Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Сістэма працы па развіцці звязнага маўлення вучняў




У методыцы выкладання беларускай мовы пад тэкстам разумеюць два ці больш сказаў, што звязаны агульнасцю задумы, адзінствам тэмы і рэалізуюць пэўную камунікатыўную задачу, характар якой абумоўлівае адбор моўных сродкаў і кампазіцыйную структуру выказвання.

Звязнасць тэксту – гэта сэнсавая, граматычная і інтанацыйная сувязь сказаў у складзе складанага сінтаксічнага цэлага. Сувязь можа быць кантактная і дыстантная, ланцуговая і паралельная. Пры ланцуговай сувязі сродкі міжфразавай сувязі могуць быць лексічнымі (паўторы, сінанімічныя замены, рода-відавыя адносіны), лексіка-граматычнымі (займеннікавая замена, злучнікі, часціцы), граматычнымі (адзінства відавых і часавых формаў дзеясловаў, парадак слоў, няпоўныя сказы).

Тэкст падзяляецца на кампазіцыйныя часткі: зачын, пачатак дзеяння, яго развіццѐ, канец. Тэкст дзеліцца на абзацы, складаныя сінтаксічныя цэлыя, мікратэмы, а вялікія тэксты – на часткі, раздзелы, главы, параграфы. Для яго характэрныя інфарматыўнасць, завершанасць (завершанасць цесна звязана з назвай тэксту).

На думку многіх псіхалінгвістаў, сутнасцю ўспрымання тэксту з’яўляецца стварэнне ў вучняў вобраза зместу тэксту. Сапраўдным прадметам успрымання тэксту з’яўляецца не тэкст як лінгвістычная данасць, а змест тэксту ў шырокім сэнсе, г. зн. тое ў яго змесце, што важнае для далейшага выкарыстання ў дзейнасці.

На ўспрыманне тэксту ўплываюць суб’ектыўныя і аб’ектыўныя фактары. Да аб’ектыўных належаць уласцівасці і якасці самога тэксту, да суб’ектыўных – індывідуальна-асобасныя уласцівасці і якасці тых, хто ўспрымае тэкст.


Калі разуменне тэксту заснавана галоўным чынам на асэнсаванні моўных сродкаў у іх асноўным значэнні, то пры інтэрпрэтацыі мастацкіх тэкстаў галоўным становіцца пошук вобразнага сэнсу, які ствараецца пры дапамозе моўных сродкаў. Асноўнае ж адрозненне ва ўспрыманні мастацкіх і немастацкіх тэкстаў заключаецца ў тым, што пры ўспрыманні першасных вобразаў у немастацкіх тэкстах суб’ектыўнае праламленне і індывідуальная інтэрпрэтацыя вобразаў вызначаюцца якасцямі асобы чытача (слухача) і значымасцю для яго зместу, а пры ўспрыманні мастацкіх тэкстаў ўспрыманне зместу залежыць не толькі ад гэтых фактараў, але і ад вобразнасці моўных сродкаў, якія ѐ сць у дадзеным тэксце. Змястоўны аналіз вызначае ўспрыманне і разуменне тэксту.

Методыка работы настаўніка, якая арыентуе малодшых школьнікаў на ўспрыманне тэксту, павінна пастаянна ўдакладняцца па меры павышэння ўзроўню і якасці ўспрымання і асэнсавання вучэбнага зместу.

Слоўнікавы састаў, тэксты, якія прапаноўваюцца на занятках па беларускай мове ў пачатковай школе павінны ў пэўнай меры падрыхтоўваць вучняў да ўспрымання вучэбнага зместу па іншых прадметах, паколькі ў рэальнасці большасць тэкстаў не разумеецца і не запамінаецца школьнікамі па прычыне неадэкватнага ўспрымання значэнняў слоў, сэнсу тэкстаў, з аднаго боку, аўтарам тэксту і настаўнікам, а з другога – вучнем.

Пры падборы тэксту для работы на ўроках мовы неабходна ўважліва адноссіцца да:

аб’ѐ му тэксту для чытання і аналізу і для пісьма;

слоўнікаваму саставу тэксту: у тэкстах, рэкамендаваных толькі для пісьма, не павінна быць слоў, незразумелых па значэнні;

структуры і колькасці сказаў у тэксце;

наяўнасці ― перашкод‖ для чытання (упрымання);

адпаведнасці тэкстаў ведам школьнікаў пра навакольны свет; зместу новай інфармацыі;

адпаведнасці тэкстаў інтарэсам вучняў канкрэтнай узроставай групы; насычанасцю тэксту арфаграмамі і пунктаграмамі.

