Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Тыпы ўрокаў навучання грамаце.




Такім чынам, для таго, каб пасяхова ажыццяўляць навучанне грамаце першакласнікаў, неабходна ведаць задачы і структурныя кампаненты навучання грамаце; змест працы ў падрыхтоўчы і асноўны перыяды навучання; прыѐ мы гукавога аганалізу і сітэзу, паслядоўнасць іх выкарыстання; шляхі ажыццяўлення дыферэнцыраванага падыходу пры навучанні грамаце шасцігодак.

Тыпы ўрокаў навучання грамаце.

У залежнасці ад перыяду навучання і ад дыдактычнай мэты можна выдзеліць некалькі ўрокаў першапачатковага чытання:


1) урок азнаямлення з тэкстам; 2) урок азнаямлення са сказам; 3) урок азнаямлення са словам; 4) урок азнаямлення з гукам (зычным); 4) урок азнаямлення са складам; 5) урок азнаямлення з націскам; 6) урок азнаямлення з галосным гукам і яго літарай; 7) урок азнаямлення з зычным гукам (або гукамі) і яго літарай; 8) урок азнаямлення са зліяннем ЗГ; 9) урок замацавання; 10) урок паўтарэння і абагульнення.

 

Структура ўрока (№ 7, 8)

1. Паўтарэнне звестак пра зычныя і галосныя гукі. Чытанне вывучаных літар. Настаўнік называе словы, дзеці пры дапамозе картак указваюць у іх вывучаныя гукі. Настаўнік паказвае малюнкі, дзеці вымаўляюць словы, указваюць у іх вывучаныя гукі, паказваюць карткі з адпаведнымі літарамі.

2. Выдзяленне новага гука. Гутарка па малюнку буквара, на якім намалявана слова, з якога выдзяляецца новы гук. Вымаўленне новага гука, звяртаецца ўвага на яго артыкуляцыю.

3. Фізкультхвілінка.

4. Практыкаванні ў слуханні і вымаўленні новага гука ў розных пазіцыях і спалучэннях: у пачатку, у сярэдзіне, на канцы слова. Дзеці вызначаюць, ці ѐ сць ў слове вывучаемы гук, яго месца ў слове.

5. Знаѐ мства з адпаведнымі літарамі. Знаходзяць месца літары ў касе літар і складоў. Аналізуюць выяву літары, параўноўваюць алую і вялікую літары. Складваюць літару з палачак, друкуюць яе.

6. Апавяданне па малюнку: гутарка, складанне сказаў, звязнае апавяданне.

7. Фізкультхвілінка.

8. Творчая праца (складанне сказаў, апавяданняў, разгадванне загадак і г. д. ).

9. Чытанне новай літары і раней вывучаных літар.

10. Абагульненне.

 

Структура ўрока (№ 9)

1. Паўтаранне. Чытанне слоў з папярэдне вывучанай літарай. Чытанне сказа з дошкі, у якім ѐ сць словы з вывучанай літарай. Гутарка, выдзяляюцца словы з вывучаным гукам.

2. Паўтарэнне: чытанне папярэдняй старонкі ― Буквара‖.

3. Фізкультхвілінка.

4. Практыкаванне ў чытанні слоў з вывучанай літарай у пачатку, канцы і сярэдзіне слова, састаўленне гэтых слоў. Фізкультхвілінка.

Вымаўленне, прагаворванне, склада-гукавы аналіз, гука-літарны аналіз і сінтэз слоў. Праца са схемай склада-гукавога саставу.


5. Развіццѐ маўлення. Апавяданні па ўяўленню, на аснове малюнка. Павінна быць выкарыстана зададзенае слова.

6. Чытанне   новай  старонкі  ― Буквара‖  або  дадатковага  тэксту.  Чытанне тэксту, напісанага настаўнікам на дошцы.

7. Адгадванне рэбусаў: словы з новай літарай.

8. Адрозненне мнагазначных слоў, слоў- амонімаў і г. д.

9. Абагульненне.

 

Літаратура

1. Бязручка А. Р. Буквар: старонка за старонкай. Мн., 2002.

2. Верашчака Г. І.,   Федаровіч Г. М.   Развіццѐ     маўленчай дзейнасці першакласнікаў: метадычныя распрацоўкі да ― Буквара. Мн., 2005.

3. Кавалеўская Н. І. Займальны матэрыял па навучанню грамаце ў 1 класе. Мн., 1993.

4. Клышка А. Букварь: страницы и уроки. Методические рекомендации // Пачатковая школа. 1999. № 7. С. 2. №. 8. C. 5, № 9. С. 9. № 10. С. 5. № 11. С. 14.

5. Клышка А. Урокі пісьма ў першым класе // Пачатковая школа. 1996. № 8. С. 1 - 4.

6. Максімук Н. М. Дыдактычныя гульні для шасцігодак. Мн., 1991.

7. Паўлоўская В. І. Мова: цікава і займальна. Мн., 1989.

