Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

3. Падыходы і прынцыпы навучання беларускай мове




3. Падыходы і прынцыпы навучання беларускай мове

Функцыянальна-дзейнасны падыход адлюстроўвае ўнутранную сутнасць мовы як складанага сістэмнага ўзаемадзеяння элементаў розных узроўняў у працэсе іх функцыянавання. Дадзены падыход вызначае адносіны паміж значэннем моўных адзінак і іх функцыянаваннем у мове ў якасці камунікатыўных сродкаў.

Камунікатыўна-дзейнасны падыход прадвызначае працэс навучання беларускай мове ва ўмовах яго набліжанасці да рэальнай моўнай сітуацыі. З пазіцыі гэтага падыходу ў цэнтры ўвагі знаходзяцца моўныя дзеянні вучняў і камунікатыўныя сродкі, якія выкарыстоўваюцца ў розных сітуацыях моўных зносін.

Моўнакультуралагічны падыход да навучання беларускай мове накіраваны на вырашэнне задач маральнага, патрыятычнага і эстэтычнага выхавання малодшых школьнікаў на аснове ўзаемадзеяння беларускай мовы і нацыянальных культурных традыцый, літаратуры і мастацтва. Гэты падыход прадугледжвае авалоданне вучнямі спосабамі выражэння культурных каштоўнасцей у працэсе моўных зносін.

Адукацыйнаасяродкавы падыход акцэнтуе ўвагу на сітуацыі блізкароднаснага двухмо’я і надае ў гэтых умовах шырокія магчымасці для


рэалізацыі адукацыйнага патэнцыялу беларускай мовы, што адпавядае гуманістычнай адукацыйнай парадыгме.

Навучанне беларускай мове ў пачатковых класах абумоўлена важнейшымі сістэмаўтваральнымі прынцыпамі:

прынцып пачуццѐ ва-вобразнага ўспрымання моўнай рэчаіснасці як базавы метадычны прынцып, які ўлічвае галоўную заканамернасць засваення мовы – суадноснасць рэальнага гучання і значэння моўных адзінак;

сістэмна-функцыянальны прынцып забяспечвае правільнае ўжыванне вучнямі моўных адзінак розных узроўняў з пункта погляду значэння, структурных асаблівасцей і функцыянальных уласцівасцей;

камунікатыўны прынцып, які забяспечвае фарміраванне ў малодшых школьнікаў уменняў ажыццяўляць моўныя дзеянні ў рэальных абставінах моўных зносін;

моўнадыдактычны прынцып рэалізуе функцыянальна-дзейнасны падыход да навучання беларускай мове, які прадугледжвае авалоданне агульнавучэбнымі ўменнямі: аналізаваць прачытанае, засвойваць новыя звесткі, абагульняць, вызначаць сувязі, падбіраць патрэбны матэрыял, ствараць тэксты, разважаць, даваць ацэнку, прымяняць веды і ўменні на практыцы.

дыферэнцыяльна-сістэматычны прынцып засваення беларускай мовы як другой у школах з рускай мовай навучання прадугледжвае яе сістэмнае вывучэнне з апорай на родную мову, на тыя факты, якія супадаюць або не супадаюць у рускай і беларускай мовах.

У аснове адбору зместу навучання беларускай мове ў ІІ–IV класах ляжыць моўнацэнтрычны пранцып, які дазваляе арганізаваць працу вучняў на канкрэтным моўным матэрыяле для фарміравання ведаў пра моўныя адзінкі і іх функцыянальныя асаблівасці, уменняў, якія неабходны для актыўных моўных дзеянняў і развіцця культуры моўных зносін.

Навучанне малодшых школьнікаў беларускай мове мае практычную накіраванасць. Гэта забяспечваецца за кошт зместу і структуры вучэбнага матэрыялу,  які  размешчаны  па  асноўных  раздзелах:  ‖ Тэкст―,  ‖ Сказ―,  ‖ Слова―,

‖ Гукі  мовы  і  літары―.  Раздзел  ‖ Гукі  мовы  і  літары―  даецца  ў  другім  класе  ў поўным аб’ѐ ме, астатнія разглядаюцца па лінейна-канцэнтрычным прынцыпе ў кожным класе, што дазваляе асэнсоўваць моўныя з’явы ва ўзаемасувязі з моўнымі дзеяннямі. Вывучэнне кожнага раздзела накіравана на фарміраванне ў вучняў агульных паняццяў аб моўных фактах, развіццѐ практычных уменняў вычляняць моўныя адзінкі на аснове засваення іх асаблівасцей функцыянавання.