Сучасная методыка развіцця маўлення патрабуе размежавання функцыянальна-сэнсавых тыпаў тэксту. Тэкставыя практыкаванні падзяляюцца на апісанні, апавяданні або разважанні. Звычайна ў пачатковых класах даводзіцца працаваць са змешанымі тэкстамі, у якіх пераважае апавяданне, апісанне ці разважанне. Кожны з тыпаў тэксту мае свае асаблівасці ў адборы і выкарыстанні моўных сродкаў.

У апавяданні гаворыцца пра нейкія падзеі, звязаныя часавымі і прычыннымі сувязямі. У апавядальных тэкстах ѐ сць сюжэт. Паслядоўнасць


выкладання ў школьным апавяданні звычайна вызначаецца рэальным ходам падзей. У апавядальным тэксце звычайна дзейнічаюць персанажы, можа быць перададзены дыялог паміж імі; тут галоўная ўвага надаецца фактам, падзеям, таму ў тэксце шмат назоўнікаў, дзеясловаў. У апавядальным тэксце могуць быць элементы апісання (напрыклад, замалѐ ўкі карцін прыроды або знешнасці людзей) і элементы разважання (прычыннае абгрунтаванне, вывады). Апавяданне – самы рухомы, дынамічны, жывы, а таму найбольш даступны малодшым школьнікам тып сачынення, пераказу.

У апісанні няма сюжэту і звычайна дзеючых асоб (часта дзеючай асобай з’яўляецца сам аўтар); пры дапамозе яго апісваюцца (характарызуюцца) карціны прыроды, асобныя прадметы і з’явы. Сутнасць апісання заключаецца ў больш або менш разгорнутым указанні на прыметы прадметаў і з’яў, звычайна прыметы істотныя. Таму ў апісанні часцей выкарыстоўваюцца прыметнікі. У мастацкім апісанні пісьменнік перадае свае адносіны да таго, што ѐ н апісвае. Бывае  апісанне  ― справавое‖,  навуковае (патрабуе  дакладнасці), такое  апісанне таксама праводзіцца ў школе. У пачатковых класах дзеці чытаюць апісальныя тэксты, пераказваюць іх, пішуць апісальныя сачыненні. Апісваць можна прадметы, працэсы, дзеянні.

Спецыфіка апісання – у ім шмат эпітэтаў, параўнанняў, метафар; простая мова ў апісанні звычайна адсутнічае; сюжэту няма, кампазіцыю вызначае або паслядоўнасць назіранняў, або шэраг назіраемых прадметаў.

Разважанне – гэта тэкст, у якім для доказу якога-небудзь сцвярджэння (або для яго адмаўлення) выкарыстоўваюцца меркаванні, прыклады, супастаўленні, якія вядуць да новых меркаванняў, да вывадаў. Разважанне – найбольш цяжкая форма тэксту, таму ў сачыненнях у пачатковых класах часцей выкарыстоўваюцца толькі элементы разважання.

Схема прасцейшага разважання: тэзіс – развіццѐ тэзісу і доказ – вывад. Па такой схеме ў старшых класах пішуцца навуковыя артыкулы, дзе падаецца гіпотэза, апісваецца ход даследавання прапанаванай праблемы, а потым робіцца вывад аб тым, пацвердзілася гіпотэза ці не.

Пры планаванні працы па развіцці звязнага маўлення настаўнік прадугледжвае практыкаванні розных тыпаў і арганізуе паступовае навучанне апавяданню, апісанню, элементам разважання. Такі падыход тлумачыцца наступным:

1. Праца над тэкстамі-апавяданнямі навучыць схватваць аб’ѐ м зместу, запамінаць месца і час дзеяння, дзеючых асоб, тым самым у агульным вызначаць тэму тэксту.

2. Аналіз тэкстаў-апісанняў навучыць вызначэнню і выяўленню істотных знешніх характарыстык прадметаў, дзеючых асоб.


3. Праца з тэкстамі-разважаннямі будзе вучыць разумець падзеі, дзеючых асоб і г. д., вынік гэтых адносін і на аснове гэтага свядома вызначаць тэму тэксту.

Вызначыўшы змест працы з тэкстам на ўроках беларускай мовы ў пачатковых класах, улічваючы, што тэкст трэба разглядаць як адзінку маўлення і адзінку мовы, можна выдзеліць дзве групы ўменняў і навыкаў, якія фарміруюцца на аснове працы з тэкстам: маўленчыя і моўныя.

