Ужыванне вялiкай лiтары. Правапiс складаных назоўнiкаў. Правапiс складаных прыметнiкаў
Ужыванне вялiкай лiтары
З вялiкай лiтары пiшуцца ўласныя iмёны, iмёны па бацьку, прозвiшчы, псеўданiмы, мянушкi, назвы планет, сузор’яў, зорак, геаграфiчныя, адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльныя i iнш. назвы: Антон Сяргеевiч Чарноў, Янка Купала, кошка Мурка, Сатурн, Вялiкая Мядзведзiца (сузор’е), Шалi, Вiцебск, Вiцебшчына, фабрыка «Спартак», Рэспублiка Беларусь. Акрамя пералiчаных вышэй, з вялiкай лiтары пiшуцца назвы гiстарычных эпох (Рэфармацыя, Адраджэнне), прыналежныя прыметнiкi з суфiксам – ск-, калi яны ўваходзяць у склад назваў, адпаведных назвам са словамi iмя, памяцi: Коласаўская стыпендыя (стыпендыя iмя Якуба Коласа), прыналежныя прыметнiкi, утвораныя ад уласных iмёнаў з дапамогай суфiксаў –iн-, -ын-, -оў-, -ёў-, -еў-, -аў-: Антонаў сын, Наташына палiто, Мурчыны кацяняты. Але навуковыя і тэхнічныя тэрміны пішуцца з малой літары: берталетава соль, вольтава дуга. З вялiкай лiтары пiшацца першае слова (або два першыя словы) у назвах свят, падзей, знамянальных дат: Першае мая (1 Мая), Дзень Незалежнасцi, Вялiкая Айчынная вайна, Люблiнская унiя, а таксама ў назвах арганiзацый i ўстаноў: Мiнiстэрства ўнутраных спраў, Гомельскi дзяржаўны ўнiверсiтэт. Правапiс складаных назоўнiкаў
Складаныя назоўнiкi пiшуцца разам, калi ёсць злучальная галосная (краявiд, параход), калi ўтвораны са спалучэння лiчэбнiка i назоўнiка (шасцiдзёнка), калi першая частка – словы сама-, многа-, мала-, шмат-, узаема-, аўта-, вела-, мота-, фота-, кiна-, аэра-, мiкра-, макра-, метэа-, контр-, агра- (самавызначэнне, мнагабор’е, маланаселенасць, шматзначнасць, узаемапавага, аўтазавод, веласпорт, мотакрос, фотарэпартаж, кiнахронiка, аэраклуб, мiкрараён, макрарэльеф, метэазводка, контрудар, агракультура), агульныя назоўнiкi з часткамi паў-, поў- (паўяблыка, поўдзень), складанаскарочаныя словы (медсанбат). Разам пiшуцца назоўнiкi з першай часткай – дзеясловам у форме 2-ой асобы загаднага ладу (вярнiдуб, сарвiгалава, але: перакац i-поле, узвей- вецер ).
