Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Парадак выканання курсавой працы




ПАРАДАК ВЫКАНАННЯ КУРСАВОЙ ПРАЦЫ

Выбар тэмы. Студэнт выбірае тэму даследавання з улікам асабістай зацікаўленасці і рэальных умоў школы, дзе ѐ н будзе праводзіць назіранні і эксперымент. Знаѐ мства з метадычнымі рэкамендацыямі і гутарка з навуковым кіраўніком павінны дапамагчы ўсвядоміць, што і як трэба зрабіць.

Вывучэнне літаратуры. Сваю працу з літаратурай студэнт павінен пачаць з аналізу падручнікаў і асноўных вучэбных дапаможнікаў Знаѐ міцца з літаратурай пажадана ў храналагічнай паслядоўнасці, бо такі парадак дае магчымасць прасачыць станаўленне і развіццѐ тэорыі пытання. Варта звярнуць увагу на ступень распрацаванасці праблемы на сѐ нняшні дзень, даследаваныя і недаследаваныя яе аспекты, пазіцыі розных аўтараў па пытанні, педагагічную, псіхалагічную і дыдактычную тэрміналогію.

Раім рабіць выпіскі на асобных лістках ці картках, што ў далейшым забяспечыць зручнасць карыстання, іх размеркаванне ў адпаведнасці з часткамі курсавой працы. На кожным аркушы ці картцы абавязкова пазначаюцца звесткі пра аўтара, назву працы, месца і год выдання (для артыкула — назва зборніка або часопіса), старонкі.

Запіс прачытанага матэрыялу можа быць розны: план або пералік асноўных пытанняў; фармуляванне тэзісаў – асноўных палажэнняў, выказаных аўтарам па гэтым пытанні; цытаванне з поўнай пашпартызацыяй; канспектаванне – падрабязны запіс матэрыялу, які ўключае план, тэзісы, цытаты, занатаванне асобных фактаў і аргументаў.

Складанне рабочага плана. Дэталѐ вы і добра прадуманы план-праспект дапамагае вызначыць сістэму і паслядоўнасць у выкладзе матэрыялу, канкрэтызаваць напрамкі даследавання, аб'яднаць сузалежныя часткі. У працэсе працы рабочы варыянт плана можа ўдакладняцца.

Назапашванне фактычнага матэрыялу. Студэнт павінен пазнаѐ міцца з планамі і канспектамі ўрокаў і пазакласных мерапрыемстваў у школе; прааналізаваць вучнѐ ўскія кантрольныя і навучальныя пісьмовыя работы; пратаколы паседжанняў метадычных секцый і педагагічнага савета школы; распрацаваць і правесці эксперымент.

Адной з умоў паспяховага выканання працы з'яўляецца грунтоўны аналіз праграм і падручнікаў.

План аналізу праграмы

1. Змест тлумачальнай запіскі

2. Прынцыпы пабудовы праграмы

 


3. Змест розных раздзелаў праграмы, размеркаванне вучэбнага матэрыялу па гадах навучання

4. Адрозненні ў будове праграм для школ з рускай і беларускай мовамі навучання

План частковага аналізу праграмы

1. Размеркаванне матэрыялу на пэўную тэму па гадах навучання

2. Патрабаванні да ведаў, уменняў і навыкаў вучняў па тэме па гадах навучання

3. Адрозненні размеркавання матэрыялу і патрабаванняў у праграмах для школ з рускай і беларускай мовамі навучання

План цэласнага аналізу падручніка

1. Тытульная старонка (аўтар, назва, выдавецтва, год выдання, колькасць старонак)

2. Структура кнігі (у падручніку  па чытанню аналізуецца тэматыка раздзелаў)

3. Суадносіны тэарэтычнага і практычнага матэрыялу, скіраванасць яго на вырашэнне адукацыйна-выхаваўчых задач

4. Спосаб падачы тэарэтычнага матэрыялу, яго даступнасць

5. Арганізацыя паўтарэння пройдзенага пры вывучэнні новага матэрыялу

6. Прыѐ мы абагульнення новага матэрыялу

7. Віды практыкаванняў у падручніку (у падручніку па чытанню прааналізаваць змест заданняў да тэкстаў розных жанраў – апавяданняў, вершаў, баек і навукова-папулярных артыкулаў).

8. Аналіз матэрыялу для самастойнай працы вучняў

9. Ілюстрацыйны матэрыял

10. Арыентацыя падручніка на пазнавальную дзейнасць вучняў, развіццѐ іх маўлення

11. Адпаведнасць падручніка патрабаванням школьнай праграмы 12. Вартасці і недахопы падручніка

План частковага аналізу падручніка

1. Тытульная старонка (аўтар, назва, выдавецтва, год выдання, колькасць старонак)

2. Месца канкрэтнай тэмы сярод іншых тэм

3. Суадносіны тэарэтычнага і практычнага матэрыялу па тэме

4. Спосаб падачы тэарэтычнага матэрыялу, яго даступнасць

5. Арганізацыя паўтарэння пройдзенага пры вывучэнні новага матэрыялу

6. Прыѐ мы абагульнення новага матэрыялу

 


7. Віды практыкаванняў па тэме ў падручніку

8. Аналіз матэрыялу для самастойнай працы вучняў

9. Ілюстрацыйны матэрыял

10. Вартасці і недахопы практыкаванняў і заданняў  па  пэўнай тэме ў падручніку

Курсавая праца павінна абавязкова змяшчаць метадычную частку ў выглядзе практычна апрабіраваных планаў-канспектаў урокаў, сістэмы практыкаванняў і заданняў, метадычных рэкамендацый.

Афармляючы канспекты ўрокаў (уласных ці іншых настаўнікаў), студэнт павінен назваць тэму, вызначыць навучальна-выхаваўчыя задачы, акрэсліць тып урока, пералічыць абсталяванне, апісаць ход урока (мерапрыемства), назваўшы асноўныя навучальныя метады і прыѐ мы. Словы настаўніка падаюцца поўнасцю, гутарка — у выглядзе сістэмы пытанняў і заданняў.

Вывучэнне метадычнай літаратуры і школьнай дакументацыі, гутаркі з настаўнікамі і вучнямі, назіранні і эксперымент дадуць студэнту дастатковы матэрыял для выканання курсавой працы.

Сістэматызацыя матэрыялу. Асноўны змест курсавой працы складае аналіз і ацэнка сабранага і прыведзенага ў сістэму матэрыялу. Назіранні і разважанні аўтара павінны прывесці да пэўных абагульненняў, вывадаў. Абгрунтаванымі, доказнымі з'яўляюцца тыя высновы, якія вынікаюць з непасрэднага аналізу фактаў, пацвярджаюцца тыповымі, характэрнымі прыкладамі.

Афармленне працы. Падчас напісання чарнавога варыянта канчаткова ўдакладняецца план работы, фармулююцца назвы раздзелаў і параграфаў (назва павінна дэманстраваць як аўтаномнасць, лагічную завершанасць кожнай часткі, так і яе суаднесенасць са зместам усяго даследавання). Студэнт выкладае асноўныя тэарэтычныя звесткі па разгледжаным пытанні, апісвае практыку навучання ці спецыяльна праведзены эксперымент, суправаджае іх метадычным каментарыем, аналізам, вывадамі.

Аформлены належным чынам першы варыянт аддаецца на праверку навуковаму кіраўніку. Дапрацаваную з улікам заўваг і парад курсавую працу можна перапісваць канчаткова і падаваць на абарону.

 

 

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...