Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Аспектныя ўрокі Комплексныя ўрокі




Аспектныя ўрокі                    Комплексныя ўрокі

правільнасць маўлення (культура развіцця маўлення

маўлення);                              правільнасць і камунікатыўная моўная кампетэнцыя (веданне мэтазгоднасць маўлення;

сістэмы мовы)                       камунікатыўная кампетэнцыя; зносіны; тэкст

У камунікатыўна-пазнаваўчай і, значыць, у маўленчай дзейнасці выдзяляюцца такія этапы: успрыманне, разуменне, запамінанне, узнаўленне і стварэнне маўлення. Яны ўзаемазвязаны і падтрымліваюць адзін аднаго, але неабходна мэтанакіраваная выпрацоўка навыкаў па кожным з этапаў з улікам яго спецыфікі, а таксама асаблівасцяў вуснай і пісьмовай формаў маўлення.

 

 

Напрамкі развіцця маўлення вучняў пачатковых класаў Фарміраванне навыкаў літаратурнага вымаўлення


Правільнае літаратурнае вымаўленне вучняў павінна быць у цэнтры ўвагі настаўніка.

Прыѐ мы выпрацоўкі навыкаў літ. вымаўлення: паказ нгастаўнікам узору вымаўлення, правільнае выразнае чытанне вучнямі дамашніх і класных практыкаванняў, запісванне ў слоўнік цяжкіх у арфаэпічных адносінах слоў, складанне словазлучэнняў і сказаў з гэтымі словамі і інш.

Важна, каб на ўроку гучала літаратурная мова, каб мова настаўніка была ўзорнай. Настаўніку трэба ўважліва сачыць за выказваннямі вучняў на ўроку і тактоўна выпраўляць памылкі.

Настаўніку неабходна ведаць тыповыя недахопы ў вымаўленні малодшых школьнікаў і спосабы іх выпраўлення.

Важную ролю ў культуры маўлення адыгрывае націск. Неабходна практычна знаѐ міць малодшых школьнікаў з націскам, праводзіць спецыяльныя практыкаванні ў правільным вымаўленні слоў і ўспрыманні іх на слых.

Выразнасць маўлення – важная рыса культуры вуснага маўлення.

Дыханне, голас, дыкцыя, арфаэпія – аснова тэхнічных якасцей чытання, вымаўлення (спец. практыкаванні).

Правільным літаратурным вымаўеннем і выразным маўленнем вучні авалодаюць тады, калі на ўроках чытання і роднай мовы будуць сістэматычна праводзіцца практыкаванні ў выразным чытанні, завучванні на памяць загадак, скорагаворак і інш.

Карысным з’яўляецца правядзенне фанетычнага разбору, выкарыстанне ТСН, абмеркаванне тэле і радыѐ перадач.

Слоўнікавая праца на ўроках мовы і чытання, яе змест і задачы

Узбагачэнне слоўнікавага запасу – гэта 1) вобласць методыкі выкладання беларускай мовы; 2) адзін з накірункаў у працы па развіцці маўлення дзяцей; 3) важнейшая задача школьнага курса беларускай мовы.

Мэты ўзбагачэння слоўнікавага запасу вучняў: 1) колькаснае павелічэнне і якаснае ўдасканальванне слоўнікавага запасу школьнікаў; 2) навучанне ўменню карыстацца даўно вядомымі і новымі словамі.

Якаснае ўдасканальванне слоўнікавага запасу заключаецца: а) ва ўдакладненні лексічнага значэння і сферы выкарыстання вядомых дзецям слоў; б) у замене нелітаратурных слоў у слоўніку дзяцей літаратурнымі; в) у азнаямленні з невядомымі вучням лексічнымі значэннямі мнагазначных слоў. Колькасна-якаснае ўдасканаленне слоўніка вучняў стварае ўмовы для навучання школьнікаў уменню выкарыстоўваць вядомыя і новыя словы ў сваім маўленні.

Рэалізацыя другой мэты ўзбагачэння слоўнікавага запасу прадугледжвае працу над кантэкстным выкарыстаннем слоў – над дакладнасцю і


мэтазгоднасцю ўжывання слоў у залежнасці ад мэты, тэмы, сітуацыі і стылю тэксту, які ствараецца.

