Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

2. Прачытайце наступныя тэксты. Напішыце тэкст па пачатку.




Заданні

1. Дапішыце сказы, дапоўніўшы іх інфармацыяй:

1) Старабеларуская мова ўзнікла прыкладна ў …

2) У якасці дзяржаўнай мовы ў Беларусі руская мова ўведзена…

3) … – вядомыя беларускія асветнікі

4) Беларуская мова адносіцца да …сям’і, да … групы, да … падгрупы.

5) Паводле новых правіл арфаграфіі наступныя словы пішуцца з літарай: Ватэрло.., Токі.., Ры.. дэ Жан.. йра, прынт.. р, скут.. р, фламаст.. р, правайд.. р.

2. Прачытайце наступныя тэксты. Напішыце тэкст па пачатку.

1) Як ад нараджэння звяры, што ходзяць у пустыні, ведаюць ямы свае; птушкі, што лятаюць у паветры, ведаюць гнёзды свае; рыбы, што плаваюць па моры і ў рэках, чуюць віры свае; пчолы і падобныя ім бароняць вуллі свае, – гэтак і людзі, дзе нарадзіліся і ўскормлены, у Бога верачы, да таго месца вялікую ласку маюць (Францыск Скарына).

2) Родная мова ў дакладным значэнні ёсць самая любімая спадчына нацыі; праз яе пасрэдніцтва лягчэй за ўсё пранікнуць у душу нацыі, закрануць пачуцці, праясніць розум, падштурхнуць адпаведную думку, заклікаць да дзеяння, змагацца са страсцямі, ствараць дабрачыннасць (Аляксандр Ельскі).

3)... Закладзі спадчыну ў мову – перш за ўсё. Бо выдзьмуць вятры з гісторыі напамінак пра тых, хто нядбала адмахваецца ад яе, як ад нечага брыдотнага і аджытага, або усчынае дратаваць роднае з родных – сваё Слова. Адно яно будзе жыць, бо ў мове закладзена вялікая жыццетрываласць, і нездарма дайшло ад старажытных: “У пачатку было Слова, і Слова было ад Бога, і Бог быў Слова” (Максім Лужанін).

3. Напішыце міні-сачыненне на адну з прапанаваных тэм:

• Мова – духоўны скарб народа

• “Не пакідайце мовы сваёй, каб не ўмёрлі…” (Ф. Багушэвіч)

2. ЛЕКСІКАЛОГІЯ

Адназначныя і мнагазначныя словы

Лексікалогія – гэта навука аб словах і аб слоўнікавым складзе мовы.

Слова – найменшая сэнсавая адзінка мовы, асноўная функцыя слова ў мове – назыўная, або намінатыўная. Словы служаць для абазначэння прадметаў, іх якасцей, дзеяння, стану, прыметы дзеяння, колькасці. Гэта граматычныя значэнні слоў. Яны даюць падставу для вылучэння часцін мовы і іншых граматычных класаў.

Змест слова складае яго лексічнае значэнне. У лексічным значэнні праяўляецца нацыянальная своеасаблівасць мовы. Са змяненнем умоў самога жыцця змяняецца і лекічнае значэнне слоў.  

Словы, якія маюць толькі адно значэнне, называюцца адназначнымі. Гэта пераважна словы, якія абазначаюць навуковыя і тэхнічныя паняцці, а таксама некаторыя назвы раслін, жывёл, птушак, прадметаў (кісларод, гідрасфера, алень, аловак і інш. ). Большасць слоў беларускай мовы маюць не адно, а некалькі значэнняў, такія словы называюцца мнагазначнымі. Напрыклад, бялок – гэта празрыстая частка птушынага яйца, якая акружае жаўток; бялок -  складанае арганічнае рэчыва; белая, празрыстая абалонка вока. Вылучаюцца тры віды мнагазначных слоў: метафара (перанос назвы з аднаго прадмета на іншы на аснове падабенства іх прыкмет – формы, колеру, функцыі і інш. ) ідзе чалавек – ідзе зіма, яблык (плод) – вочны яблык; метанімія (перанос назвы з аднаго прадмета на іншы на аснове сумежнасці, часавых, прасторавых, асацыятыўных сувязей) аўдыторыя – памяшканне і слухачы, ліст – матэрыял для пісьма і дакумент; сінехдаха (замена назвы цэлага на частку цэлага або перанос з адзіночнага ліку на множны лік і наадварот) вольна ў небе птушцы (не адной, а ўсім птушкам).

Заданні

1. Выпішыце спачатку адназначныя словы, а пасля – мнагазначныя.

Глеба, багавінне, сумесь, бактэрыя, карозія, гідроліз, стандарт, прынтар, барабан, сталь, клетка, авітаміноз, ныркі, прамысловасць, сакратар, далонь, генетыка, донар.

2. Растлумачце значэнне слоў і выразаў. Выкарыстоўвайце пры неабходнасці тлумачальны слоўнік.

Мікраарганізмы, радыебіялогія, атмасфернае паветра, экалагічны кантроль, ультрафіялетавае выпраменьванне, біяпаліва, меліярацыя, хімічнае забруджванне, антрапагенны аб'ект, ген.

3. Прачытайце тэкст. Знайдзіце ў тэксце мнагазначныя словы, патлумачце іх значэнне.

Выкарыстанне ў якасці паліва для аўтамабіляў біяэтанолу пацягне за сабой рост аб'ёмаў выкіданага ў атмасферу вуглякіслага газу, а таксама прывядзе да павелічэння плошчаў высечаных лясоў. Раней лічылася, што біяпаліва нейтральна па адносінах да экалогіі, аднак навукоўцы палічылі ўсю шкоду, якая прычыняецца атмасферы падчас збору раслін, з якіх робіцца біяэтанол (цукровы трыснёг, кукуруза), іх перавозкі і перапрацоўкі, і высветлілі, што выкарыстанне біяэтанолу ў выніку можа прывесці да павелічэння выкідаў вуглякіслага газу. З ростам патрэбы краін у біяпаліве вырасце і плошча палёў, якія выкарыстоўваюцца для сяўбы кукурузы і трыснёгу, што прывядзе да высечкі лесу. Зменшаныя лясныя масівы ў сваю чаргу будуць перапрацоўваць у кісларод меншыя аб'ёмы вуглякіслага газу (часопіс “Экалогія Беларусі”)

 Амонімы

Амонімы (грэч. homos –аднолькавы і onyma – імя)  – словы, якія аднолькава гучаць і пішуцца, але маюць розныя значэнні. Выдзяляюць лексічныя, марфалагічныя, фанетычныя і графічныя амонімы. Поўныя лексічныя амонімы – словы, якія супадаюць у гучанні і напісанні ва ўсіх сваіх граматычных формах (сасновы бор(лес) і бор у табліцы Мендзялеева (хімічны элемент)). Марфалагічная амонімы (амаформы)  – словы, у якіх супадаюць у вымаўленні і напісанні толькі асобныя формы (не маюць супадзенняў у пачатковай форме), гэта, як правіла, словы розных часцін мовы (калгасныя палі (назоўнік) і палі агарод (дзеяслоў). Фанетычныя амонімы (амафоны) – гэта словы, якія гучаць аднолькава, але пішуцца па-рознаму: (цікавы раман і сын Раман). Асобную групу складаюць графічныя амонімы (амографы), якія ўяўляюць сабой словы, што пішуцца аднолькава, але адрозніваюцца ў вымаўленні месцамі націску (му́ ка – мука́, па́ даць – пада́ ць).

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...