Правапiс i, ы, й пасля прыставак
Правапiс i, ы, й пасля прыставак
Пасля прыставак на зычны (у тым ліку дэз-, суб- ) каранёвае i пераходзiць у ы: iсцi – падысцi, iмшэлы – абымшэлы, дэзынфармацыя, субынспектар. Але: галосны i захоўваецца: 1) пасля прыставак мiж-, звыш-, супер- контр-, транс-, пан-: мiжiнстытуцкi, звышiмклiвы, контрiдэя, суперінтэлект панiсламiзм, трансiарданскi; 2) пасля першай часткі складанага слова: педінстытут. Пасля прыставак, якiя заканчваюцца на галосны, на месцы каранёвай i пiшацца й: iсцi – выйсцi, iмя – перайменаваць. Й пішацца ў словах з коранем ісці, іграць, імя, іначай, імавернасць: пайсці, прайграць, пайменна, няйначай, неймаверна. Але: лiтара i захоўваецца, калi ўтварае склад: заiка, заiнтрыгаваць, заiскрыцца, заінець, праіснаваць, праілюстраваць, праінфармаваць, неістотны. Правапiс галосных у складаных словах
Правапiс галосных у складаных словах залежыць ад вымаўлення слоў з адным цi двума нацiскамi. Напiсанне о, а ў першай частцы складаных слоў залежыць ад месца нацiску ў другой частцы: калi нацiск падае на першы склад другой часткi, то ў першай частцы складанага слова пiшам лiтару а, калi нацiск падае на другi, трэцi i iнш. – пiшам о: ч а рнабровы, ч о рнавалосы, д а брабыт, д о брасумленны. У складаных словах часткi фота-, мота-, вела-, сама-, каля-, процi-, радыё-, што-, ста-, дзевяноста-, грос-, контр-, кiна-, кантра-, газа-, пара-, паў- перадаюцца нязменна: фотаконкурс, мотакрос, своечасовы, процiлеглы, радыёхваля, штогод, статысячны, дзевяностагоддзе, гросмайстар, контрудар, кiнатэатр, кантрамарка, газаправод, параварка, паўгорада. Але: фатограф, фатаграфiя, фатаграфаваць, матацыкліст, матавоз, матацыкл, поўнач, поўдзень.
Лiтара э ў першай частцы складаных слоў пiшацца незалежна ад месца нацiску: рэдказубы, шэсцьсот. Але: шасцiсот. Замест е ў першым складзе перад нацiскам пiшацца лiтара я: аленявод, сталявар. Але: семсот. У складаных словах з першай часткай полi-(палi-) лiтара а пiшацца, калi нацiск падае на першы склад другой часткi, а лiтара о – калi на iншыя склады: палiклiнiка, полiтэхнiчны. Але: паліграфічны, паліграфіст, паліграфія. Запомніце правапіс Малочнакiслы, азотнакіслы, мовазнаўства, усходазнаўства, крокамер, вокарухальны, збожжаздача, збожжасховішча, сямігодка, свабодалюбства, работадавец, робататэхніка, словаформа, славалюбства, вокамгненна, нервовахворы, моцнадзеючы, хлоравоцатны, нотаграфія, множналікавы, ружовашчокі, манаграфічны, коксагазавы, коксадоменны, жывёлавод, перапончатакрылы, колерамузыка, фондасховішча, пляскатаносы, абароназдольны, познаспелы. Спрадвечнае я пішацца нязменна: ц я жкаатл е т – цяжкагр у зны, м я ккасард э чны – мяккаш э рсны. Звярніце ўвагу: а) к ро вацячэнне – к ры вацёк; д ро ванарыхтоўка – д ры васек; б) свое часовы – свая моўны; светла вокі – светла валосы; святло адчувальны – святла фор; усе беларускі, уся ночная, усё вед, усё знаўства, усё абдымны; веліка душны – вяліка дзяржаўны, веліка мучанік -- Вяліка брытанія. Правапiс галосных пасля зацвярдзелых, д i т
Пасля зацвярдзелых ( ж, ш, ч, р, ц, дж), а таксама пасля д, т пiшуцца галосныя о, а, э, ы, у: шаптаць, почырк, жэтон, арышт, цырата, джала, iнтэлiгент, далiкатны. Выключэннi: складанаскарочаныя словы (дзяржюркалегiя, медiнстытут) і словы з прыстаўкамi звыш-, мiж-, контр-, пан-, транс- (звышiмклiвы, мiжiнстытуцкi, контрiдэя, трансіарданскі, панісламізм). Правапiс лiтар ў, у
Лiтара у пiшацца пасля зычных, знакаў прыпынку, у пачатку сказа, у пачатку ўласных назваў: Уночы iшоў дождж. Рэпертуар. Тамара Уладзiмiраўна. I трава, i кветкi, i матылi – усё тое самае, усё жыло разам.
