Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

3. У лекцыі па методыцы выкладання бел.мовы ў сярэдняй школе




3. У лекцыі па методыцы выкладання бел. мовы ў сярэдняй школе


Метадычныя асновы фарміравання граматычных і словаўтваральных паняццяў. Фарміраванне афаграфічнага навыку пры вывучэнні элементаў граматыкі і словаўтварэння

1. Сутнасць граматычных паняццяў, метадычныя прыѐ мы i формы iх засваення.

2. Метадычныя ўмовы эфектыўнага іх засваення.

3. Словаўтваральныя i граматычныя практыкаваннi, iх тыпы i прызначэнне; методыка правядзення на розных этапах засваення паняццяў.

 

1. Засваенне граматычных паняццяў – працэс працяглы і даволі складаны для навучэнцаў пачатковых класаў.

У граматычных паняццях абагульнены істотныя прыметы моўных з’яў. Істотныя прыметы – гэта прыметы адрознівальныя, неабходныя для паняцця, прыметы, без якіх паняцця не можа быць.

Працэс фарміравання моўных паняццяў умоўна падзяляецца на 4 этапы:

1. Аналіз моўнага матэрыялу з мэтай выдзялення істотных прымет паняцця.

2. Абагульненне прымет, устанаўленне сувязяў паміж прыметамі паняцця (устанаўленне ўнутрыпаняційных сувязяў.

3. Усведамленне фармулѐ ўкі азначэння паняцця, удакладненне сутнасці прымет і сувязяў паміж імі.

4. Канкрэтызацыя вывучаемага граматычнага паняцця на новым моўным матэрыяле. Устанаўленне сувязяў вывучаемага паняцця з раней засвоенымі (устанаўленне міжпаняційных сувязяў).

 

2. Метадычныя ўмовы эфектыўнага асваення паняццяў:

1. Актыўная разумовая дзейнасць навучэнцаў.

2. Мэтанакіраваная работа па развіцці лінгвістычных адносін да слова і сказа.

3. Усведамленне істотных і неістотных прымет паняцця.

4. Уключэнне новага паняцця ў сістэму раней вывучаных.

5. Раскрыццѐ сутнасці сувязі пэўных моўных катэгорый.

6. Нагляднае вывучэнне паняцця.

 

3. Сістэма практыкаванняў прадугледжвае строгі адбор відаў практыкаваннняў у адпаведнасці з этапам засваення паняцця і яго спецыфікай,


устанаўленне паслядоўнасці іх выканання з улікам узрастання складанасці і росту самастойнасці навучэнцаў. Сістэма заснавана на сувязі практыкаваннняў. Класіфікацыя граматычных практыкаванняў ажыццяўляецца па розных высновах, у залежнасці ад гэтага атрымліваюцца розныя тыпы практыкаванняў.

Па характары ведаў, якія фарміруюцца, вылучаюць марфалагічныя і сінтаксічныя практыкаванні.

Паа характары дзейнасці (характары разумовых аперацый) вучняў вылучаюць аналітычныя, сінтэтычныя практыкаванні, практыкаванні на параўнанне, класіфікацыю, абагульненне.

Вывучэнне  марфемнага складу  слова.   Фарміраванне афаграфічнага навыку пры вывучэнні марфемнага складу слова

1. Значэнне і задачы працы па вывучэнні марфемнага складу слова.

2. Сістэма вывучэння марфемнага складу слова.

 

1. У практыцы моўных зносін шырока вядомы наступны факт: дарослыя і дзеці сэнс невядомага слова часта імкнуцца раскрыць на аснове падзелу яго на марфемы і ўстанаўлення семантычнай сувязі з вядомым аднакаранѐ вым словам.

Падзел слоў на марфемы з мэтай устанаўлення яго лексічнага значэння мае сваѐ тэарэтычнае абгрунтаванне ў мовазнаўстве. Лексічнае значэнне слова ― ствараецца‖ шляхам узаемадзеяння і злучэння ў адзінае цэлае значэнняў, характэрных асобным марфемам, якія якія складаюць дадзенае слова.

Паколькі зліянне марфем з’яўляецца не механічным злучэннем, а ўзаемадзеяннем і, акрамя таго, многія прэфіксы, карані і суфіксы мнагазначныя, то толькі па марфемным складзе цяжка вызначыць лексічнае значэнне слова. Тым не менш лексічнае значэнне многіх матываваных слоў вызначаецца іх марфемным складам (супрацоўнік, прыбярэжны). Асобая роля належыць кораню як сэнсаваму ядру, што стварае семантычную агульнасць аднакаранѐ вых слоў.

