Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Заданні. 1. Вызначце від амонімаў. 2. Складзіце словазлучэнні з кожным словам, вызначце тып кожнай пары. Сінонімы. 1. Падбярыце да кожнага слова групу сінонімаў. Падкрэсліце дамінанту.




Заданні

1. Вызначце від амонімаў.

Прыгожы арол і горад Арол; вулканічная лава і драўляная лава; вечны мір і мястэчка Мір; сталы чалавек і паставіць сталы, горка мне і чыгуначная горка; везці грузы і весці дзяцей у тэатр; зайсці ў сталовую і сталовая лыжка; даць гасцінец і шырокі гасцінец; музычная арфа і арфа для ачысткі зерня.

2. Складзіце словазлучэнні з кожным словам, вызначце тып кожнай пары.

Журавель, пара, кампанія, слаць, колас, тры, пусціць, пяро, каса, рабочы.

3. Суаднясіце:

1. Дзядзькава каса – каса дзяўчыны     а) метанімія

2. Выехаць на трасу і трасу за плечы   б) сінекдаха

3. Смачны расольнік і смачная каўбаса в) амографы

4. Чэмпіён па боксе і лячэбны бокс       г) метанімія

5. Шкодныя краты і жалезныя краты   д)лексічныя амонімы

6. Вера ў чалавека і дачка Вера            е) адназначныя словы

7. хвост яшчаркі і хвост калоны               ж) амафоны

8. У лясах водзіцца заяц, воўк, ліса          з) амаформы

 

Сінонімы

Сінонімы — словы адной часціны мовы, розныя па гучанні і напісанні, але якія маюць аднолькавае або вельмі блізкае лексічнае значэнне: журба – туга, сум, смутак; цень – засень. Яны служаць для павышэння выразнасці мовы, дазваляюць пазбягаць яе аднастайнасці.

Заданні

1. Падбярыце да кожнага слова групу сінонімаў. Падкрэсліце дамінанту.

Сумна, лес, сябар, рэпарацыя, слой, рэчыва, абманваць, удалы, вінтоўка.

2. Ці правільна падабраны сінонімы да кожнага рада? Абгрунтуйце свой адказ.

1) Дзіда – піка – кап'ё;

2) Сябраваць– таварышаваць – варагаваць – калегаваць;

3) Шаша – дарога – аўтамагістраль – аўтастрада – аўтабан;

4) Мяцеліца – завея – замець – мітусня – завіруха;

5) Ахоўнік – вартаўнік – вахцёр – каравульны – стораж.

12. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Выпішыце словы, да якіх можна падабраць сінонімы.

Признаком устойчивой экологической системы является стабильность определенных характеристик. Так, например, экологически устойчивая система Земля имеет постоянную массу и постоянную среднюю температуру. Под экологической катастрофой следует понимать переход системы из одного устойчивого состояния в другое. Например, повышение средней температуры Земли может привести к таянию полярных льдов, опустыниванию почв, вымиранию определенных видов фауны и флоры. Тем не менее, Земля, как элемент Солнечной системы, скорее всего, останется такой же стабильной, как и ранее. Экологические катастрофы могут иметь различные уровни – от локальных (гибель леса, осушение моря) до глобальных (в масштабах Земли, Солнечной системы, Галактики и даже Вселенной) (часопіс “Экалагічны веснік”).

 

 Антонімы

Антонімы ўяўляюць сабой словы з супрацьлеглым значэннем, яны ўжываюцца для абазначэння паняццяў, якія ніякім чынам не суадносяцца адно з адным: гаварыць – маўчаць; раніца – вечар. Супрацьлеглае значэнне словы могуць набываць і  дзякуючы наступным прыстаўкам: не-, без-, анты-, контр- і інш.

Заданні

1. Падбярыце да слоў антонімы.

Цвёрдая мазгавая абалонка, аэробы, дыястала, дамінантнасць, асіміляцыя, пярэдні мозг, мітоз, гіпертрафія, генерацыя, павелічэнне, забруджвальнік, смяротнасць, зачыніць, выйсці, мелітарызм, аселасць, актыўнасць, туды, наперад, чысты.

2. Ці правільна падабраны да слоў антонімы? Абгрунтуйце, наколькі правільна падабраны антонімы да слоў.

Ціхі голас – гучны голас; радасны дзень – бязрадасны дзень; ціхая вуліца – шумная вуліца; дэмакрат – антыдэмакрат; ціхі ход –гучны ход; наступленне –атака; гарачы чай –цёплы чай; цёмны чалавек –светлы чалавек; цёмныя думкі – светлыя думкі; гарачы прыём – халодны прыём; цёмныя валасы – светлыя валасы; вядомы – антывядомы; цёмная справа – чыстая справа.

3. Прачытайце тэкст. Выпішыце выдзеленыя словы, падбярыце да іх антонімы.

Калі ёсць магчымасць выбіраць месца жыхарства, аддавайце перавагу загарадным і спальным раёнам, дзе няма буйных трас і дзе не сканцэнтраваны вытворчыя прадпрыемствы. Для дома па магчымасці набывайце натуральную мэблю, пры будаўніцтве і рамонце выкарыстоўвайце экалагічна чыстыя матэрыялы. Калі вы пакутуеце астмай ці іншымі рэспіраторнымі захворваннямі, сачыце за экалагічным становішчам. Калі канцэнтрацыя ў паветры шкодных рэчываў перавышана, пазбягайце фізічных нагрузак і трымайце пад рукой неабходныя медыкаменты. Вяртаючыся з вуліцы, вытрасайце вопратку і мыйцеся ахалоджанай вадой. Гэта дапаможа хаця б часткова пазбавіцца ад забруджвання. Адчуўшы моцны хімічны пах, напрыклад серы, неадкладна пакіньце гэта месца. Калі ў гэты момант вы знаходзіцеся на вуліцы, хутка ўвайдзіце ў закрытае памяшканне. Гэтыя парады так ці інакш дапамогуць вам знізіць уздзеянне неспрыяльных фактараў на ваша здароўе (часопіс “Эколаг”).

Паронімы

Паронімы – словы з блізкім гучаннем, але розным лексічным значэннем. Напрыклад аператыўны і аперацыйны; атамнік і атамшчык; вытворны і вытворчы. Паронімамі бываюць: назоўнікі (нявеста - нявестка); прыметнікі (ласкавы - ласкальны); дзеясловы (чырванець - чырваніць). Паранімічнымі парамі выступаюць спрадвечна беларускія словы (сыты- сытны) і запазычаныя (абанент – абанемент, эфектны - эфектыўны). Словы-паронімы адрозніваюцца паміж сабою прыстаўкамі (павіннасць – правіннасць, надзвычайна – незвычайна), або суфіксамі (слоўны – слоўнікавы, малаважны – малаважкі).

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...