Структура курсавой працы 1 страница
КЛАСАХ Тэма 4. 1. ЛІНГВІСТЫЧНЫЯ І ПСІХОЛАГА-ПЕДАГАГІЧНЫЯ АСНОВЫ НАВУЧАННЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ Звесткі з гiсторыi методыкі выкладання фанетыкі, граматыкі і правапісу. К. М. Мiцкевiч пра граматычныя азначэннi i правiлы, iх засваенне вучнямi пачатковых класаў. Навуковыя асновы методыкі выкладання фанетыкі, граматыкі і правапісу. Заканамернасцi i прынцыпы засваення беларускай мовы. Агульная характарыстыка задач i зместу пачатковага навучання беларускай мове. Структура праграмы, аб’ѐ м матэрыялу, сiстэма размеркавання па гадах навучання, яе характарыстыка, узаемасувязь памiж раздзеламi праграмы, яе абгрунтаванне. Фармiраванне ў малодшых школьнiкаў асноў навуковага светапогляду пры навучаннi роднай мове. Развiццѐ пазнавальнай актыўнасцi. Выкарыстанне прыѐ маў аналiзу, сiнтэзу, параўнання i супастаўлення. Выпрацоўка ўменняў рабiць вывады i абагульненнi. Фармiраванне абстрактнага мыслення на аснове назiранняў за моўнымi з’явамi.
Тэма 4. 2. МЕТАДЫ І ПРЫЁМЫ НАВУЧАННЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ Развiццѐ вае навучанне пры засваеннi законаў i правiлаў фанетыкi, словаўтварэння, граматыкi i правапiсу з апорай на дыдактыка-метадычныя прынцыпы. Асноўныя метады i прыѐ мы навучання беларускай мове: паведамленне, слова настаўнiка; назiраннi за моўнымi з’явамi, iх аналiз, абагульненне i вывад; работа з падручнiкам, таблiцамi i iншым вучэбным матэрыялам; самастойная праца навучэнцаў; розныя вiды граматычнага разбору; практыкаваннi творчага характару.
Тэма 4. 3. УРОК БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Урокi беларускай мовы, iх тыпы i структурныя кампаненты, асаблiвасцi пабудовы ў залежнасцi ад зместу, тэмы, этапаў навучання, падрыхтоўкi вучняў. Патрабаваннi да ўрокаў граматыкi i правапiсу. Методыка правядзення ўрокаў роднай мовы.
Наглядныя дапаможнiкi, тэхнiчныя сродкi навучання i дыдактычны матэрыял, iх месца на ўроках мовы, прыѐ мы выкарыстання. Паўтарэнне пройдзенага па граматыцы i правапiсе. Сiстэматычнасць паўтарэння з мэтай замацавання вывучанага i паглыблення ведаў вучняў. Абагульненне вывучанага матэрыялу. Спецыяльныя ўрокi паўтарэння ў пачатку, у канцы чвэрцi, у канцы навучальнага года. Абагульняльныя ўрокi, iх структура, змест, асаблiвасцi арганiзацыi, методыка правядзення. Праверка i ўлiк ведаў, уменняў i навыкаў, атрыманых вучнямi па беларускай мове. Вiды i формы апытання, методыка яго ажыццяўлення. Нормы ацэнкi вусных адказаў вучняў, розных вiдаў пiсьмовых прац.
Тэма 4. 4. МЕТОДЫКА ВЫВУЧЭННЯ АСНОЎ ФАНЕТЫКІ І ГРАФІКІ. ФАРМІРАВАННЕ АРФАГРАФІЧНАГА НАВЫКУ ПРЫ ВЫВУЧЭННІ ФАНЕТЫКІ Адукацыйнае і практычнае значэнне вывучэння фанетыкі і графікі. Методыка працы над гукамі, літарамі, складам, націскам. Развіццѐ ў вучняў уменняў распазнаваць галосныя і зычныя гукі, націскныя і ненаціскныя склады, парныя па цвѐ рдасці і мяккасці, звонкасці і глухасці зычныя гукі. Вызначэнне гукавога і літарнага складу слова. Фармiраванне ў малошых школьнiкаў гукавога i графiчнага вобразаў слоў, iх суаднясенне, высвятленне агульнага i адметнага. Знаѐ мства з алфавітам, фарміраванне ўмення карыстацца ім на практыцы. Развіццѐ мыслення і маўлення дзяцей пры вывучэнні асноў фанетыкі і графікі. Развiццѐ ў вучняў фанематычных уменняў. Выпрацоўка ў малодшых школьнiкаў навыкаў лiтаратурнага вымаўлення. Арфаэпiчныя памылкi, прычыны iх узнiкнення, прыѐ мы i спосабы папярэджання і выпраўлення.
