Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

ІІІ. Граматычная форма як элемент сказа, тэксту.




ІІІ. Граматычная форма як элемент сказа, тэксту.

Пры працы над граматычнай формай слова ў школе настаўнік развівае ў дзяцей здольнасць адчуваць яе структурнуюі семантычную абавязковасць у складзе сказа і словазлучэння.

У прыватнасці, пры працы над значэннем склонавых формаў нельга не закрануць іх функцыянальна-сінтаксічную характарыстыку. Пры вывучэнні дзеяслова дзеці даведваюцца, што асабовыя формы дзеяслова з’яўляюцца выказнікамі, прычым формы 1-ай асобы ўказваюць толькі на таго, хто гаворыць, формы 2-ой асобы – толькі на суразмоўцу, а формы 3-яй асобы мнагазначныя: указваюць на дзеянні розных прадметаў і асоб.

Гэтая праца праводзіцца на ўроках граматыкі і ўласна марфалогіі, якая вывучаецца на сінтаксічнай аснове, што абумоўлена самой прыродай граматычных фактаў і што мае вялікае значэнне для развіцця маўлення вучняў, іх умення будаваць словазлучэнні і сказы з вывучанымі граматычнымі формамі. Вельмі важна звяртаць увагу дзяцей на выкарыстанне граматычных формаў пры разгорнутам выкладанні думак у розных тэкстах. Так, без формаў поўных


прыметнікаў мы не зможам поўна і дакладна ахарактарызаваць асобу, прадмет, стварыць апісанне чаго-небудзь. Адбор і ўзаемаадносіны граматычных формаў залежаць ад мэт і ўмоў выказвання.

Павышанае выкарыстанне слоў ніякага роду характэрна для навуковага стылю. Гэта назоўнікі з абстрактным значэннем, многія тэрміналагічнага характару (адукацыя, змяненне, стан), што звязана з такімі рысамі навуковага стылю, як адцягненасць, абагульненасць.

Дзеці павінны ведаць, што ў сачыненнях апісальнага характару пераважаюць формы дапасуемых слоў, у апавяданні пра падзею (у дынамічным плане) выкарыстоўваюцца розныя дзеяслоўныя формы, пры параўнанні двух прадметаў – сродкі выражэння параўнальных адносін і г. д. Увага да пытанняў мэтазгоднага выкарыстання граматычных формаў у звязным маўленні – адзін з важнейшых аспектаў працы па развіцці маўлення на ўроках беларускай мовы.

3. У аснову групоўкі практыкаванняў пакладзены змястоўныя аспекты працы над граматычнай формай у планне развіцця маўлення. Акрамя таго, улічваецца характар разумовых і маўленчых аперацый, неабходных для выканання асноўнага задання практыкавання.

Прыведзеныя ніжэй практыкаванні могуць праводзіцца ва ўсіх выпадках, калі настаўнік мае магчымасць звярнуць увагу вучняў на асаблівасці выкарыстання граматычнай формы слова (у прыватнасці, у сувязі з падрыхтоўкай да пераказу або сачынення).

 

Практыкаванні, накіраваныя на засваенне вучнямі абмежаванняў ва ўтварэнні і спалучальнасці граматычных формаў слоў

1) Выбар правільнай формы слова.

2) Утварэне формаў слоў (па ўзору або без яго).

3) Складанне словазлучэнняў, сказаў з пэўнымі назоўнікамі, прыметнікамі, дзеясловамі і г. д. у патрэбнай форме.

 

Практыкаванні, накіраваныя на ўсведамленне сэнсавых і выяўленчых магчымасцяў граматычных формаў, іх стылістычнай афарбоўкі

Гэтыя практыкаванні прадугледжваюць выяўленне і аналіз сэнсавых і стылістычных адценняў варыянтных формаў. Тыпы пытанняў і заданняў:

1) Якімі сродкамі выражаецца пэўнае значэнне (н-д, загад, просьба)?

2) Вызначыць сэнсавыя адценні дадзеных формаў, розніцу ў значэнні, стылістычныя адрозненні.

3) Указаць значэнні пэўнай формы. Вызначыць формы, якія выкарыстаны ў неўласцівым ім або пераносным значэнні.


4) Выбраць са слоў, дадзеных у дужках, неабходную форму. Растлумачыць свой выбар; уставіць у тэкст адну з дадзеных формаў слоў.

Практыкаванні, якія развіваюць уменне мэтазгодна выкарыстоўваць граматычныя формы ў звязным маўленні

1) Аналіз (у тым ліку і супастаўляльны) выкарыстання формаў у гатовым тэксце – назіранні над асаблівасцямі іх выкарыстання.

2) Замена адных граматычных формаў другімі без выкарыстання дадатковага лексічнага матэрыялу (без змены сказаў) і з выкарыстаннем дадатковага лексічнага матэрыялу.

3) Замена формаў (з улікам асаблівасцяў тэксту).

4) Складанне сказаў на дадзеную тэму, складанне тэксту.

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...