Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Методыка вывучэння элементаў марфалогіі ў пачатковых класах. Фарміраванне афаграфічнага навыку пры вывучэнні элементаў марфалогіі




1. Сістэма вывучэння назоўніка.

2. Сістэма вывучэння прыметніка.

3. Сістэма вывучэння дзеяслова.

 

1. Назоўнік, прыметнік, і дзеяслоў вучні пач. класаў усведамляюць з 5 бакоў: 1) што абазначае слова, 2) на якія пытанні адказвае, 3) як змяняецца або якія мае пастаянныя катэгорыі, 4) якім членам сказа з’яўляецца, 5) якія мае канчаткі; як утвараецца. Па гэтых 5 параметрах вучні праводзяць і супастаўленне вывучаемых часцін мовы.

Па меры вывучэння паступова паглыбляюцца веды пра граматычныя прыметы кожнай часціны мовы. 2 клас уключае правядзенне класіфікацыі слоў з улікам марфалагічнага пытання, на які яны адказваюць. 3 клас з’яўляецца цэнтральным у фарміраванні паняцця ― часціна мовы‖. Вучні знаѐ мяцца з роляй кожнай з іх (часціны мовы) ў мове, з абагульненым лексічным значэннем, з катэгорыямі роду, ліку, часу (у дзеясловаў), з функцыяй у сказе. У 4 класе


паглыбляюцца веды пра марфолага-сінтаксічны бок кожнай часціны мовы: змяненне назоўнікаў і прыметнікаў па склонах, дзеясловаў па асобах. Значнае месца займае фарміраванне навыкаў правапісу канчаткаў.

Уменне размяжоўваць часціны мовы фарміруецца у вучняў з апорай на валоданне сукупнасцю прымет.

Праграма для пач. кл. не прадугледжвае спецыяльнага азнаямлення вучняў з падзелам часцін мовы на самастойныя і службовыя, але ў практычным плане настаўнік паведамляе дзецям прыметы, па якіх часціны мовы падзяляюцца на дзве ўказаныя групы.

Для таго, каб паспяхова развіваць маўленне малодшых школьнікаў, праграма рэкамендуе ў працэсе вывучэння часцін мовы праводзіць працу над сінонімамі, антонімамі, пазнаѐ міць вучняў з мнагазначнасцю слоў, выкарыстаннем слова ў прамым і пераносным сэнсе.

Сістэма працы над тэмай ― назоўнік‖ (як і над любой іншай граматычнай тэмай) – гэта мэтанакіраваны працэс, які прадугледжвае пэўную паслядоўнасць вывучэння граматычных прымет і абагульненага лексічнага значэння дадзенай часціны мовы, навукова абгрунтаваная ўзаемасувязь, а таксама паступовае ўскладненне практыкаванняў, якія маюць канчатковую мэту – фарміраванне навыкаў дакладнага выкарыстання назоўнікаў у маўленні і правільнае іх напісанне.

Задачы вывучэння назоўніка ў 2 – 4 класах: 1) фарміраванне лексіка- граматычнага  паняцця  ― назоўнік‖;  2)  авалоданне  ўменнем  адрозніваць  па пытанні адушаўлѐ ныя і неадушаўлѐ ныя назоўнікі (без тэрміна); 3) фарміраванне ўмення пісаць з вялікай літары прозвішчы, імѐ ны людзей, мянушкі жывѐ л, некаторыя геаграфічныя назвы; 4) азнаямленне з родам назоўнікаў; 5) развіццѐ ўмення змяняць назоўнікі па ліках; 6) выпрацоўка навыку правапісу склонавых канчаткаў назоўнікаў; 7) узбагачэнне слоўніка вучняў новымі назоўнікамі (у прыватнасці, назоўнікамі – сінонімамі і антонімамі); 8) авалоданне аперацыямі аналізу, параўнання слоў і абагульнення.

Падрыхтоўчы этап працы (1 клас) супадае з перыядам навучання грамаце. Падрыхтоўка вучняў да ўсведамлення паняцця ― назоўнік‖ састаіць у тым, што дзеці вучацца адрозніваць прадмет і слова як назву гэтага прадмета, развіваецца ўвага да лексічнага значэння слова, пачынае фарміравацца ўменне класіфікаваць словы на групы з улікам іх сэнсу (словы, якія абазначаюць назвы птушак, садавіну, агародніну, адзенне, абутак і г. д. ).