Тэма 4. 5. МЕТАДЫЧНЫЯ АСНОВЫ ФАРМІРАВАННЯ ГРАМАТЫЧНЫХ І СЛОВАЎТВАРАЛЬНЫХ ПАНЯЦЦЯЎ. ФАРМІРАВАННЕ АРФАГРАФІЧНАГА НАВЫКУ ПРЫ ВЫВУЧЭННІ ЭЛЕМЕНТАЎ ГРАМАТЫКІ І СЛОВАЎТВАРЭННЯ Сутнасць граматычных паняццяў, метадычныя прыѐ мы i формы iх засваення. Цяжкасці засваення школьнікамі граматычных паняццяў. Метадычныя ўмовы эфектыўнага іх засваення.
Словаўтваральныя i граматычныя практыкаваннi, iх тыпы i прызначэнне; методыка правядзення на розных этапах засваення паняццяў. Патрабаваннi да практыкаванняў: аб’ѐ м, якасць моўнага матэрыялу, яго даступнасць для дзяцей пэўнага ўзросту. Граматычны разбор, яго вiды, методыка правядзення.
Тэма 4. 6. ВЫВУЧЭННЕ МАРФЕМНАГА СКЛАДУ СЛОВА. ФАРМІРАВАННЕ АРФАГРАФІЧНАГА НАВЫКУ ПРЫ ВЫВУЧЭННІ МАРФЕМНАГА СКЛАДУ СЛОВА Значэнне і задачы працы па вывучэнні марфемнага складу слова ў пачатковых класах. Значэнне словаўтваральнай працы ва ўзбагачэннi слоўнікавага запасу малодшых школьнiкаў. Сістэма вывучэння марфемнага складу слова ў пачатковых класах: знаѐ мства вучняў з асаблівасцямі аднакаранѐ вых слоў і кораня слова, з роляй прыставак, суфіксаў, канчатка; паглыбленне ведаў пра марфемны склад слова і элементы словаўтварэння ў сувязі з вывучэннем часцiн мовы. Марфемны разбор як сродак асэнсаванага ўсведамлення марфемнай структуры слова. Выпрацоўка арфаграфiчнага навыку на аснове засваення марфемнай будовы слова. Віды практыкаванняў для вывучэння марфемнай будовы слова і выпрацоўкі арфаграфічных навыкаў. Тэма 4. 7. МЕТОДЫКА ВЫВУЧЭННЯ ЭЛЕМЕНТАЎ МАРФАЛОГІІ Ў ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАХ. ФАРМІРАВАННЕ АРФАГРАФІЧНАГА НАВЫКУ ПРЫ ВЫВУЧЭННІ ЧАСЦІН МОВЫ Задачы і змест працы па вывучэнні часцін мовы ў пачатковых класах. Сiстэма вывучэння назоўнiка ў пачатковых класах, яе абгрунтаванне. Методыка азнаямлення вучняў з родам, лiкам, склонам назоўнiкаў. Паняцце пра скланенне назоўнiкаў. Засваенне склонавых пытанняў. Ужыванне прыназоўнiкаў з назоўнiкамi розных склонаў. Практычнае авалоданне формамi назоўнiкаў першага, другога, трэцяга скланенняў. Развіццѐ маўлення і мыслення школьнікаў пры вывучэнні назоўнікаў. Сістэма вывучэння прыметніка ў 1 – 4 класах: фарміраванне паняцця ― прыметнік‖, праца над катэгорыямі роду, ліку і склону прыметніка. Лексіка- стылістычная работа ў працэсе вывучэння прыметніка. Сістэма вывучэння дзеяслова ў 1 – 4 класах: фарміраванне паняцця ― дзеяслоў‖, азнаямленне вучняў з формамі часу дзеяслова, тлумачэнне змянення дзеясловаў па асобах і ліках, паняцце аб неазначальнай форме дзеяслова, аб першым і другім спражэнні дзеясловаў. Развіццѐ маўлення вучняў у працэсе вывучэння дзеяслова.
