Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

План заняткаў. Лабараторная работа № 3. “Урокі мовы па раздзеле “Гукі мовы.. 4. Праверка і абмеркаванне распрацаваных планаў-канспектаў урока літаратурнага чытання.




План заняткаў

1. Прагляд відэаўрока літаратурнага чытання ў 4 класе.


2. Аналіз урока (вызначэнне этапаў чытання і аналізу мастацкага твора; характарыстыка відаў заданняў, якія былі выкарыстаны настаўнікам на кожным этапе чытання і аналізу мастацкага апавядання).

3. Распрацоўка ўласных планаў-канспектаў урока літаратурнага чытання ў 4 класе па тэме ― Апавяданне М. Янчанкі ― А таму! ‖.

4. Праверка і абмеркаванне распрацаваных планаў-канспектаў урока літаратурнага чытання.

 

Лабараторная работа № 3. “Урокі мовы па раздзеле “Гукі мовы.

Літары” ў 2 класе”

Мэта:   вучыць  распрацоўваць  урокі  па  тэме  ― Гукі  і  літары‖  ў  2  класе, падбіраць дыдактычны матэрыял для вывучэння фанетычных тэм, выкарыстоўваць розныя прыёмы выпрацоўкі ў вучняў фанетычных і графічных уменняў

 

Абсталяванне: вучэбныя праграмы для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання, падручнікі па беларускай мове для 2 класа школ з беларускай і рускай мовамі навучання

 

Тэарэтычная падрыхтоўка:

1. Адукацыйнае і практычнае значэнне вывучэння фанетыкі і графікі.

2. Методыка працы над гукамі, літарамі, складам, націскам. Вызначэнне гукавога і літарнага складу слова.

3. Развіццѐ мыслення і маўлення дзяцей пры вывучэнні асноў фанетыкі і графікі..

4. Арфаэпiчныя  памылкi,  прычыны iх узнiкнення, прыѐ мы i спосабы папярэджання і выпраўлення.

 

Літаратура:

Методыка выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах. /пад. рэд.

А. П. Шанько. Мiнск, 1986.

Падгайскі, Л. П. Методыка беларускай мовы: Граматыка, правапіс: 1 — 3 кл. / Л. П. Падгайскі. Мінск, 1981.

Нетрадыцыйныя падыходы да навучання мове і чытанню малодшых школьнікаў|/ склад. Г. М. Канцавая, А. В. Сазановіч. Брэст, 2003.

Выгонная, Л. Ц. Фанетыка беларускай мовы ў школе / Л. Ц. Выгонная. Мн., 1995. Сторажава, Н. А. Мова твая i мая: Вучу дзяцей па-беларуску /

Н. А. Сторажава. Мiнск, 1993.


 

Заданне: распрацаваць па групах планы-канспекты урокаў беларускай мовы па тэмах ― Мяккія і цвѐ рдыя зычныя гукі‖, ― Звонкія і глухія зычныя гукі‖,

― Падоўжаныя зычныя гукі‖ ў 2 класе.

 

План заняткаў

1. Прагляд відэаўрока беларускай мовы ў 2 класе.

2. Аналіз урока (вызначэнне этапаў урока, метадаў і прыѐ маў тлумачэння настаўнікам фанетычнай тэмы; характарыстыка відаў заданняў, якія былі выкарыстаны настаўнікам на кожным этапе ўрока, дыдактычнага матэрыялу да ўрока).

3. Распрацоўка па групах планаў-канспектаў урокаў беларускай мовы ў 2 класе па тэмах ― Мяккія і цвѐ рдыя зычныя гукі‖, ― Звонкія і глухія зычныя гукі‖, ― Падоўжаныя зычныя гукі‖.

4. Прадстаўленне распрацаваных планаў-канспектаў урокаў кожнай групай студэнтаў.

5. Абмеркаванне прадстаўленых планаў-канспектаў урокаў.

 

Лабараторная работа № 4. “Вывучэнне беларускай мовы ў школах з рускай мовай навучання”

Мэта: вучыць распрацоўваць урокі вуснага курса, уступнага моўнага курса ў школах з рускай мовай навучання, выкарыстоўваць розныя прыёмы выпрацоўкі ў вучняў уменняў і навыкаў аўдзіравання, гаварэння, чытання, першапачатковых навыкаў пісьма, падбіраць дыдактычны матэрыял для ўзбагачэння слоўнікавага запасу вучняў беларускай лексікай розных тэматычных груп.

 

Абсталяванне: вучэбныя праграмы для агульнаадукацыйных устаноў з рускай мовай навучання, падручнікі па беларускай мове для 1, 2 класа школ з рускай мовай навучання, сшыткі на друкаванай аснове.

 

Тэарэтычная падрыхтоўка:

1. Перанос, транспазіцыя і інтэрферэнцыя.

2. Дыферэнцыяльна-сістэматычны прынцып навучання.

3. Камунікатыўная накіраванасць навучання.

4. Асаблiвасцi пабудовы курса беларускай мовы для пачатковых класаў у школах з рускай мовай навучання.


5. Асаблівасці працы над фанетыкай, графікай, лексікай, граматыкай, арфаграфіяй беларускай мовы ў школах з рускай мовай навучання.

 

Літаратура:

Методыка выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах. /пад. рэд.

А. П. Шанько. Мiнск, 1986.

Актуальныя праблемы развіцця сучаснай методыкі выкладання беларускай мовы / пад навук. рэд. В. П. Протчанка, М. Г. Яленскага. Мінск, 2003.

Нетрадыцыйныя падыходы да навучання мове і чытанню малодшых школьнікаў|/ склад. Г. М. Канцавая, А. В. Сазановіч. Брэст, 2003.

Катонова, Е. М. Методика преподавания русского языка в начальной школе: курс лекций / Е. М. Катонова. Минск, 2005.

Паўлоўскi, І. I. Моўная адукацыя малодшых школьнiкаў: Тэарэтыка- дыдактычнае даследаванне / І. І. Паўлоўскі. Мiнск, 1998.

Яленскі, М. Г. Лінгвадыдактычная парадыгма асобасна арыентаванага навучання мове ў сучаснай школе / М. Г. Яленскі. Мінск, 2002.

 

Заданне: распрацаваць па групах планы-канспекты урокаў беларускай мовы па тэмах ― Я і навакольны свет. Надвор’е і з’явы прыроды‖ ў 1 класе, ― Гук [ў] і яго абазначэнне на пісьме‖, ― Значэнне слова‖ ў 2 класе.

 

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...