Ход заняткаў. 1. Знаѐмства з канцэпцыя вучэбнага прадмета “Беларуская мова”. 2. Знаѐмства з вучэбнымі праграмамі па беларускай мове для
Ход заняткаў 1. Знаѐ мства з канцэпцыя вучэбнага прадмета “Беларуская мова”. Вызначэнне металагічных асноў навучання беларускай мове, зыходных тэарэтычных палажэнняў. - Назавіце асноўную мэту вучэбнага прадмета ― Беларуская мова‖. - Назавіце задачы навучання беларускай мове ў ІІ-ІV класах. -Ахарактарызуйце падыходы (функцыянальна-дзейнасны, камунікатыўна-дзейнасны, моўнакультуралагічны, адукацыйнаасяродкавы) і прынцыпы (пачуццѐ ва-вобразнага ўспрымання, сістэмна-функцыянальны, камунікатыўны, моўнадыдактычны, дыферэнцыяльна-сістэматычны), якімі абумоўлена навучанне беларускай мове ў пачатковых класах. - Які прынцып ляжыць у аснове адбору зместу навучання беларускай мове? 2. Знаѐ мства з вучэбнымі праграмамі па беларускай мове для ўстаноў адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. Студэнты самастойна знаѐ мяцца з вучэбнымі праграмамі, пасля чаго арганізоўваецца гутарка па пытаннях: - Што адлюстравана ў вучэбнай праграме па беларускай мове? З якіх частак яна складаецца? - Якія мэты, задачы вывучэння беларускай мовы акрэсліваюцца ў тлумачальнай запісцы? - Назавіце прынцыпы пабудовы вучэбнай праграмы. - Па якіх раздзелах структурыраваны вучэбны матэрыял па беларускай мове? Па якім прынцыпе разглядаюцца гэтыя раздзелы? - У сціслай форме ахарактарызуйце змест кожнага раздзела. - У якім класе і ў якім аб’ѐ ме вывучаецца раздзел ― Гукі мовы і літары‖? - Назавіце агульнае i спецыфiчнае ў раздзелах праграмы беларускамоўных i рускамоўных школ. 3. Знаѐ мства з падручнікі па беларускай мове для 2-4 класаў устаноў адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання.
Дэманстрацыя ВМК па прадмеце ― Беларуская мова‖ на прыкладзе 2 класа для ўстаноў адукацыі з рускай мовай навучання: падручнік для 2 класа ў 2-ух частках (В. І. Свірыдзенка), метадычны дапаможнік для настаўнікаў для 2 класа (В. І. Свірыдзенка, Н. У. Антонава), рабочы сшытак для вучняў (В. І. Свірыдзенка), карткі-заданні для работы са слоўнікавымі словамі (Н. М. Антановіч, В. І. Свірыдзенка). 4. Падвядзенне вынікаў заняткаў. - Назавіце задачы навучання беларускай мове ў пачатковых класах. - Ахарактарызуйце прынцыпы пабудовы вучэбнай праграмы па беларускай мове. - Назавіце раздзелы, па якіх структурыраваны змест вучэбнага прадмета ― Беларуская мова‖. 5. Дамашняе заданне. КСР: вызначыць ролю К М. Мiцкевiча (Якуба Коласа) у станаўленнi методыкi выкладання беларускай мовы, пазнаѐ міцца з ― Методыкай роднай мовы‖ К М. Мiцкевiча і заканспектаваць.
Практычныя заняткі: Сучасны гукавы аналітыка-сінтэтычны метад навучання грамаце Мэты: сфарміраваць уяўленне пра гукавы аналiтыка-сiнтэтычны метад навучання грамаце, пазнаѐ міць з яго асноўнымі прыметамі; пазнаѐ міць; са зместам навучання грамаце ў падрыхтоўчы, асноўны і заключны перыяды, словаўтваральнай, граматычнай i арфаграфiчнай прапедэўтыкай пры навучаннi грамаце; пазнаѐ міць з сучасным вучэбна-метадычным комплексам па навучанні грамаце.
Абсталяванне: канцэпцыя па навучанні грамаце, вучэбная праграма па беларускай мове для ўстаноў адукацыі з беларускай мовай навучання, ― Буквар‖ (А. К. Клышка), ― Пропісь 1‖ (А. К. Клышка), ― Пропісь 2‖ (А. К. Клышка), ― Пісьмо‖ (А. К. Клышка), ― Развіццѐ маўленчай дзейнасці першакласнікаў: метад. распрац. да ― Буквара‖ А. Клышкі‖ (Г. І. Верашчака, Г. М. Федаровіч), ― Падарожжа ад А да Я‖ (А. В. Солахаў), ― Жывыя літары‖ (З. М. Тамашэвіч, А. М. Якімовіч).
Ход заняткаў 1. Аналіз вучэбнай праграмы па навучанні грамаце. - Назавіце мэты і асноўныя задачы навучання грамаце. - Ахарактарызуйце прынцып, які вылучаны ў тлумачальнай запісцы як адзін з самых важных у працэсе навучання грамаце. - Якія віды маўленчай дзейнасці з’яўляюцца прадметам навучання грамаце? - На аснове якога метаду ажыццяўляецца навучанне першапачатковаму чытанню і пісьму? - На якім прынцыпе пабудавана беларуская графіка? У чым спецыфіка гэтага прынцыпу? - З якіх структурных частак складаецца праграма курса навучання грамаце?
Воспользуйтесь поиском по сайту: ©2015 - 2025 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|