1. Асноўныя задачы навучання грамаце можна сфармуляваць так
- развіццѐ моўнай здольнасці дзіцяці, г. зн. умення карыстацца роднай мовай ( разумець пачутае і самастойна выказваць свае думкі); - фарміраванне ў вучняў уяўленняў пра асноўныя моўныя паняцці, практычных уменняў элементарнага аналізу моўных з’яў; - развіццѐ фанематычнага слыху; - навучанне чытанню складоў, слоў сказаў і элементарных тэкстаў; - фарміраванне асноў пісьмовага маўлення; - развіццѐ звязнага вуснага маўлення (умення адбіраць найбольш дакладныя словы для выражэння думкі, утвараць аднаструктурныя, роднасныя, складаныя словы, будаваць сказы розных тыпаў, свядома карыстацца інтанацыйнымі сродкамі выразнасці; - фарміраванне цікавасці да чытання як сродку пазнання, пашырэнне чытацкага кругагляду. 2 У якасці структурных кампанентаў навучання грамаце выступаюць прадметныя веды (асноўныя моўныя паняцці, літары як умоўныя абазначэнні гукаў на пісьме, элементарныя літараруразнаўчыя веды); спосабы дзейнасці (гукавы аналіз слова, чытанне, пісьмо, пабудова звязнага выказвання);
Навучанне шасцігодак грамаце у сучаснай школе працягваецца 1 год. У склад ВМК па навучанні грамаце ўваходзяць праграма; буквар; пропісі; метадычны дапаможнік для настаўніка. Буквар – першы падручнік для шасцігадовых дзяцей. Таму да яго прад’яўляюцца павышаныя патрабаванні. Ён павінен быць маляўнічым, бездакорным з пункту гледжання паліграфіі, цікавым, прывабным для дзяцей. 2. Навучанне грамаце ў школах з беларускай мовай навучання ажыццяўляецца па ― Буквары‖ Анатоля Канстанцінавіча Клышкі. А. Клышка стварыў новы буквар у 90-е гг. ст. і рэалізаваў у ім уласна распрацаваны арыгінальны метад. Змест навучання грамаце па гэтым метадзе пабудаваны так, каб уся сістэма зычных гукаў і літар паўстала перад вучнямі раней за галосныя. На фоне засвоеных зычных гукаў і адпаведных літар у першакласнікаў фарміруецца ўсведамленне галосных у складзе і прамога склада (ЗГ) як непарыўнага адзінства зычнага і галоснага. Па задуме аўтара, папярэдняе вывучэнне ўсіх зычных літар дазваляе вучням хутка авалодаць чытаннем прамых складоў і слоў з іх з кожнай вывучаемай літарай ― па падабенству‖ (слайд Буквар с. 58, 61 4). Таму буквар А. Клышкі пабудаваны як разгорнутая складовая табліца, у якой прадстаўлены склады на адзін галосны.
Працэс навучання грамаце звычайна падзяляецца на 2 перыяды – падрыхтоўчы і асноўны (часам выдзяляецца яшчэ і заключны), а кожны з перыядаў на некалькі паслядоўных этапаў – ступеней. Падрыхтоўчы перыяд навучання грамаце па буквары А. Клышкі складаецца з трох ступеняў (1 – бязлітарная, 2 – вывучэнне 19 зычных літар, 3 – вывучэнне галосных літар). Бязлітарная ступень: дзеці да знаѐ мства з літарамі авалодваюць такімі важнымі паняццямі як мова, сказ, слова, гук, зычныя гукі, цвѐ рдыя і мяккія зычныя гукі; абапіраючыся на ўмоўныя графічныя схемы, яны аналізуюць сказы, словы, набываюць неабходныя для гэтага ўменні, вучацца свядома аперыраваць засвоенымі тэрмінамі, удакладняюць і ўзбагачаюць свой слоўнік і мову ў цэлым. (слайд Буквар с. 6, 9 5).
