Пісьмовы пераказ як від працы па развіцці звязнага маўлення
Значнае месца ў развіцці маўлення навучэнцаў пачатковых класаў займаюць пераказы розных тэкстаў. Узнаўленне прачытанага – адна з асноўных форм работы навучэнцаў з вучэбным матэрыялам і адзін з эфектыўных прыѐ маў развіцця іх мыслення і маўлення. Навучанне маўленчай дзейнасці павінна весціся з улікам дзвюх асноўных яе функцый – сродку зносін і мыслення. Каб узнаўленне тэксту працякала як зносіны, неабходна, каб у навучэнца ўзнікла патрэбнасць расказаць пра прачытанае іншым, а каб гэта патрэбнасць узнікла, змест тэксту павінен зацікавіць дзіця, выклікаць да сябе пэўныя адносіны. Пісьмовыя пераказы ў пачатковых класах бываюць толькі падрабязнымі і носяць навучальны характар. Пры іх правядзенні вельмі важным з’яўляецца выбар тэксту і вызначэнне тыпу пераказу. Тэкст павінен адпавядаць патрабаванням да аб’ѐ му пераказу, ѐ н павінен быць зразумелым дзецям як па мове, так і па змесце, быць узорным па форме, цікавым па змесце, выконваць выхаваўчую функцыю. Падрабязны пісьмовы пераказ з’яўляецца сродкам 1) замацавання ў памяці дзіцяці зместу прачытанага ва ўсіх яго дэталях; 2) засваення логікі тэксту- ўзору, яго мовы. Роля пісьмовых пераказаў заключаецца ў тым, каб час ад часу на фоне пастаяннай і разнастайнай вуснай маўленчай дзейнасці трэніраваць школьнікаў у складанні такіх тэкстаў, якія маглі б быць адбуманыя імі, старанна правераныя спачатку самастойна, а потым і настаўнікам. Акрамя таго, пісьмовыя пераказы дапамагаюць далучыць дзяцей да лепшых узораў мовы. Высокамастацкія тэксты, напісаныя майстрамі слова і затым пісьмова пераказаныя дзецьмі, спрыяюць фарміраванню маўленчых навыкаў, павышаюць культуру маўлення, прывіваюць мастацкі густ, развіваюць чуццѐ мовы.
Складанасць пісьмовых пераказаў ў параўнанні з вуснымі, павольны тэмп пісьма навучэнцаў пачатковых класаў вымушае прапаноўваць для гэтага віду творчых прац тэксты, меншыя па памеры, і больш простыя структурна. Згодна з Метадычнымі рэкамендацыямі па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, да колькасці і аб’ѐ му навучальных пераказаў прад’яўляюцца наступныя патрабаванні:
Для пераказаў выкарыстоўваюцца розныя тыпы тэкстаў. Больш лѐ гкімі для ўзнаўлення лічацца апавядальныя тэксты з наяўнасцю сюжэта. Але пры падрыхтоўцы да сачыненняў-апісанняў неабходна трэніраваць навучэнцаў і ў пераказе тэкстаў-апісанняў. Пачынаць навучанне пераказу неабходна з апавядальнага тэксту, у якім ѐ сць ясны сюжэт, затым можна вучыць дзяцей уключаць у пераказ элементы апісання і разважання (тое, што ѐ сць у тэксце- ўзоры)
Традыцыйна склалася наступная методыка правядзення пісьмовага пераказу: 1. Падбор тэксту, папярэдні аналіз яго настаўнікам з пункту гледжання зместу, кампазіцыі, моўных сродкаў; 2. Уступнае слова настаўніка: мэта пераказу, яго від, кароткая характарыстыка тэксту (тып, тэма, асноўная думка, аўтар). 3. Папярэдняе тлумачэнне незразумелых слоў (калі яны ѐ сць). 4. Чытанне тэксту настаўнікам. 5. Высвятленне незразумелага ў змесце, тлумачэнне цяжкіх у арфаграфічных і лексічных адносінах слоў, выпісванне іх на дошку. 6. Праца над зместам тэксту (тэма, асноўная думка, мікратэмы, тэматычныя, апорныя словы). 7. Вызначэнне тыпу тэксту, аналіз яго кампазіцыі (апавяданне (пачатак дзеяння, развіццѐ падзей, развязка), апісанне (прадмет апісання, асноўная яго прымета, дэталі)). 8. Праца над моўнымі сродкамі тэксту (лексіка, тыпы сказаў, сродкі выразнасці). 9. Складанне плана тэксту. 10. Напісанне пераказу. (Методика преподавания русского языка в национальной школе: Учеб. пособие для учащихся нац. групп пед. уч- щ / Л. З. Закирова, Л. Г. Саяхова, К. З. Закирьянов и др.; Под ред. Л. В. Шакировой. — Л.: Просвещение. Ленингр. отд-ние, 1990. — 416 с. С. 329) Гэты поўны пералік этапаў працы з тэкстам можа вар’іравацца, відазмяняцца, скарачацца. Практычныя заняткі: Беларуская мова як вучэбны прадмет у пачатковых класах Мэты: пазнаѐ міць з задачамі навучання мове ў пачатковых класах, зместам адукацыi па мове ў сучаснай школе, прынцыпамі пабудовы праграмы па беларускай мове ў пачатковых класах агульнаадукацыйнай школы, падручнiкамi i метадычнымі дапаможнiкамi для пачатковых класаў.
Абсталяванне: канцэпцыя вучэбнага прадмета ― Беларуская мова‖, вучэбныя праграмы па беларускай мове для ўстаноў адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання, падручнікі па беларускай мове для 2-4 класаў устаноў адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання, метадычны дапаможнік для настаўнікаў для 2 класа (В. І. Свірыдзенка, Н. У. Антонава), рабочы сшытак для вучняў (В. І. Свірыдзенка), карткі-заданні для работы са слоўнікавымі словамі (Н. М. Антановіч, В. І. Свірыдзенка).
Воспользуйтесь поиском по сайту: ©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|