У сваю чаргу маўленчыя ўменні і навыкі ўключаюць ўласнамаўленчыя і камунікатыўна-маўленчыя ўменні і навыкі. Моўныя ўменні і навыкі ўключаюць арфаграфічныя, пунктцацыйныя, граматычныя ўменні і навыкі.

У 1 класе на аснове працы з тэкстам (маўленчым выказваннем) фарміруюцца наступныя камунікатыўна-маўленчыя ўменні і навыкі [1]:

схватваць асноўны змест невялікага тэксту, маўленчага выказвання; вызначаць дзеючых асоб, уключаных у змест маўленчага выказвання,

тэксту ў пісьмовай форме;

зыходзячы з ведаў навакольнай рэчаіснасці, вызначаць месца і час дзеяння, прадстаўленага ў тэксце, маўленчым выказванні;

першапачатковага чытання;

чуць і бачыць межы сэнсавых адрэзкаў (сказаў), перадаваць інтанацыю канца сказа;

чуць, бачыць, вымаўляць зададзеныя па значэнні словы;

чуць, знаходзіць абазначэнне, вызначаць семантычную нагрузку зададзеных гукаў, правільна іх прагаворваць;

тлумачыць значэнне агульнаўжывальных слоў, прадугледжаных праграмай;

чуць, бачыць словы, значэнне якіх ім не зусім зразумела; прагназаваць сюжэт маўленчага выказвання, тэксту.

Галоўнае прызначэнне камунікатыўна-маўленчых уменняў і навыкаў – зносіны, а змест зносін вызначаецца або залежыць ад сітуацыі зносін. Паняцце пра сітуацыю зносін фарміруецца на аснове уменняў і навыкаў вызначаць:

адрасата маўленчага выказвання і адрасанта;

мэту маўленчага выказвання: паведаміць пра нешта, растлумачыць нешта, уздзейнічаць на кагосьці, падзяліцца з кімсьці думкай, выразіць камусьці свае пачуцці.

Людзі ўступаюць у зносіны паміж сабой пры дапамозе маўленчых выказванняў (тэкстаў), значыць, неабходна фарміраваць уменне і навыкі адрозніваць тэкст, маўленчае выказванне ад набору слоў і асобных сказаў на адну тэму.


Як вядома, тэкст, маўленчае выказванне мае мэту – паведаміць нешта на нейкую тэму. Для гэтага неабходна фарміраваць уменне і навыкі:

разумець, вызначаць і называць тэму тэксту, маўленчага выказвання; адказваць на пытанні, не адыходзячы ад тэмы;

выкарыстоўваць адпаведныя словы, складаць сказы на пэўную тэму; падбіраць назву адпаведна тэме тэксту, маўленчага выказвання;

выкарыстоўваць формулы маўленчага этыкету (прывітання, развітання, падзякі).

Паспяховасць выніку зносін у значнай ступені вызначаецца культурай дыялогу, якую неабходна фарміраваць на працягу ўсяго перыяду навучання грамаце.

У 2 класе на аснове працы з тэкстам (маўленчым выказваннем) фарміруюцца наступныя камунікатыўна-маўленчыя ўменні і навыкі:

схватваць асноўную сюжэтную лінію ў развіцці;

параўноўваць назву тэксту з яго зместам, уменне творча падыходзіць да назвы тэксту;

вызначаць месца, час, дзеючых асоб, змест тэксту;

адрозніваць галоўных дзеючых асоб ад другарадных;

вызначаць не толькі тэму, але і падтэмы, асноўную думку тэксту; складаць тэксты па ўзору, па аналогіі;

разумець і аргументаваць адносіны паміж дзеючымі асобамі;

― улоўліваць‖ на слых незразумелыя словы; вызначаць кампазіцыю тэксту;

аналізаваць змест тэксту;

― бачыць‖ вобразныя словы;

выдзяляць галоўныя прадметы апісання і дадатковыя; складаць уласнае апісанне выбранага прадмета;

суадносіць назву з тэкстам-апісаннем, складаць апісанне пад назву.

Паняцце пра адрознівальныя прыметы сітуацыі фарміруецца на аснове уменняў і навыкаў вызначаць:

характэрныя рысы адрасата маўленчага выказвання і адрасанта;

галоўную мэту маўленчых зносін і дадатковыя: паведаміць пра нешта, даведацца пра нешта, растлумачыць нешта, уздзейнічаць на некага, пераконваючы, падзяліцца з кім-небудзь думкай з мэтай выразіць сябе, свае пачуцці, даведацца пра пачуцці і думкі іншых.