Асаблівасці вывучэння займенніка ў пачатковых класах. Методыка працы над прыназоўнікамі і злучнікамі ў пачатковых класах. Работа над усведамленнем вучнямі ролі прыназоўнікаў, іх семантыкі. Навучанне выкарыстанню ў маўленні граматычных канструкцый з прыназоўнікамі і злучнікамі. Асаблівасці вывучэння малодшымі школьнікамі прыслоўяў. Узбагачэнне слоўнікавага запасу вучняў прыслоўямі. Выпрацоўка арфаграфічнага навыку пры вывучэнні часцін мовы.
Тэма 4. 8. ВЫВУЧЭННЕ ЭЛЕМЕНТАЎ СІНТАКСІСУ І ПУНКТУАЦЫІ Ў ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАХ Значэнне, задачы, змест і сістэма працы па вывучэнні элементаў сінтаксісу і пунктуацыі ў пачатковых класах. Фармiраванне ў вучняў асноўных сiнтаксiчных паняццяў. Сінтаксічны матэрыял у 1 – 4 класах: сказ, віды сказаў па інтанацыі і мэце выказвання, члены сказа, сувязь слоў у сказе, словазлучэнне, аднародныя члены сказа. Сiнтаксiчныя веды, уменнi i навыкi, якiя павiнны набыць вучнi пры засваеннi часцiн мовы. Выкарыстанне знакаў прыпынку ў канцы сказаў, пры аднародных членах сказа.
Тэма 4. 9. ВЫВУЧЭННЕ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ВА ЎСТАНОВАХ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ З РУСКАЙ МОВАЙ НАВУЧАННЯ Перанос, транспазіцыя і інтэрферэнцыя. Дыферэнцыяльна-сістэматычны прынцып навучання. Камунікатыўная накіраванасць навучання. Асаблiвасцi пабудовы курса беларускай мовы для пачатковых класаў у школах з рускай мовай навучання. Асаблівасці працы над фанетыкай, графікай, лексікай, граматыкай, арфаграфіяй беларускай мовы ў школах з рускай мовай навучання.
Тэма 4. 10. ВЫПРАЦОЎКА АРФАГРАФІЧНЫХ УМЕННЯЎ І НАВЫКАЎ Методыка навучання арфаграфii. Прыѐ мы выпрацоўкi правапiсных уменняў i навыкаў з улiкам прынцыпаў сучаснай беларускай арфаграфii, характару напiсанняў, этапаў навучання. Роля зрокавых, слыхавых, кiнестэзiчных аналiзатараў у фармiраваннi арфаграфiчных дзеянняў. Прыѐ мы i формы выпрацоўкi ўмення вызначаць арфаграфiчную задачу, парадак арфаграфiчнага дзеяння, хутка i беспамылкова падбiраць праверачныя словы.
Асноўныя прыѐ мы працы з арфаграфiчным правiлам. Фармiраванне ў вучняў умення прымяняць арфаграфiчныя правiлы на пiсьме, улiчваць тэарэтычныя звесткi, атрыманыя пры вывучэннi фанетыкi, марфемнай будовы слова, граматыкi. Арфаграфiчныя практыкаваннi: розныя вiды спiсвання, дыктантаў, граматыка-арфаграфiчны разбор, лексіка-арфаграфічныя практыкаванні, пераказы. Праца з арфаграфiчным слоўнiкам. Умовы выпрацоўкi арфаграфiчнага навыку. Класiфiкацыя арфаграфічных памылак на аснове аналiзу вучнѐ ўскiх пiсьмовых прац, iх выпраўленне i прыѐ мы папярэджання.
РАЗДЗЕЛ 5. МЕТОДЫКА РАЗВIЦЦЯ МАЎЛЕННЯ НАВУЧЭНЦАЎ Тэма 5. 1. НАВУКОВЫЯ АСНОВЫ МЕТОДЫКІ РАЗВІЦЦЯ МАЎЛЕННЯ Паняцці ― мова‖, ― маўленне‖, ― мысленне‖ Узаемаабумоўленасць іўзаемасувязь мовы, маўлення, мыслення. Віды маўлення: унутранае, знешняе, вуснае, пісьмовае, маналагічнае, дыялагічнае. Маўленчая дзейнасць. Віды маўленчай дзейнасці: гаварэнне, слуханне, чытанне, пісьмо. Мэты i змест працы па развiццi маўлення малодшых школьнiкаў. Прынцыпы методыкі развіцця маўлення. Задачы развіцця маўлення вучняў. Патрабаванні да вуснага i пiсьмовага маўлення школьнікаў. Умовы паспяховага развіцця маўлення вучняў пачатковых класаў.