8. Солахаў А. В. Займальна ад А да Я. Мн., 2004.

9. Старжынская Н. С. Займальны матэрыял па навучанню грамаце. Мн., 1989.

10. Сторожева Н. А. Букварь АБВГ // Пачатковая школа. 1992. № 6. - 11.

11. Хрол Н. М. Зробім урокі пісьма цікавымі // Пачатковая школа. 1998. № 5. С. 24.

12. Цярэшка Я. Г. Інтэграваныя ўрокі па роднай мове ў 1 класе школ з беларускай мовай навучання // Пачатковая школа. 1992. № 3 - 9, № 11. - 12.


Навучанне пісьму ў асноўны перыяд навучання грамаце

1. Графічныя навыкі пісьма – маўленчыя навыкі

Пісьмо – гэта адзін з найбольш цяжкіх урокаў для першакласнікаў.

Авалодаць графічным навыкам — гэта значыць трывала засвоіць спосаб фіксацыі на паперы вуснага паведамлення, навучыцца перадаваць гукі мовы адпаведнымі літарамі, пры гэтым усвядоміць і запомніць прынятыя нормы графічных элементаў і іх спалучэнняў.

Графічныя навыкі пісьма належаць да сэнсаматорных навыкаў чалавека. Яны фарміруюцца не ізалявана, а разам з чытаннем, арфаграфіяй, развіццѐ м маўлення. На вышэйшым узроўні сфарміраванасці працэсу пісьма арфаграфічны і каліграфічны бакі яго не ўсведамляюцца ці мала ўсведамляюцца. Сам працэс напісання слоў здзяйсняецца лѐ гка і хутка.

Згодна з патрабаваннямі існуючай праграмы школьнікі ў перыяд навучання грамаце павінны набыць наступныя спецыфічныя навыкі пісьма:

1) тэхнічныя, гэта значыць навучыцца правільна карыстацца пісьмовымі прыладамі, каардынаваць рухі рукі, прытрымлівацца пэўных гігіенічных правіл;

2) графічныя, інакш кажучы, без скажэнняў перадаваць форму літар, захоўваць паміж імі і іх элементамі роўную адлегласць, сачыць за нахілам і да т. п.;

3) арфаграфічныя, фундаментам якіх выступае гука-літарны аналіз і добра развіты фанематычны слых вучняў.

Працэс пісьма вельмі складаны і ахоплівае розныя сферы разумовай дзейнасці чалавека.

Выдзелім стрыжнявыя лініі, якія пранізваюць усе этапы працы над каліграфічным пісьмом:

1. Здыманне псіхалагічнай напружанасці вучняў, якая звязана з авалодваннем імі графічнымі навыкамі і каліграфічным пісьмом.

2. Уключэнне ў канкрэтную дзейнасць па авалодванню графічным навыкам і арфаграфічным пісьмом усіх сфер псіхікі дзіцяці: яго ўвагі, цікавасці, жадання, волі, пачуццяў, усведамлення. У момант навучання пісьму неабходна выключыць адмоўныя пачуцці, якія звязаны з авалодваннем пісьмом.

3. Устаноўка на эстэтычнасць выконваемай працы, на сумленную работу, што звязана з забеспячэннем маральнага ўплыву на дзяцей выкарыстаных прыѐ маў навучання.

4. Устаноўка на фарміраванне і захоўванне навыку санітарна-гігіенічных норм на працягу ўсяго навучання.


5. Арыенціроўка дзяцей на дэталѐ вы аналіз будовы літар-знакаў, вылучэнне ў іх асаблівасцей, прапорцый, прасторавых адносін, выяўленне і паказ дзецям галоўнага алгарытму пісьма.

6. Пастаянная накіраванасць працэсу навучання на больш поўнае асэнсаванне дзецьмі ўсіх дэталей графікі пісьма, на фарміраванне ў іх здольнасцей выражаць ў слове, мове характарыстыку напісання літар і іх элементаў, злучэнняў.

 

Прыѐ мы, неабходныя для пісьма:

1. Валоданне прыладай пісьма.

2. Захаванне правільнага становішча сшытка і пасоўванне яго падчас пісьма.

3. Захаванне правільнай паставы, пасадкі пры пісьме.

4. Рух рукі ўздоўж радка падчас пісьма. Прыѐ мы пісьма:

1. Уменне параўноўваць узор з вынікам пісьма.

2. Прыѐ мы пераводу гука ў пісьмовую літару і друкаванай літары ў пісьмовую.

3. Прыѐ мы напісання літар (пачатак, кірунак пісьма, паварот, злучэнні).

4. Прыѐ мы злучэнняў літар (без адрыву, з адрывам, зверху, знізу і г. д. ).

5. Прыѐ м супастаўлення літар па вышыні — захаванне аднолькавай вышыні літар на радку.

6. Пісьмо літар паміж лініямі радка і на лініі.

7. Пачатак пісьма. Запаўненне радка.

8. Прыѐ мы правільнага нахільнага пісьма.

 

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...