Главная | Обратная связь | Поможем написать вашу работу!
МегаЛекции

Правапiс прыназоўнiкаў, злучнiкаў, часцiц




Правапiс прыназоўнiкаў, злучнiкаў, часцiц

Прыназоўнiкi з-за, з-пад, па-за, па-над пiшуцца праз злучок.

Складаныя прыназоўнiкi замест, наконт, накшталт, абапал, услед, зверху, навокал, насустрач, ззаду, наперадзе пiшуцца ў адно слова.

Перад словамi з пачатковым у ўжываецца варыянт прыназоўнiка у – ва: у школе – ва ўнiверсiтэце.

Перад словамi, якiя пачынаюцца збегам зычных, дзе першыя з, с, ш, ж, м, замест прыназоўнiка з ужываецца прыназоўнiк са: з табою, са мною, з лесу, са шчаўя.

Увага: неабходна адрознiваць прыназоўнiк нягледзячы на ад дзеепрыслоўя, якое з часцiцай не пiшацца асобна: нягледзячы на дождж, на вулiцы шмат людзей; хлопчык iшоў, не гледзячы па баках.

Простыя вытворныя злучнiкi затое, адтаго, прычым, прытым, паколькi, пастолькi трэба адрознiваць ад спалучэнняў прыназоўнiкаў з займеннiкамi: за тое, ад таго, пры чым, пры тым, па колькi, па столькi. Злучнiк не з’яўляецца членам сказа, яго можна замянiць сiнанiмiчным злучнiкам: Ты яшчэ малы, адтаго (можна таму ) i не разумееш. – Ад таго дуба адлiчы два крокi.

Часцiца -сьцi (-сь) з займеннiкамi i прыслоўямi пiшацца разам: хтосьцi, хтось, дзесьцi, дзесь.

Часцiца што пiшацца асобна ў спалучэннях толькi што, пакуль што, амаль што, хiба што, сама што.

Часцiцы абы-, -небудзь, -колечы з займеннiкамi i прыслоўямi пiшуцца праз злучок: абы-хто, хто-небудзь, што-колечы.

Часцiца -то з назоўнiкамi, займеннiкамi i дзеясловамi пiшацца праз злучок: сястра-то прыехала, яна-то сказала, сказаць-то сказаў.      

Часцiца -такi пiшацца праз злучок, калi стаiць пасля слоў, да якiх адносiцца: усё-такi, зрабiў-такi ( параўнайце: такi ўсё, такi зрабiў ).

Часцiцы бы (б), жа (ж) пiшуцца заўсёды асобна: сказаў бы, сказала б, узяў жа, узяла ж.

Часцiца нi пiшацца разам: 1) са словамi, якiя без нi не ўжываюцца: нiводзiн, нiкчэмны; 2)з адмоўнымi займеннiкамi i прыслоўямi: нiхто, нiдзе.

Але: нi з кiм, нi аб чым.

Ва ўсiх iншых выпадках часцiца нi пiшацца асобна.

 

Часцiца не пiшацца разам:

1) са словамi, якiя без не не ўжываюцца: незабудка, непакоiць;

2) са словамi, да якiх можна падабраць сiнонiм без не: непрыяцель – вораг, невялiкi – малы;

3) з поўнымi дзеепрыметнiкамi, пры якiх няма залежных слоў: няскошаная трава, непрачытаная кнiга;

4) з прыметнiкамi, поўнымi дзеепрыметнiкамi i прыслоўямi, калi пры iх ёсць паясняльныя словы вельмi, зусiм, амаль, выключна, надзвычай, у вышэйшай ступенi, у вышэйшай меры i iншыя, што выражаюць ступень якасцi: вельмi няўважлiвы, зусiм непрадуманае рашэнне;

5) у дзеясловах з прыстаўкай неда- са значэннем непаўнаты дзеяння, неадпаведнасцi норме: недалячыць, недачуваць;

6) з няпэўнымi займеннiкамi i прыслоўямi: нехта, недзе.