Кожны чалавек валодае невялікай часткай лексікі сваѐ й нацыянальнай мовы. Гэтая частка з’яўляецца яго ўласным слоўнікавым запасам. У псіхалогіі і методыцы выкладання мовы ў слоўнікавым запасе носьбіта мовы выдзяляюць 2 часткі: актыўную і пасіўную. Адрозненне актыўнай часткі ўласнага слоўнікавага запасу вучня ад пасіўнай заключаецца ва ўзроўні валодання словам. Валодаць словам – гэта значыць суадносіць яго з рэаліяй або паняццем, ведаць яго семантыку, спалучальнасць і сферы выкарыстання.

У дзіцячым узросце межы паміж актыўнай і пасіўнай часткамі ўласнага слоўнікавага запасу школьніка даволі рухомыя: актыўны слоўнік павялічваецца як за кошт новых слоў, так і за кошт пераходу слоў з пасіўнай у актыўную частку ўласнага слоўнікавага запасу.

Крыніцы ўзбагачэння слоўнікавага запасу падзяляюцца на тыя, якія ўспрымаюцца 1) зрокава (чытанне кніг, падручнікаў, газет, часопісаў); 2) на слых (маўленне настаўніка, аднагодкаў, дарослых, слуханне радыѐ, прагляд тэлеперадач, кінафільмаў, тэатральных пастановак); 3) адначасова зрокава і на слых (прагляд дыяфільмаў, спецыяльных кінафрагментаў з тытрамі, наведванне музеяў, выстаў).

Змест працы па ўзбагачэнні слоўнікавага запасу вучняў складае пэўны спіс слоў (слоўнік), значэнне якіх павінна быць растлумачана дзецям і выкарыстанню якіх яны павінны быць навучаны.

Слоўнікі для слоўнікавай працы складаюцца з улікам: 1) граматыка- арфаграфічных цяжкасцяў слоў; 2) іх сэнсавай каштоўнасці для ўзбагачэння слоўнікавага запасу вучняў. Першы падыход да адбору слоў складае граматыка- арфаграфічны накірунак у слоўнікавай працы (аб’ядноўвае слоўнікава- марфалагічны, слоўнікава-арфаэпічны, слоўнікава-марфемны, і слоўнікава- арфаграфічны віды працы над словам), другі - семантычны накірунак (аб’ядноўвае слоўнікава-семантычны і слоўнікава-стылістычны віды працы над словам).

Адзінкамі зместу працы па ўзбагачэнні слоўніка вучняў з’яўляюцца словы і іх лексічныя значэнні. Адзінкамі вучэбнага працэсу з’яўляюцца словы і групы слоў, якія ўключаюцца настаўнікам ва ўрокі (знешне гэта вучэбна- тэматычныя спісы слоў).

Існуюць наступныя прынцыпы адбору тэматычных груп:

- сацыяльна-камунікатыўны (У жыцці людзі выконваюць розныя сацы- яльныя ролі. Для паспяховых зносін чалавек, які трапляе ў розныя сацыяльныя сферы, павінен валодаць неабходным наборам лексікі, што абслугоўвае кожную са сфер камунікацыі);


- міжпрадметна-камунікатыўны (Паміж мовай і астатнімі дысцыплінамі школьнага курса існуюць мэтавыя і зместавыя супадзенні, якія выражаюцца ў форме міжпрадметнага матэрыялу. Міжпрадметны матэрыял – багатая крыніца для папаўнення зместу працы па ўзбагачэнні слоўнікавага запасу вучняў на ўроках мовы).

Выдзяляюць такія прынцыпы адбору слоў для тэматычных груп:

- частотны (са слоўнікаў, што складаюць аснову лексіка-семантычнай групы, адбіраецца лексіка, якая частотна выкарыстоўваецца ў тэкстах розных стыляў);

- камунікатыўны (маюцца на ўвазе таксама патрэбнасці камунікацыі);

- сістэмны (у адпаведнасці з ім у лексіка-семантычную групу ўключа- юцца нечастотныя словы, якія поўнасцю ахопліваюць усю групу)

- стылістычны (забяспечвае ўключэнне ў слоўнік эмацыянальна афарбаваных і стылістычна афарбаваных слоў).

Пераўтварэнне незнаѐ мага гукакомплексу ў слова-знак, якое ажыццяўляе настаўнік пры дапамозе спецыяльных метадычных сродкаў, ѐ сць яго семантызацыя. Прыѐ м семантызацыі слова – гэта метад пераўтварэння незнаѐ мага гукакомплексу ў слова-знак (замацаванне ў свядомасці вучняў гучання і значэння ў адзінае цэлае - слова).

Прыѐ мы семантызацыі слова:

1. Семантычнае азначэнне – гэта сумесная праца настаўніка і вучняў, накіраваная на падбор і стварэнне мінімальна разгорнутага тлумачэння лексічнага значэння слова, якое ўключае ў сябе як родавыя, так і відавыя сэнсавыя кампаненты, што адлюстроўваюць асноўныя родавідавыя прыметы рэаліі.

