Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Крытэрыі ацэнкі




ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ СТУДЭНТАЎ

Адзнака ў балах Крытэрыі
(адзін) не залічана Адсутнасць ведаў і кампетэнцый ў межах адукацынага стандарта вышэйшай адукацыі. Адмаўленне ад адказу. Нез’яўленне на атэстацыю без уважлівай прычыны.
(два) не залічана Фрагментарныя веды ў межах адукацынага стандарта вышэйшай адукацыі. Веданне асобных літаратурных крыніц, рэкамендаваных вучэбнай праграмай установы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне. Няўменне выкарыстоўваць навуковую тэрміналогію вучэбнай дысцыпліны, наяўнасць у адказе грубых, лагічных памылак. Пасіўнасць на практычных і лабараторных занятках, нізкі ўзровень культуры выканання заданняў.
(тры) не залічана Недастаткова поўны аб’ѐ м ведаў ў межах адукацынага стандарта вышэйшай адукацыі. Веданне часткі асноўнай літаратуры, рэкамендаванай вучэбнай праграмай установы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне. Выкарыстанне навуковай тэрміналогіі, выклад адказу на пытанні з істотнымі, лагічнымі памылкамі. Слабае валоданне інструментарыем вучэбнай дысцыпліны, некампетэнтнасць у рашэнні стандартных (тыповых) задач. Няўменне арыентавацца ў асноўных тэорыях, канцэпцыях і напрамках методыкі выкладання мовы і літаратурнага чытання. Пасіўнасць на практычных і лабараторных занятках, нізкі ўзровень культуры выканання заданняў.
(чатыры) залічана Дастатковы аб’ѐ м ведаў ў межах адукацынага стандарта вышэйшай адукацыі. Засваенне асноўнай літаратуры, рэкамендаванай вучэбнай праграмай установы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне. Выкарыстанне навуковай тэрміналогіі, лагічна выклад адказу на пытанні, уменне рабіць вывады без істотных памылак. Валоданне інструментарыем вучэбнай дысцыпліны, уменне яго выкарыстоўваць у рашэнні стандартных (тыповых) задач. Уменне пад кіраўніцтвам выкладчыка рашаць стандартныя (тыповыя) задачы. Уменне арыентавацца ў асноўных тэорыях, канцэпцыях і напрамках методыкі

  выкладання мовы і літаратурнага чытання і даваць ім ацэнку. Праца пад кіраўніцтвам выкладчыка на практычных, лабараторных занятках, дапушчальны ўзровень культуры выканання заданняў.
Адзнака ў балах Крытэрыі
  (пяць) залічана Дастатковыя веды ў аб’ѐ ме вучэбнай праграмы ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне. Выкарыстанне навуковай тэрміналогіі, лагічна правільны выклад адказу на пытанні, уменне рабіць вывады. Валоданне інструментарыем вучэбнай дысцыпліны, уменне яго выкарыстоўваць у рашэнні вучэбных і прафесійных задач. Здольнасць самастойна прымяняць тыповыя рашэнні ў межах вучэбнай праграмы ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне. Засваенне асноўнай літаратуры, рэкамендаванай вучэбнай праграмай. Уменне арыентавацца ў базавых тэорыях, канцэпцыях і напрамках методыкі выкладання мовы і літаратурнага чытання і даваць ім параўнальную ацэнку. Самастойная праца на практычных, лабараторных занятках, фрагментарны ўдзел у групавых абмеркаваннях, дастатковы ўзровень культуры выканання заданняў.
    (шэсць) залічана Дастаткова поўныя і стэматызаваныя веды ў аб’ѐ ме вучэбнай праграмы ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне. Выкарыстанне неабходнай навуковай тэрміналогіі, лагічна правільны выклад адказу на пытанні, уменне рабіць абагульненні і абгрунтаваныя вывады. Валоданне інструментарыем вучэбнай дысцыпліны, уменне яго выкарыстоўваць у рашэнні вучэбных і прафесійных задач. Здольнасць самастойна прымяняць тыповыя рашэнні ў межах вучэбнай праграмы ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне. Засваенне асноўнай  літаратуры, рэкамендаванай вучэбнай праграмай. Уменне арыентавацца ў базавых тэорыях, канцэпцыях і напрамках методыкі выкладання мовы і літаратурнага чытання і даваць ім параўнальную ацэнку. Актыўная самастойная праца на практычных, лабараторных занятках, перыядычны ўдзел у групавых абмеркаваннях, высокі ўзровень культуры выканання заданняў.
  (сем)   залічана Сістэматызаваныя, глыбокія і поўныя веды па ўсіх раздзелах вучэбнай праграмы ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне. Выкарыстанне навуковай тэрміналогіі (у тым ліку на замежнай мове), лагічна правільны выклад адказу на пытанні, уменне рабіць абгрунтаваныя вывады і абагульненні.  Валоданне інструментарыем вучэбнай дысцыпліны, уменне яго выкарыстоўваць

