Дамашняе заданне. Ход заняткаў. 1. Праверка дамашняга задання. 2. Разгляд асаблівасцей працы з лірычнымі вершамі. Прагляд і аналіз фрагмента відэазапісу ўрока літаратурнага чытання па вывучэнні верша“Якуба Коласа “Усход сонца” (ІІІ клас).
Дамашняе заданне. Распрацаваць план-канспект урока па тэме ― К. Каліна. ― Красавік‖.
Практычныя заняткі: Асаблівасці чытання і аналізу твораў розных жанраў Мэты: пазнаѐ міць з асаблівасцямі чытання і аналізу твораў розных жанраў (вершаў, казак, баек), асаблівасцямі арганізацыі самастойнай працы вучняў, вiдамі заданняў падчас аналiзу твора.
Абсталяванне: ― Літаратурнае чытанне. 3 клас‖ (В. С. Варапаева, Т. С. Куцанава), ― Літаратурнае чытанне. 2 клас‖ (А. В. Вольскі, І. А. Гімпель), ― Літаратурныя зярняткі, або развіццѐ творчых здольнасцей маленькага чытача‖ (І. А. Буторына), ― Літаратурнае чытанне ў 2-4 класах: вучэбны наглядны дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання‖ (І. А. Буторына).
Ход заняткаў 1. Праверка дамашняга задання. Правядзенне студэнтамі ўрока па тэме ― К. Каліна. ― Красавік‖. Аналіз урока, рэкамендацыі па ўдасканаленні. 2. Разгляд асаблівасцей працы з лірычнымі вершамі. – Назавіце віды вершаў, што вывучаюцца ў пачатковых класах. – У чым асаблівасць эпічных вершаў? – Назавіце віды лірычных вершаў. – Назавіце асаблівасці аналізу вершаў пейзажнай лірыкі. Як арганізоўваецца праца з мастацкім вобразам? Якія этапы вылучаюць у методыцы? – Назавіце этэпы ўрока чытання вершаў. Прагляд і аналіз фрагмента відэазапісу ўрока літаратурнага чытання па вывучэнні верша“Якуба Коласа “Усход сонца” (ІІІ клас). – Як настаўнік прачытаў верш? Ці быў прапанаваны узор выразнага чытання? – На вымаўленне якіх слоў неабходна было звярнуць асаблівую ўвагу вучняў пры працы з вершам?
– Ці правільна была арганізавана праца з вершам? – Чаму ў вучняў не атрымалася прачытаць верш выразна? Распрацоўка ўрока літаратурнага чытання ў ІІ класе па тэме “Васіль Жуковіч “Прыляцела восень”. Студэнты спрабуюць самастойна вызначыць мэты ўрока: -пазнаѐ міць з вершам Васіля Жуковіча ― Прыляцела восень‖; -выпрацоўваць навык чытання (правільнасць, бегласць, асэнсаванасць, выразнасць); - фарміраваць уменні працы з творам (вызначаць эмацыянальны настрой верша, ілюстраваць змест слоўнымі малюнкамі); -раўвіваць слыхавую памяць, лагічнае і вобразнае мысленне, назіральнасць; -выхоўваць любоў да прыроды. Студэнты распрацоўваюць план-канспект урока. 3. Разгляд асаблівасцей працы з казкай. – Якія віды казак вы ведаеце? – На якія асаблівасці казкі звяртаем увагу вучняў пры яе аналізе? – Якія віды заняткаў выкарыстоўваюцца пры працы з казкай? Прагляд і аналіз фрагмента відэазапісу ўрока літаратурнага чытання ў ІІ класе па тэме “Беларуская народная казка “Коцік Петрык і мышка”. Падрабязна аналізуюцца віды заняткаў з казкай, якія былі выкарыстаны на ўроку. 4. Разгляд асаблівасцей працы з байкай. – Што такое байка? – Як арганізоўваецца праца з байкай? Звяртаецца ўвага студэнтаў на аналiз зместу баек, раскрыццѐ алегорыi, засваенне вучнямi маралi. – Якія этапы ўключае ўрок па вывучэнні байкі? Падвядзенне вынікаў заняткаў. – Назавіце асаблівасці чытання i аналiзу лiрычных і эпічных вершаў (казак, баек). Дамашняе заданне. Распрацаваць план-канспект урока літаратурнага чытання ў ІІ класе па вывучэнні баек (тэма ўрока ― Што ведаеш, аб тым не пытайся. ― Дакучлівая байка‖ ).
Практычныя заняткі: Праца з прыказкамі, прымаўкамі і загадкамі на ўроках мовы і літаратурнага чытання
Мэты: пазнаѐ міць з асаблівасцямі чытання i аналiзу прыказак, прымавак i загадак, магчымасцямі выкарыстання прыказак у вучэбным працэсе, асаблівасцямі працы з прыказкамі, прымаўкамі і загадкамі на ўроках беларускай мовы.
Абсталяванне: ― Літаратурнае чытанне. 2 клас‖ (А. В. Вольскі, І. А. Гімпель), ― Літаратурныя зярняткі, або развіццѐ творчых здольнасцей маленькага чытача‖ (І. А. Буторына), зборнікі прыказак і прымавак, зборнік загадак, план-канспект урока беларускай мовы для ІІ класа па тэме ― Паўтараем арфаграфію ў загадках‖. Ход заняткаў 1. Разгляд асаблівасцей працы з прыказкамі, прымаўкамі і загадкамі на ўроках літаратурнага чытання. – Чаму на ўроках літаратурнага чытання і беларускай мовы неабходна выкарыстоўваць прыказкі і прымаўкі? – З якога класа мэтазгодна пачынаць працу з прыказкамі і прымаўкамі? – Якія віды працы з прыказкамі і прымаўкамі можна выкарыстоўваць на ўроках літаратурнага чытання? Праца з кнігай І. А. Буторынай ― Літаратурныя зярняткі, або развіццѐ творчых здольнасцей маленькага чытача‖ (Раздзел ― Знаѐ мімся з прыказкамі і прымаўкамі‖ ). – Якія віды працы можна прапаноўваць з загадкамі на ўроках літаратурнага чытання? – Як навучыць дзяцей складаць загадкі (адгадваць загадкі)? Праца з кнігай І. А. Буторынай ― Літаратурныя зярняткі, або развіццѐ творчых здольнасцей маленькага чытача‖ (Раздзел ― Адгадвае і складаем загадкі‖ ).
Воспользуйтесь поиском по сайту: ©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|