2. Структурна-семантычная матывацыя таксама прызначана для складання семантычнага азначэння незнаѐ мага слова ў працэсе сумеснай працы настаўніка і вучняў. Яна прымяняецца пры тлумачэнні лексічнага значэння слоў з выразнай унутранай формай.

3. Супастаўленне з вядомым вучням словам заключаецца ў пераносе лексічнага значэння знаѐ мага сіноніма або антоніма на слова, якое тлумачыцца. У выніку ў вучня ствараецца агульнае ўяўленне пра лексічнае значэнне новага для яго слова, таму што паміж сінонімамі і антонімамі няма поўнай тоеснасці.

4. Нагляднасць – паказ самога прадмета (яго муляжа, макета, малюнка), які называецца словам. Нагляднасць прымяняецца пры тлумачэнні слоў з канкрэтным значэннем.

5. Кантэкст – слоўнае акружэнне (словазлучэнне, сказ, тэкст) – дае толькі самае агульнае ўяўленне пра слова. Часцей ѐ н выяўляе родавую прыналежнасць рэаліі. Кантэкст выконвае сваѐ прызначэнне прыѐ му


семантызацыі пры ўмове, калі ў ім ѐ сць апорнае слова (знаѐ мае дзецям), праз семантыку якога адбываецца тлумачэнне сэнсу незнаѐ мага слова.

 Слоўнікава-семантычная праца на ўроках беларускай мовы

Незнаѐ мыя словы ўводзяцца на ўроку 1) асобна або 2) групай на адну тэму. Тэматычная падача на ўроку новай для вучняў лексікі ў наш час прызнана адным з вядучых шляхоў узбагачэння і ўпарадкавання дзіцячага слоўніка.

Пры складанні мікраслоўніка трэба ўлічваць спецыфіку вывучаемай граматыка-арфаграфічнай тэмы і магчымасці выкарыстання яго для паказу функцый, значэння і выкарыстання вывучаемых моўных з’яў. У мікраслоўнікі побач з незнаѐ мымі словамі трэба ўключаць знаѐ мыя дзецям словы. У гэтым выпадку яны выступаюць у якасці фона і дапамагаюць вучням устанаўліваць асацыятыўныя сувязі паміж словамі.

Вопыт слоўнікавай працы паказвае, што паспяхова засвойваецца за ўрок 2-3 (максімум 3-4) словы. У методыцы і практыцы выкладання беларускай мовы існуюць 2 віды фіксацыі вучнямі новых слоў: з тлумачэннем лексічнага значэння ці без яго 1) або ў спецыяльных рукапісных слоўніках (алфавітных і тэматычных); 2) або ў сшытках па развіцці маўлення. Фіксаваць працу над словам неабходна. З гэтай мэтай карысна: 1) у сшытках па развіцці маўлення запісваць новыя словы па мікратэмах; калі якія-небудзь з іх адсутнічаюць у школьным тлумачальным слоўніку і ў слоўніку падручніка, то карысна запісаць і тлумачэнне іх лексічных значэнняў; 2) кожнае з новых слоў неабходна даць у словазлучэннях, якія адлюстроўваюць іх тыповую спалучальнасць.

Для замацавання ў свядомасці школьнікаў семантыкі новага для іх слова, для запамінання семантычнага поля (элементаў яго парадыгмы), для паказу тыповай лексічнай спалучальнасці гэтага слова выкарыстоўваюцца слоўнікава- семантычныя практыкаванні. Да іх належаць: складанне 1) словазлучэнняў, якія адлюстроўваюць тыповую лексічную спалучальнасць слоў; 2) сказаў; 3) тэматычных або лексіка-семантычных груп слоў; 4) парадыгмы (семантычнага поля) слова, а таксама пазнаванне слова па яго семантычнаму азначэнню, напісанне творчага дыктанта і сачынення па апорных словах.

 Слоўнікава-стылістычная праца на ўроках беларускай мовы

Навучанне выбару слоў звязана з навучаннем дзяцей уменню ствараць тэксты ў форме розных функцыянальных стыляў. Вучнѐ ўскія звязныя выказванні з пункту гледжання ўзбагачэння слоўнікавага запасу выконваюць 2 функцыі: 1) актуалізуюць слоўнікавы запас школьнікаў; 2) вучаць іх выбару слоў, неабходных для дакладнасці і выразнасці тэкстаў, якія ствараюцца.

