Вывучэнне беларускай мовы ў школах з рускай мовай навучання
Вывучэнне беларускай мовы ў школах з рускай мовай навучання Мэта вывучэння беларускай мовы у школах з рускай мовай навучання - фарміраванне моўных, маўленча-камунікатыўных уменняў і лінгвакультурных уяўленняў малодшага школьніка. (слайд 1) Задачы: набыццѐ вучнямі моўных ведаў і фарміраванне моўных уменняў і навыкаў, неабходных для рэалізацыі практычнай маўленчай дзейнасці на беларускай мове; фарміраванне ў вучняў маўленча-камунікатыўных уменняў і навыкаў, якія забяспечваюць разуменне беларускага маўлення, стварэнне ўласнага вуснага выказвання на беларускай мове, удзел у суразмоўніцтве на ѐ й; назапашванне вучнямі лінгвакультурных уяўленняў на аснове асэнсаванага ўспрымання тэкстаў, у якіх прадстаўлена нацыянальна- культурная спадчына. (слайд 2) У структурнай арганізацыі навучання беларускай мове як другой вылучаецца падрыхтоўчы перыяд (1 клас, вусны курс), дамінуючымі задачамі якога з’яўляюцца фарміраванне ўменняў асэнсаванага ўспрымання беларускага маўлення на слых і авалоданне першапачатковым навыкам чытання па- беларуску. (слайд 3) Раздзел праграмы “Вучымся слухаць і вымаўляць” (10 г. ) прадуглежвае навучанне першакласнікаў 1) Адрозніванню беларускага маўлення ад рускага на слых. 2) Распазнаванню і вымаўленню спецыфічных гукаў беларускай мовы [ў], [г], [ч], [дз`], [дж], [р], [ц`], [шч]. 3) Слуханню і разуменню агульнага зместу твора з апорай на малюнкавы рад. 4) Знаѐ мства з тэматычнымі групамі беларускай лексікі. (слайд 4)
Раздзел праграмы “Вучымся слухаць і адказваць” (12 г. ) прадуглежвае 1) Удасканаленне вымаўленчых навыкаў першакласнікаў. 2) Навучанне слуханню і разуменню агульнага зместу твора. Працу з дэфармаваным малюнкавым радам. 3) Назапашванне і актывізацыю беларускай лексікі па тэматычных групах. . (слайд 5)
Раздзел праграмы “Вучымся слухаць, чытаць і адказваць” (8 г. ) прадугледжвае 1) Удасканаленне вымаўленчых навыкаў першакласнікаў. 2) Слуханне і разуменне зместу твора. Гутарку на аснове малюнкавага раду. 3) Назапашванне і актывізацыю беларускай лексікі па тэматычных групах. 4) Фарміраванне першапачатковага навыку чытання слоў, сказаў і невялікіх тэкстаў са спецыфічнымі гукамі беларускай мовы. . (слайд 6)
Праца па развіцці маўлення першакласнікаў накіравана на: Фарміраванне правільнага ўспрымання і разумення беларускай мовы на слых: выпрацоўка ўменняў суадносіць ход развіцця падзей з малюнкавым радам; запамінаць паслядоўнасць у развіцці падзей; вызначаць дзеючых асоб і іх учынкі; вылучаць незразумелыя словы і выразы; выхоўваць актыўную слухацкую пазіцыю. . (слайд 7) Фарміраванне першапачатковых навыкаў чытання: паскладовае чытанне нескладаных слоў і сказаў, у тым ліку слоў з графічнымі (і, апостраф), фанетыка-арфаэпічнымі ([г], [ч], [ў], [ц'], [р], [дз'], [дж]) асаблівасцямі беларускай мовы. . (слайд 8) Фарміраванне элементарных маўленчых уменняў: выпрацоўка вымаўленчых навыкаў пры артыкуляцыі гукаў [г], [ч], [ў], [ц'], [р], [дз`], [дж] у словах і фразах; фарміраванне ўмення правільна і дакладна ўжываць словы пры канструяванні сказаў па ўзоры; фарміраванне ўмення адказваць на пытанні словамі самога пытання, адэкватна рэагаваць на пытанне сцвярджаннем ці адмаўленнем. . (слайд 9)
Вучэбны дапаможнік “Беларуская мова. 2 клас” Уступны моўны курс‖ (12 гадзін) ― Гукі і літары‖ (44 гадзіны) ― Слова‖ (3 гадзіны) ― Сказ‖ (3 гадзіны) ― Тэкст‖ (3 гадзіны) ― Паўтарэнне‖ (3 гадзіны) (слайд 10)
Мэта практыкаванняў уступнага моўнага курса: інтэнсіўнае развіццѐ ў другакласнікаў навыку чытання па-беларуску развіццѐ навыкаў слухання і гаварэння, якія пачалі фарміравацца ў першым класе выпрацоўка першапачатковых навыкаў пісьма (слайд 11) Паслядоўнасць практыкаванняў урока ва ўступным моўным курсе: чытанне слупкоў слоў з пэўнай фанетычнай асаблівасцю (словы звычайна бяруцца з тэксту, які ў далейшым будзе чытацца на ўроку) б) праца з тэкстам (слуханне, чытанне і аналіз) в) праца з прыказкамі, вершамі, загадкамі, блізкімі да тэмы твора г) запіс невялічкіх слоў, сказаў (слайд 12)
Фанетыка-графічныя ўменні: а) вычляняць гукі ў словах б) вызначаць іх паслядоўнасць в) адрозніваць гук і літару г) правільна вымаўляць гукі і правільна называць літары д) адрозніваць галосныя і зычныя гукі, парныя звонкія і глухія зычныя, правільна вымаўляць цвѐ рдыя і мяккія зычныя гукі ў слове і па-за словам е) абазначаць мяккасць зычных гукаў на пісьме галоснымі (е, ѐ, ю, я, і) і мяккім знакам ж) падзяляць словы на склады, знаходзіць і выдзяляць у слове націскны склад. (слайд 20) Сістэма працы па развіцці звязнага маўлення: пабудова выказванняў па апорных словах і алгарытмах пераказ тэксту па пытаннях і апорных словах складанне апавяданняў па малюнку (слайд 26)
Воспользуйтесь поиском по сайту: ©2015 - 2025 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|