Структура ўрокаў пазакласнага чытання
Структура ўрокаў пазакласнага чытання 1 клас (25 мін за кошт урока чытання) 1. Гутарка, якая папярэднічае чытанню ўслых і дазваляе ўзнавіць у памяці 1- класнікаў або сфарміраваць у іх рэальныя ўяўленні, якія складаюць аснову вядучых мастацкіх вобразаў твора, што будуць слухаць дзеці (2 – 3 мін). 2. Выразнае чытанне (і перачытванне) настаўнікам выбранага мастацкага твора ўслых (3 – 7 мін). 3. Калектыўнае ўзнаўленне праслуханага, роздум аб праслуханым (4 – 6 мін). 4. Разгляд дзіцячай кнігі, у якой змешчаны твор. (3 – 4 мін). 5. Рэкамендацыі, што датычацца магчымай самастойнай дзейнасці вучняў з дзіцячымі кнігамі, якія ѐ сць у класе або дома, у пазаўрочны час (1 мін). 2 клас 2. Рашэнне задач па арыентацыі ў кнігах (да 5 мін). 3. Чытанне настаўнікам мастацкага твора ўслых (да 7 мін). 4. Разважанні аб прачытаным (да 5 мін). 5. Самастойнае знаѐ мства вучняў з новай кнігай, якую будуць чытаць (да 5 мін). 6. Чытанне вучнямі названага настаўнікам твора сам сабе (да 10 - 12 мін). 7. Выяўленне і ацэнка якасці самастойнага чытання-разгляду (да 7 - 10 мін). 8. Рэкамендацыі да пазаўрочнай дзейнасці з кнігай на наступны тыдзень (1 - 2 мін). 3 - 4 клас 1. Праца з выставай прачытаных да ўрока кніг (3 – 5 мін). 2. Гутарка пра герояў прачытаных кніг і іх аўтараў (20 – 25 мін). 3. Дапаўненне, пашырэнне, удакладненне чытацкага вопыту дзяцей настаўнікам і паглыбленне чытацкага кругагляду (15 – 20 мін). 4. Заданне на дом (2 – 3 мін).
Лінгвістычныя і псіхолага-педагагічныя асновы навучання беларускай мове 1. Метадалагічныя асновы навучання беларускай мове Развіццѐ і ўдасканаленне моўнай адукацыі малодшых школьнікаў у школах Беларусі звязана з пошукам і рэалізацыяй перспектыўных ідэй фарміравання асобы ва ўмовах актыўных пераўтварэнняў у грамадстве. Праверка на трываласць, якую адчувае на сабе школа, паказала, што далейшае яе функцыянаванне цесным чынам звязваецца з культуразгоднасцю і захаваннем асноватворных традыцый, якія склаліся ў сістэме адукацыі і развіваюцца ўжо не адно дзесяцігоддзе.
Павышэнне ролі культуры ў розных сферах жыццядзейнасці патрабуе ад сістэмы адукацыі фарміравання культурнага чалавека з яго высокімі маральнымі якасцямі, багатагым духоўным светам, камунікатыўнай культурай. У гэтай сувязі трэба адзначыць, што беларуская мова як вучэбны прадмет у пачатковых класах займае вядучае становішча ў вырашэнні пастаўленай задачы. Засваенне беларускай мовы на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі закладвае трывалы фундамент моўнай падрыхтоўкі вучняў, які неабходны для працягу навучання і паўнавартаснага далучэння да культурнага жыцця ў грамадстве. Беларуская мова як родная забяспечвае развіццѐ асобы вучня, яго схільнасцей і здольнасцей да сацыяльнага самавызначэння, атрыманне прадметных ведаў і фарміраванне навуковага светапогляду. Увядзенне на пачатковым этапе навучання беларускай мове факультатыўных заняткаў накіравана на развіццѐ моўных здольнасцей малодшых школьнікаў, пашырэнне сферы прымянення беларускай мовы і ўдасканаленне камунікатыўных уменняў і навыкаў. Гэтыя дапаможныя формы арганізацыі працэсу навучання малодшых школьнікаў беларускай мове прызначаны для задавальнення іх патрэбнасцей у роднай мове і імкненняў да моўнага самаўдасканалення.
