Праца над граматычнай формай слова ў аспекце развіцця маўлення
1. Граматычная форма – моўны сродак, які служыць для выражэння граматычнага значэння. Разам з тэрмінам ― граматычная форма‖ выкарыстоўваецца тэрмін ― словаформа‖. Словаформа – гэта дадзенае слова ў дадзенай граматычнай форме (н-д, у словазлучэннях вышыня стала, сесці за стол ужыты словаформы стала, стол). Граматычная форма можа разглядацца як сінтаксічная і як марфалагічная з’ява. Разгледзім граматычную форму як элемент марфалагічнай сістэмы. Колькасць і характар словафомаў асобных катэгорый слоў неаднолькавыя, гэта абумоўлена лексіка-граматычнай своеасаблівасцю часцін мовы, іх функцыянальна-сінтаксічным прызначэннем. Матэрыяльным сродкам стварэння словаформаў у сучаснай беларускай мове з’яўляюцца канчаткі, прыстаўкі, суфіксы (граматычныя), постфіксы. На ўроках марфалогіі ўвага школьнікаў павінна акцэнтавацца на тым, што кожная граматычная форма прызначана для выканання пэўнай сінтаксічнай функцыі ў сказе, а пры вывучэнні граматычных формаў у аспекце развіцця маўлення важнай з’яўляецца ўвага да змястоўнага боку сказа, да граматычных значэнняў словаформаў. Такім чынам, неабходна ўлічваць асаблівасці значэння граматычных формаў у розных тыпах маўлення ( у аспекце працы па развіцці маўлення) і ступень валодання вучнямі як самім наборам граматычных формаў, так і сэнсавымі магчымасцямі іх. 2. Навыкі ўтварэння і выкарыстання граматычных формаў набываюцца дзецьмі ў працэсе авалодання імі маўленнем. Да моманту паступлення ў школу дзіця, якое яшчэ не навучалася роднай мове, практычна поўнасцю валодае граматычнымі формамі: дзеці ў сваѐ й маўленчай практыцы абсалютна правільна скланяюць, спрагаюць і спалучаюць словы.
Мэтанакіраванае вывучэнне мовы ў школе, і ў прыватнасці граматыкі, выклікае істотныя змены ў маўленчай дзейнасці дзяцей. У інтэлектуальным жыцці дзіцяці маўленне пачынае выступаць у розных варыянтах: усѐ большую ролю адыгрывае пісьмовае маўленне, паступова адбываецца стылістычная дыферэнцыяцыя. Працэс засваення граматычнага ладу ва ўмовах прымянення мовы ў дзвюх узаемазвязных формах – вуснай і пісьмовай – безумоўна, вельмі складаны. Набыццю школьнікамі здольнасці ўспрымаць якасці ўзорнага маўлення і крытычных адносін да свайго уласнага маўлення можа спрыяць улік частаты выкарыстання граматычных з’яў, тэндэнцый іх далейшага развіцця ў маўленчай практыцы вучняў, а таксама ўлік магчымых памылак і недахопаў у выкарыстанні тых ці іншых сродкаў граматыкі. Назавѐ м тыповыя цяжкасці, з якімі сустракаюцца вучні пры выкарыстанні граматычных формаў: 1. Памылкі ва ўтварэнні: а) формаў множнага ліку назоўнікаў; б) формаў ступеняў параўнання прыметнікаў і прыслоўяў; в) асабовых формаў дзеяслова і формаў ладу; г) формаў дзеепрыметнікаў; д) змяненне слоў тыпу паліто, кіно і г. д. Прычыны памылак: уплыў дыялектнага і прастамоўнага словазмянення, закон аналогіі. 2. Памылкі, звязаныя з выкарыстаннем формаў у сказе: а) парушэнне правілаў спалучальнасці трывальнных і часавых формаў дзеяслова; б) адсутнасць уліку спалучальных асаблівасцяў слоў і словаформаў; в) злоўжыванне шматлікімі словазлучэннямі з вялікай колькасцю формаў роднага склону (― для вырашэння задачы паспяховай уборкі ўраджаю збожжа... ‖ ) і г. д. Прычына памылак - няведанне граматычных нормаў. 3. Задачы працы над граматычнай формай слова ў аспекце развіцця маўлення: 1) засваенне вучнямі тых нормаў словазмянення і формаўтварэння, якімі яны не авалодалі на інтуітыўным узроўні (да навучання); 2) узбагачэнне маўлення вучняў разнастайнымі па сэнсавых, экспрэсіўных, функцыянальна- стылістычных магчымасцях граматычнымі формамі.
Зместам працы над граматычнай формай слова ў аспекце развіцця маўлення з’яўляюцца: І. Абмежаванні ва ўтварэнні і спалучальнасці граматычных формаў слова (марфалагічныя нормы). ІІ. Сэнсавыя і выяўленчыя магчымасці граматычных формаў, іх функцыянальна-стылістычная спецыфіка. ІІІ. Граматычная форма як элемент сказа, тэксту.
Воспользуйтесь поиском по сайту: ©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|