Тэма 5. 2. НАПРАМКІ РАЗВІЦЦЯ МАЎЛЕННЯ НАВУЧЭНЦАЎ ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАЎ Выпрацоўка навыкаў літаратурнага вымаўлення. Недахопы вуснага маўлення школьнікаў, іх прычыны. Кірункі працы па засваенні вучнямі арфаэпічных нормаў. Прыѐ мы работы па выпрацоўцы выразнасці вуснага маўлення школьнікаў. Удакладненне, узбагачэнне i актывiзацыя слоўнiка вучняў. Задачы, змест i методыка лексiчнай працы на ўроках мовы i лiтаратурнага чытання ў пачатковых класах. Прыѐ мы семантызацыі слоў. Слоўнікава-семантычная і слоўнікава-стылістычная праца на ўроках беларускай мовы і літаратурнага чытання. Гульні і займальныя практыкаванні са словамі на ўроках мовы і літаратурнага чытання. Граматычны ўзровень працы па развіцці маўлення. Словазлучэнне i сказ — аснова развiцця звязнага маўлення малодшых школьнiкаў. Словаформа як адзінка мовы і маўлення. Асаблівасці засваення школьнікамі граматычных формаў. Задачы і змест працы над граматычнай формай слова ў аспеце развіцця маўлення. Тыпалогія практыкаванняў: практыкаванні, накіраваныя на засваенне вучнямі абмежаванняў ва ўтварэнні і спалучальнасці граматычных формаў, на ўсведамленне сэнсавых і выяўленчых магчымасцяў граматычных формаў, на
развіццѐ ўменняў мэтазгодна выкарыстоўваць граматычныя формы ў звязным маўленні. Фармiраванне камунiкатыўных уменняў — асноўны змест працы па развiццi звязнага маўлення.
Тэма 5. 3. СІСТЭМА ПРАЦЫ ПА РАЗВІЦЦІ ЗВЯЗНАГА МАЎЛЕННЯ НАВУЧЭНЦАЎ Задачы, змест працы па развiцці звязнага маўлення. Прапедэўтычныя лiнгвiстычныя веды, якiя павiнны набыць вучнi пачатковых класаў: паняцце пра тэкст, тэму, структуру i галоўную думку выказвання. Выпрацоўка ўмення падбiраць да выказвання загалоўкi, вызначаць тып тэксту (апiсанне, апавяданне, разважанне), яго структуру, назапашваць фактычны матэрыял да творчых прац розных вiдаў. Пераказ як від працы па развіцці звязнага маўлення вучняў. Віды пераказаў, агульныя патрабаванні да вусных і пісьмовых пераказаў. Асаблівасці працы над падрабязным, сціслым, выбарачным і творчым пераказам. Лексічная, граматычная, арфаграфічная і пунктуацыйная работа пры падрыхтоўцы пераказаў, папярэджанне памылак. Структура ўрока напісання пераказу. Напісанне і праверка пераказаў вучнямі. Сачыненне як від працы па развіцці звязнага маўлення вучняў. Віды сачыненняў па крыніцах выкарыстоўваемага матэрыялу: па асабістых назіраннях і ўражаннях, па ўласным вопыце, па матэрыялах экскурсій, па прачытаных творах, па сюжэтных малюнках і серыях малюнкаў, па прагледжаных фільмах, спектаклях, тэлеперадачах. Сачыненні з выкарыстаннем матэрыялаў з розных крыніц. Віды сачыненняў па тыпах тэкстаў: апавяданне, апісанне, разважанне, сачыненні змешанага тыпу. Разнавіднасці сачыненняў (калектыўныя і індывідуальныя) у залежнасці ад ступені ўдзелу настаўніка і класа ў іх падрыхтоўцы. Сачыненні-мініяцюры, іх асаблівасці і месца ў сістэме працы па развіцці звязнага маўлення вучняў. Методыка работы па падрыхтоўцы і напісанні сачыненняў: збор матэрыялу, яго сістэматызацыя і абагульненне, вызначэнне зместу будучага выказвання, складанне плана. Лексічная, граматычная, арфаграфічная і пунктуацыйная работа пры падрыхтоўцы сачынення, папярэджанне памылак. Структура ўрока напісання сачынення. Праверка вучнѐ ўскiх пiсьмовых творчых прац. Тыпы памылак, iх выпраўленне, улiк i класiфiкацыя, прыѐ мы лiквiдацыi. Арганізацыя працы над памылкамі. Нормы ацэнкi творчых прац. ПАТРАБАВАННІ ДА КУРСАВОЙ РАБОТЫ
