Методыка развіцця маўлення
1. Сутнасць паняцця ― маўленне‖, прынцыпы методыкі развіцця маўлення. 2. Тэарэтычныя асновы методыкі развіцця маўлення. 3. Задачы развіцця маўлення вучняў. 4. Накірункі працы па развіцці маўлення.
1. Адным з важнейшых паказчыкаў узроўню культуры чалавека, яго мыс- лення, інтэлекту з’яўляецца маўленне. Упершыню ўзнікаючы ў раннім дзяцінстве ў выглядзе асобных слоў, якія не маюць яшчэ выразнага граматычнага афармлення, яно паступова ўзбагачаецца і ўскладняецца. Развіццѐ маўлення — канчатковая мэта і асноўны сродак навучання беларускай мове ў школе. Тэрмін ‹‹маўленне›› неаднастайна тлумачыцца вучонымі-лінгвістамі, ме- тадыстамі, псіхолагамі і псіхалінгвістамі. Па словах М. Р. Львова, ‹‹маўленне — дзейнасць чалавека, які выкарыстоўвае мову ў мэтах зносін, выражэння эмоцый, афармлення думкі, пазнання навакольнага свету, для планавання сваіх дзеянняў і інш. Маўленне — не толькі працэс, але і вынік… Маўленне матэрыяльнае, яно ўспрымаецца органамі пачуццяў. Яно канкрэтнае, звязана з аб’ектамі рэчаіснасці. Можа ацэньвацца з пункту гледжання праўдзівасці, яно наўмыснае і імкнецца да пэўнай мэты, яно сітуатыўна абумоўленае, дынамічнае, развіваецца ў часе і прасторы, яно суб’ектыўнае і індывідуальнае›› [95, с. 184]. Метадысту вельмі важна ведаць, што ўяўляе сабою маўленне як від дзейнасці, як адбываецца працэс стварэння і ўспрымання выказвання. Аб’ектам даследаванняў метадыстаў з’яўляецца маўленне як прадмет навучання, менавіта таму яны звычайна гавораць пра ‹‹развіццѐ маўлення››. Пры гэтым, у адрозненне ад псіхолагаў, метадысты высвятляюць цяжкасці, якія ўзні-каюць, калі вучні авалодваюць мовай, педагагічныя ўмовы і сродкі ўздзеяння на працэс фарміравання маўленчых ўменняў і навыкаў. Абапіраючыся на сваю на-вуку, а таксама на звесткі з псіхалогіі і лінгвістыкі, метадысты распрацоўваюць пытанне аб тым, чаму і як трэба вучыць дзяцей, каб навучыць
іх паўнацэнным зносінам з людзьмі. У методыцы прынята гаварыць пра працу па развіцці маўлення школьнікаў, гэта значыць, пра дзейнасць настаўніка, якая накіравана на выпрацоўку і ўдасканальванне вуснага і пісьмовага маўлення дзяцей. Ужо ў другой палове ХХ стагоддзя вучонымі-метадыстамі былі абгрунтаваны прынцыпы методыкі мовы. Л. П. Федарэнка назвала шэсць прынцыпаў засваення мовы, маўлення: 1) прынцып увагі да матэрыі мовы для ўдасканалення навыкаў вымаўлен- ня (недаацэнка навыкаў вымаўлення прыводзіць да арфаграфічнай непісьмен- насці вучняў, абцяжарвае ўспрыманне і разуменне маўлення, парушае камунікатыўнасць); 2) прынцып разумення моўных значэнняў, які патрабуе ўмення суадно- сіць марфемы, словы, словазлучэнні, сказы з пэўнай з’явай рэчаіснасці (умовай захавання гэтага прынцыпу з’яўляецца вывучэнне ўсіх бакоў мовы ў цеснай узаемасувязі: граматычнага і лексічнага, марфалагічнага і сінтаксічнага, фане- тычнага і марфалагічнага, марфалагічнага і арфаграфічнага, сінтаксічнага і пунктуацыйнага); 3) прынцып выразнасці мовы, або адрозненне паведамляючай і стылявой функцыі моўных знакаў (ѐ н патрабуе сінхроннага ўспрымання мовы з двух бакоў — інфармацыйнага і стылявога ); 4) прынцып развіцця чуцця мовы (слухаючы, размаўляючы, чытаючы, дзіця не толькі назапашвае моўны матэрыял, але і інтуітыўна ўлоўлівае словы і іх формы, словазлучэнні і сказы; усѐ гэта адбываецца падсвядома на аснове так званага «чуцця мовы», без чаго нельга ўявіць сабе ні высокай агульнай культуры мовы, ні высокай арфаграфічнай і пунктуацыйнай пісьменнасці); 5) прынцып апераджальнага развіцця вуснага маўлення (ѐ н патрабуе такой арганізацыі навучання, пры якой вусная форма маўлення заўсѐ ды павінна папярэднічаць пісьмовай);