Побач з пастаянна дзеючымі формамі навучання беларускай мове важнае значэнне набываюць эпізадычныя мерапрыемствы: алімпіяды, віктарыны, конкурсы, выставы, экспедыцыі, індывідуальныя і калектыўныя творчыя справы. Аб’ектам навучання беларускай мове ў ІІ–IV класах з’яўляецца працэс фарміравання ўмення вучняў выкарыстоўваць беларускую мову ў якасці сродку зносін паміж людзьмі. Зыходныя тэарэтычныя палажэнні. 1. Моўная адукацыя выконвае высокую і адказную місію ў выніку той значнай ролі ў культурным развіцці малодшых школьнікаў, якая адводзіцца І ступені агульнай сярэдняй адукацыі, дзе закладваюцца асновы фарміравання культурнага чалавека. 2. Засваенне беларускай (роднай) мовы малодшымі школьнікамі забяспечвае іх важнейшую патрэбнасць – камунікатыўную, якая праяўляецца на дадзеным этапе жыцця (пункт погдяду аб’ектыўна-дзейнасны), на якім вызначаюцца на навуковай аснове правілы выкарыстання мовы як асноўнага сродку зносін людзей, і сродку фарміравання і выказвання думкі (пункт погляду нарматыўна-рэгулюючы), на якім вучні авалодваюць вуснай і пісьмовай мовай. 3. Авалоданне формамі вуснай і пісьмовай мовы, раскрыццѐ заканамернасцей ужывання мовы на ўсіх узроўнях моўнай сістэмы – вымаўленчым, лексічным, граматычным – не толькі вызначаюць тэндэнцыі развіцця моўнакамунікатыўнай культуры вучняў, але і дазваляюць уздзейнічаць на гэты працэс, садзейнічаць рэальнаму, мэтанакіраванаму падпарадкаванню моўнай дзейнасці вучняў нормам беларускай літаратурнай мовы, праводзіць сістэматычную моўную падрыхтоўку. 4.
5. Камунікатыўная культура малодшых школьнікаў на першапачатковым этапе навучання беларускай мове найперш праяўляецца ў нарматыўнай дакладнасці мовы малодшых школьнікаў, якая ўключае захаванне нормаў вымаўлення, націску, слова- і формаўжывання, пабудовы словазлучэнняў, сказаў, тэкстаў. Крытэрыі дакладнасці мовы – яе незасмечанасць нелітаратурнымі элементамі (дыялектнымі словамі, прастамоўнай лексікай, канцылярытамі, квазі-словамі, моўнымі штампамі і інш. ), граматычная ўпарадкаванасць, дарэчнасць выкарыстання моўных сродкаў у канкрэтнай сітуацыі моўных зносін, захаванне пачуцця мэтазгоднасці і пэўнасці. У шырокім жа сэнсе слова камунікатыўная культура асобы – гэта не толькі пералічаныя якасці, але і багацце слоўніка, граматычная ўпарадкаванасць мовы, яе мастацкая выразнасць, лагічнасць. 6. Механізмы рэалізацыі камунікатыўнай накіраванасці навучання малодшых школьнікаў беларускай мове абумоўлены адзінствам форм і функцый зносін паміж людзьмі, паслядоўнасцю моўнага прагрэсу. Відавочна, што няма ніводнай граматычнай і лексічнай катэгорыі, якая б не суадносілася з рэчаіснасцю, таму мова ўяўляе сабой сістэму прыѐ маў мыслення, сістэму пазнання, сістэму стварэння эстэтычных і маральных ідэалаў. 7. Росквіту агульначалавечых каштоўнасцей дапамагае якраз раскрыццѐ культурнага патэнцыялу роднай мовы. Родная мова захоўвае адметнасць развіцця культуры, абумоўленай ‖ нацыянальным мысленнем―, асаблівасцямі сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця і сваѐ й самабытнасцю. Родная мова вызначаецца здольнасцю да вырашэння камунікатыўнах задач. Яе значнасць праяўляецца тады, калі моўная дзейнасць звязваецца з творчым вопытам, пошукам новых шляхоў і сродкаў раскрыцця свету, пазнання жыцця, чалавека. Родная мова сваімі сродкамі вызначае шляхі засваення і абагульнення самага важнага і істотнага для людзей. Родная мова імкнецца адшукаць, вынайсці новыя формы і сродкі, якімі можна перадаць усе з’явы рэчаіснасці. Галоўнае ў тым, каб роднай мовай усе валодалі.