Урокі на другой ступені падрыхтоўчага перыяду прысвечаны вывучэнню зычных гукаў і літар. (слайд Буквар с. 19 7). Па прадметных малюнках у 2 словах выдзяляюцца цвѐ рдыя і мяккія зычныя гукі. Дзеці практыкуюцца ва ўспрыманні выдзеленых гукаў на слых, вызначаецца месца гука ў слове. Вучні знаѐ мяцца з літарамі для абазначэння ахарактарызаваных гукаў. Па прадметных малюнках і схемах слоў (у якіх запісаны вывучаныя зычныя) дзеці чытаюць словы. Па сюжэтных малюнках вучні з дапамогаю настаўніка (па пытаннях) складаюць звязныя апавяданні, выдзяляюць у іх сказы, аналізуюць іх. (слайд Буквар с. 20 8). Калі на букварнай старонцы маецца матэрыял для параўнання, абагульнення, групоўкі, даюцца заданні на выкананне слоўнікава-лагічных практыкаванняў. (слайд Буквар с. 22 грыбы, цацкі 9) Прыцягваецца ўвага дзяцей да з’яў мнагазначнасці, аманіміі і антаніміі (лісічкі). Выкарыстоўваюцца разнастайныя дыдактычныя гульні: разгадванне рэбусаў, завучванне скорагаворак і г. д. На ўроках пісьма дзеці вучацца друкаваць і пісаць маленькія і вялікія літары, практыкуюцца ў напісанні літар на аднолькавай адлегласці адна ад другой. (слайд Пропісі с. 16 10). Урокі чытання на гэтай ступені апярэджваюць урокі пісьма і не ідуць паралельна ім. На трэцяй ступені падрыхтоўчага перыяду дзеці знаѐ мяцца са складам, націскам, з галоснымі літарамі, прычым галосныя вывучаюцца парна (а-я, у- ю, о-ѐ, э-е, і-ы). Урокі чытання ў многім аналагічныя папярэднім. Дзеці чытаюць спалучэнні галосных, невялічкія сказы. (слайд Буквар с. 51 11) На ўроках замацавання і паўтарэння ўзмацняецца работа класіфікацыйнага характару (называюцца галосныя гукі і адпаведныя ім літары, называюцца зычныя гукі і адпаведныя ім літары) і супастаўленне блізкіх па артыкуляцыі гукаў, якія дзеці блытаюць пры вымаўленні ([с]-[ш], [р]-[л], [ж]-[з] і г. д. ). На ўроках пісьма праводзіцца работа, блізкая той, якая мела месца на папярэдняй ступені. Дзеці знаѐ мяцца з правілам ― склады і словы пішы, не адрываючы ручкі‖ і арфаграфічным правілам аб ужыванні вялікай літары. Пры спісванні сказаў вучні даведваюцца аб ролі знакаў прыпынку ў канцы сказаў. Практыкаванні ў пісьме спалучаюцца з працай на наборным палатне. Дзеці вучацца спісваць з друкаванага тэксту. Асноўнае месца займае спісванне з прагаворваннем і каменціраваннем.
Да канца падрыхтоўчага перыяду вучні павінны ўмець адрозніваць любы з галосных і зычных гукаў у складзе слоў, якія прапануюцца ім для аналізу(слайд Пропісі с. 44, 45 12). Асноўны перыяд у навучанні грамаце складаецца з 2 ступеняў. 2-я ступень – заключны (паслябукварны перыяд). Работа на кожнай з іх мае свае асаблівасці: ускладняюцца матэрыялы і характар склада-гукавога аналізу, павышаецца ўзровень сфарміраванасці навыку чытання, паглыбляецца сэнсавы разбор прачытанага. На першай ступені работа на ўроках навучання грамаце ўступае ў якасна новую стадыю: ідзе навучанне чытанню складоў ЗГ па складовых табліцах, дзеці дагаворваюць словы, чытаюць словы, сказы, тэксты. Складаюць словы з рассыпаных складоў, будуюць сказы, прыдумваюць апавяданні па малюнках, разгадваюць рэбусы, гуляюць у іншыя дыдактычныя гульні. (слайд Буквар с. 103 12) Потым школьнікі знаѐ мяцца з гукамі [й], ь, [ў], [дз], [дж]. Павялічваецца аб’ѐ м тэкстаў, на адной старонцы часта даецца некалькі тэкстаў, усѐ часцей уключаюцца прыказкі, загадкі, вершы.. Заняткі прысвячаюцца: 1) удасканаленню тэхнікі чытання; 2) стварэнню ў дзяцей пэўных фанетычных абагульненняў пра парныя глухія і звонкія зычныя і на аснове гэтага захаванню пры чытанні шэрагу арфаэпічных нормаў; 3) ажыццяўленню арфаграфічнай прапедэўтыкі (праводзяцца назіранні над правапісам глухіх і звонкіх зычных, фарміруецца ўяўленне аб праверачных словах); 4) практычнаму знаѐ мству з некаторымі жанрамі мастацкіх твораў; 5) далейшаму ўдасканаленню вуснага звязнага маўлення вучняў, узбагачэнню і актывізацыі слоўніка. На ўроках пісьма, апрача засваення напісання літар, слоў, складоў, усѐ больш увагі ўдзяляецца фанетычным і арфаграфічным супастаўленням (воды – вада, каса – каза, лес - лез), азнаямленню з арфаграфічнымі правіламі (ужыванне вялікай літары ў мянушках жывѐ л, у назвах гарадоў), працягваецца засваенне некаторых ― слоўнікавых‖ слоў. (слайд Пропісі с. 14, 13). Больш
шырока выкарыстоўваюцца, апрача спісвання, розныя віды дыктантаў: зрокава- слыхавы, зрокавы, слыхавы. Усѐ большае месца пачынаюць займаць творчыя працы: дагаворванне і запіс незакончаных сказаў, складанне і запіс словазлучэнняў, сказаў.
На ўроках пісьма праводзяцца фанетычныя, графічныя і арфаграфічныя назіранні (сне г, пар к, лу к - лю к). Значнае месца займаюць слыхавыя дыктанты. Праводзіцца паўтарэнне ўсіх вывучаных літар, якія групуюцца ў залежнасці ад сваѐ й формы. Настаўнік праводзіць індывідуальную работу па папярэджанні і выпраўленні каліграфічных недахопаў. 4. Ахарактарызуем больш падрабязна асноўныя віды заняткаў па навучанні грамаце. Паколькі ў аснове сучаснага метаду навучання грамаце ляжыць гукавы аналітыка-сінтэтычны метад, то асновай навучання грамаце з’яўляецца гук, а на ўроках праводзіцца гукавы аналіз слоў і складоў, гукавы сінтэз слоў і складоў, аналіз гукаў і іх артыкуляванне, праца над дыкцыяй, лагапелычная работа.
Воспользуйтесь поиском по сайту: ![]() ©2015 - 2025 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|