У сувязі з тым, што людзі ўступаюць у зносіны пры дапамозе маўленчых выказванняў, неабходна працягнуць фарміраваць:

уменне і навыкі адрозніваць тэкст ад набору слоў і выразаў на адну тэму; уменне бачыць галоўную думку выказвання, мэту паведамлення.


Паколькі тэкст (маўленчае выказванне) мае на мэце паведаміць нешта, на нейкую тэму, то трэба фарміраваць уменне і навыкі:

разумець, вызначаць і называць тэму і падтэмы тэксту, маўленчага выказвання, галоўную думку тэксту, маўленчага выказвання;

адказваць на пытанні, не адыходзячы ад тэмы тэксту;

выкарыстоўваць словы, якія найбольш дакладна называюць прадметы, паняцці, складаць з імі словазлучэнні, сказы на зададзеную тэму;

падбіраць назву адпаведна тэме тэксту, маўленчага выказвання.

Паспяховасць выніку зносін у многім вызначаецца культурай дыялогу, якую неабходна фарміраваць і ў другім класе, таму настаўніку трэба звярнуць увагу на фарміраванне ўменняў і навыкаў:

пабудовы дыялогу па ўзоры, па дадзенай рэпліцы, з апорай на тэкст, ілюстрацыю, па дадзенай маўленчай сітуацыі з выкарыстаннем формул ветлівасці;

звароту да суразмоўцы, выкарыстоўваючы розныя формы звароту, словы ветлівасці, якія вымаўляюцца пры сустрэчы і развітанні.

выкарыстанне формул прывітання і развітання ў розных сітуацыях.

У паспяховасці выніку дыялогу значную ролю адыгрывае інтанацыя, таму неабходна звярнуць увагу на фарміраванне ўменняў і навыкаў інтанавання:

кропкі ў канцы сказа, клічніка, пытальніка;

псіхалагічных паўз, лагічнага націску, ключавых слоў (на даступным для 2-класнікаў узроўні);

сэнсавых пытанняў.

Пры гэтым адначасова неабходна фарміраваць і моўныя ўменні і навыкі.

Уменні і навыкі, якія фарміруюцца ў вучняў 3-га класа на аснове працы з тэкстам не паўтараюць, а дапаўняюць уменні і навыкі, сфарміраваныя ў папярэдніх класах. Як вядома, маўленчыя ўменні і навыкі ўключаюць ўласнамаўленчыя і камунікатыўна-маўленчыя. Аднак такі падзел не пастаянны. Калі вучань дасканала авалодае тым ці іншым навыкам, то гэты навык можна аднесці да ўласнамаўленчых ўменняў і навыкаў. Чым больш дасканалымі становяцца камунікатыўна-маўленчыя ўменні і навыкі, тым у большай ступені яны будуць станавіцца ўласнамаўленчымі ўменнямі і навыкамі, якія характарызуюць моўную асобу. У 3 класе на аснове працы з тэкстам (маўленчым выказваннем) фарміруюцца наступныя камунікатыўна-маўленчыя ўменні і навыкі:

схватваць асноўную сюжэтную лінію ў тэксце празаічным, вершаваным, бачыць адрозненні вершаванага тэксту ад празаічнага;

разумець і адчуваць рітмічнае маўленне, рыфмаванае;


складаць тэкст (празаічны і вершаваны) па дадзеным загалоўку; складаць тэкст па пачатку і заключэнню;

хутка і доказна вызначаць месца, час дзеяння, дзючых асоб;

вызначаць тэму, падтэмы, галоўную думку тэксту, маўленчага выказвання;

схватваць істотны змест інфармацыі, якая ўтрымліваецца ў тэксце; складаць тэкст на тэму;

вызначаць ключавыя словы, ключавыя сказы, ключавыя абзацы; складаць план тэксту і тэкст па плану;

пераказ тэксту (падрабязны, сціслы, выбарачны, творчы); пабудова дыялогу, маналогу;

вызначаць на слых незразумелыя па значэнні словы, тлумачыць іх значэнні;

бачыць вобразыя словы, моўныя сродкі вобразнага выражэння думкі; вызначаць галоўныя сродкі апісання і дадатковыя, якія ўдакладняюць

якасна-колькасную характарыстыку прадмета, з’явы, падзеі.