Пераказ – эфектыўны сродак узбагачэння слоўнікавага запасу школьнікаў. Да пераказаў зыходных тэкстаў вучняў трэба рыхтаваць. У змест падрыхтоўчай працы ўваходзіць лексічны разбор, які ўключае ў сябе аналіз


вобразных сродкаў, сінонімаў у зыходным тэксце, тлумачэнне ўстарэлых і спецыяльных слоў. Для павышэння эфектыўнасці слоўнікавай падрыхтоўкі вучняў да пераказаў мэтазгодна праводзіць яе ў 2 этапы: да знаѐ мства школьнікаў з зыходным тэкстам (разгрупаваная падрыхтоўка) і ў час знаѐ мства з зыходным тэкстам (непасрэдная падрыхтоўка).

Слоўнікавая падрыхтоўка да сачыненняў. Пры стварэнні тэксту неабходна клапаціцца як пра зместавы, так і пра моўны бок свайго маўленчага твора. Уменне адабраць неабходныя словы для тэксту, які ствараецца, абапіраецца 1) на логіка-прадметныя веды (веды пра навакольны свет) таго, хто гаворыць або піша, 2) на валоданне ім дастаткова вялікім па аб’ѐ му ўласным слоўнікавым запасам.

Выдзяляюць 2 узаемазвязныя шляхі слоўнікавай падрыхтоўкі да сачыненняў: 1) слоўнікавая падрыхтоўка, звязаная з адборам і арганізацыяй сачынення (логіка-прадметная); 2) слоўнікавая падрыхтоўка, звязаная з адборам лексіка-стылістычных сродкаў (логіка-стылістычная). Першы шлях звязаны з дакладнасцю перадачы зместу, з яго адборам, планаваннем, сістэматызацыяй сабраных матэрыялаў. Другі звязаны з выбарам лексічных сродкаў і абапіраецца на веды вучняў пра лексіку і стылістыку беларускай мовы.

Для навучання дзяцей ― механізму адбору слоў‖ (М. І. Жынкін) з уласнага слоўнікавага запасу ў методыцы распрацаваны шэраг практыкаванняў: стылістычны эксперымент, аналіз узору, творчы і свабодны дыктанты, складанне сказаў, пераказ, сачыненне.

 Слоўнікавая праца на ўроках чытання

Слоўнікавая праца не з’яўляецца асобным этапам урока чытання, яна арганічна ўваходзіць у іншыя віды заняткаў на ўроку і праводзіцца ў час падрыхтоўкі вучняў да чытання, у ходзе чытання і аналізу твора, пры складанні плана прачытанага, пры падрыхтоўцы пераказу, у заключнай гутарцы, пры праверцы дамашняга задання.

Звычайна словы для тлумачэння на ўроку чытання падбірае настаўнік. Але неабходна развіваць і ў школьнікаў уменне заўважаць, знаходзіць такія словы. Гэта павышае актыўнасць вучняў, выклікае ў іх цікавасць да працы, садзейнічае выпрацоўцы свядомага чытання.

Незразумелыя словы, якія будуць тлумачыцца на ўроку чытання можна падзяліць на 2 групы: 1) словы, неабходныя для яркага ўяўлення пра асобныя эпізоды твора да яго чытання; 2) словы, якія можна растлумачыць у працэсе паўторнага чытання.

Перш за ўсѐ раскрываецца значэнне слоў, неабходных для таго, каб зразумець мастацкі вобраз, падзею і ў цэлым ідэйную сутнасць твора.


Пры арганізацыі слоўнікавай працы ў працэсе паўторнага чытання мастацкага твора трэба ўлічваць, што:

1. Дакладнае значэнне слова пазнаецца толькі ў кантэксце. Таму некаторыя словы ўсведамляюцца вучнямі па меры больш глыбокага разумення імі кожнай лагічна закончанай часткі твора, засваення спалучальнасці гэтых слоў з іншымі.

2. Пры чытанні мастацкіх твораў не трэба тлумачыць кожнае незразумелае слова, таму што частыя пытанні перапыняюць чытанне, перашкаджаюць успрыманню твора, уяўленню цэласнага мастацкага вобраза.

3. На ўроку чытання нельга абмяжоўвацца толькі тлумачэннем незразумелых слоў. Трэба звярнуць увагу школьнікаў на тое, як аўтар выражае тую ці іншую думку, якімі словамі характарызуе героя, якія словы паказваюць адносіны аўтара да героя.

4. Праца з вобразнымі сродкамі падпарадкоўваецца галоўнай мэце чытання

– засваенню вобразнага зместу і галоўнай думкі твора.

