Правапiс прыставак. Правапiс прыстаўных в, г. Прыстаўны г пiшацца ў словах гэты, гэтак, гэтулькi, гэй, го, га адгэтуль, пагэтуль, гiсторыя, Ганна.
Правапiс прыставак
У прыстаўках на з-, с- перад глухiмi зычнымi пiшацца с, перад звонкiмi – з: скiнуць, збiць, расказаць, раззброiць, бескарыслiвы, беззаганны. Прыстаўкi на б-, д- пiшуцца нязменна (незалежна ад вымаўлення): аббегчы, абскакаць, аддаць, адскочыць.
Правапiс прыстаўных в, г
Прыстаўны г пiшацца ў словах гэты, гэтак, гэтулькi, гэй, го, га адгэтуль, пагэтуль, гiсторыя, Ганна. Прыстаўны в пiшацца: а) перад нацiскным о ў пачатку слова i пасля прыставак: воблака, восень, завоблачны; Але: окаць, охаць, наогул, одум, ойча; б) перад каранёвым у нацiскным у пачатку i сярэдзiне слова, а таксама ў вытворных ад iх словах, у якiх у не пад нацiскам: вучань, вугал, вуглавы, навука, павук, павуцiнне; в)у словах вока, востры, вакол, вожык, воспа i вытворных ад iх незалежна ад нацiску: вока, вачэй, востры, вастрыць, навокал, наваколле, важаняткі, васпаваты; г) перад о, у ў сярэдзiне некаторых слоў i вытворных ад iх: нiводзiн, нiводны, цiвун, Лявон, Ларывон, Радзiвон, Тадэвуш, Матэвуш, Навум. Заўвага. Калi пачатковае о пераходзiць у а, то в не пiшацца: возера – азёры, вобласць – абласны. Лiтара в не пiшацца: а) перад пачатковымi о, у ў iншамоўных словах, а таксама ў iмёнах, прозвiшчах i геаграфiчных назвах: опiум, ордэр, урна, унiя, Орша, Ульяна. Але: Вольга, Вогненная зямля; б)перад у прыставачным i перад у, якое ўзнiкла з в: удзел, удвух, участак, унук (внук), учора (вчера). Але: вупраж, вусцішна, вузгалоўе, вусцілка. Правапiс спалучэнняў зычных
У беларускай мове ў спалучэннях здн, рдн, стн, стл, рдц, згн зычныя д, т, г выпалi, у вынiку чаго гэтыя спалучэннi спрасцiлiся, што i адлюстроўваецца на пiсьме: позна, праязны, сэрца, посны, мiласэрны, сонца, шаснаццаць, бразнуць, аванпосны, кампосны, кантрасны, фарпосны, баласны. Але: віскнуць, націскны. Запомніце: кантэкстуальны.
Напiсанне спалучэнняў зычных у некаторых запазычаных словах трэба запомнiць: ландшафт, пэндзаль, бухгалтар, асфальт, вакзал, дыспетчар, скрупулёзны, матч i iнш. Спалучэнне дт на канцы слоў iншамоўнага паходжання на пiсьме перадаецца лiтарай т: Шмiт, Кранштат. Спалучэнне каранёвага д з суфiксальным с на пiсьме перадаецца нязменна: канадскi, суседскi. Каранёвыя т, ц, ч, к у спалучэннi з суфiксальным с перадаюцца на пiсьме праз ц: Брэст – брэсцкi, шавец – шавецкi, ткач – ткацкi, мастак – мастацкi, а с i ш – праз с: Адэса – адэскi, таварыш – таварыскi. Каранёвыя ж, ш, з, г, х з суфiксальным с перадаюцца на пiсьме праз с: прыгожы – прыгоства, харошы – хараство, князь – княства, птах – птаства, многа – мноства. У прыметнiках, утвораных ад геаграфiчных назваў i назваў нацыянальнасцей, зычныя г, к (у неславянскіх назвах), х, з, ж, ш перад суфiксам –ск- на пiсьме захоўваюцца: гамбургскi, казахскi, узбекскi, хельсінкскі, касабланкскі, французскi, парыжскi, добрушскi. Пры гэтым г, х могуць чаргавацца з ж, ш: Рыга -- рыжскi, чэх – чэшскi. Запомніце: турэцкi, калмыцкi, славацкi. Спалучэнне каранёвага цк з суфiксальным ч перадаецца на пiсьме лiтарамi чч: Слуцк –Случчына, нямецкi – Нямеччына, а ск – праз шч: Віцебск – Віцебшчына. Спалучэнні дч, тч перадаюцца нязменна: Брэст – Брэстчына, Навагрудак – Навагрудчына. Калi прыстаўка заканчваецца на с, а корань пачынаецца з ч або ш, то спалучэнне сч, сшч на пiсьме перадаецца нязменна: расчынiць(акно), расчапiць(вагоны), расчасаць, расшчодрыцца, расшчапiць(палена). Але: шчасце, пяшчота, ушчуваць, ушчэнт, нiшчымны, ашчадны, рошчына.
Правапiс мяккага знака i апострафа
Змякчальны мяккi знак пiшацца пасля з, с, ц, дз, л, н у канцы слова (соль), або ў сярэдзiне пасля мяккага зычнага перад наступным цвёрдым (пiсьмо, дзьмухавец), памiж двума мяккiмi зычнымi, калi пры змяненнi слова другi зычны становiцца цвёрдым: дзьме –дзьмуць, цьмяны –цьма.
Мяккi знак таксама пiшацца: а) у лiчэбнiках пяцьдзясят, шэсцьдзясят, пяцьсот, шэсцьсот, дзевяцьсот, мiльён, мiльярд; б)у слове ледзьве i постфіксе –сьцi: дзесьцi, якiсьцi; в) у назоўнiках творнага склону множнага лiку перад канчаткам – мi: людзьмi, слязьмi; г)пасля лiтары н перад суфiксам – чык-, калi слова без суфiкса заканчваецца на –нь: каменьчык, струменьчык; д) пасля мяккага н перад суфiксам –к-: вiшанька, песенька; е) пасля мяккага н у прыметнiках, утвораных ад назваў месяцаў i слова восень перад суфiксам – ск-: студзеньскi, восеньскi, Чэрвеньскі раён, Ліпеньская школа; Увага: у кітайскіх назвах перад суфiксам – ск- мяккі знак не пішацца: цянь-шанскі, кунь-лунскі. ё)у суфiксах -эньк-, -еньк-, -аньк-: маленькi, даражэнькi, харошанькi; ж)у дзеясловах загаднага ладу першай асобы множнага лiку перад канчаткам – ма i другой асобы множнага лiку перад постфіксам – це, а таксама перад постфiксам – ся: станьма, станьце, агледзься. Раздзяляльны мяккi знак пiшацца пасля з, с, ц, дз, л, н у сярэдзiне слова перад галоснымi е, ё, ю, я, i: дасье, парцье, налью. Але: булён, нюанс, дзяк, дыякан. Апостраф пiшацца перад галоснымi е, ё, ю, я, i а)пасля прыставак на зычны: аб’ява, iн’екцыя, аб’iнець; б)у сярэдзiне слова пасля цвёрдых зычных, акрамя з, с, ц, дз, л, н: б’ю, п’ю, вераб’i; в)у складаных словах пасля частак двух-, трох-, чатырох-: трох’ярусны. Пасля ў апостраф не пiшацца: здароўе, салаўi.
Воспользуйтесь поиском по сайту: ©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|