Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Метад канструявання. Наглядныя метады. Расказ настаўніка. Методыка вывучэння асноў фанетыкі і графікі. Фарміраванне афаграфічнага навыку пры вывучэнні фанетыкі




Метад канструявання.

Віды вучэбнага моўнага канструявання:

складанне слоў, гукавы сінтэз: пабудова слоў са спалучэнняў гукаў;

складанне слоў, літарны сінтэз: пабудова слоў з літар і іх спалучэнняў; утварэнне слоў з дадзеных марфем;

складанне гнѐ здаў аднакаранѐ вых слоў; утварэнне форм слоў;

утварэнне словазлучэнняў розных тыпаў; утварэнне сказаў розных тыпаў;


складанне тэкстаў розных тыпаў.

 

Наглядныя метады.

Выкарыстанне слыхавой нагляднасці (вывучэнне фанетыкі, выразнае чытанне, арфаэпічна правільнае вымаўленне, інтанацыя, развіццѐ дыкцыі і г. д. ); зрокавай нагляднасці (выкарыстанне карцін, малюнкаў, табліц, схем,

мадэляў).

 

Расказ настаўніка

Сутнасць метаду ў тым, што настаўнік выкладае новую тэму сам, у строгай логіцы, дастаткова высокім навуковым стылем. У такім выкладзе матэрыялу павінны прысутнічаць элементы разважання і доказу. Ён павінен суправаджацца даступнымі прыкладамі, нагляднымі запісамі на дошцы, выкарыстаннем табліц, плакатаў (7-8 мін)

 

Эўрыстычны (пошукавы метад). Метад навучання праз адкрыцці, рашэнне суб’ектыўна творчых задач. Эўрыстычная методыка вучыць школьніка бачыць і ўсведамляць праблему. Усведамленне праблемы мае 3 ступені самастойнасці:

1) разуменне сітуацыі, якая выклікае пытанні;

2) усведамленне магчымага спосабу рашэння задачы, дасягнення мэты;

3) параўнанне некалькіх спосабаў рашэння, выбар аптымальнага варыянту. Да ліку пошукавых метадаў належыць і лінгвістычны эксперымент.

 

Гульня. Гульня ў школез’яўляецца дыдактычнай (вядзе школьніка па шляху пазнання).

Функцыі гульні:

- палегчыць вучэбны працэс, ажывіць яго;

- ― тэатралізацыя вучэбнага працэсу‖;

- спаборніцтва.

 

Камунікатыўныя метады. Яны ўцягваюць школьнікаў у свет моўнай мэтазгоднасці, спрыяюць разуменню неабходнасці кожнай моўнай адзінкі ў сістэме мовы.

 

Праграмаванае навучнне і камп’ютар. Праграмаванае навучанне прадугледжвае 3 патрабаванні:

- дакладнае структураванне вывучаемага матэрыялу;


- падача матэрыялу вучню малымі дозамі

- адваротная сувязь(самакантроль пасля кожнага кроку).

Матэрыял падаецца вучню індывідуальна, кожны працуе ў сваім тэмпе.. Самакантроль чаргуецца з пытаннямі, якія задаюцца настаўніку або камп’ютару.

 

Методыка вывучэння асноў фанетыкі і графікі. Фарміраванне афаграфічнага навыку пры вывучэнні фанетыкі

1. Адукацыйнае і практычнае значэнне фанетыкі.

2. Змест вывучэння фанетыкі.

3. Практыкаванні па фанетыцы. Фанетычны разбор.

 

1. Маўленчае развіццѐ дзяцей, іх паспяховае навучанне ў школе знаходзяцца ў пэўнай залежнасці ад правільнай арганізацыі і зместу працы над элементамі ведаў з вобласці фанетыкі і графікі. Калі ў дзіцяці недастаткова развіты маўленчы слых, то яно будзе адчуваць цяжкасці ў зносінах.

Вялікая роля засваення фанетычных ведаў для фарміравання вуснага і пісьмовага маўлення малодшых школьнікаў: а) з апорай на фанетычныя веды 1- класнікі авалодваюць працэсам чытання і пісьма ў перыяд навучання грамаце; б) фанетычныя веды складаюць аснову правільнага вымаўлення слоў(правільнае вымаўленне гукаў, выдзяленне націскнога складу, захаванне арфаэпічных нормаў); в) фанетычныя веды ва ўзаемадзеянні з марфалагічнымі і словаўтваральнымі ствараюць базу для фарміравання шэрагу арфаграфічных навыкаў, у прыватнасці для правапісу парных звонкіх і глухіх зычных у корані слоў; г) фанетычныя веды неабходныя для свядомага інтанавання сказаў, захавання лагічных націскаў і паўз у структуры сказа; д) веданне гукавога складу слова вельмі важна для ўсведамлення яго лексічнага значэння і свядомага выкарыстання ў маўленні.

