Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Другі этап (аналіз). Трэці этап (другі сінтэз).. Асаблівасці методыкі чытання твораў розных жанраў




Другі этап (аналіз).

Задачы і змест працы: устанаўленне прычынна-выніковых сувязей у развіцці сюжэта; высвятленне матываў паводзін дзеючых асоб, раскрыццѐ кампазіцыі твора, аналіз выяўленчых сродкаў у адзінстве з раскрыццѐ м канкрэтнага зместу і ацэнкі матываў паводзін герояў.

Практыкаванні на этапе аналізу: 1) выбарачнае чытанне; 2) гутарка (па пытаннях настаўніка і вучняў), 3) ілюстраванне тэксту (вусныя ці графічныя малюнкі і падабраныя з твора подпісы да іх); 4) складанне плана; 5) падрыхтоўка пераказу; 6) падрыхтоўка апавядання пра героя (падбіраюць матэрыял, які характарызуе дзеючую асобу, яе ўчынкі, паводзіны); 7) раскрыццѐ галоўнай думкі твора (знаходзяць патрэбныя сказы); 8) падрыхтоўка да выразнага чытання, да чытання па ролях, дыялогаў; 9) падрыхтоўка да інсцэніравання (драматызацыі) твора.

Трэці этап (другі сінтэз).

Змест працы: абагульненне характэрных рыс дзеючых асоб, супастаўленне герояў і ацэнка іх, высвятленне ідэйнай накіраванасці твора, ацэнка мастацкага твора як крыніцы пазнання навакольнай рэчаіснасці і як твора мастацтва.

Практыкаванні на этапе другога сінтэзу: 1) выразнае чытанне твора вучнямі; 2) пераказ твора; 3) інсцэніраванне (драматызацыя) твора, 4) заключная гутарка.


Асаблівасці методыкі чытання твораў розных жанраў

1. Чытанне і аналіз апавяданняў.

2. Чытанне і аналіз казак.

3. Чытанне і аналіз вершаў.

4. Чытанне і аналіз баек.

 

1. Кнігі для чытання ў пачатковых класах уключаюць многа мастацкіх твораў розных жанраў. Літаратура адлюстроўвае жыццѐ, паказваючы ў мастацкіх вобразах тыповыя характары, факты, з’явы. Мастацкія творы багатыя выяўленчымі сродкамі (метафарамі, эпітэтамі, параўнаннямі). Усе гэтыя асаблівасці мастацкіх твораў у асноўным і вызначаюць методыку чытання іх.

На ўроку чытання апавядання праводзяцца ўсе асноўныя віды заняткаў, якія выкарыстоўваюцца пры чытанні і аналізе мастацкага твора (гл. папярэднюю лекцыю): 1) падрыхтоўчая работа; 2) чытанне; 3) гутарка з мэтай праверкі першага ўспрымання; 4) работа з тэкстам; 5) складанне плана; 6) пераказ тэксту; 7) заключная гутарка; 8) падрыхтоўка да выразнага чытання.

2. Казка – адзін з любімых дзецьмі жанраў мастацкіх твораў. Вучні пачатковых класаў адпаведна праграме практычна знаѐ мяцца з асаблівасцямі казкі як жанру. Казка, як і іншыя мастацкія творы, мае фабулу, ідэю, у ѐ й ѐ сць персанажы. Але казка не рэалістычнае апавяданне, ѐ й уласціва чарадзейнасць, выдумка. Казка характарызуецца кампазіцыйнай асаблівасцю: у ѐ й звычайна ѐ сць зачын, паўторы, канцоўка, часце за ўсѐ паўтараецца адзін асноўны эпізод. У апошні раз пасля паўтору ідзе кантрастная падзея, наступае развязка. Паўторы падаюцца таму, што ў казцы з’яўляюцца новыя дзеючыя асобы, новыя дэталі, абставіны, факты.

Настаўнік паказвае вучням кампазіцыйныя і моўныя асаблівасці казак, вучыць вызначаць іх і адрозніваць казкі ад іншых мастацкіх твораў з улікам усіх прымет гэтага жанру. У пачатковых класах чытаюцца казкі пра жывѐ л, чарадзейныя і бытавыя. Казкі чытаюцца і аналізуюцца ў пачатковых класах як рэалістычныя апавяданні. На ўроку праводзяцца гутарка, выбарачнае чытанне, вуснае і графічнае маляванне, складанне плана, чытанне ў асобах, расказванне казкі, інсцэніраванне, складанне казкі па аналогіі з прачытанай і інш. Пры чытанні чарадзейны казак неабходна выяўляць, на што накіраваны чарадзейныя сілы(хто іх выкарыстоўвае і для чаго, як яны дапамагаюць героям казкі? ) Працуючы з казкай любога віду, настаўнік звяртае ўвагу вучняў на характар персанажаў, на матывы іх паводзін і ўчынкаў, вучыць выдзяляць вобразныя


словы і выразы(поле чыстае, мора сіняе), заўважаць парушэнне парадку слоў у сказе (інверсію: была ў яго дачка), таўталагічныя спалучэнні(жылі-былі), вучыць сказавай манеры іх перадачы.

3. Паэзія ўзбагачае духоўны свет дзяцей, вучыць заўважаць прыгажосць у прыродзе, у жыцці. Уплываючы на пачуцці, эмоцыі, вершаваныя творы фарміруюць у вучняў правільныя адгосіны да.

навакольнай рэчаіснасці, дапамагаюць этычнаму і эстэтычнаму выхаванню, развіваюць вобразную мову.

