Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Праца з прыказкамі, прымаўкамі і загадкамі на ўроках мовы і літаратурнага чытання




Праца з прыказкамі, прымаўкамі і загадкамі на ўроках мовы і літаратурнага чытання

1. Чытанне i аналiз прыказак i загадак. Выкарыстанне прыказак у вучэбным працэсе.

2. Выяўленне прымет, пакладзеных у аснову загадкi. Выпрацоўка ў малодшых школьнiкаў уменняў адгадваць загадкi, iх складаць.

 

1. Прыказка – народнае ўстойлівае афарыстычнае выказванне павучальнага характару з завершаным зместам.

Прымаўка – устойлівае выслоўе з незавершаным зместам.

Прыказкі і прымаўкі складаюць неацанімае багацце беларускай мовы. Знаѐ мства з імі ў школе развівае мысленне навучэнцаў, прывівае любоў да роднай мовы, павышае культуру маўлення, спрыяе лепшаму засваенню граматыкі і больш глыбокаму вывучэнню літаратуры.

У 1 – 4 класах праца заключаецца ў актыўным знаѐ мстве з прыказкамі, іх завучванні дзецьмі. Настаўніку неабходна навучыць дзяцей раскрывать сэнс прыказак і выкарыстоўваць іх у сваім маўленні.

Працу з прыказкамі важна пачынаць ужо ў 1-м класе, у перыяд навучання грамаце. Пры знаѐ мстве з кожным новым гукам (гукамі) і яго літарай можна знаѐ міць дзяцей з прыказкамі, у якіх сустракаецца патрэбны гук. Пры гэтым пажадана групаваць прыказкі па тэмах.

У 2-м – 4-м класах дзеці працуюць з прыказкамі, змешчанымі ў падручніках па беларускай мове і літаратурным чытанні. Яны раскрываюць і ўсведамляюць змест прыказак да тых твораў, якія чытаюцца; вусна падбіраюць прыказку да таго ці іншага твора; падбіраюць прыказкі, групуюць іх па тэмах, запісваюць у сшытак (альбом), ілюструюць іх; выкарыстоўваюць прыказкі ў творчых працах; завучваюць, запамінаюць прыказкі з добра вядомым зместам; праводзяцца віктарыны з прыказкамі.

На ўроках мовы прыказкі і прымаўкі выкарыстоўваюцца як ілюстратыўны моўны матэрыял.

2. Загадка – метафарычны выраз, у якім адзін прадмет адлюстроўвацца пра другі, які мае з ім якое-небудзь, хаця б аддаленае падабенства.

Праца з загадкамі ў пачатковых класах накіравана на развіццѐ ў вучняў уменняў адгадваць загадкі. Настаўнік вучыць дзяцей вызначаць, па якіх істотных прыметах загадкі можна яе адгадаць.

Віды працы з загадкамі: адгадванне загадак (у 1 – 2 класах настаўнік дапамагае вызначаць прыметы, па якіх можна адгадаць загадку; у 3 – 4 класах дапамагае там, дзе загадка з’яўляецца складанай і незнаѐ май); групоўка загадак


па тэме; запамінанне загадак і загадванне іх сябрам; складанне сшыткаў з загадкамі (з ілюстраваннем); падбор загадак да тэмы ўрока; адрозніванне загадак ад іншых твораў вуснай народнай творчасці малых жанраў; гульня- віктарына; складанне загадак.

На ўроках мовы загадкі выкарыстоўваюцца як ілюстратыўны моўны матэрыял.

 

 

Задачы і арганізацыя пазакласнага чытання ў пачатковых класах

1. Прынцыпы арганізацыі пазакласнага чытання.

2. Задачы пазакласнага чытання.

3. Формы арганізацыі пазакласнага чытання і ўліку самастойнага чытання.

4. Этапы фарміравання чытацкай самастойнасці.

 

1. Пазакласнае чытанне – гэта раздзел навучання чытанню, мэта якога – сфарміраваць у малодшых школьнікаў веды пра дзіцячыя кнігі з даступнага кола чытання і асобасную, адпаведную ўзроставым магчымасцям і індывідуальным асаблівасцям дзіцяці выбарчую цікавасць да кніг, жаданне і ўменне іх свядома выбіраць і асэнсавана чытаць.

Самастойнае дзіцячае чытанне – гэта індывідуальныя, без непасрэднай дапамогі настаўніка або другой асобы (бацькоў, таварышаў, бібліятэкара) зносіны дзіцяці з даступным светам кніг, у працэсе якіх дзіця і ажыццяўляе 1) свядомы выбар кнігі для сябе, 2) прачытанне выбранай кнігі па ўсіх правілах. Элементарны ўзровень, які забяспечвае гатоўнасць дзіцяці да самастойнага чытання новых дзіцячых кніг, характарызуецца наступнымі паказчыкамі: 1) сфарміраванасцю цікавасці да кнігі-аб’екта; 2) валоданнем граматай і добрым тэмпам чытання (32- 45 слоў у мін услых); 3) шырынѐ й чытацкага кругагляду (96 – 98 кніг); 4) упарадкаванасцю назапашанага кругагляду хаця б па 2-ух асноўных лініях сувязі (кніга- аўтар, кніга - тэма); 5) глыбінѐ й, г. зн здольнасцю ўспомніць, уявіць назваць герояў прачытаных твораў, успомніць знаѐ мыя эпізоды па ілюстрацыях і г. д.