У сістэме прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў важнае месца займае навукова-даследчая работа студэнтаў, у прыватнасці такая яе форма арганізацыі, як напісанне і абарона курсавога праекта. Курсавая работа ўяўляе сабой лагічна завершаны і аформлены ў выглядзе тэксту твор навукова-даследчага зместу, накіраваны на вырашэнне пэўных праблем і задач у галіне методыкі выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання. Выкананне курсавой работы накіравана на дасягненне наступных мэт: - сістэматызацыя, абагульненне, замацаванне і паглыбленне тэарэтычных і практычных ведаў па методыцы выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання; - удасканаленне навыкаў прымянення атрыманых ведаў для рашэння канкрэтных задач, а таксама навыкаў самастойнай работы з навуковай літаратурай і апрацоўкі вынікаў тэарэтычных або эксперыментальных даследаванняў. Тэма курсавой работы зацвярджаецца на кафедры беларускага і русскага мовазнаўства факультэта пачатковай адукацыі, а заданне на яе выкананне афармляецца кіраўніком. Прыкладны аб’ѐ м работы (без дадаткаў і спісу літаратуры) у камп’ютарным варыянце – 25-40 (шрыфт – Times New Roman, 14 пт, міжрадковы інтэрвал – 1, колькасць радкоў на старонцы – 38-42). Левае поле – 30 мм, правае – 15 мм, верхняе і ніжняе —20 мм. У агульную нумарацыю ўключаюцца тытульны ліст і змест, хоць на іх нумар старонкі не ставіцца. На астатніх старонках нумар ставіцца справа або ў цэнтры старонкі зверху. Кожную структурную частку – УВОДЗІНЫ, ГЛАВЫ, ЗАКЛЮЧЭННЕ, СПІС ЛІТАРАТУРЫ, ДАДАТАК – трэба пачынаць з новай старонкі.
Структура курсавой працы Стурктура курсавой працы павінна спрыяць раскрыццю выбранай тэмы і яе састаўных элементаў. Усе часткі курсавой работы павінны быць узаемазвязаны і выкладзены ў лагічнай паслядоўнасці. Структура працы ўключае заданне, тытульны ліст, змест, уводзіны, асноўную частку, заключэнне, бібліяграфічны спіс, дадаткі. На тытульным лісце пазначаюцца: поўная назва ўстановы адукацыі і назва кафедры, тэма, звесткі пра аўтара (факультэт, курс, прозвішча, імя, імя па бацьку), вучоная ступень і вучонае званне, прозвішча і ініцыялы навуковага кіраўніка; месца і год выканання працы. Змест уяўляе сабой паслядоўны пералік пунктаў і падпунктаў курсавой працы. Усе загалоўкі пачынаюцца з вялікай літары, кропкі не ставяцца. Пунктам Уводзіны, Заключэнне, Бібліяграфічны спіс парадкавы нумар не прысвойваецца. Уводзіны ўключаюць абгрунтаванне выбару тэмы, яе актуальнасці, вызначэнне аб’екта, прадмета, мэты, задач, метадаў і базы даследавання (кожная рубрыка пачынаецца з чырвонага радка, назва рубрыкі вылучаецца іншым шрыфтам ці падкрэсліваннем). Пры абгрунтаванні выбару і актуальнасці тэмы даследавання неабходна звярнуць увагу на ступень яе вывучанасці (сцісла асвяціць гісторыю пытання) і сфармуляваць праблему (назваць тое, што трэба вывучыць). Аб’ект і прадмет даследавання суадносяцца як цэлае і частка. Аб'ект – сфера, галіна пошуку, тая частка навукі ці практыкі, з якой даследчык непасрэдна мае справу; прадмет – абмежаваны аспект сферы пошуку ўнутры аб'екта, той бок, той пункт гледжання, з якім даследчык спасцігае цэласны аб'ект, вылучаючы пры гэтым найбольш істотныя прыметы аб'екта. Напрыклад, аб’ект даследавання – працэс фарміравання ведаў, а