Зацвярджаю. Тлумачальная запіска
ЗАЦВЯРДЖАЮ Прарэктар па вучэбнай рабоце У. У. Шлыкаў
Склала В. І. Свірыдзенка, кандыдат педагагічных навук, дацэнт 2014 г. ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА Гуманітарнае развіццѐ асобы — адна з асноўных задач сучаснай школы. У вырашэнні гэтай задачы важнае месца адводзіцца моўнай адукацыі чалавека. Навучанне беларускай мове ў Рэспубліцы Беларусь характарызуецца камунікатыўнай накіраванасцю, якая забяспечвае развіццѐ ў вучняў гатоўнасці да эфектыўных маўленчых зносін у розных сферах дзейнасці. Такі падыход прадугледжвае засваенне школьнікамі не толькі сістэмы мовы, але і правілаў функцыянавання яе адзінак у маўленні, што азначае фарміраванне ў вучняў як лінгвістычнай, так і камунікатыўнай кампетэнцыі. Беларуская мова ў 1 - 4 класах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання з’яўляецца адным з асноўных вучэбных прадметаў. На ўроках роднай мовы школьнiкi вучацца правiльна пiсаць, засвойваюць асноўныя моўныя паняццi, выпрацоўваюць уменнi i навыкi ў вусным i пiсьмовым маўленні, рыхтуюцца да засваення сiстэматычнага курса беларускай мовы ў далейшым школьным навучаннi. Літаратурнае чытанне выступае ў якасці арганічнага звяна сістэмы адзінай бесперапыннай літаратурнай адукацыі і ўяўляе сабой самастойны вучэбны прадмет, які ўводзіць дзяцей у свет мастацкай літаратуры, абуджае ў іх цікавасць да кніг і чытання, закладвае асновы чытацкай культуры.
Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання школьнікі авалодваюць практычнымi ўменнямi засваення беларускай мовы як сродку зносiн. Яны вучацца правiльна гаварыць, чытаць i пiсаць па-беларуску, засвойваюць беларускую лексiку, атрымлiваюць прапедэўтычныя звесткi па фанетыцы, словаўтварэннi, граматыцы i правапiсе. Беларуская мова служыць важным сродкам выхавання школьнiкаў. Яна дапамагае выкладчыку далучаць вучняў да мастацкай лiтаратуры, развiваць у iх пазнавальныя магчымасцi, фармiраваць асновы навуковага светапогляду.
Вучэбная дысцыпліна ― Методыка выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання‖ мае на мэце дапамагчы студэнтам засвоіць тэорыю навучання школьнікаў мове, авалодаць уменнямі правільна арганізоўваць вучэбна-выхаваўчы працэс і кіраваць пазнавальнай дзейнасцю вучняў. Задачы вывучэння вучэбнай дысцыпліны: дапамагчы студэнтам засвоіць тэарэтычныя веды, вынікам чаго будзе правільнае разуменне будучымі настаўнікамі накіраванасці, логікі і структуры курса беларускай мовы і літаратурнага чытання ў пачатковых класах; дапамагчы студэнтам асэнсаваць мэты навучання мове і літаратурнаму чытанню; пазнаѐ міць з праграмамі, падручнікамі (усвядоміць іх ідэі, змест, будову); навучыць планаваць і арганізоўваць вучэбны працэс; сфарміраваць у студэнтаў уменне аналізаваць тэксты розных тыпаў і жанраў, падбіраць дыдактычны матэрыял да ўрокаў, праводзіць розныя віды пісьмовых прац, весці апытванне і аб’ектыўна ацэньваць веды, уменні і навыкі вучняў, правільна выкарыстоўваць нагляднасць і ТСН у навучальным працэсе; стымуляваць творчыя пошукі студэнтаў, фарміраваць уменні працаваць з навукова-метадычнай літаратурай, развіваць навукова-даследчыя здольнасці, выхоўваць маральна-этычныя якасці, неабходныя сучаснаму настаўніку.
