Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

2) ва ўласных iмёнах славянскага паходжання пiшацца лiтара а, у iмёнах неславянскага паходжання – лiтара э: Чарапавец, Чарнiгаў, Шаўчэнка, але: Тэгеран, Чэбаксары, Чэчня, Тэрэза, Шэкспiр;




2) ва ўласных iмёнах славянскага паходжання пiшацца лiтара а, у iмёнах неславянскага паходжання – лiтара э: Чарапавец, Чарнiгаў, Шаўчэнка, але: Тэгеран, Чэбаксары, Чэчня, Тэрэза, Шэкспiр;

3) запомніце: брызент, цырымонiя, почырк, зарыва і зарава, яблыня, арышт, чыгун, інжынер, канцылярыя, трывога, рысора, хрыбет, дрызіна, лодар, водар, глыбіня, мачаха і мачыха, марыва, чырвоны, тырчма (тарчма), лыжка, глыбокі, горыч, слодыч, трымцець, плыт, шыя, чый, мый, брый, крый, дрыль.

Правапiс е, ё, я

 

Лiтара ё ў беларускай мове пiшацца толькi пад нацiскам. Калi пры змене слова цi ў аднакаранёвых словах нацiск пераходзiць на iншы склад, то на месцы ё ў першым складзе перад нацiскам пiшацца я, а ў iншых складах перад нацiскам i пасля нацiску – лiтара е: лёд –лядок, лядовы, ледавiк; зялёны – зелень, пазелянець.

На месцы лiтары е ў першым складзе перад нацiскам пiшацца я, а ў iншых складах перад нацiскам i пасля нацiску захоўваецца лiтара е: лес – ляснiк, леснiка, лесавiк; свет – святло, святлейшы, светлаваты; дзявяты, дзясяты, дзясятка, сем – сямнаццаць, восем – васямнаццаць; пяцьдзясят; шэсцьдзясят – шасцідзясяты; семдзесят – сямідзясяты, восемдзесят – васьмідзясяты.

Упершым складзе перад нацiскам е захоўваецца i не пераходзiць ў я:

а) у словах iншамоўнага паходжання (з неславянскiх моў), у тым лiку i ва ўласных назвах пасля г, к, х: аперацыя, апетыт, герой, легенда, калектыў, медаль, бензін, медуза, білецёр, Македонiя;

б) у словах восемсот, семсот (Н. скл. );

в) у словах не, без, калi яны пiшуцца асобна: не бачыць, без веры.

Незалежна ад месца нацiску я захоўваецца:

а) ва ўласных iмёнах, iмёнах па бацьку, прозвiшчах: Якуб, Якубавiч, Якубоўскi;

б) у тых словах, дзе я ўваходзiць у склад кораня ці суфікса: цяга, цягнiк, свята, святочны, пяць, пяцярня, упяцярых, лямант, лямантаваць, ляскат, ляскатаць, Прыпяць, боязь, роўнядзь, веялка, зязюляня, дзятляня;

в) у канчатках прыметнікаў, парадкавых лічэбнікаў і займеннікаў, а таксама назоўнікаў жаночага роду творнага склону адз. ліку: асенняе надвор’е, трэцяя ракета, іхняе поле, жменяй, хваляй. Увага: аленем, мядзведзем (творны склон адз. ліку) – аленям, мядзведзям (давальны склон мн. ліку).

Заўвага 1. У даўно запазычаных словах з неславянскiх моў упершым складзе перад нацiскам на месцы е пiшацца я: дзяжурны, каляндар, янот, яфрэйтар, сяржант, яхідна, ярмолка, мянтуз, яўрэй, мячэць, ялей.

Заўвага 2. У некаторых словах націскное е не пад націскам чаргуецца з і: кветка – квітнець, цвет – цвісці, памерці – паміраць, здзерці – здзіраць, бляск – блішчаць, светлы – світаць, світанне, ветлівы – павітацца, усмешка – усміхацца, церці – выціраць, звон -- звінець.