Змест навучання беларускай мове як другой вызначаецца тэматычным або сітуатыўным і функцыянальна семантычным прынцыпамі. Першы з іх


прадугледжвае адбор тэм або моўных сітуацый для актывізацыі маўлення на беларускай мове на першапачатковым этапе навучання. Дзеянне функцыянальна-семантычнага прынцыпу абумоўлена асаблівасцямі фактаў моўнай сістэмы, якія даюцца для вывучэння.

4. Змест і структура навучання беларускай мове

У змест вучэбнага прадмета ‖ Беларуская мова― ўключаецца наступны матэрыял:

агульныя звесткі аб беларускай мове, формах яе існавання і сферах ужывання;

– веды аб сістэме моўных адзінак і заканамернасцях іх функцыянавання;

– моўныя і агульнавучэбныя ўменні і навыкі;

– камунікатыўныя ўменні і навыкі;

– уменні і навыкі ў розных відах моўнай дзейнасці;

– уменне выкарыстоўваць лексічныя, граматычныя і выразныя сродкі беларускай мовы пры стварэнні ўласных выказванняў;

– - веды аб моўнай этыцы;

– веды аб культурнай і эстэтычнай самакаштоўнасці беларускай мовы.

Структура зместу навучання беларускай мове ў пачатковых класах складаецца  з  наступных  раздзелаў:  ‖ Родная  мова―,  ‖ Тэкст―,  ‖ Сказ―,  ‖ Слова―,

‖ Гукі і літары мовы―. У школах з рускай мовай навучання у структуру зместу ўключаны раздзел ‖ Падрыхтоўчы вусны курс―, які вывучаецца ў першым класе. Ён накіраваны на фарміраванне ўменняў успрымаць беларускую мову і выкарыстоўваць яе ў моўных зносінах.

Раздзел ‖ Родная мова― мае накіраванасць на фарміраванне ў вучняў устойлівай ўвагі да беларускай мовы. Вучням раскрываюцца асаблівасці вуснай і пісьмовай мовы, асноўныя яе функцыі, даюцца некаторыя правілы моўнага этыкету.

Вывучэнне раздзела ‖ Тэкст― у кожным класе забяспечвае вучняў неабходнымі ведамі і ўменнямі для актыўных моўных дзеянняў, асэнсавання моўных з’яў на тэкставай аснове, стварэння тэкстаў з улікам рэальных моўных абставін. Асаблівасцю вывучэння тэксту з’яўляецца тое, што ѐ н разглядаецца як вынік моўнай дзейнасці. Дзеці могуць перабудаваць гатовы тэкст, пераказаць яго, падзяліць на часткі і вызначаць іх унутранную сувязь, скласці план тэксту. Пры стварэнні ўласнага тэксту важна звяртаць увагу дзяцей на адпаведнасць фактычнага матэрыялу тэме і задуме выказвання.

Абагульненыя звесткі пра тэкст маюць практычную накіраванасць, якой прадугледжваецца: 1) удакладненне ўяўленняў вучняў пра тэкст як адзінку выказвання, якая звычайна складаецца з некалькіх сказаў, звязаных паміж сабой


па сэнсе; 2) фарміраванне ўмення адрозніваць апавядальныя і апісальныя тэксты, а таксама практычнае азнаямленне з тэкстам-разважаннем; 3) пераказ і стварэнне ўласных тэкстаў розных тыпаў.

Пры вывучэнні раздзела ‖ Сказ― дзеці засвойваюць сказ як асноўную камунікатыўную адзінку мовы, вучацца вызначаць граматычную аснову сказа, устанаўліваць сувязь паміж словамі ў сказе, ужываць сказы з аднароднымі членамі, знаѐ мяцца з рознымі па мэце выказвання сказамі (апавядальнымі, пытальнымі і пабуджальнымі), іх інтанацыяй, знакамі прыпынку ў канцы сказаў.

