3. Аналіз “Буквара” і пропісяў.
3. Аналіз “Буквара” і пропісяў. Студэнты аналізуюць ― Буквар‖, Пропісь 1‖, ― Пропісь 2‖, ― Пісьмо‖. На канкрэтных букварных старонках разглядаецца магчымасць выкарыстання практыкаванняў, якія былі акрысліны студэнтамі (на канкрэтных прыкладах). Разглядецца арганізацыя працы па развіцці маўлення і мыслення вучняў на ўроках навучання пісьму, віды заданняў, якія прапануюцца ў пропісях. 4. Прагляд відэазапісу ўрока па тэме “Гук [ч]. Літары Ч, ч”. Аналіз урока (у аспекце працы па развіцці маўлення вучняў): – Ці была прадстаўлена на ўроку праца па развіцці маўлення вучняў? На якіх этапах урока? – Якім чынам настаўнік арганізаваў працу па знаѐ стве з новым гукам? Якія прыѐ мы былі выкарыстаны для выпрацоўкі гукавой культуры маўлення? – Як была праведзена слоўнікавая праца? Якія спосабы тлумачэння значэння слоў выкарыстоўваў настаўнік? – Якая праца ў аспекце развіцця маўлення не была рэалізавана на ўроку? Што можна дадаць? 5. Распрацоўка ўласных планаў-канспектаў урокаў па тэме “Гукі [п], [п’]. Літары П, п”. Праверка і абмеркаванне распрацаваных планаў-канспектаў урока. 6. Падвядзенне вынікаў заняткаў. – Назавіце накірункі працы па развіцці маўлення вучняў у перыяд навучання грамаце? – Што прадугледжвае праца па выпрацоўцы гукавой культуры мовы? – Як арганізоўваецца работа над словам у перыяд навучання грамаце? – Назавіце віды практыкаванняў па рабоце над сказам. – Якія практыкаванні садзейнічаюць развіццю звязнага маўленння першакласнікаў? – Якія віды заданняў садзейнічаюць развіццю мыслення вучняў? 7. Дамашняе заданне. Падабраць неабходны дыдактычны і наглядны матэрыял да ўрока па тэме
― Гукі [п], [п’]. Літары П, п‖.
Практычныя заняткі: Якасці паўнацэннага навыку чытання і шляхі яго выпрацоўкі Мэты: пазнаѐ міць з этапамі фарміравання навыку чытання, якасцямі паўнацэннага навыку чытання, прыѐ мамі выпрацоўкі правільнага, беглага, свядомага і выразнага чытання, асноўнымі сродкамі, што забяспечваюць выразнасць чытання; пазнаѐ міць са спосабамі праверкі і ўліку уменняў i навыкаў чытання.
Абсталяванне: вучэбная праграма па літаратурным чытанні для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання, ― Літаратурнае чытанне. 2 клас‖ (І. А. Гімпель), часопіс ― Пачатковая школа‖ (2012 г. № 3; 2014 № 3).
Ход заняткаў 1. Разгляд і аналіз этапаў фарміравання навыку чытання. – Колькі этапаў фарміравання навыкаў чытання вылучаюць у методыцы? Студэнты характарызуюць кожны з названых этапаў фарміравання навыку чытання. 2. Разгляд якасцей паўнацэннага навыку чытання. Студэнты запісваюць праграмныя патрабаванні да чытання вучняў (па гадах навучання). – Якімі якасцямі характарызуецца навык чытання? – Ахарактарызуйце прыѐ мы навучання правільнаму чытанню. – Назавіце віды заняткаў і прыѐ мы, якія дапамагаюць выпрацоўцы бегласці чытання. Выкарыстанне практыкаванняў для развіцця бегласці чытання: ― Фініш‖, ― Буксір‖, ― Не прапусці памылкі‖, ― Рэгулюем гучнасць‖, ― Маланка‖. – Сфармулюйце патрабаваннi да свядомасцi чытання. Якія віды заняткаў дапамагаюць выпрацоўцы свядомасці чытання? – Ахарактарызуйце сродкі выразнасці чытання (дыханне, дыкцыя, лагiчны нацiск, лагiчныя i псiхалагiчныя паўзы, тон i тэмп чытання, iнтанацыя) і прыѐ мы навучання выразнаму чытанню і маўленню. Разгляд практыкаванняў для выпрацоўкі правільнага дыхання і артыкуляцыі гукаў:
― Кантралюем дыханне‖, ― Усмешка‖, ― Каша кіпіць‖, ― Расці вялікі! ‖, ― Лыжнік‖, ― Гусі ляцяць‖, ― Мыльныя бурбалкі‖, ― Дзьмухавец‖, ― Паветраны шарык‖, ― Патушы свечку‖, ― Аса‖, ― Рэха‖, ― Гук за мячом‖, гульня ― Гукавы тэніс‖, ― Вецер‖. – Чаму свядомасць чытання з’яўляецца галоўнай умовай выразнасці чытання і наадварот? 3. Прагляд відэазапісу ўрока літаратурнага чытання ў ІІ класе па тэме “Васіль Хомчанка “Гузік”. Аналіз урока па наступным плане: Які тэкст чытаўся на ўроку? Як настаўнік выпраўляў памылкі вучняў пры чытанні? Калі і якім чынам тлумачыліся незразумелыя словы? Якія віды работы над асэнсаваннем тэксту выкарыстоўваў настаўнік? Якія прѐ мы выразнага чытання былі выкарыстаны? Якая абагульняльная гутарка была праведзена?
Воспользуйтесь поиском по сайту: ©2015 - 2025 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|