Заўвага 3.  У словах мітусня, мілагучны, вільготны, вінегрэт, міжволі, свістаць, сівы, пасівець, каліва, гліняны, эліксір і інш пішацца літара і.

Правапіс э, е

На канцы запазычаных слоў, а таксама ва ўласных назвах пасля зычных, акрамя л, к, пішацца э: купэ, рэзюмэ, кабернэ, каратэ, дэкальтэ, Мерымэ, Душанбэ, Морзэ. Але: філе, піке, камюніке.

Літара э ці е ў запазычаных словах пасля губных зычных і пасля з, с, н пішацца згодна з літаратурным вымаўленнем: капэла, сэрвіс, газета, сервіз.

Правапiс спалучэнняў галосных ў iншамоўных словах

Беларускай мове не ўласцiва ў межах слова спалучэнне галосных гукаў, таму ў большасцi iншамоўных слоў пры iх вымаўленнi памiж галоснымi ўзнiкае гук [ й], напрыклад: бi[й’о] лаг. На пiсьме падобныя спалучэннi гукаў перадаюцца лiтарамi iё (ыё), iя (ыя), iе (ые), еа (эа) i iнш.

Спалучэнне ио ў беларускай мове пад нацiскам перадаецца паміж зычнымі праз спалучэнне  iё (ыё), а не пад нацiскам – праз iя (ыя): бiёлаг, бiялогiя, патрыёт, патрыятызм, чэмпiён, чэмпiянат, кіёск – кіяскёр, аўдыя-. Але: мiльён, трыльён, шампiньён, Эфiопiя, эфiоп. У пачатку іншамоўных слоў пад націскам пішацца спалучэнне іо: іон, не пад націскам – іа: іанізацыя, на канцы іншамоўных слоў пішам іа (ыа):  Токіа, трыа. Але: радыё.

Спалучэнне иа перадаецца праз iя (ыя) незалежна ад нацiску: варыянт, дыяметр, энтузiязм, медыя-. Але: мiльярд, брыльянт.

Спалучэнне ие  перадаецца праз лiтары iе (ые): гiгiена, пацыент. Але: езуiт.

Спалучэнне  ео пад нацiскам перадаецца праз ео (эо), а не пад нацiскам – праз еа (эа): iдэолаг, iдэалогiя, геолаг, геалогiя, відэа-.

Спалучэнне еа перадаецца лiтарамi еа (эа): рэакцыя, Неапаль. Але: акiян.

Спалучэнне йо пад нацiскам перадаецца праз ё, а не пад нацiскам – праз я:  раён, Нью-Ёрк, маёр, маярат. У словах з першай часткай ёд-, ёт заўсёды пішацца ё: ётацыя, ётаваны, ёдаформ.

Спалучэнне йе  перадаецца праз е: канвеер, Феербах.

Спалучэнне йя перадаецца праз я: Мая, Савоя.

Правапiс прыстаўных галосных

 

У пачатку слова перад збегам зычных гукаў, першым з якiх з’яўляецца  м, р, л, узнiкаюць прыстаўныя галосныя а, i.

Лiтара а пiшацца ў некалькiх словах: амшара, амшаннiк, амшэлы, аржаны, аржанiшча (можна: iмшара, iмшаннiк, iмшэлы, iржышча, iржаны).

Лiтара i заўсёды пiшацца перад збегам зычных, якi пачынаецца з м: iмгла, iмгненне, iмчацца.

Перад збегам зычных, якi пачынаецца з л, р прыстаўны i пiшацца, калi папярэдняе слова заканчваецца на зычны: пад iльдом, заараць iржышча; пасля знакаў прыпынку: Крыгаход. Iльдзiны налятаюць адна на адну.

Калi папярэдняе слова заканчваецца на галосны, прыстаўны перад л, р не пiшацца: на льдзiне, луста ржанога хлеба.

Прыстаўныя галосныя не пiшуцца пасля прыставак на галосны: памчацца, зардзецца, памкнуцца, а таксама пасля першай часткi складанага слова: вокамгненна.

 

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...