Значэнне працы над марфемным складам слоў заключаецца:

1. У тым, што школьнікі авалодваюць адным з вядучых спосабаў раскрыцця лексічнага значэння слоў. Задача настаўніка – стварыць аптымальныя ўмовы для ўсведамлення дзецьмі ўзаемасувязі, якая існуе ў мове паміж лексічным значэннем слова і яго марфемным складам, кіраваць на гэтай аснове удакладненнем слоўніка вучняў.

2. Нават элементарныя веды пра ўтварэнне слоў вельмі важныя для разумення вучнямі асноўнай крыніцы папаўнення нашай мовы новымі словамі.


Назіранні за утварэннем слоў аказваюць станоўчы ўплыў на фарміраванне ў вучняў актыўных адносін да слова, падводзяць да разумення заканамернасцяў развіцця мовы.

3. Азаямленне з асновамі словаўтварэння спрыяе пашырэнню ведаў школьнікаў пра навакольны свет. Фактычна пазнанне школьнікамі семантыка- структурнай суаднесенасці слоў абазначае паглыбленне іх уяўленняў пра сувязі паміж прадметамі, працэсамі рэальнага жыцця.

4. Усведамленне ролі марфем у слове, а таксама семантычнага значэння прыставак і суфіксаў спрыяе фарміраванню ў школьнікаў дакладнасці маўлення. Задача настаўніка – максімальна спрыяць не толькі разуменню вучнямі лексічнага значэння слова, але і развіццю свядомасці выкарыстання ў кантэксце слоў з пэўнымі прыстаўкамі і суфіксамі.

5. Вывучэнне марфемнага складу слова мае вялікае значэнне для фарміравання арфаграфічных навыкаў. Гэта абумоўлена тым, што адным з вядучых прынцыпаў беларускага правапісу з’яўляецца марфалагічны. Фарміраванне навыкаў правапісу кораня, прыставак, суфіксаў, канчаткаў на тэарэтычнай аснове (а толькі такое пісьмо можа быць свядомым) патрабуе мэтанакіраванага прымянення фанетычных, словаўтваральных і граматычных ведаў. Таму адна з важных задач вывучэння марфемнага складу слова – стварэнне асновы ведаў і ўменняў, неабходных для фарміравання навыкаў правапісу марфем слова, і перш за ўсѐ кораня.

6. Вывучэнне марфемнага складу слова заключае ў сабе вялікія магчымасці для развіцця разумовых здольнасцяў вучняў, у прыватнасці, для фарміравання ў іх спецыфічных разумовых аперацый, без якіх немагчыма свядома авалодаць словам як моўнай адзінкай (н-д, умення абстрагаваць семантычнае значэнне кораня, прыстаўкі і суфікса ад лексічнага значэння слова, умення вызначаць у слове значымыя часткі, умення параўноўваць словы з мэтай устанаўлення іх семантыка-структурнай агульнасці або адрознення і г. д. ). Задача настаўніка – стварыць у вучэбным працэсе такія ўмовы, пры якіх засваенне ведаў спалучаецца з фарміраваннем адэкватных ім разумовых дзеянняў.

2. Сістэма вывучэння марфемнага складу слова вызначае: а) месца вывучэння марфемнага складу слова ў агульнай сістэме вывучэння праграмнага матэрыялу па беларускай мове; б) паслядоўнасць працы над такімі паняццямі, як  ― корань‖,  ― аднакаранѐ выя  словы‖,  ― прыстаўка‖,  ― суфікс‖,  ― канчатак‖;   в)узаемадзеянне паміж вывучэннем марфемнага складу слова і ўтварэння слоў, а таксама марфемнага складу слова і яго лексічнага значэння; г) сувязь працы над фарміраваннем навыкаў правапісу марфем з засваеннем асноў ведаў з вобласці словаўтварэння і граматыкі.


Выдзяляюць 4 этапы сістэмы:

1. Прапедэўтычныя словаўтваральныя назіранні, якія папярэднічаюць вывучэнню тэмы ― Роднасныя словы‖ ў 2 класе.

2. Знаѐ мства з асаблівасцямі аднакаранѐ вых слоў і кораня слова; назіранні над аднастайным напісаннем кораня ў аднакаранѐ вых словах (2 клас).

3. Вывучэнне спецыфікі і ролі ў мове кораня, прыставак, суфіксаў, канчатка; азнаямленне з сутнасцю марфалагічнага прынцыпу правапісу; фарміраванне навыку правапісу кораня і прыстаўкі (3 клас).

4. Паглыбленне ведаў пра марфемны склад слова і элементы словаўтварэння ў сувязі з вывучэннем назоўніка, прыметніка, дзеяслова; фарміраванне навыкаў правапісу склонавых канчаткаў назоўнікаў і прыметнікаў, асабовых канчаткаў дзеясловаў (4 клас).