8. Функцыянаванне беларускай мовы як роднай у значнай ступені накіравана на выказванне нямоўнага зместу, агульнага сэнсу. Хутчэй за ўсе культуралагічны аспект мовы адносіцца да плана зместу, бо справа не столькі ў прыѐ мах выказвання, выкарыстанні моўных сродкаў, сколькі ў змесце выказвання, г. зн. у сукупнаці заключаных у элементах мовы лексічных і граматычных значэнняў. Зместам роднай мовы З’яўляюцца тыя ідэі, якія з дапамогай яе атрымліваюць матэрыяльнае выражэнне. 9. 10. У моўнаадукацыйным асяроддзі адбываецца ўзаемадзеянне моўцы, навучальнага працэсу і сацыякультурнай прасторы, таму можна выдзеліць наступныя яго ўзроўні: – узровень моўцы (выбар мовы зносін, мовы навучання); – узровень навучальнага працэсу (вызначэнне патрабаванняў да навучання роднай і другой мове, захаванне нацыянальных культурных традыцый); – грамадска-дзяржаўны ўзровень (моўная палітыка дзяржавы, функцыянаванне беларускай і рускай моў ва ўсіх сферах дзейнасці, сацыяльны заказ на беларускую або рускую мову навучання). 11. Сітуацыя функцыянавання блізкароднаснага двухмоўя, абумоўленага падабенствам фанетычнага, лексічнага і граматычнага ладу моў, з аднаго боку, садзейнічае агульнаму разуменню другой мовы, а з другога – патрабуе ад носьбіта мовы размежавання моўных сродкаў, агульнага культуралагічнага сэнсу выказвання. У дадзеным выпадку варта сказаць пра ролю другой блізкароднаснай мовы як стымулюючага фактару ў пошуках новых значэнняў у розных культурамоўных сітуацыях. Неабходна пераасэнсаваць культуралагічную сутнасць блізкароднаснай мовы, традыцыйна звязаную ў ІІ– IV класах толькі з матэрыяльнымі яе паказчыкамі, паставіць яе ў больш шырокі кантэкст, які датычыць ролі семантычных структур у фарміраванні камунікатыўнай культуры малодшых школьнікаў. 12. Моўнакамунікатыўную культуру малодшых школьнікаў варта суадносіць не толькі са знешнім праяўленнем блізкароднасных моў, але і з унутранным зместам паняційных планаў кожнай мовы, якія выкарыстоўваюцца для вырашэння камунікатыўных задач. Для роднай мовы характэрны паняційна-эквівалентныя ўтварэнні, якія ўзнікаюць у працэсе
моўнай камунікацыі на аснове адэкватнага адлюстравання грамадска- культурных значэнняў. Зместавы бок другой мовыі выходзіць за межы ўнутрымоўных значэнняў, што вызначае надзейнасць моўнай камунікацыі ў пэўных умовах. 13. 14. Авалоданне малодшымі школьнікамі літаратурнай мовай з’яўляецца кантралюемым працэсам, пры якім ідзе засваенне ўсяго багацця моўных форм. Беларуская мова выконвае шырокія функцыі сродку зносін (знешняя універсалізацыя); яна адкладвае ў сабе, у сваім плане зместу і часткова плане выражэння нацыянальную спецыфіку (унутранная універсалізацыя). Развіццѐ моўна-камунікатыўнай культуры малодшых школьнікаў будзе паспяховым, калі ісці па шляху ўспрымання, засваення ў яе формах культурных дасягненняў беларускага народа.
Воспользуйтесь поиском по сайту: ![]() ©2015 - 2025 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|