2 клас характарызуецца спецыяльнай працай над лексічным значэннем назоўнікаў і іх граматычнай прыметай (адказваюць на пытанні хто? або што?, абазначаюць прадметы).


У 3 класе паглыбляюцца і сістэматызуюцца веды вучняў пра лексічнае значэнне назоўнікаў, пра ўласныя і агульныя, адушаўлѐ нныя і неадушаўлѐ нныя назоўнікі (без тэрмінаў); 3-класнікі знаѐ мяцца з катэгорыяй роду і ліку назоўнікаў.

Асноўная задача працы над назоўнікамі ў 4 класе – навучыць правільна выкарыстоўваць склонавыя формы назоўнікаў у маўленні і беспаіылкова пісаць склонавыя канчаткі. Сістэма працы над назоўнікамі ў 4 класе ўмоўна падзяляецца на 4 ступені.

1ступень – удакладненне ведаў пра скланенне як змяненне канчаткаў назоўнікаў па пытаннях у залежнасці ад сувязі слоў у сказе; вывучэнне асаблівасцяў кожнага са склонаў.

2 ступень – 1, 2 і 3-е скланенне назоўнікаў. На гэтым этапе ў вучняў фарміруецца ўменне вызначаць скланенне назоўнікаў па роду і канчатку ў пачатковай форме.

3 ступень – правапіс склонавых канчаткаў назоўнікаў у адзіночным ліку. 4 ступень – скланенне і правапіс назоўнікаў у множным ліку.

2. Сістэма вывучэння прыметніка прадугледжвае паступовае ўскладненнеі пашырэнне матэрыялу як з боку лексікі, так і з боку граматыкі. У 2 кл. вучні назіраюць за лексічным значэннем прыметнікаў, вучацца ставіць да іх пытанні; у 3 класе вывучаецца змяненне прыметнікаў па родах і ліках (у залежнасці ад назоўнікаў), а ў 4 класе – скланенне прыметнікаў і правапіс склонавых канчаткаў. Таму для разумення прыметнікаў важна ўжо з 2 класа накіраваць увагу дзяцей на ўстанаўленне залежнасці прыметніка ад назоўніка. У 2 класе канкрэтна гэта выражаецца ў тым, што вучні 1) падбіраюць прымету да прадмета і 2) развіваюць уменне ўстанаўліваць пры дапамозе пытання сувязь слоў у сказе.

1 этап (2 клас) Першапачатковае знаѐ мства з прыметнікамі пачынаецца з назіранняў над лексічным значэннем прыметнікаў і пытанняў, на якія яны адказваюць.

2 этап (3 клас) у асноўным накіраваны на рашэнне 3-ох задач: 1) фарміраванне  паняцця  ― прыметнік‖;  2)  развіццѐ  ўмення  выкарыстоўваць прыметнікі ў маўленні; 3) фарміраванне навыку правапісу родавых канчаткаў прыметнікаў. Усе 3 задачы рашаюцца ва ўзаемасувязі.

3 этап (4 клас) Задачы работы на дадзеным этапе: 1) удасканальванне ведаў пра прыметнік як часціну мовы: лексічнае значэнне прыметнікаў, іх змяненне па родах, ліках і склонах, залежнасць прыметніка ў сказе ад назоўніка; 2) развіццѐ ўмення дакладна выкарыстоўваць прыметнікі ў вусным і пісьмовым маўленні; 3) фарміраванне навыку правапісу склонавых канчаткаў


прыметнікаў у адзіночным і множным ліку; удасканальванне навыку правапісу родавых канчаткаў. Новым для вучняў 4 класа з’яўляецца скланенне прыметнікаў і правапіс склонавых канчаткаў.

3. Падрыхтоўка да вывучэння дзеяслова праводзіцца ў 1 класе і заключаецца ў развіцці ў вучняў увагі да лексічнага значэння слова, і ў прыватнасці дзеяслова. Адбываецца як бы назапашванне таго канкрэтнага матэрыялу, на аснове якога становіцца магчымым абагульненне адносна тыповага для дзеяслова лексіка-граматычнага значэння: абазначаюць дзеянне прадмета.