 Задача прапедэўтычнай працы заключаецца ў падрыхтоўцы вучняў да разумення семантычнай і структурнай суадноснасці, якая існуе ў мове паміж аднакаранѐ вымі словамі. Гэта абумоўлена 1) тым, што разуменне семантыка- структурнай суадноснасці слоў па сваѐ й лінгвістычнай сутнасці з’яўляецца асновай засваення асаблівасцяў аднакаранѐ вых слоў і ўтварэння слоў у бел. мове (мора – марак, хадзіць - выхад); 2) цяжкасцямі, з якімі сутыкаюцца малодшыя школьнікі пры вывучэнні аднакаранѐ вых слоў і марфем (цяжкім для іх з’яўляецца разуменне семантычнай агульнасці аднакаранѐ вых слоў, што звязана з уменнем абстрагаваць сэнсавае значэнне кораня ад лексічнага значэння кожнага слова з групы аднакаранѐ вых; аналагічна і пры засваенні функцыі кораня, прыстаўкі або суфікса найбольш складаным для вучняў з’яўляецца ўстанаўленне падабенства і адрозненняў аднакаранѐ вых слоў як у семантычным, так і ў структурным плане).

Таму спецыяльнаму вывучэнню марфемнага складу слоў папярэднічаюць назіранні на ― роднаснасцю‖ слоў з боку іх сэнсу і саставу.

 Азаямленне з аднакаранѐ вымі словамі і коранем. Асноўныя задачы этапу:

- прыступіць да фарміравання паняцця ― аднакаранѐ выя словы‖;

- пазнаѐ міць з асаблівасцямі кораня;

- правесці назіранні над аднастайным напісаннем кораня ў аднакаранѐ вых словах;

- узбагаціць маўленне вучняў аднакаранѐ вымі словамі.

Фарміраванне  паняцця  ― аднакаранѐ выя  словы‖  звязана  з  засваеннем дзвюх іх істотных прымет: семантычнай агульнасці і структурнай агульнасці. У працэсе навучання неабходна перш за ўсѐ ствараць умовы для ўсведамлення вучнямі сукупнасці названых прымет. Для таго, каб развіць у малодшых школьнікаў уменне вызначаць роднасныя словы па дзвюх істотных прыметах, праводзіцца супастаўленне аднакаранѐ вых слоў і сінонімаў(холад, халодны,


сцюжа), а таксама супрацьпастаўленне аднакаранѐ вых слоў і слоў, якія маюць корні-амонімы (гара - горны, гора - гараваць).

Вывучэнне аднакаранѐ вых слоў уключае ў сябе назіранні над аднастайным напісаннем у іх кораня. Гэтыя назіранні ствараюць аснову для свядомага напісання парных звонкі і глухіх зычных кораня.

 Вывучэнне спецыфікі і ролі ў мове кораня, прыставак, суфіксаў, канчатка.

На гэтым этапе вырашаюцца наступныя задачы:

- фарміраванне паняццяў ― корань‖, ― прыстаўка‖, ― суфікс‖, ― канчатак‖;

- развіццѐ ўяўленняў пра ўзаемасувязь паміж лексічным значэннем слова і яго марфемным складам;

- фарміраванне навыку правапісу парных глухіх і звонкіх зычных кораня, злітнага і графічна правільнага напісання прыставак;

- развіццѐ ўмення свядома выкарыстоўваць у маўленні словы з прыстаўкамі і суфіксамі.

Асноўнае палажэнне, якое вызначае методыку працы над коранем, - гэта раскрыццѐ, з аднаго боку, ролі кораня як ядра лексічнага значэння слова, з другога – засваенне кораня як агульнай часткі роднасных слоў, у якой заключаецца агульнасць семантыкі гэтых слоў.

Істотнымі прыметамі прыстаўкі з’яўляюцца: а) яе словаўтваральная функцыя (радзей - формаўтваральная); б) месца ў адносінах да кораня; в) прыстаўкі часцей утвараюць новае слова таго ж лексіка-семантычнага разраду, што і зыходнае. Засваенне малодшымі школьнікамі словаўтваральнай ролі прыставак адбываецца найбольш паспяхова пры ўмове раскрыцця іх семантычнага значэння. З семантычнай роляй прыставак зручней знаѐ міць вучняў на прыкладзе дзеясловаў, бо для дзеясловаў прэфіксальны спосаб утварэння з’яўляецца найбольш тыповым. Для азнаямлення з семантыкай прыставак можна выкарыстоўваць і аддзеяслоўныя назоўнікі (выхад, уваход, пераход).

Для ўсведамлення вучнямі словаўтваральнай ролі прыставак у адзінстве з іх сэнсавым значэннем выкарыстоўваюць такія групы практыкаванняў:

1. Заданні, заснаваныя на параўнанні аднакаранѐ вых слоў, семантычнае адрозненнетпаміж якімі абумоўлена рознымі прыстаўкамі

2. Заданні на параўнанне адной і той жа прыстаўкі ў розных словах або параўнанне прыставак, якія маюць блізкае значэнне.

