грамаце. Ход заняткаў. 1. Праца з вучэбнай праграмай па беларускай мове для ўстаноў адукацыі з беларускай мовай навучання. Вызначэнне зместу навучання пісьму ў розныя перыяды навучання грамаце.
грамаце Мэты: пазнаѐ міць са зместам навучання пісьму ў падрыхтоўчы, букварны і паслябукварны перыяды навучання грамаце; пазнаѐ міць з сучаснымі пропісямі; ахарактарызаваць эфектыўныя метады і прыѐ мы навучання пісьму.
Абсталяванне: вучэбная праграма па беларускай мове для ўстаноў адукацыі з беларускай мовай навучання, пропісь 1 (А. К. Клышка), пропісь 2 (А. К. Клышка), пісьмо (А. К. Клышка), вучэбны наглядны дапаможнік ― Дэманстрацыйны набор пісьмовых літар‖ (В. І. Цірынава), плакат ― Правільная пасадка ў час заняткаў‖.
Ход заняткаў 1. Праца з вучэбнай праграмай па беларускай мове для ўстаноў адукацыі з беларускай мовай навучання. Вызначэнне зместу навучання пісьму ў розныя перыяды навучання грамаце. – Якая праца па навучанні пісьму прадугледжана ў падрыхтоўчы (далітарны) перыяд навучання грамаце? – Якая праца па навучанні пісьму прадугледжана ў букварны (асноўны) перыяд навучання грамаце? – Якая праца па навучанні пісьму прадугледжана ў паслябукварны перыяд навучання грамаце? – Назавіце арфаграмы, з якімі вучні прапедэўтычна знаѐ мяцца ў розныя перыяды навучання грамаце. Звяртаецца ўвага студэнтаў на наступнае: з 2008 года ў Рэспубліцы Беларусь адменена абавязковае патрабаванне безадрыўнага пісьма. Пры гэтым пісьмо павінна заставацца звязным. Настаўнік выпрацоўвае ў вучняў навык звязнага рытмічнага напісання літар і іх злучэнняў, правільнага суаднясення літар па велічыні і нахіле. 2. Азнаямленне з сучаснымі пропісямі. Студэнты супастаўляюць змест навучання пісьму, акрэслены ў вучэбнай праграме, з матэрыялам, які прапануецца ў пропісях.
3. Азнаямленне з асноўнымі правіламі пісьма. 1) Правільная пасадка падчас пісьма. 2) Правільнае размяшчэнне сшытка на парце. 3) Правільнае размяшчэнне ручкі ў руцэ. Аналіз плаката ― Правільная пасадка ў час заняткаў‖. Правядзенне студэнтамі фрагмента ўрока па азнаямленні з правіламі пісьма. 4. Характарыстыка метадаў і прыѐ маў навучання пісьму. Прыѐ м аналізу; дэманстрацыя настаўнікам працэсу пісьма і тлумачэнне спосабаў напісання літар, складоў, слоў падчас паказу; спісванне вучнямі з гатовага ўзору; прыѐ м канструявання; прыѐ м капіравання; пісьмо ў паветры; пісьмо пад лік; прыѐ м алгарытмізацыі. 5. Распрацоўка ўрока пісьма ў асноўны перыяд навучання грамаце па тэме “Напісанне літар А, а”. Паказ вучэбнага нагляднага дапаможніка ― Дэманстрацыйны набор пісьмовых літар‖, азнаямленне з метадычным каментарыем да ― Дэманстрацыйны набор пісьмовых літар‖.
Студэнты спрабуюць самастойна сфармуляваць мэты ўрока: - вучыць пісаць літару а, А; - замацаваць правіла ўжывання вялікай літары ў імѐ нах; - развіваць зрокавую памяць, вокамер, мелкую маторыку; - выхоўваць дысцыплінаванасць, акуратнасць.
Распрацоўка канспекта ўрока з улікам акрэсленых метадаў і прыѐ маў навучання пісьму. 6. Падвядзенне вынікаў заняткаў. – Ахарактарызуйце змест навучання пісьму ў кожны з перыядаў навучання грамаце. – Назавіце метады і прыѐ мы навучання пісьму. 7. Дамашняе заданне. Дапрацаваць канспект урока па тэме ― Напісанне літар А, а‖, падрыхтаваць неабходную нагляднасць, дыдактычны матэрыял для правядзення ўрока.
Практычныя заняткі: Развіццѐ маўлення і мыслення вучняў у перыяд навучання грамаце Мэты: панаѐ міць з накірункамі працы па развіцці маўлення вучняў, асаблівасцямі арганізацыі працы па па развіцці маўлення ў перыяд навучання грамаце; вызначыць і разгледзець віды заданняў, што садзейнічаюць развіццю мыслення першакласнікаў.
Абсталяванне: вучэбная праграма па беларускай мове для ўстаноў адукацыі з беларускай мовай навучання, ― Буквар‖ (А. К. Клышка), ― Пропісь 1‖ (А. К. Клышка), ― Пропісь 2‖ (А. К. Клышка), ― Пісьмо‖ (А. К. Клышка), відэзапіс урока навучання грамаце ў ІІ класе.
Ход заняткаў 1. Праверка дамашняга задання. Правядзенне студэнтамі ўрока па тэме ― Напісанне літар А, а‖. Аналіз урока, рэкамендацыі па ўдасканаленні. 2. Аналіз накірункаў працы па развіцці маўлення вучняў у перыяд навучання грамаце. – У якіх накірунках вядзецца праца па развіцці маўлення вучняў? Звяртаецца ўвага студэнтаў на тое, што работа па развіцці маўлення ажыццяўляецца на кожным уроку на працягу вучэбнага года. Згодна з вучэбнай праграме па навучанні грамаце праца па развіцці маўлення ўключае наступныя накірункі: праца над гукавой культурай мовы, работа са словам, работа над сказам і звязным маўленнем. – Якую працу па ўдасканаленні моўных навыкаў неабходна арганізоўваць? – Назавіце прыѐ мы гукавога аналізу і сінтэзу. – Якія практыкаванні садзейнічаюць узбагачэнню слоўнікавага запасу вучняў? – Назавіце прыѐ мы тлумачэння значэння слоў. – Якія практыкаванні прымяняюцца пры працы са сказам? – Якая праца праводзіцца па развіцці звязнага маўлення вучня ў перыяд навучання грамаце? – Якія віды заданняў садзейнічаюць развіццю мыслення вучняў?
Воспользуйтесь поиском по сайту: ©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|