Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Выпрацоўка арфаграфічных уменняў і навыкаў




1. Сутнасць арфаграфічнага навыку.

2. Прыѐ мы выпрацоўкі арфаграфічных уменняў і навыкаў.

3. Этапы выпрацоўкі арфаграфічных уменняў і навыкаў.

4. Класіфікацыя арфаграфічных практыкаванняў.

1. Арфаграфічны навык – гэта аўтаматызаваны кампанент свядомай маўленчай дзейнасці чалавека ва ўмовах працякання яе ў пісьмовай форме.

Арфаграфічны навык – складаны навык. Ён ствараецца ў працэсе працяглых практыкаванняў і заснаваны на больш простых навыках і ўменнях, такіх, як навык пісьма (аўтаматызаванае напісанне літар), уменне аналізаваць слова з фанетычнага боку (мэтанакіраваны гука-літарны і складовы аналіз), уменне ўстанаўліваць марфемны склад слова і знаходзіць у слове арфаграму, якая патрабуе праверкі, уменне падвесці арфаграму пад адпаведнае ѐ й правіла і інш.


Арфаграфічны навык у перыяд фарміравання - гэта сістэма свядомых дзеянняў. Калі ж ѐ н сфарміраваны, то функцыянуе як аўтаматызаваны спосаб выканання больш складанага дзеяння. Аўтаматызацыя дзеяння не абазначае немагчымасці пры пэўных умовах і ў выпадку неабходнасці зноў зрабіць яго свядомым.

У метадычнай літаратуры арфаграфічны навык кваліфікуецца як аўтаматызаванае дзеянне, якое фарміруецца ў вучняў на аснове ўменняў, звязаных з засваеннем комплексу ведаў і іх прымяненнем на пісьме. Пры гэтым вучні авалодваюць прыватнымі аперацыямі. У працэсе фарміравання навыку прыватныя аперацыі пераўтвараюцца ў аўтаматызаванае дзеянне.

2. Фарміраванне навыку граматнага пісьма базуецца ў школьнікаў на засваенні граматычнай тэорыі і арфаграфічных правілаў. Арфаграфічныя правілы уніфікуюць напісанне слоў, аб’яднаных перш за ўсѐ на аснове граматычнай агульнасці.

Па самой сваѐ й сутнасці засваенне арфаграфічных правілаў немагчыма без пэўнага ўзроўню валодання граматычным, фанетычным, словаўтваральным матэрыялам. Граматычная тэорыя – гэта падмурак арфаграфічнага правіла. Таму ў пачатковых класах прыняты такі парадак вывучэння арфаграфічных правілаў, згодна з якім правіла ўваходзіць у граматычную або словаўтваральную тэму як яе састаўная частка.

Пры распрацоўцы методыкі вывучэння таго ці іншага арфаграфічнага правіла настаўнік арыентуецца на тып правіла. Праца над арфаграфічным правілам – даволі складаны працэс, асноўнымі кампанентамі якога з’яўляюцца: раскрыццѐ сутнасці правіла, авалоданне фармулѐ ўкай правіла, прымяненне правіла ў практыцы пісьма.

Раскрыццѐ сутнасці правіла абазначае высвятленне перш за ўсѐ наступнага факта: напісаннем якой часткі слова, часціны мовы або граматычнай формы кіруе правіла; якія прыметы пры гэтым выступаюць у якасці вядучых. Гэтыя прыметы абавязкова ўлічвае настаўнік, калі падбірае матэрыял для азнаямлення вучняў з правілам.

Праца над фармулѐ ўкай правіла праводзіцца па падручніку. Важна, каб вучні ўсвядомілі структуру правіла. Таму ў фармулѐ ўцы правіла, дадзенага ў падручніку, выдзяляюцца яго састаўныя часткі. Перанос правіла на новы моўны матэрыял ажыццяўляецца перш за ўсѐ шляхам падбору вучнямі сваіх прыкладаў на дадзенае правіла, а таксама ў ходзе выканання разнастайных практыкаванняў.

Засваенне новага матэрыялу прадугледжвае ўключэнне яго ў сістэму ведаў, якія ўжо ѐ сць у вучняў. Гэтае палажэнне датычыцца і арфаграфічнага


правіла. Неабходна ўстанавіць сувязі новага правіла з раней вядомым. Сувязь гэтая можа выражацца ў супрацьпастаўленні правілаў ці, наадварот, у супастаўленні, г. зн ва ўстанаўленні падабенства.

3. Этапы выпрацоўкі арфаграфічных уменняў і навыкаў:

1-ы – 1 клас – адбываецца выпрацоўка гука-графічных напісанняў (перадача на пісьме слоў, гукавое афармлене якіх супадае з графічным: карова, лес); праводзяцца першапачатковыя назіранні за зменамі ў словах, заснаванымі на фанетычным прынцыпе правапісу (воды - вада), за правапісам вялікай літары ў словах

2-і – 2 клас – адбываецца знаѐ мства з правіламі, заснаванымі на фанетычным прынцыпе беларускай арфаграфіі(о, э – а; е, ѐ –я, ў, падоўжаныя зычныя, т – ц, д – дз і г. д. ).

3-і –2 - 3 класы – адбываецца знаѐ мства з правіламі, заснаванымі на марфалагічным прынцыпе беларускай арфаграфіі (правапіс парных зв. – гл. зычных, правапіс прыставак аб, ад, перад, над і г. д. ).