Вершы характарызуюцца музычнасцю, наяўнасцю рытма і рыфмы. Вучні пачатковых класаў практычна знаѐ мяцца з гэтымі паняццямі. Рыфма – з’ява гукавая. У сувязі з гэтым слыхавое ўспрыманне, выразнае чытанне верша мае выключна важнае значэнне для ўсведамлення яго зместу, задумы паэта і ўяўлення вучнямі цэласнага мастацкага вобраза. Выразнае чытанне вучняў на розных этапах работы з вершам паказвае, як глыбока і правільна яны зразумелі яго сэнс і настрой.

У кнігах для чытання змешчаны эпічныя і лірычныя вершы. Эпічныя характарызуюцца наяўнасцю сюжэта. У цэнтры іх вобразы-персанажы, раскрываючы характары якіх пісьменнік паказвае малюнкі жыцця ў той ці іншы перыяд. Чытанне і аналіз іх праводзяцца так, як і чытанне апавяданняў, але асаблівай увагі патрабуюць кампазіцыя і мова верша, якой уласціва большая вобразнасць, лаканізм, своеасаблівая сінтаксічная будова.

Вершы апавядальнага характару маюць лірычны элемент. Аналіз іх накіраваны на выясненне і ўсведамленне вучнямі канкрэтнага зместу, на раскрыццѐ характару і паводзін дзеючых асоб, галоўнай думкі і выяўленчых сродкаў.

У лірычных вершах перадаюцца думкі, пачуцці, перажыванні паэта ці героя з дапамогай малюнка прыроды, вобраза, грамадскай з’явы, факта. Для чытання ў пачатковых класах прапануюцца пейзажныя, псіхалагічныя, пейзажна-псіхалагічныя вершы і вершы лірыкі роздуму.

Вывучэнне пейзажнай лірыкі праводзіцца так, як і любога мастацкага твора. У такіх вершах прадметам аналізу бывае пейзажны вобраз, а не развіццѐ сюжэта і матывы паводзін герояў. Пасля праверкі першага ўспрымання верша вучнямі пачынаецца раскладанне маляўнічага вобраза на асобныя састаўныя часткі – яго ўзаемазвязныя кампаненты. Настаўнік прапануе дзецям ўважліва яшчэ раз прачытаць верш і назваць, колькі асобных малюнкаў яны намалююць і пра што. Вучні чытаюць радкі верша, у якіх апісаны адзін малюнак, і расказваюць, што яны ўявілі. Пытаннямі, заданнямі, рознымі відамі заняткаў настаўнік дапамагае ім глыбока ўспрыняць мастацкі вобраз – адчуць настрой


паэта, зразумець яго думкі і ўсвядоміць, якімі сродкамі ѐ н выражае гэты настрой, думкі, пачуцці. Раскрыццѐ эмацыянальна-вобразнага зместу лірычнага верша магчыма толькі пры ўмове мэтанакіраванай работы з выяўленчымі сродкамі мовы. Пасля асобныя малюнкі-вобразы злучаюцца ў адзін агульны малюнак прыроды, створаны аўтарам у творы.

Лірыка роздуму адлюстроўвае ў паэтычнай форме лагічна разгорнутую думку. Вершы прысвячаюцца галоўным чынам сацыяльна-палітычным тэмам, нашай сучаснасці, звернуты да розуму чытача, яго жыццѐ вага вопыту, ведаў, уздзейнічаючы адначасова і на пачуцці, і на інтэлект. Пры чытанні такіх вершаў значнае месца адводзіцца лагічнаму разбору, увага вучняў накіроўваецца на вывады, заклікі, якія ѐ сць у тэксце, вызначаецца галоўная думка кожнай часткі і ўсяго верша.

4. Цікавым і займальным мастацкім творам для вучняў пачатковых класаў з’яўляецца байка. Байка – алегарычнае апавяданне павучальнага зместу. Яе істотныя прыметы – наяўнасць маралі і алегорыі. Неабавязковыя прыметы – звяры ў якасці дзеючых асоб і вершаваная форма. Дзеці любяць байку за прастату зместу і мастацкіх вобразаў, за выразнасць і трапнасць апісання, за багатую, яркую народную мову.

Структура ўрока чытання і аналізу байкі:

8. Падрыхтоўка да чытання: а) расказ настаўніка пра аўтара байкі; 2) гутарка пра жывѐ л – дзеючых асоб байкі; 3) разгляд малюнкаў жывѐ л.

9. Першае ўспрыманне байкі вучнямі: а) чытанне настаўнікам ці праслухоўванне магнітафоннага запісу; б) гутарка эмацыянальна-ацэначнага плана.

10. Чытанне байкі вучнямі і аналіз яе зместу. Удакладненне структуры і кампазіцыі байкі.

Аналізуецца канкрэтны змест, выясняецца сітуацыя, у якой дзейнічаюць героі, асэнсоўваецца мова персанажаў, іх характэрныя рысы. Выкарыстоўваюцца такія віды працы: гутарка, выбарачнае чытанне, вуснае і графічнае маляванне. Устанаўліваюцца колькасць частак, парадак развіцця дзеяння.

4. Раскрыццѐ алегорыі байкі.

5. Вызначэнне галоўнай думкі байкі і сваіх адносін да дзеючых асоб.

6. Аналіз маралі байкі

7. Падрыхтоўка да выразнага чытання. Выразнае чытанне вучняў.

 

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...