6) прынцып паслядоўнага паскарэння тэмпаў узбагачэння маўлення Акрамя вышэй пералічаных прынцыпаў, некаторыя метадысты (М. Г. Яленскі, Л. С. Васюковіч, І. М. Саматыя) называюць: 1) прынцып камунікатыўнай накіраванасці навучання, што патрабуе арганізацыі на ўроку актыўнай маўленчай дзейнасці, накіраванай на авалоданне рознымі тыпамі і жанрамі маўлення, набліжанымі да рэальнага працэсу зносін; 2) прынцып функцыянальнай накіраванасці навучання мове, які мае на ўвазе асэнсаванне ролі моўных адзінак у працэсе маўлення; 3) структурна-семантычны прынцып (любая моўная з’ява разглядаецца з боку значэння, структуры і функцыі); 4) прынцып апоры на этнакультуру, які арыентуе настаўніка ў працэсе адбору дыдактычнага матэрыялу перш-наперш на такія тэксты, якія б адлюстроўвалі гісторыю Беларусі, традыцыі і характар беларусаў, асаблівасці іх побыту, матэрыяльнай і духоўнай культуры, прыроднага асяроддзя [40]. У 60-ыя гады XX стагоддзя ў метадычнай навуцы абгрунтоўваюцца наступныя прынцыпы развіцця маўлення: 1) адзінства развіцця маўлення і мыслення; 2) узаемасувязь вуснага і пісьмовага маўлення; 3) сувязь працы па развіцці маўлення з вывучэннем граматыкі; 4) стылістычная накіраванасць развіцця маўлення [99]. Распрацоўваюцца тэарэтычныя асновы методыкі развіцця маўлення ў сувязі з тым, што да апошняга пачалі падыходзіць не толькі як да выніку выказвання (тэксту), але і як да працэсу (маўленчай дзейнасці). Развіццѐ маўлення грунтуецца на тэорыі маўленчай дзейнасці (Л. С. Выгоцкі), на тэорыі паэтапнага фарміравання разумовых дзеянняў (П. Я. Гальперын), на звестках з псіхалінгвістыкі пра суадносіны сістэмы мовы і моўнай здольнасці чалавека (А. А. Лявонцьеў), на тэорыі фарміравання моўнай асобы (Ю. М. Караулаў). Каб эфектыўна навучаць маўленчай дзейнасці, настаўнік павінен мець элементарнае ўяўленне пра механізмы маўлення (М. І. Жынкін), пра структуру маўленчай дзейнасці: матывацыю, маўленчую інтэнцыю, арыентацыю ва ўмовах зносін, пра ўнутранае і знешняе маўленне, пра кароткачасовую і доўгачасовую памяць, пра асацыятыўны характар чалавечай памяці, пра апераджальны сінтэз і звязанае з ім чуццѐ мовы, пра свядомае і падсвядомае, пра ролю лагічнага і эмацыянальнага фактараў у засваенні мовы.
Віды маўлення можна падаць у выглядзе схемы. Маўленне
унутранае знешняе
вуснае пісьмовае
дыялагічнае маналагічнае маналагічнае
інтэрв’ю гутарка размова тыпы
апісанне апавяданне разважанне стылі гутарковы публіцыстычны навуковы афіцыйна- стыль мастацкай справавы літаратуры жанры
апавяданне паведамленне пісьмо нататка і г. д. Такім чынам, неабходна пазнаѐ міць малодшых школьнікаў з паняццем «маўленне» ў поўным яго аб’ѐ ме, гэта значыць, з усімі яго разнавіднасцямі, што неабходна для выхавання маўленчай культуры вучняў. 2. У аснове сучаснай методыкі развіцця маўлення ляжаць тэорыя маўленчай дзейнасці і лінгвістыка тэксту. Асноўныя палажэнні тэорыі маўленчай дзейнасці коратка можна сфармуляваць так: 1. «Маўленне — асобы від псіхічнай дзейнасці чалавека, мэтай якой з’яўляюцца зносіны паміж людзьмі» 2. Маўленне як асобы від псіхічнай, інтэлектуальнай дзейнасці непарыўна звязана з мысленнем. 3. Маўленне не існуе дзеля маўлення. Маўленчая дзейнасць уключана ў агульную дзейнасць чалавека (камунікатыўную, пазнаваўчую, эстэтычную, фізічную). 4. Маўленчая дзейнасць праходзіць чатыры фазы: Ι ) матыў дзейнасці, мэтавая ўстаноўка; Ι Ι ) арыентацыя ва ўмовах дзейнасці і планаванне; Ι Ι Ι ) рэалізацыя яе ў канкрэтных дзеяннях і аперацыях; Ι V) кантроль. Каб стварыць аптымальныя ўмовы для працы па развіцці маўлення вучняў, трэба ўлічваць названыя асаблівасці маўленчай дзейнасці, а таксама яе структуру. Маўленчая дзейнасць прадугледжвае моўную кампетэнцыю, гэта значыць, веданне сістэмы мовы, правілаў, моўнага матэрыялу. Тут маюцца на ўвазе гукавы лад мовы, лексіка, граматыка, на аснове вывучэння якіх выпрацоўваюцца лексічныя, граматычныя і вымаўленча-інтанацыйныя навыкі.
