2. Мэта і задачы навучання беларускай мове
Беларуская мова з’яўляецца важнейшым сродкам адназначнай намінацыі чалавечых рэалій, мысліцельных катэгорый, сродкам фарміравання і выпрацоўкі ‖ культурнай семантыкі―. У сістэме агульнай сярэдняй адукацыі вучэбны прадмет ‖ Беларуская мова― займае вядучае становішча. Ён звязаны з іншымі прадметамі, таму што з’яўляецца не толькі прадметам вывучэння, але і сродкам навучання. Навучанне беларускай мове ў ІІ–IV класах прыводзіць у дзеянне патэнцыяльныя здольнасці вучняў да засваення самабытных і эфектыўных спосабаў выражэння думак і пачуццяў, далучае іх да культурных каштоўнасцей, фарміруе маральныя якасці асобы. Як вучэбны прадмет беларуская мова ў ІІ–IV класах выконвае адукацыйную, камунікатыўную, развіццѐ вую і выхаваўчую функцыі. Адукацыйная функцыя заключаецца ў забеспячэнні пазнаваўчых інтарэсаў вучняў аб сістэме мовы, моўных адзінках і іх функцыянаванні, аб сутнасці мовы як з’явы рэчаіснасці. Беларуская мова – прадмет вывучэння ў школе – становіцца для вучняў мовай беларускай і сусветнай культуры, мовай культурных людзей.
Развіццѐ вая функцыя вучэбнага прадмета найперш характарызуецца актывізацыяй моўных дзеянняў вучняў, на аснове якіях развіваецца моўнае чуццѐ, мыследзейнасныя працэсы, агульнавучэбныя ўменні і навыкі, неабходныя для рэалізацыі культурнага патэнцыялу асобы. Выхаваўчая функцыя беларускай мовы абумоўлена яе культурнай самакаштоўнасцю як сродку стварэння і захавання культурнага вопыту беларускага народа, сродку далучэння да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей, сродку фарміравання маральных якасцей чалавека, які валодае мовай і праз яе пазнае свет, узаемаадносіны паміж людзьмі. Мэта вучэбнага прадмета ‖ Беларуская мова― ў ІІ–IV класах – авалоданне вучнямі функцыянальнымі сродкамі беларускай мовы для эфектыўнага іх выкарыстання ў розных сітуацыях моўных зносін. Блізкасць і дасканаласць сістэм беларускай і рускай моў, іх аўтарытэт і распаўсюджанасць дазваляюць у роўнай ступені выкарыстоўваць кожную ў якасці камунікатыўнага сродку, сродку агульнай адукацыі і фарміравання культурных якасцей асобы. Задачы навучання беларускай мове ў ІІ–IV класах:
асэнсаванне беларускай мовы як нацыянальнай культурнай каштоўнасці; фарміраванне пачуццѐ ва-вобразнага ўспрымання беларускай мовы і
ўмення адрозніваць яе ад рускай мовы;
асэнсаванне тэксту, сказа, слова і гука як моўных адзінак; засваенне фанетычных, лексічных і граматычных ведаў; фарміраванне камунікатыўнай культуры малодшых школьнікаў;
узбагачэнне слоўнікавага запасу вучняў, засваенне вымаўленчых нормаў, правілаў правапісу; фарміраванне асэнсаванага ўспрымання вучнямі беларускай літаратурнай мовы як сродка замацавання культурных традыцый, маральных каштоўнасцей грамадства; фарміраванне ў вучняў пачуцця прыгажосці, мілагучнасці, выразнасці, эстэтычнай вартасці беларускай мовы; засваенне вучнямі правілаў моўнага этыкету; развіццѐ творчых здольнасцей вучняў пры стварэнні ўласных вусных і пісьмовых выказванняў; авалоданне каліграфічнымі навыкамі.
Воспользуйтесь поиском по сайту: ![]() ©2015 - 2025 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|