Больш мэтанакіраваная праца над дзеясловамі пачынаецца ў 2 класе ў працэсе вывучэння тэмы ― Словы, якія адказваюць на пытанне што рабіць? ‖. У часткі дзеясловаў, як вядома лексічнае значэнне супадае з граматычным (бяжыць, лятае, ідзе і г. д. ). З такіх дзеясловаў і мэтазгодна пачынаць работу. Паступова ў дзяцей пачынае фарміравацца пашыранае разуменне дзеяння прадмета, уключаючы стан (хварэць, спаць), адносіны да іншага прадмета (здзіўляцца, ганарыцца), змяненне якасці (зелянець, жаўцець).

Вывучэнне дзеяслова ў 3 класе. Асноўныя задачы дадзенага этапу: 1) фарміраванне паняцця ― дзеяслоў як часціна мовы‖; 2) азнаямленне са змяненнем дзеясловаў па ліках і часах; 3) авалоданне вучнямі ўменнем утвараць часавыя формы дзеясловаў, што найбольш выкарыстоўваюцца ў маўленнімалодшых школьнікаў.

Задачы вывучэння дзеяслова ў 4 класе:

1. Паглыбіць веды вучняў пра дзеяслоў як часціну мовы (лексічнае значэнне дзеяслова, змяненне па ліках, часах, роля ў сказе).

2. Развіць навыкі дакладнага выкарыстання дзеясловаў у маўленні. З гэтай мэтай працягнуць назіранні над выкарыстаннем дзеясловаў у маўленні ў прамым і пераносным значэнні, над дзеясловамі-сінонімамі і дзеясловамі- антонімамі, часцей практыкаваць стылістычны аналіз тэксту.

3. Пазнаѐ міць са спражэннем дзеясловаў. Навучыць вызначаць асобу дзеяслова, свядома выкарыстоўваць дзеясловы ў цяперашнім, будучым і прошлым часе.

4. Падрыхтаваць вучняў да правапісу асабовых канчаткаў дзеяслова. Правесці першапачатковае знаѐ мства з I і II спражэннем, вучыць вызначаць спражэнне па неазначальнай форме.

Методыка працы над прыназоўнікамі ў пачатковых класах. У 1 і 2 класах асноўная задача заключаецца ў развіцці ў дзяцей умення выдзяляць прыназоўнік як слова з маўленчай плыні і пісаць яго асобна ад іншых слоў. У 3 класе прыназоўнікі супастаўляюцца з прыстаўкамі з мэтай замацавання навыку


асобнага напісання прыназоўнікаў і злітнага напісання прыставак. У 4 класе пры вывучэнні склонаў назоўнікаў дзеці даведваюцца, з якімі склонамі выкарыстоўваюцца некаторыя з прыназоўнікаў. У 4 класе праграмай прадугледжваецца знаѐ мства вучняў з раздзельным напісаннем прыназоўнікаў і асабовых займеннікаў.

Першапачатковае вывучэнне прыназоўнікаў мае 2 асноўныя задачы: 1) фарміраванне навыку правапісу прыназоўнікаў (раздзельнае напісанне прыназоўнікаў з наступным словам, графічна правільнае іх напісанне), 2) засваенне дзецьмі ролі прыназоўнікаў у сказе.

У працы з прыназоўнікамі настаўнік кіруецца наступнымі палажэннямі:

Навучанне арганізуецца так, каб паступова падвесці вучняў да засваення сінтаксічнай ролі прыназоўнікаў, паколькі сінтаксічная функцыя з’яўляецца для прыназоўнікаў галоўнай.

Паколькі граматычнае значэнне прыназоўніка як і лексічнае праяўляецца толькі ў словазлучэнні, вучні знаѐ мяцца з прыназоўнікамі ў складзе словазлучэнняў, выдзеленых са сказа ў працэсе яго сінтаксічнага разбору.

Паколькі паміж прыназоўнікам і склонам існуе пэўная ўзаемасувязь, мэтазгодна ў пачатковых класах паступова падводзіць дзяцей да разуменняблізкасці сінтаксічных функцый прыназоўнікаў і склонавых канчаткаў, а таксама да разумення залежнасці склонавай формы ад прыназоўніка і іншага слова. Вучні даведваюцца, што прыназоўнік і канчатак слова з’яўляюцца сродкамі выражэння сувязі слоў у словазлучэнні; прыназоўнік выкарыстоўваецца толькі са словамі, якія змяняюцца па склонах; кожны прыназоўнік выкарыстоўваецца з пэўным склонам.

 

 

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...