Праз злучок пiшуцца складаныя назоўнiкi без злучальнай галоснай (школа-iнтэрнат), уласныя назвы з часткай паў- (паў-Еўропы), складаныя адзiнкi вымярэння i iншамоўныя назвы прамежкавых напрамкаў свету (тона-кiламетр, але: працадзень; норд-ост), складаныя назоўнiкi з першай часткай обер-, арт-, вэб-, унтэр-, штаб-, лейб-, вiцэ-, экс-, прэс- (обер-лейтэнант, арт-сесія, вэб-дызайн, унтэр-афiцэр, штаб-кватэра, лейб-медык, вiцэ-прэзiдэнт, экс-чэмпiён, прэс-служба) i словы контр-адмiрал, прыма-балерына, састаўныя прозвiшчы, французскія імёны, геаграфiчныя назвы (Дунiн-Марцiнкевiч, Жан-Жак Русо, Буда-Кашалёва). Міні-спадніца – спадніца міні; мідзі-паліто – паліто мідзі; максі-спадніца – спадніца максі. Правапiс складаных прыметнiкаў
Складаныя прыметнiкi пiшуцца разам, калi ўтвораны ад складаных назоўнiкаў, што пiшуцца разам (параходны), утвораны ад словазлучэнняў назоўнiк + прыметнiк, назоўнiк + лiчэбнiк, назоўнiк + займеннiк (сельскагаспадарчы, саракатрохгадовы, усебаковы), з першай часткай многа-, мала-, шмат- (мнагазначны, малавядомы, шматбаковы). Заўвага. Спалучэннi прыслоўе + прыметнiк (дзеепрыметнiк) пiшуцца асобна: дробна паколатыя арэхi, гладка паголены твар. Складаныя прыметнiкi пiшуцца праз злучок, калi ўтвораны 1) ад складаных назоўнiкаў, якiя пiшуцца праз злучок (буда-кашалёўскi); 2) ад двух i трох раўнапраўных прыметнiкаў (беларуска-рускi, кiсла-салодкi), а таксама прыметнікі паўночна-заходнi, паўднёва-ўсходнi, паўднёва-заходнi, паўночна-ўсходнi. Акрамя таго, праз злучок пiшуцца прыметнiкi, утвораныя шляхам паўтарэння аднаго слова (цёплы-цёплы) i з першай часткай усходне-, паўднёва-, паўночна-, заходне-, калi яны ўваходзяць у склад уласных геаграфiчных назваў (Усходне-Еўрапейская раўнiна). Параўнайце: у сходнееўрапейскiя краiны. Праз злучок пішуцца прыметнікі, утвораныя ад спалучэння імя і прозвішча: леў-талстоўскі.
Правапiс прыслоўяў i спалучэнняў слоў, блiзкiх да прыслоўяў Праз злучок пiшуцца прыслоўi: 1) з прыстаўкай абы- i суфiксам –небудзь-: абы-як, як-небудзь; 2) з прыстаўкай па- i суфiксамi –ому, -яму, -аму, -йму, -ску, -цку, -ы: па-старому, па-летняму, па-нашаму, па-мойму, па-руску, па-брацку, па-чалавечы; 3) з прыстаўкай па- i парадкавым лiчэбнiкам: па-першае, па-дзесятае; 4) утвораныя шляхам паўтарэння таго самага слова: ледзь-ледзь, крыж-накрыж; 5) на-гара, дэ-юрэ, дэ-факта. Усе астатнiя прыслоўi пiшуцца разам: ушчэнт, спрадвеку, спадылба, знiзу, штогод, таксама, напавер, паасобку, уголас. Ад прыслоўяў неабходна адрознiваць назоўнiкi з прыназоўнiкамi, якiя пiшуцца асобна: вярнуўся дахаты –падышлi да хаты Алеся; павярнулi ўбок –у бок вакзала. Назоўнiкi абазначаюць прадмет, маюць пры сабе паясняльныя словы. Пiшуцца асобна спалучэннi Пад вечар, з ранку да вечара, з вечара да ранку, з нiзу да верху, з верху да нiзу, усё роўна, як след, усё адно, наўрад цi, без дай прычыны, без дай рады, дзень у дзень, дзень пры днi, адзiн на адзiн, след у след, час ад часу, на памяць, па памяцi, у пару, да пары, не ў пару, за мяжой, пад пахай, пад паху, па пахi, не ў меру, не пад сiлу, не да смеху. Асобна пiшуцца спалучэннi назоўнiкаў, якiя пачынаюцца з галоснай, з прыназоўнiкам у: у абдымку, у абрэз, у абмен, у адзiночку, у адкрытую, у адно, у абхват, а таксама спалучэннi назоўнiкаў з прыназоўнiкамi без, з, да, на: без аглядкi, без разбору, без упынку, без толку, з ходу, з размаху, з разбегу, з налёту, да зарэзу, да ўпаду, да адвалу, на ляту, на вiду, на хаду, на бягу, на скаку, на жаль, на вока, на дзiва.
Воспользуйтесь поиском по сайту: ©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|