З пазіцыі фарміравання навыкаў зносін у 3 класе можна выдзеліць наступныя неабходныя ўменні і навыкі:

прагназаваць паводзіны ўдзельнікаў дыялогу і ў адпаведнасці з выяўленымі характарыстыкамі весці дыялог, г. зн. вучыць перамагаць у спрэчцы, проста падтрымліваць размову (настаўнік тлумачыць такі матэрыял на прыкладзе невялікіх дзіцячых дыялогаў);

вызначаць галоўную мэту маўленчых зносін і дадатковыя: паведаміць пра нешта, даведацца пра нешта, растлумачыць нешта, уздзейнічаць на некага, пераконваючы, падзяліцца з кім-небудзь думкай з мэтай выразіць сябе, свае пачуцці, даведацца пра пачуцці і думкі іншых;

культуры зносін у пісьмовай форме (складанне пісьмовых запрашэнняў, віншаванняў);

выкарыстоўваць у дыялогу, маналогу вобразныя лексічныя сродкі, якія спрыяюць фарміраванню культуры выражэння просьбы, прапановы, пажадання;

зносін з незнаѐ мымі людзьмі; зносін па тэлефоне;

зносін з дарослымі, бацькамі, аднакласнікамі, малодшымі па ўзросце.

У паспяховасці дыялогу значная роля адводзіцца інтанацыі, таму неабходна звярнуць увагу на удасканальванне ўменняў і навыкаў інтанавання:

канца сказа, г. зн. розных знакаў прыпынку;

псіхалагічных паўз, лагічнага націску, ключавых слоў (на даступным для 3-класнікаў матэрыяле і ўзроўні тлумачэння).


У 4 класе можна сфарміраваць наступныя камунікатыўна-маўленчыя ўменні і навыкі:

хутка ўспрымаць, разумець і выказваць асноўны інфармацыйны змест тэксту-апавядання, тэксту-апісання, тэксту-разважання;

хутка схватваць адрозненне тэксту празаічнага і паэтычнага: улоўліваць рыфму, рытм;

складаць тэкст па назве і вызначаць назву тэксту, аргументаваць выкананае заданне;

хутка на слых вызначаць месца, час, дзеючых асоб, апісваць іх, складаць асацыятыўныя рады, а таксама інфармацыю па асацыятыўных радах;

устанаўліваць прычыннасць і ўзаемаабумоўленасць дзеянняў сюжэта, прагназаваць яго далейшае развіццѐ;

вызначаць ключавыя словы, ключавыя абзацы, сказы, думкі;

― пазнаваць‖ тэксты-апавяданні, тэксты-апісанні, тэксты-разважанні, умець тлумачыць іх адрознівальныя прыметы, бачыць вобразныя сродкі ў тэкстах-апісаннях, логіку разважання ў тэкстах-разважаннях, выклад падзей у тэкстах-апавяданнях;

удасканальванне пераказу тэксту (сціслага, выбарачнага, творчага); удасканальванне культуры дыялогу, маналогу;

удасканальванне культуры прывітання, віншавання, карэспандэнцыі.

Непасрэдна да навыкаў зносін (зносін з навакольным светам) можна аднесці наступныя ўменні і навыкі:

прагназаваць паводзіны ўдзельнікаў дзіцячага дыялогу, у адпаведнасці з выяўленымі ведамі паспяхова арганізоўваць гутарку, зносіны;

падтрымліваць размову, пазбягаць непатрэбнай спрэчкі з мэтай папярэдзіць сварку, бойку;

вызначаць галоўную мэту гутаркі, спрэчкі, дыялогу і дадатковую;

удасканальванне ўменняў і навыкаў культуры зносін у вуснай  і ў пісьмовай форме (напісанне віншаванняў, запрашэнняў, пісьмаў, паштовак);

выкарыстоўваць у дыялогу, маналогу вобразныя сродкі, якія ўпрыгожваюць маўленне;

удасканальванне ўменняў і навыкаў зносін з незнаѐ мымі людзьмі, са старэйшымі, бацькамі, аднакласнікамі, малодшымі па ўзросце.

У паспяховасці дыялогу вялікае значэнне мае інтанацыя, голас, таму настаўнік значную частку сваѐ й працы павінен адводзіць на тое, каб развіваць уменне і навыкі:

этычнага карыстання ўласным голасам;

інтанавання сказа ў залежнасці ад таго, з кім размаўляеш, пра што хочаш паведаміць;


выражэння псіхалагічных паўз, лагічнага націску.

 

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...