Раздзел ‖ Слова― змяшчае звесткі пра слова як лексічную адзінку мовы, як назву таго, што можа быць прадметам думкі. У вучняў фарміруюцца ўяўленні пра лексічнае значэнне слова, састаў слова і падзел слоў на часціны мовы. Прадугледжваецца азнаямленне вучняў з мнагазначнымі словамі, ужываннем слоў у прамым і пераносным значэннях, словамі з блізкім і супрацьлеглым значэннем.

Вывучэнне слова звязана з вызначэннем яго лексічнага значэння, устанаўленнем марфалагічнай будовы і аднясеннем слова да часціны мовы. З улікам важнасці ведаў пра састаў слова для развіцця маўлення вучняў і іх арфаграфічнай пісьменнасці, прадугледжана вывучэнне значымых частак слова, падбор аднакаранѐ вых (роднасных) слоў, а таксама ўтварэнне слоў пры дапамозе прыставак і суфіксаў.

У ІІ–IV класах вучні знаѐ мяцца з часцінамі мовы, вучацца праводзіць элементарны марфалагічны разбор назоўніка, прыметніка, займенніка, дзеяслова і прыслоў’я.

Для фарміравання арфаграфічных уменняў і навыкаў асаблівае значэнне мае знаѐ мства вучняў на практычным узроўні са змяненнем назоўнікаў, прыметнікаў і дзеясловаў. Дзеці вучацца ўжываць прыслоўі і службовыя словы ў сказах.

Раздзел ‖ Гукі мовы. Літары― вырашае задачы ўдасканалення фанетычных і графічных уменняў і навыкаў малодшых школьнікаў. Пры вывучэнні раздзела даецца агульнае паняцце аб гукавым саставе слова, ролі галосных і зычных гукаў у слове, удасканальваюцца правапісныя ўменні, якія звязаны з напісаннем галосных у ненаціскным становішчы, абазначэннем цвѐ рдых і мяккіх, звонкіх і глухіх, падоўжаных зычных на пісьме. Дзеці вучацца правільна называць літары алфавіта і карыстацца ім, суадносіць у словах гукі і літары.

Факультатыўныя заняткі па беларускай мове складаюцца з ўлікам індывідуальных асаблівасцей і здольнасцей вучняў, забеспячэння іх інтарэсаў і патрэбнасцей у актыўнай творчай моўнай дзейнасці, якая звязана з самаўдасканаленнем моўнай культуры, моўных паводзін, пашырэннем сферы


ўжывання беларускай мовы, авалоданнем яе багацейшымі выяўленчымі рэсурсамі, сродкамі выразнасці. Факультатыўныя заняткі з’яўляюцца дадатковымі да зместу вучэбнага прадмета, але не дубліруюць яго. Для вучняў ІІ–IV класаў прапануюцца факультатывы ‖ Беларускае красамоўства: мова ветлівасці― (ІІ кл. ), ‖ Беларускае красамоўства: выразная мова― (ІІІ кл. ),

‖ Беларускае красамоўства: беларуская мова ў паўсядзѐ нным ужытку‖ (IV кл. )

Метады вывучэння беларускай мовы ў школе Метад прадугледжвае:

- вызначэнне мэты навучання: ад гэтага залежыць уся сістэма ўзаемадзеяння настаўніка і вучняў:

- вызначэнне спосабу падачы матэрыялу вучням;

- характар узаемадзеяння настаўніка і навучэнцаў

- вызначэнне характару ацэнкі засваення, прапанову крытэрыяў ацэнкі.

 

Метады:

Моўны аналіз. Сутнасць – падзел вывучаемага цэлага на часткі з мэтай глыбокага пранікнення ў сутнасць з’яў.

Віды моўнага аналізу: моўны аналіз тэксту; сінтаксічны аналіз;

марфалагічны аналіз; марфемны аналіз;

словаўтваральны аналіз;

аналіз і характарыстыка лексікі; фанетычны аналіз

элементы стылістычнага аналізу.

 

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...