прадмет – фарміраванне якасці ведаў. Мэта даследавання – тое, што ў агульным выглядзе павінна быць дасягнута падчас працы. Фармулюецца з выкарыстаннем дзеясловаў абрунтаваць ролю, раскрыць, паказаць, устанавіць, распрацаваць і інш. Задачы вынікаюць з мэты і канкрэтызуюць яе (напрыклад, вывучыць, вызначыць, выявіць, абагульніць, праверыць у вопытнай працы, апрабіраваць і г. д. ). Метады даследавання вызначаюцца з улікам спецыфікі задач. Могуць быць выкарыстаны: метады тэарэтычнага пошуку – аналіз навуковай і метадычнай літаратуры; вывучэнне метадалагічных асноў методыкі выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах, вывучэнне гісторыі праблемы, аналіз і абагульненне матэрыялаў, атрыманых эмпірычным шляхам; метады даследавання педагагічнага працэсу – назіранне за працэсам навучання, вывучэнне пісьмовых прац, тэсціраванне, мадэліраванне, гутарка, апытанне, анкетаванне, аналіз і абагульненне вопыту (масавага і перадавога), аналіз дакументацыі; эксперымент – пошукавы, канстатуючы, навучальны, кантрольны; метады матэматычнай статыстыкі – сярэдні паказчык, рэгістрацыя, ранжыраванне і г. д. База даследавання: указваецца вучэбная ўстанова (нумар школы, класа), дзе праводзілася даследаванне, колькасць выкарыстаных тэарэтычных крыніц. Практычная значнасць: акрэсліваецца, кім і калі могуць быць выкарыстаны матэрыялы, атрыманыя ў ходзе даследавання. У асноўнай частцы вылучаюцца главы, якія пры неабходнасці падзяляюцца на параграфы (іх не трэба афармляць з новай старонкі). Змест структурных частак адпавядае пастаўленым задачам: разглядаецца гістарычны і тэарэтычны аспекты праблемы даследавання, прыводзіцца крытычны аналіз навуковай і метадычнай літаратуры, асноўныя тэарэтычныя палажэнні пацвярджаюцца адказамі вучняў, вытрымкамі з іх пісьмовых работ, фрагментамі ўрокаў, вынікамі эксперыменту, лічбавымі дадзенымі. Студэнт аналізуе змест навучання, абгрунтоўвае выбар метадаў, прыѐ маў, сродкаў навучання і кантролю, адказвае на пытанні: «З якой мэтай вучыць? », «Чаму вучыць? », «Як вучыць? », «Чаму так вучыць, а не інакш? », «Як кантраляваць засвоенае? ». Кожная глава завяршаецца вывадамі або канстатацыяй вынікаў. Спасылкі на літаратуру ў тэксце курсавой працы афармляюцца ў квадратныя дужкі: [5] – спасылка на запіс у спісе літаратуры, [5, с. 8] – спасылка з указаннем старонак працытаванай працы, [3; 5; 7] – спасылка на шэраг прац. Заключэнне можа быць прадстаўлена ў выглядзе абагульненых вывадаў па кожнай главе, дзе акрэсліваецца значэнне праведзенай працы для паляпшэння якасці навучання, даюцца практычныя рэкамендацыі, раскрываюцца далейшыя перспектывы даследавання тэмы. Бібліяграфічны спіс падаецца ў алфавітным парадку з захаваннем бібліяграфічных патрабаванняў па схеме: прозвішча, ініцыялы аўтара; загаловак; тэматыка, від, назначэнне дакумента; звесткі аб адказнасці (складальнікі, рэдактары); звесткі аб выданні (месца і час выдання); аб’ѐ м. У спіс уключаюцца ўсе крыніцы, выкарыстаныя ў ходзе даследавання (не менш за 20-25). Дадаткі ўключаюць схемы, табліцы, дыяграмы, матэрыялы даследавання. Кожны дадатак афармляецца на асобных лістах і мае свой тэматычны загаловак. У правым верхнім вугле ўказваецца парадкавы нумар ― Дадатак 1‖, ― Дадатак 2‖. Нумарацыя старонак працягваецца ў былым парадку.
Воспользуйтесь поиском по сайту: ©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|