Пры адборы кніг для ўрокаў пазакласнага чытання настаўнік павінен кіравацца наступнымі прынцыпамі:

1. Урокі пазакласнага чытання павінны вырашаць задачы выхавання школьнікаў.


2. Неабходна падбіраць творы розных жанраў і на розныя тэмы: вершаваныя і празаічныя творы; навукова-папулярныя артыкулы; творы вуснай народнай творчасці (казкі, загадкі); часопісы, газеты.

3. Трэба ўлічваць узроставыя асаблівасці дзяцей, захоўваць прынцып даступнасці.

4. Прынцып індывідуальнай зацікаўленасці, самастойнасці вучняў.

5. Дзецям трэба раіць толькі сапраўды мастацкія, узорныя кнігі.

6. Пазакласнае чытанне павінна быць цесна звязана з класным.

2.    Пры арганізацыі і правядзенні  пазакласнага чытання настаўніку неабходна вырашаць наступныя ўзаемаабумоўленыя задачы:

1. Сістэматычна знаѐ міць школьнікаў з даступнай для самастойнага чытання літаратурай і яе відамі.

2. Вучыць арыентавацца ў кнізе і сярод кніг, свядома выбіраць для сябе патрэбныя, даступныя разуменню кнігі.

3. Развіваць у дзяцей з дапамогай самастойнага чытання жаданне і ўменне вучыцца.

4. Выкарыстоўваць дзіцячую літаратуру для маральна-этычнага і працоўнага выхавання.

3. Формы арганізацыі пазакласнага чытання:

- урок;

-індывідуальная работа з асобнымі вучнямі ці з групамі вучняў;

- масавыя пазакласныя мерапрыемствы (ранішнікі, віктарыны, кніжныя выставы, сустрэчы з пісьменнікамі);

- прапаганда кнігі (куток пазакласнага чытання, спісы літаратуры для самастойнага чытання, выстаўкі кніжных навінак ці кніг на пэўную тэму, выстаўкі, прысвечаныя творчасці пісьменніка, выступленне бібліятэкара, класная і ўласная бібліятэка і г. д. ).

Формы ўліку самастойнага чытання:

- урок пазакласнага чытання;

- вядзенне дзѐ ннікаў пазакласнага чытання (назва кнігі, аўтар, водзыў на прачытаную кнігу);

- знаѐ мства з чытацкімі фармулярамі вучняў;

- лісткі запісаў звестак аб прачытанай кнізе;

- індывідуальныя гутаркі.

4. Выдзяляюць наступныя этапы фарміравання чытацкай самастойнасці:

 1. Падрыхтоўчы (1 клас). На кожным уроку пазакласнага чытання знаѐ мяцца з адной дзіцячай кнігай у тыповым афармленні аб’ѐ мам 8 – 16


старонак. На пазакласнае чытанне адводзіцца 20 мін за кошт урока навучання грамаце (1 р. у тыдзень). Праводзіцца слуханне-разгляд кніг у працэсе засваення граматы, літаратурныя гульні ў пазаўрочны час. Школьнікі вучацца ўспрымаць на слых апавяданне, казку, даюць прасцейшыя ацэнкі прачытанаму, суадносяць змест з загалоўкам, ствараюць вусныя малюнкі да прачытанага, знаѐ мяцца з асноўнымі правіламі гігіены чытання і карыстання кнігай.

 2. Пачатковы (2 клас). На кожным уроку пазакласнага чытання знаѐ мяцца з 2 – 4 дзіцячымі кнігамі у любым. афармленні. На пазакласнае чытанне адводзіцца ўрок. Дзеці абавязкова самастойна чытаюць кнігі пад наглядам настаўніка, па жаданні – у вольны час. Праводзяцца чытанне-разгляд кніг, аналітыка-сінтэтычныя практыкаванні па арыентацыі ў групах кніг.

 3. Асноўны (3 – 4 клас) 3 клас. На ўроках пазакласнага чытання знаѐ мяцца з мастацкімі і навукова-пазнаваўчымі дзіцячымі кнігамі абмежаванага аб’ѐ му; групоўка кніг манаграфічная. На пазакласнае чытанне адводзіцца ўрок. Дзеці абавязкова самастойна чытаюць кнігі па зададзеных прыметах – на ўроку і ў пазаўрочны час. Праводзіцца чытанне-разгляд з мэтай выбару кнігі і засваення яе зместу ў поўнай адпаведнасці з заданнем.

4 клас. На ўроках пазакласнага чытання знаѐ мяцца з мастацкімі, навукова- пазнаваўчымі дзіцячымі кнігамі і даведачнай літаратурай без абмежавання аб’ѐ му; групоўка кніг тэматычная. На пазакласнае чытанне адводзіцца ўрок. Дзеці абавязкова самастойна чытаюць кнігі ў межах выбранай тэмы - на ўроку і ў пазаўрочны час. Праводзіцца чытанне-разгляд з мэтай выбару кніг і засваення іх зместу ў залежнасці ад уласных чытацкіх магчымасцяў і інтарэсаў.

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...