Прыѐмы гукавога аналізу ў перыяд навучання грамаце
Прыѐ мы гукавога аналізу ў перыяд навучання грамаце 1. Выдзяленне слоў з маўленчай плыні (са сказа); выразнае вымаўленне асобнага слова; падзел слова на склады і выразнае вымаўленне складоў, якія ўваходзяць у яго; выдзяленне націскнога склада, вымаўленне слова з узмоцненым націскам, выразнае вымаўленне слоў па складах з выдзяленнем асобнага гука (шаррр). 2. Выдзяленне новага гука. Вядома некалькі прыѐ маў першаснага выдзялення новага гука: а) Выдзяленне са сказа гука-слова (і са сказа па малюнку ― Яблык і груша‖ ); б) Прыѐ м гукападражання (жжжжжук, жжжж); в) Выдзяленне зычнага з закрытага склада (шааа-ррр); г) Выдзяленне зычнага з адкрытага склада (Ссааа-ша); д) Выдзяленне галоснага, які ўтварае цэлы склад (а-са); е) Пералічванне слоў з аднолькавым пачатковым гукам (конь, камень); ж) Дагаворванне слова (ле---с). 3. Пералічванне гукаў у слове, іх паслядоўнае называнне, падлік колькасці гукаў у слове, вызначэнне характару сувязі паміж імі, складовага саставу. 4. Супастаўленне, параўнанне слоў па гучанні і па напісанні асабліва эфектыўна пры знаѐ мстве з парамі мяккіх-цвѐ рдых, звонкіх-глухіх зычных. 5. Аналіз утварэння гука, яго артыкуляцыі. 6. Складанне табліц галосных і зычных гукаў і літар.
15 7. ― Раздзяленне‖ складзеных з літар разразной азбукі слоў на наборным палатне, на дошцы, што наглядна дэманструе вучням літарны і складовы састаў слова.
Прыѐ мы гукавога сінтэзу ў перыяд навучання грамаце 1. Вымаўленне слова або склада, які папярэдне быў прааналізаваны, складанне яго з разразной азбукі; чытанне склада, слова. 2. Утварэнне складовых табліц на аснове галоснага або зычнага; чытанне табліц; складанне табліц з літар разразной азбукі.
3. Чытанне слоў па падабенству (мама - Маша - Саша). 4. Нарашчэнне галосных або зычных у пачатку або ў канцы слова (рот - крот). 5. Дабаўленне гука ў сярэдзіне слова (плот - пілот). 6. Перастаноўка гукаў (піла - ліпа). 7. Перастаноўка складоў (мала - лама). 8. Адкідванне гука або склада (машына - шына). 9. Дабаўленне склада (наша - Наташа). 5. Важнай умовай паспяховасці навучання грамаце з’яўляецца дыферэнцыраваны падыход да вучняў, якія прыйшлі ў 1 клас. Дыферэнцыраваны падыход пры навучанні грамаце абумоўліваецца двума прычынамі: 1) ѐ н забяспечвае трываласць засваення матэрыялу, дапамагае ў ажыццяўленні прынцыпаў даступнасці, сістэматычнасці, індывідуальнага падыходу ў межах агульнакласнай работы; 2) дзеці, якія прыйшлі ў 1 клас істотна адрозніваюцца па ўзроўні падыхтаванасці да чытання і пісьма. Для ажыццяўлення дыферэнцыраванага падыходу ў перыяд навучання грамаце клас умоўна падзяляецца на некалькі груп. Для кожнай групы вызначаюцца свае задачы і свая методыка дыферэнцыраванага навучання. Напрыклад, клас можна падзяліць на 5 груп:
1 група – дзеці, якія чытаюць словамі; 2 група – дзеці, якія чытаюць па складах; 3 група – дзеці, якія чытаюць па літарах (дзве падгрупы –дзеці, якія паступілі ў школу з замацаванымі навыкамі палітарнага чытання; дзеці, якія пакуль не назапасілі значнага вопыту палітарнага чытання); 4 – дзеці, якія прыйшлі ў школу нечытаючымі, але авалодваюць чытаннем хуткімі тэмпамі; 5 – дзеці, якія авалодваюць чытаннем у запаволеным тэмпе. Задачы 1 і 2 груп – удасканальваць навыкі чытання на дадатковым матэрыяле шляхам самастойнага чытання. Дзеці павінны пастаянна ўключацца ў агульнакласную работу і дапамагаць слабым. Дзеці з 3 групы павінны перавучвацца, неабходна кансультаваць іх бацькоў. Спынімся на відах самастойных прац, якія можна выкарыстоўваць у перыяд навучання грамаце. Паколькі вучні 1 кл. не маюць яшчэ навыку самастойнай работы ў класе, таму кожны новы від яе спачатку выконваецца пад кіраўніцтвам настаўніка. У падрыхтоўчы перыяд на ўроках чытання можна выконваць наступныя віды самастойных прац: 1. Разгляд бязлітарных малюнкаў першых старонак буквара з мэтай выпрацоўкі першапачатковых навыкаў пераказу таго, што на іх намалявана. 2. Разгляд вывешаных карцін на дошцы і падрыхтоўка дзяцей да перадачы іх зместу. 3. Адгадванне загадак, прапанаваных настаўнікам і вучнямі, узгадванне вучнямі сваіх загадак; прыдумванне сказаў па заданню настаўніка. На першых уроках пісьма можна даваць дзецям наступныя заданні для самастойнай працы: 1. Вылажыць з палачак пэўную фігуру або прадмет, а потым намаляваць іх у сшытку. 2. Абвесці контуры выразаных з кардону геаметрычных фігур ці іншых прадметаў і заштрыхаваць іх прамымі паралельнымі рыскамі. 3. Намаляваць такі прадмет (настаўнік называе яго канкрэтна), які б нагадваў патрэбны элемент літары, які дзеці будуць пісаць пад кіраўніцтвам настаўніка. 4. Пасля тлумачэння настаўніка самастойна напісаць элемены літар. У букварны перыяд трэба карыстацца такімі відамі самастойных прац, якія садзейнічаюць выпрацоўцы навыкаў гукавога аналізу і сінтэзу, чытанню слоў і сказаў, дапамагаюць развіццю навыкаў звязнага вуснага і пісьмовага маўлення. Іх можна падзяліць на самастойныя працы 1) з разразной азбукай, разразнымі складамі, словамі і сказамі, 2) па буквары, 3) па малюнках і табліцах. Найбольш эфектыўнымі і актыўнымі з’яўляюцца наступныя віды самастойных прац:
Воспользуйтесь поиском по сайту: ©2015 - 2025 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|