Згодна са школьнай праграмай, вучні пачатковых класаў авалодваюць комплексам фанетыка-графічных уменняў: 1) уменнямі вычляняць гукі ў словах; 2) вызначаць іх паслядоўнасць; 3) адрозніваць гук і літару; 4) правільна вымаўляць гукі і правільна называць літары; 5) адрозніваць галосныя і зычныя гукі, парныя звонкія і глухія зычныя, правільна вымаўляць цвѐ рдыя і мяккія зычныя гукі ў слове і па-за словам; 6) абазначаць мяккасць зычных гукаў на пісьме галоснымі (е, ѐ, ю, я, і) і мяккім знакам; 7) падзяляць словы на склады, знаходзіць і выдзяляць у слове націскны склад.


2. Вывучэнне фанетыкі і графікі займае цэнтральнае месца ў 1 – 2 класах, паколькі вучні авалодваюць працэсам чытання і пісьма. У 3 – 4 класах праграма не ўтрымлівае дадатковых звестак па фанетыцы, аднак фанетычныя веды ўступаюць у новыя сувязі і ўдасканальваюцца.

Раздзел  ― Гукі  і  літары‖  ўключае  наступныя  пытанні  фанетыкі  і  графікі беларускай мовы:

галосныя і зычныя гукі і літары; алфавіт;

ужыванне літар е, ѐ, ю, я, ь; гукі [і], [й], [дж], [дз]

цвѐ рдыя, мяккія і зацвярдзелыя гукі; гукі звонкія і глухія;

падоўжаныя зычныя; склад;

націск

Галосныя і зычныя гукі і літары. У пачатковых класах не ўводзіцца азначэнне гука, бо гэта даволі складанае паняцце. Аднак трэба стварыць правільнае навуковае ўяўленне пра гук. Вядучым прыѐ мам з’яўляецца назіранне над вымаўленнем гукаў у слове, над залежнасцю гукавога складу слова ад яго лексічнага значэння (сом – сок, вал - вол). Праца над усведамленнем гукавога складу слова пачынаецца ў перыяд навучання грамаце. Дзеці даведваюцца, што вымаўленае або пачутае слова складаецца з гукаў. Яны вучацца праводзіць склада-гукавы аналіз слова.

Правільнае ўяўленне пра гукавы склад слова мае вялікае значэнне як для фарміравання навыку пісьма(у прыватнасці, запіс без пропуску і перастаноўкі літар, абазначэнне мяккасці зычных), так і для правільнага вымаўлення слоў. Пры класіфікацыі гукаў на галосныя і зычныя ўлічваецца некалькі прымет: 1) спосаб вымаўлення; 2) характар гучання; 3) здольнасць утвараць склад. Неабходна вучыць малодшых школьнікаў размяжоўваць галосныя і зычныя гукі па сукупнасці прымет.

Беларускае пісьмо гукавое, паколькі яно заснавана на тым, што на пісьме гук абазначаецца літарай. Вучняў 1-га класа неабходна вучыць распазнаваць гук і літару: гук мы вымаўляем і чуем, літару бачым і пішам. На практыцы вучні часта атаясамліваюць гук і літару. Для фарміравання графічных навыкаў вучням неабходна ведаць, што 1) адна і тая ж зычная літара можа абазначаць на пісьме розныя зычныя гукі. 2) літары е, ѐ , я, ю абазначаюць два гукі ў пачатку слова, 3) літары е, ѐ , я, ю пасля зычных абазначаюць мяккасць гэтага зычага і галосны гук.


Алфавіт. Гэтая тэма на ўроках фанетыкі новая. Хаця вучні яшчэ ў перыяд навучанння грамаце засвойвалі правільныя назвы літар, але не сустракаліся з алфавітам як сукупнасцю літар, размешчаных у пэўным парадку. Гэтая тэма вывучаецца ўслед за знаѐ мствам з галоснымі і зычнымі гукамі. Цяжкасці ў засваенні дзецьмі алфавіта ў тым, што на ўроках фанетыкі яны павінны карыстацца літаратурнымі назвамі літар. Ведаць алфавіт – значыць ведаць назвы літар і парадак іх размяшчэння, умець арыентавацца, пасля або перад якой знаходзіцца любая з літар. Вучні адначасова практыкуюцца і ва ўменні знаходзіць слова ў слоўніку, складаць спіс слоў у алфавітным парадку.

Мяккія і цвѐ рдыя зычныя гукі. Абазначэнне мяккасці зычных на пісьме галоснымі літарамі і, е, ѐ, ю, я і мяккім знакам. У 1 і 2 класах вялікае месца адводзіцца засваенню асаблівасцяў беларускай графікі, у прыватнасці складоваму прынцыпу абзначэння мяккасці і цвѐ рдасці зычных на пісьме. У беларускай мове большасць цвѐ рдых зычных мае суадносныя з імі мяккія зычныя гукі. Аднак у нашым алфавіце няма асобых зычных літар, якія абазначалі б цвѐ рдыя зычныя і мяккія зычныя гукі. У сярэдзіне слова перад галоснымі мяккасць і цвѐ рдасць зычных гукаў абазначаецца на пісьме галоснымі літарамі. Паступова 1-класнікі даведваюцца, якія галосныя літары указваюць на цвѐ рдасць зычнага гука, а якія на мяккасць.

