2. Характарыстыка асноўных прымет сучаснага гукавога аналітыка- сінтэтычнага метаду навучання грамаце.
2. Характарыстыка асноўных прымет сучаснага гукавога аналітыка- сінтэтычнага метаду навучання грамаце. - Якія метады навучання грамаце вам вядомы? У чым іх спецыфіка? - Назавіце асноўныя рысы сучаснага гукавога аналітыка-сінтэтычнага метаду навучання грамаце. 3. Знаѐ мства з перыядамі навучання грамаце. Студэнты называюць перыяды навучання грамаце (падрыхтоўчы (далітарны), букварны (асноўны), паслябукварны). Аналізуецца працэс навучання грамаце з улікам перыядаў (з выкарыстанне вучэбнай праграмы па навучанні грамаце). Вызначаецца, якая словаўтваральная, граматычная i арфаграфiчная прапедэўтыка ажыццяўляецца ў працэсе навучання грамаце. 4. Дэманстрацыя сучаснага ВМК па навучанні грамаце. Студэнты знаѐ мяцца з наступнымі вучэбнымі, вучэбна-метадычнымі дапаможнікамі: ― Буквар‖ (А. К. Клышка), ― Пропісь 1‖ (А. К. Клышка), ― Пропісь 2‖ (А. К. Клышка), ― Пісьмо‖ (А. К. Клышка), ― Развіццѐ маўленчай дзейнасці першакласнікаў: метад. распрац. да ― Буквара‖ А. Клышкі‖ (Г. І. Верашчака, Г. М. Федаровіч), ― Падарожжа ад А да Я‖ (А. В. Солахаў), ― Жывыя літары‖ (З. М. Тамашэвіч, А. М. Якімовіч). 5. Распрацоўка фрагмента ўрока па тэме “Знаѐ мства са сказам”. Калектыўнае вызначэнне мэт урока: - пазнаѐ міць з паняццем ― сказ‖, асноўнымі прыметамі сказа: інтанацыйнай і сэнсавай завершанасцю сказа; - вучыць складаць сказы да малюнкаў, будаваць схемы сказаў; - развіваць звязнае вуснае маўленне, памяць, лагічнае мысленне; - выхоўваць уважлівасць, актыўнасць. Студэнты распрацоўваюць фрагмент урока (тлумачэнне новага матэрыялу). Праца па букварных старонках 4-5.
6. Падвядзенне вынікаў заняткаў. - Ахарактарызуйце прыметы сучаснага метаду навучання грамаце. - Назавіце асноўныя задачы навучання грамаце. - Узгадайце перыяды навучання грамаце. 5. Дамашняе заданне. Дапрацаваць фрагмент урока па тэме ― Знаѐ мства са сказам‖ (этап тлумачэння новага матэрыялу), падабраць неабходны дыдактычны і наглядны матэрыял да ўрока.
Практычныя заняткі: Арганізацыя і змест працы ў падрыхтоўчы перыяд навучання грамаце Мэты: пазнаѐ міць з задачамі падрыхтоўчага перыяду навучання грамаце, са зместам заняткаў у падрыхтоўчы перыяд; патрабаваннямі да ўрока навучання грамаце ў падрыхтоўчы перыяд, яго структурай.
Абсталяванне: вучэбная праграма па беларускай мове для ўстаноў адукацыі з беларускай мовай навучання, ― Буквар‖ (А. К. Клышка), ― Развіццѐ маўленчай дзейнасці першакласнікаў: метад. распрац. да ― Буквара‖ А. Клышкі‖ (Г. І. Верашчака, Г. М. Федаровіч).
Ход заняткаў 1. Праверка дамашняга задання. Правядзенне студэнтамі фрагмента ўрока па тэме ― Знаѐ мства са сказам‖. Аналіз прагледжанага фрагмента ўрока. 2. Характарыстыка падрыхтоўчага перыяду навучання грамаце. - Узгадайце перыяды навучання грамаце. - Назавіце задачы падрыхтоўчага перыяду навучання грамаце. - З якімі паняццямі адбываецца азнаямленне ў падрыхтоўчы перыяд? (Практычнае азнаямленне дзяцей з маўленнем, тэкстам, сказам, словам, гукам, зычнымі цвѐ рдымі і мяккімі гукамі. ) Праца па “Буквары” (С. 3-9). Студэнты разглядаюць і аналізуюць матэрыял, які прапануецца ў ― Буквары‖; знаѐ мяцца з умоўнымі абазначэннямі, якія прапануюцца ў ― Буквары‖ (схема сказа, абазначэнне слоў у сказе, зычны гук: цвѐ рды і мяккі). 3. Знаѐ мства з тыпамі ўрокаў у падрыхтоўчы перыяд навучання грамаце.
1. Урок азнаямлення са сказам. 2. Урок азнаямлення са словамі, з якіх складаецца сказ. 3. Урок азнаямлення з зычным гукам (цвѐ рдым і мяккім). - Якія патрабаванні да ўрокаў навучання грамаце ў падрыхтоўчы перыяд вам вядомыя? Звяртаецца ўвага студэнатаў на неабходнасць правядзення дзвюх фізкультхвілінак на ўроках у І класе. 4. Распрацоўка план-канспект урока па тэме “Сказы з двух слоў”. Калектыўнае вызначэнне мэт урока: - пазнаѐ міць са сказамі з двух слоў; - вучыць складаць сказы з двух слоў і будаваць да іх схемы; - развіваць звязнае вуснае маўленне, лагічнае мысленне, памяць; - узбагачаць слоўнікавы запас вучняў назвамі музычных інструментаў; - выхоўваць уважлівасць, актыўнасць. Вызначэнне структуры ўрока: 1. Паўтарэнне. 2. Вывучэнне новага матэрыялу. 3. Абагульненне. 4. Рэфлексія. Калектыўная распрацоўка план-канспекта ўрока з выкарыстаннем дапаможніка ― Развіццѐ маўленчай дзейнасці першакласнікаў: метад. распрац. да ― Буквара‖ А. Клышкі‖ (Г. І. Верашчака, Г. М. Федаровіч). 5. Падвядзенне вынікаў заняткаў. - Назавіце асноўныя задачы падрыхтоўчага перыяду навучання грамаце. - З якімі паняццямі вучні знаѐ мяцца ў падрыхтоўчы перыяд навучання грамаце? 6. Дамашняе заданне. Дапрацаваць план-канспект урока па тэме ― Сказы з двух слоў‖, падабраць неабходны дыдактычны і наглядны матэрыял да ўрока. Практычныя заняткі: Навучанне пісьму ў асноўны перыяд навучання
Воспользуйтесь поиском по сайту: ©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|