У мастацкіх творах, прызначаных для чытання ў пачатковых класах, шмат эпітэтаў, параўнанняў, метафар, перыфраз, а таксама фразеалагізмаў, сінонімаў, антонімаў, мнагазначных слоў. Гэтыя словы дапамагаюць ярка і трапна характарызаваць прадметы, герояў, падзеі, з’явы.

Эпітэты, мастацкія азначэнні, даюць вобразнае, яркае ўяўленне пра сутнасць прадметаў, раскрываюць ацэнку іх пісьменнікам. Пачынаць працу з імі трэба з высвятлення, чаму такое мастацкае азначэнне атрымаў прадмет. Неабходна вучыць дзяцей выкарыстоўваць эпітэты ў творчых працах. Гібкімі і багатымі па сваіх выяўленчых магчымасцях з’яўляюцца метафары. Дзеці з цікавасцю адшукваюць іх у мастацкіх творах, спрабуюць асэнсаваць і растлумачыць. Практыкаванні ў знаходжанні параўнанняў у мастацкіх тэкстах дапамагаюць узбагачаць слоўнік вучняў, прывучваюць школьнікаў выкарыстоўваць параўнанні ва ўласным маўленні.

Практыкаванні з сінонімамі на ўроках чытання ў пачатковых класах:

1. Знаходжанне сінонімаў у тэкстах, тлумачэнне значэнняў, адценняў значэнняў, адрозненняў у выкарыстанні.

2. Падбор сінонімаў, якія могуць стаць заменай для дадзенага, высвятленне адценняў значэнняў, адрозненняў у выкарыстанні.

3. Спецыяльныя практыкаванні з сінонімамі (градацыя сінонімаў і інш. ).

4. Актывізацыя сінонімаў (выкарыстанне іх у звязным маўленні).

5. Выпраўленне маўленчых памылак.

Практыкаванні з антонімамі на ўроках чытання ў пачатковых класах:

1. Падбор антонімаў да прапанаваных слоў.

2. Складанне сказаў з антонімамі.

3. Замена антонімаў у сказах.


4. Працяг сказаў з антонімамі па прапанаванаму пачатку.

5. Падбор антонімаў да мнагазначных слоў і складанне паралельных сінанімічных радоў.

Практыкаванні з мнагазначнымі словамі:

1. Падбор мнагазначных слоў, тлумачэнне іх значэнняў.

2. Параўнанне значэнняў слоў у спалучэннях тыпу свежы хлеб – свежая газета, чалавек бяжыць – час бяжыць.

3. Падбор блізкіх па сэнсу слоў да кожнага значэння дадзенага мнагазначнага слова:

Свежы          новы (новая газета) цѐ плы (цѐ плы хлеб)

4. Падбор процілеглых па сэнсу слоў да кожнага значэння дадзенага мнагазначнага слова:

Свежы          стары (старая газета) чэрствы (чэрствы хлеб)

Практыкаванні з амонімамі:

1. Знаходжанне слоў, якія вымаўляюцца і пішуцца аднолькава, тлумачэнне іх значэння.

2. Складанне сказаў з амонімамі.

У творах для чытання ў пачатковых класах сустракаецца шмат фразеалагізмаў. Тлумачэнне фразеалагічных адзінак трэба праводзіць не толькі шляхам замены іх адпаведнымі сінонімамі, але і спосабам разгорнутага тлумачэння з указаннем на іх выяўленчую ролю. Неабходна сур’ѐ зна працаваць над выкарыстаннем дзецьмі фразеалагічных адзінак у пераказах прачытаных тэкстаў, ва ўласным маўленні. Пры ацэнцы пераказу ці сачынення вучня настаўніку неабходна адзначаць удалае выкарыстанне ў іх фразеалагізмаў.

Выключную ролю адыгрываюць ва ўзбагачэнні маўлення школьнікаў прыказкі. Дзеці любяць і лѐ гка запамінаюць іх.

Такім чынам, сістэма слоўнікавай працы прадугледжвае, каб слова было школьнікам правільна ўспрынята ў тэксце, зразумела з усімі яго адценнямі, засвоена (увайшло б у яго слоўнік і ўзнаўлялася ў неабходных выпадках), каб яно прайшло праз спецыяльныя практыкаванні, у якіх паглыблялася б яго разуменне, засвойвалася яго спалучальнасць, падрыхтоўвалася яго выкарыстанне, і, нарэшце, каб яно было выкарыстана школьнікамі самастойна ва ўласных выказваннях.

 

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...