Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Літаратура. Правапιс о, э, а, ы




Літаратура

1. Беларуская мова. Прафесійная лексіка: дапам. / А. М. Асіпчук, В. В. Маршэўская, А. С. Садоўская. – Гродна: ГрДУ, 2009. – 271 с.

2. Беларуская мова. Прафесійная лексіка для педагогаў: вучэбны дапаможнік / Д. В. Дзятко [і інш. ]; пад рэд. Д. В. Дзятко. – Мінск: Беларусь, 2012. – 231 с.

1. 2. 4 Арфаэпічныя нормы беларускай мовы

 

Усе галосныя гукі пад націскам вымаўляюцца выразна: там, сяло, мэта, цёмна.
На месцы [о], [э], [а] пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных не пад націскам вымаўляецца [а]: ногі – нага, рэкі – рака. * у іншамоўных словах гук [э] захоўваецца: дэкада, тэарэма, гіпатэнуза, рэформа. * у некаторых словах са спалучэннямі ро, ло, рэ не пад націскам вымаўляецца [ы]: гром грымець, глоткаглытаць, хрэстхрысціць.
На месцы [о], [э], [а] пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам вымаўляецца [а] (на пісьме абазначаецца літарай я): несці – нясу, дзеліць – падзяліць, сёлы – сяло. Ва ўсіх астатніх (перад- і паслянаціскных складах) гэтыя гукі вымаўляюцца як [э]: зеленаваты, медзведзяня. * у іншамоўных словах гук [э] пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам захоўваецца: перон, сезон, секунда, Бетховен.
Вымаўленне [і], [ы]: - пасля галоснага, пасля зычнага пры раздзельным вымаўленні да гука [і] далучаецца [й]: ра[йі]цца, вераб[йі]; - у пачатку слова, калі папярэдняе слова канчаецца на галосны, замест [і] вымаўляецца [й] ці [йі]: сястра [й] брат, дарога на [Йі]вацэвічы; - пасля цвёрдых зычных (акрамя г, к, х) на стыку кораня і прыстаўкі, частак складаных слоў або двух самастойных слоў пры іх злітным вымаўленні замест [і] вымаўляецца [ы]: пед[ы]нстытут, сын [ы] брат * пасля г, к, х – [і]: смех [ і ] грэх, Мінск [і] Віцебск.
Гукі [ж], [ш], [дж], [ч], [р], [ц] – зацвярдзелыя (заўсёды вымаўляюцца цвёрда): жыта, сяджу, чорны, шаптаць, рукзак, цэп.
Звонкія зычныя на канцы слоў і ў сярэдзіне слова перад глухімі аглушаюцца: сад - [сат], лодка - [лотка]. Глухія зычныя перад звонкімі азванчаюцца: просьба – [проз’ба], малацьба – [маладз’ба].
Свісцячыя [з], [с], [дз], [ц] перад мяккімі зычнымі (акрамя г, к, х) вымаўляюцца мякка: [з’в’ін’эц’], [с’н’эх], [дз’в’э], [ц’в’орды]. * перад г, к, х – цвёрда: [сх’эма], [м’інск’і], [зг’інуц’].
Шыпячыя перад свісцячымі вымаўляюцца як свісцячыя: у бочцы – [у боццы], на дошцы – [на досцы]. Свісцячыя перад шыпячымі вымаўляюцца як шыпячыя: сшытак – [шшытак], грузчык – [грушчык].
Спалучэнні [сч], [сшч], [зч] вымаўляюцца як [шч]: падпісчык - [патп’ішчык], расказчык - [раскашчык].
Губныя [б], [п], [м], [ф] перад мяккімі зычнымі пры раздзельным вымаўленні і на канцы слоў вымаўляюцца цвёрда: [бйэ], [пйэ], голу[п], вер[ф], се[м].
Гукі [в], [л] пасля галоснага перад зычным і на канцы слоў пераходзяць у [ў]: певень – пе[ў]нік, хадзіла – хадзі[ў].
Гукі [з], [с], [дз], [ц], [ж], [ш], [ч], [л], [н] у становішчы паміж галоснымі вымаўляюцца падоўжана (на пісьме яны перадаюцца падвойным напісаннем адпаведнай літары): рыззё –[ры ’о], калоссе – [кало ’э].
Гукі [д], [т] перад [ч] вымаўляюцца як [ч], а перад [ц] як [ц]: перакладчык – [п’эраклаык], лётчык – [л’оык], у лодцы – [у лоы], у хатцы – [у ха ы].
Спалучэнні [дск], [зск] вымаўляюцца як [цк], [ск]: гарадскі – [гарацк’і], каўказскі – [каўкаск’і].
Спалучэнні [жс], [шс], [зс] вымаўляюцца як [с]: нясвіжскі – [н’ас’в’іск’і], добрушскі – [добруск’і], французскі – [француск’і].
Спалучэнне [чн] вымаўляецца нязменна: сталічны – [стал’ічны], яечня – [йайэчн’а].

 

1. 2. 5 Арфаграфічныя нормы беларускай мовы

Правапι с о, э, а, ы

 

У беларускай мове галосныя літары о, э звычайна пішуцца толькі пад націскам. Не пад націскам замест літар о, э пішацца літара а (у тым ліку і на канцы іншамоўных слоў пасля галосных): дом -- дамы, горад – гарады, рэкі – рака, цэны – цана, рэбры – рабро, трыа, Токіа, радэа, адажыа, імпрэсарыа, Ватэрлоа.

Але : рады ё, в о семсот.

У некаторых словах на месцы спалучэнняў ро, ло, рэ не пад націскам пішуцца  ры, лы: бровы – брыво, глотка – глытаць, кроў – крывавы, дровы – дрывасек, дрывотня, блохі – блыха, хрэсьбіны – хрысціць, крошка – крышыць, дрогкі – дрыжаць, скрогат – скрыгатаць, брод -- брысці.

Літара э не пад націскам пішацца:

а) у пачатку і сярэдзіне іншамоўных слоў (пасля зацвярдзелых і д, т): дэманстрацыя, жэтон, эпоха, экзамен, ігрэк.  

Але: у даўно запазычаных словах пішацца літара а: адрас, рамонт, аранжарэя, далікатны;

б) у першай частцы складаных слоў: рэдкалессе, шэразём;

в) у словах з корнем сэнс: асэнсаваць.

Увага: 1) ненаціскныя фіналі эль-, эр- у агульных назоўніках іншамоўнага паходжання перадаюцца праз аль-, ар-: шніцаль, камп’ютар, прынтар, менеджар, містар, кратар, а ва ўласных назоўніках нязменна: Пітэр, Юпітэр, Гендэль, Манчэстэр;

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...