Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Патрабаванні да курсавой працы




ПАТРАБАВАННІ ДА КУРСАВОЙ ПРАЦЫ


У сістэме прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў важнае месца займае навукова-даследчая работа студэнтаў, у прыватнасці такая яе форма арганізацыі, як напісанне і абарона курсавога праекта.

Курсавая работа ўяўляе сабой лагічна завершаны і аформлены ў выглядзе тэксту твор навукова-даследчага зместу, накіраваны на вырашэнне пэўных праблем і задач у галіне методыкі выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання.

Выкананне курсавой работы накіравана на дасягненне наступных мэт:

- сістэматызацыя, абагульненне, замацаванне і паглыбленне тэарэтычных і практычных ведаў па методыцы выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання;

- удасканаленне навыкаў прымянення атрыманых ведаў для рашэння канкрэтных задач, а таксама навыкаў самастойнай работы з навуковай літаратурай і апрацоўкі вынікаў тэарэтычных або эксперыментальных даследаванняў.

Тэма курсавой работы зацвярджаецца на кафедры беларускага і русскага мовазнаўства факультэта пачатковай адукацыі, а заданне на яе выкананне афармляецца кіраўніком.

Прыкладны аб’ѐ м работы (без дадаткаў і спісу літаратуры) у камп’ютарным варыянце – 25-40 (шрыфт – Times New Roman, 14 пт, міжрадковы інтэрвал – 1, колькасць радкоў на старонцы – 38-42). Левае поле – 30 мм, правае – 15 мм, верхняе і ніжняе —20 мм.

У агульную нумарацыю ўключаюцца тытульны ліст і змест, хоць на іх нумар старонкі не ставіцца. На астатніх старонках нумар ставіцца справа або ў цэнтры старонкі зверху.

Кожную структурную частку – УВОДЗІНЫ, ГЛАВЫ, ЗАКЛЮЧЭННЕ, СПІС ЛІТАРАТУРЫ, ДАДАТАК – трэба пачынаць з новай старонкі.

 

Структура курсавой працы

Стурктура курсавой працы павінна спрыяць раскрыццю выбранай тэмы і яе састаўных элементаў. Усе часткі курсавой работы павінны быць узаемазвязаны і выкладзены ў лагічнай паслядоўнасці. Структура працы ўключае заданне, тытульны ліст, змест, уводзіны, асноўную частку, заключэнне, бібліяграфічны спіс, дадаткі.

На тытульным лісце пазначаюцца: поўная назва ўстановы адукацыі і назва кафедры, тэма, звесткі пра аўтара (факультэт, курс, прозвішча, імя, імя па

 


бацьку), вучоная ступень і вучонае званне, прозвішча і ініцыялы навуковага кіраўніка; месца і год выканання працы.

Змест уяўляе сабой паслядоўны пералік пунктаў і падпунктаў курсавой працы. Усе загалоўкі пачынаюцца з вялікай літары, кропкі не ставяцца. Пунктам Уводзіны, Заключэнне, Бібліяграфічны спіс парадкавы нумар не прысвойваецца.

Уводзіны ўключаюць абгрунтаванне выбару тэмы, яе актуальнасці, вызначэнне аб’екта, прадмета, мэты, задач, метадаў і базы даследавання (кожная рубрыка пачынаецца з чырвонага радка, назва рубрыкі вылучаецца іншым шрыфтам ці падкрэсліваннем).

Пры абгрунтаванні выбару і актуальнасці тэмы даследавання неабходна звярнуць увагу на ступень яе вывучанасці (сцісла асвяціць гісторыю пытання) і сфармуляваць праблему (назваць тое, што трэба вывучыць).

Аб’ект і прадмет даследавання суадносяцца як цэлае і частка. Аб'ект – сфера, галіна пошуку, тая частка навукі ці практыкі, з якой даследчык непасрэдна мае справу; прадмет – абмежаваны аспект сферы пошуку ўнутры аб'екта, той бок, той пункт гледжання, з якім даследчык спасцігае цэласны аб'ект, вылучаючы пры гэтым найбольш істотныя прыметы аб'екта. Напрыклад, аб’ект даследавання – працэс фарміравання ведаў, а прадмет – фарміраванне якасці ведаў.

