з пэўнай з’явай рэчаіснасці (умовай захавання гэтага прынцыпу з’яўляецца вывучэнне ўсіх бакоў мовы ў цеснай узаемасувязі: граматычнага і лексічнага, марфалагічнага і сінтаксічнага, фане- тычнага і марфалагічнага, марфалагічнага і арфаграфічнага, сінтаксічнага і пунктуацыйнага);

3) прынцып выразнасці мовы, або адрозненне паведамляючай і стылявой функцыі моўных знакаў (ѐ н патрабуе сінхроннага ўспрымання мовы з двух бакоў — інфармацыйнага і стылявога );

4) прынцып развіцця чуцця мовы (слухаючы, размаўляючы, чытаючы, дзіця не толькі назапашвае моўны матэрыял, але і інтуітыўна ўлоўлівае словы і іх формы, словазлучэнні і сказы; усѐ гэта адбываецца падсвядома на аснове так званага «чуцця мовы», без чаго нельга ўявіць сабе ні высокай агульнай культуры мовы, ні высокай арфаграфічнай і пунктуацыйнай пісьменнасці);

5) прынцып апераджальнага развіцця вуснага маўлення (ѐ н патрабуе такой арганізацыі навучання, пры якой вусная форма маўлення заўсѐ ды павінна папярэднічаць пісьмовай);

6) прынцып паслядоўнага паскарэння тэмпаў узбагачэння маўлення

Акрамя вышэй пералічаных прынцыпаў, некаторыя метадысты (М. Г. Яленскі, Л. С. Васюковіч, І. М. Саматыя) называюць:

1) прынцып камунікатыўнай накіраванасці навучання, што патрабуе арганізацыі на ўроку актыўнай маўленчай дзейнасці, накіраванай на авалоданне рознымі тыпамі і жанрамі маўлення, набліжанымі да рэальнага працэсу зносін;


2) прынцып функцыянальна-камунікатыўнай накіраванасці навучання мове, які мае на ўвазе асэнсаванне ролі моўных адзінак у працэсе маўлення;

3) структурна-семантычны прынцып (любая моўная з’ява разглядаецца з боку значэння, структуры і функцыі);

4) прынцып апоры на этнакультуру, які арыентуе настаўніка ў працэсе адбору дыдактычнага матэрыялу перш-наперш на такія тэксты, якія б адлюстроўвалі гісторыю Беларусі, традыцыі і характар беларусаў, асаблівасці іх побыту, матэрыяльнай і духоўнай культуры, прыроднага асяроддзя [40].

Важнымі прынцыпамі выкладання беларускай мовы ў рускамоўных школах з’яўляюцца:

накіраванасць працэсу навучання на паўнацэннае фарміраванне і развіццѐ моўнага ядра асобы школьніка;

прынцып уліку фактару бікультурнага развіцця дзіцяці (мае на ўвазе, з аднаго боку, неабходнасць уліку той асаблівасці, што дзіця змалку развіваецца ў руска-беларускім асяроддзі; з другога боку, ѐ н прадугледжвае як мага найбольш ранняе далучэнне дзіцяці да другой для яго мовы);

прынцып скіраванасці навучання на асэнсаванне беларускай мовы як этнакультурнага гістарычнага асяроддзя, калі, з аднаго боку, сістэма мовы адкрываецца для асобы дзіцяці як унікальны феномен чалавечай культуры, які належыць пэўнай нацыі, а з другога – мова як вучэбны прадмет фарміруе ментальнасць асобы.

(прынцыпы, сфармуляваныя М. Т. Баранавым: экстралінгвістычны, нарматыўна-стылістычны, функцыянальны, прынцып міжузроўневых і ўнутрыўзроўневых сувязей, гістарычны).

 

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...