279


  у пастаноўцы і рашэнні навуковых і прафесійных задач. Свабоднае валоданне тыповымі рашэннямі ў межах вучэбнай праграмы ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне. Засваенне асноўнай і дадатковай літаратуры, рэкамендаванай вучэбнай праграмай. Уменне арыентавацца ў асноўных тэорыях, канцэпцыях і напрамках методыкі выкладання мовы і літаратурнага чытання і даваць ім аналітычную ацэнку. Самастойная праца на практычных, лабараторных занятках, удзел у групавых абмеркаваннях, высокі ўзровень культуры выканання заданняў
Адзнака ў балах Крытэрыі
  (восем) залічана Сістэматызаваныя, глыбокія і поўныя веды па ўсіх раздзелах вучэбнай праграмы ў аб’ѐ ме вучэбнай праграмы ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне. Выкарыстанне навуковай тэрміналогіі (у тым ліку на замежнай мове), лагічна правільны выклад адказу на пытанні, уменне рабіць абгрунтаваныя вывады і абагульненні. Валоданне інструментарыем вучэбнай дысцыпліны (метадамі комплекснага аналізу, тэхнікай інфармацыйных тэхналогій), уменне яго выкарыстоўваць у пастаноўцы і рашэнні навуковых і прафесійных задач. Здольнасць самастойна вырашаць складаныя праблемы ў межах вучэбнай праграмы ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне. Засваенне асноўнай і дадатковай літаратуры, рэкамендаванай вучэбнай праграмай. Уменне арыентавацца ў тэорыях, канцэпцыях і напрамках методыкі выкладання мовы і літаратурнага чытання і даваць ім аналітычную ацэнку. Актыўная самастойная праца на практычных, лабараторных занятках, сістэматычны ўдзел у групавых абмеркаваннях, высокі ўзровень культуры выканання заданняў.
  (дзевяць) залічана Сістэматызаваныя, глыбокія і поўныя веды па ўсіх раздзелах вучэбнай праграмы. Дакладнае выкарыстанне навуковай тэрміналогіі (у тым ліку на замежнай мове), лагічна правільны выклад адказу на пытанні. Валоданне інструментарыем вучэбнай дысцыпліны, уменне яго эфектыўна выкарыстоўваць у пастаноўцы і рашэнні навуковых і прафесійных задач. Здольнасць самастойна і творча вырашаць складаныя праблемы ў нестандартнай сітуацыі ў межах вучэбнай праграмы. Поўнае засваенне асноўнай і дадатковай літаратуры, рэкамендаванай вучэбнай праграмай. Уменне арыентавацца ў тэорыях, канцэпцыях і напрамках методыкі выкладання мовы і літаратурнага чытання і даваць ім аналітычную ацэнку. Сістэматычная, актыўная самастойная праца на практычных, лабараторных занятках, творчы ўдзел у групавых абмеркаваннях, высокі ўзровень культуры выканання заданняў.


    (дзесяць) залічана Сістэматызаваныя, глыбокія і поўныя веды па ўсіх раздзелах вучэбнай праграмы, па асноўных пытаннях, якія выходзяць за яе межы. Дакладнае выкарыстанне навуковай тэрміналогіі (у тым ліку на замежнай мове), лагічна правільны выклад адказу на пытанні. Бездакорнае валоданне інструментарыем вучэбнай дысцыпліны, уменне яго эфектыўна выкарыстоўваць у пастаноўцы і рашэнні навуковых і прафесійных задач. Выразная здольнасць самастойна і творча вырашаць складаныя праблемы ў нестандартнай сітуацыі. Поўнае і глыбокае засваенне асноўнай і дадатковай літаратуры па дысцыпліне. Уменне свабодна арыентавацца ў тэорыях, канцэпцыях і напрамках методыкі выкладання мовы і літаратурнага чытання і даваць ім аналітычную ацэнку, выкарыстоўваць навуковыя дасягненні іншых дысцыплін. Творчая самастойная праца на практычных, лабараторных занятках, актыўны ўдзел у групавых абмеркаваннях, высокі ўзровень культуры выканання заданняў

 

 


Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...