Для фарміравання ўмення правільна абазначаць мяккасць і цвѐ рдасць зычных галоснымі літарамі вялікае значэнне маюць наступныя ўмовы:

1. Адрозніванне мяккіх і цвѐ рдых зычных гукаў у слове і правільнае вымаўленне іх па-за словам.

2. Трывалыя веды пра тое, што мяккасць або цвѐ рдасць зычнага абазначаецца наступнай галоснай літарай.

На канцы слова мяккасць зычных гукаў звычайна абазначаецца ь. Засваенне дадзенага правіла вучнямі заснавана на адрозненні мяккіх і цвѐ рдых зычных гукаў. Таму азнаямленне з правілам праводзіцца шляхам супастаўлення па лексічным значэнні і па гучанні слоў з цвѐ рдымі і мяккімі зычнымі гукамі на канцы (вугал - вугаль). Адсутнасць ь паказвае, што зычны гук цвѐ рды, калі зычны гук мяккі, то пасля зычнай літары пішацца ь.

Звонкія і глухія зычныя гукі. Як супрацьпастаўленыя, кантрастныя гукі вывучаюцца таксама звонкія і глухія зычныя. Добра, калі для іх акустычнага аналізу будуць узяты словы, якія адрозніваюцца па магчымасці толькі адным гукам (дом – том, каза - каса). Дыферэнцыроўку зычных па звонкасці – глухасці вучні змогуць зрабіць самастойна з дапамогай вібрацыйнага кантролю: прыкласці палец да гартані і паслядоўна вымаўляць парныя зычныя, напрыклад (б – п, г - х); пры вымаўленні звонкіх зычных будзе


адчувацца дрыжанне галасавых звязак, пры вымаўленні глухіх голас адсутнічае.

Настаўнік павінен дабіцца, каб школьнікі трывала запомнілі парныя звонкія і глухія зычныя гукі, як і парныя па цвѐ рдасці-мяккасці. Веданне парных звонкіх і глухіх неабходна і ў далейшым для засваення правапісу прыставак і каранѐ ў слоў. Неабходна таксама звярнуць увагу дзяцей на тое, што адзін і той жа парны звонкі або глухі зычны можа абазначацца рознымі літарамі (шар - нож). Правільнае засваенне гэтай з’явы будзе садзейнічаць і правільнаму правядзенню гукавога аналізу, ліквідацыі блытаніны літар і гукаў.

Вучні 2-га класа павінны набыць наступныя веды і ўменні:

1. Уменне адрозніваць парныя звонкія і глухія зычныя.

2. Веданне таго, што парны зычны на канцы слова можа замяняцца іншым зычным, таму словы з парным зычным гукам на канцы трэба правяраць.

3. Веданне таго, што перад галосным гукам зычны гук не замяняецца іншым гукам. Словы, у якіх пасля зычнага стаіць галосны, могуць быць праверачнымі.

4. Уменне супастаўляць зычныя літары ў праверачным і правяраемым слове (грыбы – грыб – грыбкі).

Склады. Націскныя і ненаціскныя склады. Перанос слоў. Паняццем склада вучні авалодваюць ужо ў перыяд навучання грамаце і толькі практычна. Улічваючы складанасць паняцця ― склад‖, у пачатковых класах азначэнне яго не даецца. Праграма ставіць задачу сфарміраваць уменне падзяляць слова на склады. Каб растлумачыць падзел слова на склады, трэба звярнуцца да вакалізму: у кожным слове столькі складоў, колькі галосных.

Часта дзяцей збівае тая акалічнасць, што фанетычны складападзел (ру- чка, выр-ваць, жы-ццѐ ) можа ўступіць у канфлікт з правіламі пераносу слоў(руч-ка, вы-рваць, жыц-цѐ ).

Уменне дзяліць словы на склады спатрэбіцца для вызначэння націску, а значыць, і для правапісу галосных у марфемах. Такое ўменне выпрацоўваецца на матэрыяле слоў рознай рытмічнай мадэлі і рознай гукавой структуры(школа, рэкорд, брыгада, брыгадзір, тэхніка).

Націск – фанетычны элемент мовы. Разам са складамі ѐ н надае слову рытмічнае гучанне. Без націску няма ніводнага слова, у структуры якога больш чым 1 склад. Навучыцца вызначаць націск можна толькі на слых або з дапамогай унутранай мовы. Цяжкасці абумоўлены перш за ўсѐ недастатковай работай на ўроках па гука-літарным аналізе і складападзеле.

Трэба практыкаваць вучняў у называнні перад- і паслянаціскных складоў, у паслядоўным пераносе націску з аднаго склада на другі, трэці, марфолага- акцэнталагічным змяненні слоў (сасна – сосны, сцены - сцяна).

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...