Лiтара ў пiшацца замест у, л, в пасля галосных у славянскiх словах (кроў, воўк) i iншамоўных не пад націскам: лаўрэат, паўза, аўкцыён. Не блытайце: балкон, палкоўнік і пад. Злучок i двукоссе не з’яўляюцца знакамi прыпынку, таму не ўплываюць на напiсанне ў: жанчына-ўрач, калгас «Перамога» ўзнагародзiлі. Заўвагі 1) у канцы iншамоўных слоў пiшацца у: фрау, шоу, Ландау, ноу-хау; 2) у iншамоўных словах, якія заканчваюцца на -ус, -ум, пiшацца у: натарыус, шлагбаум. 3) пад націскам заўсёды захоўваецца літара у: аул, групоўка ультра, баул, ля урны; 4) калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны, то ў пачатку іншамоўных слоў пад націскам пішацца у, не пад націскам – ў: Люблінская у нія, дзяржаўны ў ніверсітэт. Запомніце: траур. Правапiс д –дз, т – ц У беларускай мове цвёрдым зычным д, т адпавядаюць мяккiя дз’, ц’, якiя пiшуцца перад галоснымi е, ё, ю, я, i, а таксама перад ь, перад мяккiм гукам в: горад – у горадзе, сяду – сядзь, два – дзве. Але: прыставачнае д i суфiксальнае т перад мяккiм в захоўваюцца нязменна: адвечны, у бiтве. У словах iншамоўнага паходжання д i т, як правiла, не змякчаюцца: дэкан, студэнт, тэатр, дырыжор. Але: перад суфiксамi i суфiксальнымi злучэннямi –iн-, -iр-, -ёр-, -еец-, -ейск-, -iк- (калі ён памяншальны), а таксама перад лiтарай ю зычныя д, т змякчаюцца: каранцiн, камандзiр, акцёр, гвардзеец, гвардзейскi, бiлецiк, нацюрморт, Цюмень. Правапiс падоўжаных i падвоеных зычных
Зычныя з’, с’, ц’, дз’, ж, ш, ч, л’, н’ памiж галоснымi вымаўляюцца падоўжана i на пiсьме перадаюцца дзвюма лiтарамi: жыццё, суддзя, жыллё, мышшу, граззю, соллю, узбярэжжа, ноччу, здарэнне. Падаўжэнне не адбываецца ў словах iншамоўнага паходжання: алея, калона, каса. Але: асанна, саванна, ванна, манна, бонна, мадонна, мецца, дурра (раслiна), мірра, панна, донна, Мекка, Вінніца, Жанна, Сюзанна, Іванна, Ганна. Дура, бона – грашовыя адзінкі; мана (хлусня). На стыку прыстаўкi i кораня або кораня i суфiкса адбываецца падваенне гукаў, якое на пiсьме перадаецца дзвюма лiтарамi: аддаць, бяззубы, асеннi, лiмонны. Але: расада, расаднiк (месца, дзе вырошчваюць расаду), расол, расольнiк, ростань. Запомніце: рассаднік хваробы.
Воспользуйтесь поиском по сайту: ©2015 - 2024 megalektsii.ru Все авторские права принадлежат авторам лекционных материалов. Обратная связь с нами...
|