Асаблівасці маўленчай дзейнасці вызначаюць асноўныя ўмовы яе фарміравання і развіцця. 1. Трэба стварыць у вучняў станоўчыя матывы да авалодання мовай. Яны могуць быць бліжэйшымі (цікаўнасць, цікавасць да новых слоў, выкарыстанне беларускай мовы ў зносінах з равеснікамі для ўдзелу ў гульнях, як сродку самавыражэння, для разумення тэле-, радыѐ перадач на беларускай мове, для зносін у розных жыццѐ вых сітуацыях) і перспектыўнымі (ведаць мову, каб чытаць кнігі беларускіх аўтараў, каб мець зносіны з людзьмі ў сферы прафесійнай дзейнасці). 2. Маўленне ўзнікае з патрэбнасці выказацца, а выказванні чалавека ствараюцца з дапамогай пэўных пабуджэнняў. Гэты бок маўленчай дзейнасці псіхолагі называюць матывацыяй маўлення. 3. Матыў маўлення ўзнікае ў дзяцей пры наяўнасці эмоцый, звязаных з яркімі ўражаннямі, цікавасцю да працы, якую прапануе настаўнік. У аснове выказвання вучня павінен ляжаць непасрэдны маўленчы матыў, гэта значыць, жаданне паведаміць іншым пра свае ўражанні ад убачанага, перажытага. Праца па развіцці маўлення патрабуе разнастайных прыѐ маў і сродкаў. У працэсе заняткаў шматразова змяняюцца вучэбная сітуацыя і матывы маўлення. Вучні то выказваюцца свабодна, то выконваюць «жорсткае заданне» (Л. У. Занкоў), якое накіроўвае ў строгае рэчышча іх маўленчую дзейнасць. У працы па развіцці маўлення неабходна спалучаць і тое, і другое. 4. Трэба забяспечыць развіццѐ разумовай дзейнасці вучняў, таму што маўленне цесна звязана з мысленнем. 5. Неабходна памятаць, што мова засвойваецца не толькі свядомасцю, але і праз пачуцці, эмацыянальную сферу. Калі слова яркае, выразнае, яно прыцягвае міжвольную ўвагу вучняў, лепш запамінаецца. 6. Развіццѐ маўлення дзяцей характарызуецца не проста перайманнем узораў маўлення дарослага, іх запамінаннем, а развіццѐ м у дзіцяці моўных абагульненняў і элементарнага асэнсавання ім моўных з’яў. 3. Задачы развіцця маўлення вучняў: Засваенне літаратурнай нормы мовы (школа вучыць дзяцей адрозніваць літаратурную мову ад прастамоўя, дыялектаў, жаргонаў, вучыць літаратурнай мове ў яе мастацкім, навуковым і гутарковым варыянтах; школьнікі павінны засвоіць нормы выкарыстання слоў, канструкцый, граматычных сродкаў, арфаэпічныя і арфаграфічныя нормы). Засваенне навыкаў чытання і пісьма (разам з авалоданнем чытаннем і пісьмом дзеці авалодваюць асаблівасцямі птсьмовага маўлення, у адрозненне ад вусна-гутарковага, стылямі, жанрамі). Удасканальванне культуры маўлення вучняў, давядзенне яе да такога мінімальнага ўзроўню, ніжэй за які не павінен застацца ні адзін школьнік.
4. Праца па развіцці маўлення ўключае фарміраванне і аўтаматызацыю маўленчых навыкаў — вымаўленчых і інтанацыйных, лексічных і граматычных. Развіццѐ маўленчых уменняў прадугледжвае навучанне ўсім відам маўленчай дзейнасці (аўдзіраванню, гаварэнню, чытанню і пісьму); гэта здольнасць будаваць выказванні; гэта развіццѐ дару слова, умення ўступаць у зносіны з дапамогай мовы. Накірункі працы па развіцці маўлення можна паказаць у выглядзе схемы:
праца па развіцці маўлення
маўленчыя навыкі маўленчыя ўменні
вымаўленча- лексічныя граматычныя аўдзіраванне гаварэнне пісьмо інтанацыйныя чытанне
у сувязі у сувязі у сувязі успрыманне узнаўленне з вывучэннем з вывучэннем з вывучэннем і разуменне і стварэнне фанетыкі і лексікі і марфалогіі, выказвання выказвання сінтаксісу слоўнікавай сінтаксісу, працай словаўтварэння
Воспользуйтесь поиском по сайту: ©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|