Мэта даследавання – тое, што ў агульным выглядзе павінна быць дасягнута падчас працы. Фармулюецца з выкарыстаннем дзеясловаў абрунтаваць ролю, раскрыць, паказаць, устанавіць, распрацаваць і інш. Задачы вынікаюць з мэты і канкрэтызуюць яе (напрыклад, вывучыць, вызначыць, выявіць, абагульніць, праверыць у вопытнай працы, апрабіраваць і г. д. ).

Метады даследавання вызначаюцца з улікам спецыфікі задач. Могуць быць выкарыстаны: метады тэарэтычнага пошуку – аналіз навуковай і метадычнай літаратуры; вывучэнне метадалагічных асноў методыкі выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах, вывучэнне гісторыі праблемы, аналіз і абагульненне матэрыялаў, атрыманых эмпірычным шляхам; метады даследавання педагагічнага працэсу – назіранне за працэсам навучання, вывучэнне пісьмовых прац, тэсціраванне, мадэліраванне, гутарка, апытанне, анкетаванне, аналіз і абагульненне вопыту (масавага і перадавога), аналіз дакументацыі; эксперымент – пошукавы, канстатуючы, навучальны, кантрольны; метады матэматычнай статыстыкі – сярэдні паказчык, рэгістрацыя, ранжыраванне і г. д.

 


База даследавання: указваецца вучэбная ўстанова (нумар школы, класа), дзе праводзілася даследаванне, колькасць выкарыстаных тэарэтычных крыніц.

Практычная значнасць: акрэсліваецца, кім і калі могуць быць выкарыстаны матэрыялы, атрыманыя ў ходзе даследавання.

У асноўнай частцы вылучаюцца главы, якія пры неабходнасці падзяляюцца на параграфы (іх не трэба афармляць з новай старонкі). Змест структурных частак адпавядае пастаўленым задачам: разглядаецца гістарычны і тэарэтычны аспекты праблемы даследавання, прыводзіцца крытычны аналіз навуковай і метадычнай літаратуры, асноўныя тэарэтычныя палажэнні пацвярджаюцца адказамі вучняў, вытрымкамі з іх пісьмовых работ, фрагментамі ўрокаў, вынікамі эксперыменту, лічбавымі дадзенымі. Студэнт аналізуе змест навучання, абгрунтоўвае выбар метадаў, прыѐ маў, сродкаў навучання і кантролю, адказвае на пытанні: «З якой мэтай вучыць? », «Чаму вучыць? », «Як вучыць? », «Чаму так вучыць, а не інакш? », «Як кантраляваць засвоенае? ». Кожная глава завяршаецца вывадамі або канстатацыяй вынікаў.

Спасылкі на літаратуру ў тэксце курсавой працы афармляюцца ў квадратныя дужкі: [5] – спасылка на запіс у спісе літаратуры, [5, с. 8] – спасылка з указаннем старонак працытаванай працы, [3; 5; 7] – спасылка на шэраг прац.

Заключэнне можа быць прадстаўлена ў выглядзе абагульненых вывадаў па кожнай главе, дзе акрэсліваецца значэнне праведзенай працы для паляпшэння якасці навучання, даюцца практычныя рэкамендацыі, раскрываюцца далейшыя перспектывы даследавання тэмы.

Бібліяграфічны спіс падаецца ў алфавітным парадку з захаваннем бібліяграфічных патрабаванняў па схеме: прозвішча, ініцыялы аўтара; загаловак; тэматыка, від, назначэнне дакумента; звесткі аб адказнасці (складальнікі, рэдактары); звесткі аб выданні (месца і час выдання); аб’ѐ м. У спіс уключаюцца ўсе крыніцы, выкарыстаныя ў ходзе даследавання (не менш за 20-25).

Дадаткі ўключаюць схемы, табліцы, дыяграмы, матэрыялы даследавання. Кожны дадатак афармляецца на асобных лістах і мае свой тэматычны загаловак.  У  правым  верхнім  вугле  ўказваецца  парадкавы  нумар  ― Дадатак  1‖,

― Дадатак 2‖. Нумарацыя старонак працягваецца ў былым парадку.

 

 

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...