 

Часцiца не пiшацца асобна:

1) з дзеясловамi, дзеепрыслоўямi, кароткiмi дзеепрыметнiкамi: не быў, не чытаючы, трава не скошана;

2) з поўнымi дзеепрыметнiкамi, пры якiх ёсць паясняльныя словы цi ёсць або падразумяваецца супрацьпастаўленне: не прачытаная намi кнiга, не прачытаная, а прагледжаная кнiга;

3) з назоўнiкамi, прыметнiкамi i прыслоўямi, калi ёсць або падразумяваецца супрацьпастаўленне: не сябар, а родны брат; не шырокi, а вузкi; дзень сёння не сонечны;

4) з формамi вышэйшай ступенi параўнання прыметнiкаў i прыслоўяў: не старэйшы за…, не лепшы за…, не пазней чым …;

5) са словамi не трэба, не варта, не супраць, не шкада, не толькi;

6) у складзе ўзмацняльных адмоўяў далёка не, нiчуць не, зусiм не, нiколькi не i пад.: далёка не смелы чалавек, зусiм не горшы адказ, нiколькi не цiкавы матэрыял.

1. 2. 6 Марфалагічныя нормы беларускай мовы

 

Граматычныя катэгорыі назоўніка і правапiс склонавых канчаткаў

Род і лік назоўнікаў

Назоўнікі маюць катэгорыю роду: маці, краіна, рака – жаночага роду; бацька, закон, горад – мужчынскага роду; дзіця, поле, акно – ніякага роду; плакса, сірата, задзіра – агульнага роду. Множналікавыя назоўнікі катэгорыі роду не маюць: канікулы, Калінкавічы.

Род нескланяльных агульных назоўнікаў

Да мужчынскага роду адносяцца назвы асоб мужчынскага полу і назвы жывых істот: аташэ, кенгуру, а таксама назоўнікі гран-пры (узнагарода), карт-бланш (свабода ў дзеяннях), сірока (вецер), тарнада (смерч), экю (грашовая адзінка), эскуда (грашовая адзінка), сулугуні, бры (сыр), пенальці, інкогніта, кофе. .

Да жаночага роду адносяцца назвы асоб жаночага полу: мадам, фрау, а таксама назоўнікі авеню, салямі, івасі, кальрабі, цэцэ, хіндзі (мова), беры-беры (хвароба), нотабена.

Да ніякага роду адносяцца неадушаўлёныя назоўнікі: метро, паліто, мерло, бардо.

Род уласных назоўнікаў

Калі ўласны назоўнік скланяецца, то род вызначаем па тыпе скланення: Сож – мужчынскі род, Нарач – жаночы род.

Калі ўласны назоўнік не скланяецца, то род вызначаем па лексічным значэнні: Місісіпі (рака) – жаночы род, Антарыа (возера) – ніякі род, Сочы (горад) – мужчынскі род.

Назоўнікі множнага ліку катэгорыі роду не маюць: Калінкавічы, Баранавічы, Кардыльеры

Гродна (н. р. ), Гародня (ж. р. ).

 

Род складанаскарочаных назоўнікаў

Калі назоўнік не скланяецца, то род вызначаем па апорным слове: ГДУ (універсітэт) – мужчынскі род; БТ (тэлебачанне) – ніякі род; ЭВМ (машына) – жаночы род. Выключэнне: ТАСС (агенцтва), БАМ (магістраль), ВАК (камісія) – мужчынскі род.

Калі назоўнік скланяецца, то род вызначаем па тыпе скланення: калгас (гаспадарка), ЖЭС (служба), ЛіМ -- мужчынскага роду, таму што скланяюцца як назоўнікі ІІ скланення.

Назвы пасад, прафесій, званняў (за рэдкім выключэннем: напрыклад, медсястра) мужчынскага роду: вядомы прафесар Рудакоўская, строгі следчы Равуцкая.

Памятайце, што род і лік назоўнікаў не заўсёды супадаюць у рускай і беларускай мовах: сабака, медаль – у беларускай мове мужчынскага роду, у рускай – жаночага; гусь, жырафа – у беларускай мове жаночага роду, у рускай – мужчынскага; адносіны, карункі, могілкі, лекі – у беларускай мове толькі множнага ліку, а у рускай мове змяняюцца па ліках.

Поделиться:





Воспользуйтесь поиском по сайту:



©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...