4-ы – 4 клас – адбываецца знаѐ мства з марфолага-сінтаксічнымі напісаннямі (правапіс канчаткаў назоўнікаў, дзеясловаў, прыметнікаў).

4. Для выпрацоўкі арфаграфічнага навыку выкарыстоўваюцца практыкаванні, накіраваныя на: а)развіццѐ арфаграфічнай пільнасці; б) авалоданне аперацыямі, якія забяспечваюць прымяненне правіла; в) на ўстанаўленне сувязі паміж прыватнымі аперацыямі, г. зн. уключэнне іх у адзіную сістэму дзеянняў; г) удакладненне для вучняў сутнасці і фармулѐ ўкі правіла.

Традыцыйна ў методыцы выдзяляюцца наступныя групы арфаграфічных практыкаванняў: 1. Граматыка-арфаграфічны разбор. 2. Спісванне. 3. Дыктанты. 4. Лексіка-арфаграфічныя практыкаванні. 5. Пераказы. Гэтыя групы арфаграфічных практыкаванняў не маюць адзінай высновы для класіфікацыі: 1- я і 4-ая групы ўлічваюць сувязь арфаграфіі з граматыкай або лексікай, 2-я і 3-ая

– фактар, які вызначае дзейнасць вучняў(зрок і маторыка – пры спісванні, слых

– пры дыктантах).

У школьнай практыцы арфаграфічныя практыкаванні адначасова характарызуюцца з двух бакоў: 1) па форме выканання: з’яўляецца практыкаванне спісваннем, дыктантам або творчай працай; 2) па характару вырашаемай задачы: арфаграфічнае практыкаванне ці практыкаванне комплекснага тыпу.

Спісванне – гэта перадача ў пісьмовай форме зрокава ўспрымаемага (у момант запісу) слова, сказа, тэксту. У пачатковых класах павінна быць сфарміравана ўменне спісваць у адпаведнасці з правіламі арфаграфіі і


каліграфіі. У практыцы навучання беларускай мове спісванне часцей з а ўсѐ спалучаецца з выкананнем заданняў граматычнага, лексічнага або словаўтваральнага характару.

Дыктант – від арфаграфічна практыкавання, сутнасць якога для вучняў заключаецца ў запісе ўспрымаемага на слых сказа, слова, тэксту.

Віды дыктантаў:

Папераджальны – выкарыстоўваецца з мэтай адпрацоўкі прыѐ маў прымянення правіла і накіраваны на авалоданне вучнямі алгарытмам дзеянняў. Перад запісам тэксту або ў працэсе запісу (пры так званым каменціраваным пісьме) вучні тлумачаць, як напішуць слова і чаму.

Тлумачальны – уключае доказ напісання арфаграмы пасля запісу сказа або тэксту ў цэлым. Гэты від дыктанта з’яўляецца свайго роду калектыўнай праверкай напрсанага, развівае ўвагу вучняў да арфаграм. У працэсе запісу тэксту вучні падкрэсліваюць арфаграмы, якія патрабуюць праверкі, пасля запісу

– кантраліруюць правільнасць выканання працы.

Выбарачны – патрабуе запісу не ўсяго тэксту, які дыктуецца настаўнікам, а толькі часткі, якая адпавядае заданню. Напрыклад, запісваецца слова толькі на пэўнае правіла. Выбарачны дыктант развівае арфаграфічную пільнасць, узгодненасць дзеянняў вучняў пры працы ў калектыве.

Вольны – дапускае некаторую свабоду вучням ў выбары слоў пры запісе дыктуемага тэксту, змену структуры сказа. Тэкст дыктуецца спачатку цалкам, затым па частках (3 – 4 сказы); запісваецца кожная частка пасля паўторнага чытання.

Самадыктант, або пісьмо па памяці – вучань запамінае тэкст, успрыняты зрокава або на слых, а затым піша яго самастойна.

Праверачны, або кантрольны, - ставіць мэтай выявіць узровень валодання вучнямі толькі што вывучаным правілам і раней адпрацаваным.

Пераказ як від арфаграфічнага практыкавання характарызуецца выразна акрэсленай накіраванасцю на развіццѐ маўлення вучняў. Пераказ праводзіцца на заключным этапе вывучэння арфаграфічнай тэмы, калі вучні авалодалі правілам і навучліся яго прымяняць.

 Умовы фарміравання арфаграфічнага навыку:

1. Перад тым, як пачаць выпрацоўваць пэўны арфаграфічны навык, важна дакладна вызначыць, якія веды і ўменні складаюць яго падмурак, якімі прыватнымі аперацыямі павінен авалодаць вучань, у якія ўзаемадзеянні павінны уступіць гэтыя прыватныя аперацыі паміж сабой і чаму. Выкананне ў пэўнай паслядоўнасці неабходных дзеянняў пры напісанні арфаграмы фактычна ўяўляе сабой устанаўленне сувязяў паміж ведамі.


2. Вяліка значэнне для фарміравання арфаграфічнага навыку мае сістэма практыкаванняў.

3. Для фарміравання навыку важнай умовай з’яўляецца папярэджанне і выпраўленне арфаграфічных памылак.

 

 

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...