Праграмны матэрыял вучэбнай дысцыпліны вывучаецца на лекцыйных, практычных і лабараторных занятках. На лекцыйных занятках раскрываюцца навуковыя асновы методыкi, абгрунтоўваюцца прынцыпы навучання беларускай мове і літаратурнаму чытанню ў пачатковых класах, метады i прыѐ мы аналізу мастацкіх твораў, засваення важных пытанняў фанетыкi, граматыкi, словаўтварэння, фармiравання арфаграфiчных дзеянняў i выпрацоўкi адпаведных уменняў i навыкаў; асвятляецца сiстэма ў развiццi звязнага маўлення (вуснага i пiсьмовага). Практычныя заняткi маюць на мэце дапамагчы студэнтам лепш усвядомiць асноўныя палажэннi методыкi ў прымяненнi да канкрэтных урокаў, адзначыць пэўныя цяжкасцi, што ўзнiкаюць у выкладчыка пры рэалiзацыi праграмных патрабаванняў, выпрацаваць уменнi i навыкi, неабходныя для працы ў школе. На практычных занятках студэнты разглядаюць методыку вывучэння адпаведных тэм школьнай праграмы, вучацца складаць канспекты ўрокаў розных тыпаў, падбіраць неабходныя наглядныя дапаможнiкi i дыдактычны матэрыял, абмяркоўваюць iх месца на уроку, прыѐ мы выкарыстання ў працэсе навучання. У час лабараторных заняткаў студэнты наведваюць урокi ў вопытных настаўнiкаў, пратакалiруюць працэс навучання, вучацца аналiзаваць, рыхтуюць і праводзяць фрагменты ўрокаў. Выкладанне вучэбнай дысцыпліны ― Методыка выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання‖ адбываецца ва ўзаемасувязі з выкладаннем такіх вучэбных дысцыплін як ― Педагогіка‖, ― Беларуская мова‖, ― Методика преподавания русского языка и литературного чтения‖. Патрабаванні да ўзроўню засваення зместу вучэбнай дысцыпліны ― Методыка выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання‖ вызначаны адукацыйным стандартам спецыяльнасці 1-01 02 01 Пачатковая адукацыя У выніку вывучэння вучэбнай дысцыпліны студэнты павіны ведаць: асноўныя паняцці методыкі выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах; змест і патрабаванні праграмы па беларускай мове і літаратурным чытанні ў пачатковых класах;
методыку навучання грамаце ў пачатковых класах; метады і прыѐ мы вывучэння кожнага з раздзелаў курса беларускай мовы ў пачатковых класах; этапы фарміравання паўнацэннага навыку чытання; методыку вывучэння літаратурных твораў у пачатковых класах. У выніку вывучэння вучэбнай дысцыпліны студэнты павіны ўмець: рэалізоўваць тэарэтычныя веды па методыцы навучання беларускай мове і літаратурнаму чытанню ў пачатковай школе ў прафесійнай дзейнасці; падбіраць і выкарыстоўваць дыдактычны матэрыял у розных відах вучэбнай дзейнасці; спалучаць работу па засваенні вучнямі нормаў і законаў беларускай мовы з фарміраваннем камунікатыўных уменняў і навыкаў; выяўляць, класіфікаваць і папярэджваць моўныя і маўленчыя памылкі рознага характару ў вусных выказваннях і пісьмовых працах вучняў пачатковых класаў; распрацоўваць методыку вывучэння мастацкага тэксту з улікам спецыфікі яго роду і жанру, узроставых і індывідуальных асаблівасцяў вучняў. У выніку вывучэння вучэбнай дысцыпліны студэнты павіны валодаць: навыкамі падрыхтоўкі і правядзення розных тыпаў урокаў па беларускай мове і літаратурным чытанні; метадамі арганізацыі вучэбнай дзейнасці навучэнцаў; навыкамі ацэначнай дзейнасці вусных і пісьмовых работ навучэнцаў; навыкамі аналізу літаратурнага твора; навыкамі арганізацыі пазакласнага чытання.
Воспользуйтесь поиском по сайту: ©2015 - 2025 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|