3. Лексіка-граматычны і лексіка-стылістычны аналіз тэксту.

Разам з назіраннямі над семантыкай і словаўтваральнай роляй прыставак праводзіцца праца над фарміраваннем навыку злітнага і графічна правільнага напісання прыставак.


Асноўная задача вывучэння суфікса – пазнаѐ міць вучняў з роляй суфіксаў у слове і на гэтай аснове развіваць у школьнікаў уменне свядома выкарыстоўваць словы з суфіксамі ў сваім маўленні. Важна наблізіць вучняў да разумення таго, што пры дапамозе суфікса можна ўтвараць слова з новым лексічным значэннем, а таксама надаць слову тое ці іншае сэнсавае адценне. У пачатковых класах дзеці знаѐ мяцца з напісаннем найбольш ужывальных у дзіцячым маўленні суфіксаў, якія маюць нязменнае графічнае напісанне (- аньк-

, -еньк- і г. д. ). Праца па засваенні функцыі суфікса ў слове спалучаецца з высвятленнем семантыкі некаторых суфіксаў і з вызначэннем граматычных прымет вытворнага слова (н-д, якой часцінай мовы яно з’яўляецца). Станоўчы ўплыў на засваенне істотных прымет суфіксаў аказваюць наступныя ўмовы: абстрагаванне сэнсавага адцення, якое надае суфікс лексічнаму значэнню слова; апора на жыццѐ выя назіранні вучняў з мэтай раскрыцця семантыкі суфікса і яго словаўтваральнай ролі; прымяненне нагляднасці. Усведамленню вучнямі ролі суфікса спрыяе супастаўленне яго з прыстаўкай і канчаткам. Суфікс параўноўваецца з прыстаўкай з мэтай знаходжання падабенства па іх словаўтваральнай ролі і адрознення з улікам таго месца, якое яны займаюць у слове. Суфіксы параўноўваюцца з канчаткам для таго, каб папярэдзіць іх атаясамліванне ў свядомасці вучняў. Параўнанне праводзіцца на аснове высвятлення словаўтваральнай ролі суфікса і формаўтваральнай ролі канчатка.

Цяжкасць засваення канчатка малодшымі школьнікамі абумоўлена тым, што канчатак з’яўляецца знешнім сродкам выражэння граматычных значэнняў слоў. Не ведаючы граматычных значэнняў слова, вучні не могуць усвядоміць і функцыі канчатка. Акрамя таго, для канчатка характэрна поліфункцыянальнасць. Традыцыйна вывучэнне канчатка пачынаюць з раскрыцця дзвюх яго прымет: канчатак – зменная частка слова, якая служыць для сувязі слоў у сказе.

Своеасаблівасць канчатка ў параўнанні з іншымі марфемамі лепш засвойваецца вучнямі ў працэсе выканання заданняў, у якіх праяўляецца функцыя кожнай марфемы.

 Праца над складам слова. Мэта чацвѐ ртага этапу – паглыбленне ведаў пра словаўтваральную ролю прыставак і суфіксаў, формаўтваральную ролю канчаткаў; а таксама падрыхтоўка вучняў да разумення асаблівасцяў утварэння назоўнікаў, прыметнікаў і дзеясловаў.

Пры вывучэнні словаўтварэння асноўная цяжкасць для вучняў не толькі пачатковых, але і старшых класаў – правільна вызначыць слова, ад якога ўтварылася дадзенае слова. Улічваючы, з аднаго боку, гэтую цяжкасць, з другога – важнасць разумення вучнямі спосабу ўтварэння слова для раскрыцця


яго лексічнага значэння, мэтазгодна ў працэсе вывучэння часцін мовы праводзіць такія практыкаванні, якія рыхтуюць вучняў да ўсведамлення сувязі вытворнага і ўтваральнага слоў.

Пры працы над складам слова найбольш эфектыўнымі з’яўляюцца такія віды практыкаванняў:

2. Лексіка-словаўтваральны аналіз тэксту.

3. Замена разгорнутага тлумачэння лексічнага значэння слова падборам роднаснага слова. (Назаві адным словам: Рыба, якая жыве ў моры. – Марская. )

4. Складанне сказаў з аднакаранѐ вымі словамі розных часцін мовы.

5. Словаўтваральныя заданні.

Пра ўзровень усведамлення ролі той або іншай марфемы настаўнік можа меркаваць па наступных паказчыках:

- уменне выдзеліць марфему са слова;

- уменне самастойна падабраць слова пэўнага марфемнага складу;

- уменне тлумачыць ролю марфемы ў слове;

- уменне правільна выкарыстоўваць у сказе словы з прыстаўкамі і суфіксамі.

 

 

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...